Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ФАБУЛЬНЫЯ ЧАС І ПРАСТОРА


Date: 2015-10-07; view: 884.


Лекцыя 4

 

1. Размеркаванне фабульнага часу і яго віды.

Размеркаванне фабульнага часу, гэта значыць часу, які

цягнецца ад пачатковай сітуацыі да заключнай, у сюжэце бывае двух

відаў. Першы від —прамое разгортванне часу. Гэта калі падзеі

перадаюцца ў прамым парадку: наступная пасля папярэдняй.

Напрыклад:

На грудзе, акружаным глыбокаю вадой, я горад збудаваў.

Змацаваў яго дубоваю сцяной, байніцамі, на зводах мост уздоймны

палажыў.

У клеці звёз усякага дабра, — калі б на грод лягла аблога...

І вояў здрадных, лжывых я разлічыў, каб з вернаю дружынай

толькі дзяліць мой белы й чорны дзень...

І от нахлынуў вораг многі.

Ударыў я ў звон трывожны.

Дзынеў патужна цяжкі спіж.

 

Аднак на клік мой зоўны ніхто ка мне не паспяшыў:

У горадзе маім — такім мацоўным — адзін я быў!..

(В.

Ластоўскі. У час аблогі ).

Другі від — гэта змешчаннае разгортванне часу: падзеі

разгортваюцца не паслядоўна, а з вяртаннем альбо забяганнем

наперад.

Вяртанне, расповяд пра абставіны, якія папярэднічаюць

пачатковым абставінам, мае сваёй мэтай асвятліць і растлумачыць іх.

Інакш кажучы, некаторыя абставіны пераказваюцца так, каб чытач,

не ведаючы пра іх прычыны, зацікавіўся і здзівіўся. Гэтую

зацікаўленасць задавальняе наступны пераказ папярэдніх абставін,

што выступаюць прычынай першых. Такім чынам, вяртанне

ўводзіцца з мэтай павышэння цікаўнасці. У якасці прыкладу

разгледзім верш А. Вярцінскага:

 

ДЫНАМІК

Ён пасіпеў, пахрыпеў і змоўк.

Болей нічога сказаць не змог.

Падышла старая, паслухала.

«Што гэта сёння з ім?» Першапачатковыя абставіны тут наступныя — у вясковай

бабулькі сапсавалася радыё. Яна перажывае гэты факт, як бяду.

Збіраецца і ідзе па вёсцы да майстра, прасіць, каб той адрамантаваў

дынамік. А ў «радзіста» Косці нарадзіўся сын, і ў яго доме святкуюцца

нарадзіны. У гэтым месцы сюжэту паэт выкарыстоўвае прыём

вяртання — гэта значыць пераказ папярэдніх абставін, якія абумовілі

першапачатковыя: бабулька згадвае сваіх сыноў, якіх забрала вайна.

Менавіта гэтая згадка робіць зразумелай чытачу першапачатковую

сітуацыю — тую вялікую любоў да дынаміка, якая ёсць у бабулі.

Аказваецца, бабулька вельмі самотная, і, апрача гэтага нежывога

чорнага рупара, у яе нікога на свеце няма. Радыё злучае яе са светам

людзей, дазваляе хоць на хвіліну забыцца на свой боль.

2. Забяганне наперад і «шахматнае» размеркаванне часу ў

творы. Правалы.

Забяганне наперад крыху адрозніваецца ад вяртання, хоць і

тут таксама спачатку пераказваюцца наступныя, а потым папярэднія

абставіны. Адрозненне ў тым, што папярэднія абставіны часта

адносяцца да часу, які знаходзіцца па-за межамі дзеяння дадзенага

апавядання. Пры «забяганні наперад» абавязковай з'яўляецца сувязь з

дзеяннем. Дзеянне разгортваецца, перапыняецца, пераказваюцца

будучыя абставіны, затым зноў працягваецца разгортванне

перарванага дзеяння ажно да таго моманту, калі наступаюць ужо

перададзеныя абставіны. Мэта забягання — стварэнне зацікаўленасці

момантам сустрэчы абставін. Напрыклад, перадаецца радаснае

вяртанне героя ў родны дом пасля шматгадовай адсутнасці. Пераказ

спыняецца, калі герой сядае ў цягнік. Цяпер перадаюцца падзеі гібелі

яго родных, якія адбудуцца толькі праз некалькі гадзін. У чытача

ўзнікае напружанае чаканне сустрэчы абставін: як успрыме герой

знішчэнне сваіх надзей, як перажыве ён пераход ад стану радасці

сустрэчы да стану адчаю развітання. Прыём забягання наперад

найчасцей ужываецца ў драмах. Досыць часта сустракаецца так

званае шахматнае размеркаванне часу. Гэта адбываецца ў тых

выпадках, калі ў творы некалькі герояў, некалькі паралельных

дзеянняў. Спачатку разгортваецца ўрывак, які адносіцца да дадзенай

лініі дзеяння, затым — які адносіцца да другой, трэцяй і г. д. Подобная

з'ява, калі на працягу доўгага часу мы не ведаем, што адбываецца з

героем, называецца «правал» (г. зн. адсутнасць пераказу падзей у

дадзены адрэзак часу). Аўтар пазначае ў тэксце: «прайшло два дні»,

«прайшло некалькі месяцаў», «мінула 5 гадоў» і да таго падобнае — тое,

што адбывалася ў гэты час, апускаецца. Але магчымыя два варыянты

правалаў: правал рэальны (тады, калі абставіны гэтага перыяду не

маюць непасрэдных адносін да фабулы) і правал сюжэтны, які вельмі

нагадвае забяганне наперад. Апошні від правалу патрабуе ў будучыні

свайго напаўнення.

Пералічаныя спосабы разгортвання часу могуць спалучацца ў

адным творы, ствараючы складаную і заблытаную сетку, якая будзе

трымаць чытача ў напружанні.

3. Прастора і яе роля ў літаратурна-мастацкім творы.

Менш важную ролю, чым час, адыгрывае ў сюжэце прастора.

Прастора часцей за ўсё выконвае службовую функцыю. Яна

садзейнічае, з аднаго боку, нагляднасці і выразнасці, апісваючы

пейзаж, абстаноўку, перамяшчэнні дзеючых асоб і г. д., а з другога

боку, стварае патрэбны аўтару настрой. Часам пісьменнікі выкарыстоўваюць змяшчэнне прасторы.

Гэта значыць, паказваюцца два адрэзкі яе, аддаленыя адзін ад аднаго

на вялікую адлегласць. Напрыклад, у адным пакоі забіваюць

чалавека, а ў другім іншы чалавек чуе праз тэлефон крык аб

дапамозе. Часам прастора адыгрывае пэўную ролю ў развіцці

дзеяння. Напрыклад, у рамане «Преступление и наказание» Ф.

Дастаеўскага Свідрыгайлаў пасяляецца побач з кватэрай Сонечкі і

праз замочную шчыліну падслухоўвае яе размову з Раскольнікавым,

што адыгрывае істотнае значэнне ў далейшым апавяданні.

4. Прыёмы апісання прасторы. Апісанне прасторы — вясковага ці ўрбаністычнага пейзажу, абсталявання пакою альбо ўстановы — справа вельмі няпростая, нават цяжкая. Апавядальная плынь разгортваецца ў часе: спачатку перадаецца адна дэталь, потым другая, трэцяя. Аднак пры сузіранні прасторы ўсе яе асаблівасці і рысы ўспрымаюцца адначасова. І такім чынам узнікае пэўная супярэчнасць паміж прадметам апісання і

ходам самога апісання. Дзеля таго каб зліквідаваць гэтую супярэчнасць выкарыстоўваюць наступныя прыёмы: 1. Калі патрэбна падрабязнае апісанне прадмета,адлюстроўваюць працэс яго вырабу. У якасці прыкладу разгледзім раздзел 4 паэмы Янкі Купалы «Яна і я», які называецца «За кроснамі»:

2. Яшчэ адным спосабам апісання можа быць момант

разглядвання нечага альбо некага адным персанажам і пераказ

другому таго, што ён бачыць. Возьмем у якасці прыкладу аповесць

«Муштук і папка» Янкі Брыля. Пісьменнік у гэтым творы расказвае

пра свайго рэпрэсіраванага старэйшага брата, а значыць, яму трэба

расказаць і пра ўсю сваю сям'ю. Дзеля гэтага ён выкарыстоўвае

прыём разглядвання старога фотаздымка: 3. Увогуле найчасцей апісанне прадмета звязваецца з якім-

небудзь працэсам, што разгортваецца ў часе. Гэта можа быць,

напрыклад, калі адлюстроўваецца вялікая прастора — бераг возера,

вясковая вуліца, пакой, кватэра-рух таго альбо іншага персанажа

альбо прадмета (аўтамабіль, лодка, чалавек) у гэтай прасторы. Тады

на гэты рух нібы нанізваюць пералік дэталяў ці рысаў агульнай

карціны. Прыгадаем, напрыклад, хрэстаматыйна вядомы верш Якуба

Коласа «Ручэй»:

Між алешын, кустоў,

Дзе пяе салавей,

І шуміць, і грыміць

Срэбразвонны ручэй. 4. Яшчэ адным прыёмам апісання з'яўляецца выдзяленне з

агульнай карціны якой-небудзь адной рысы з тым, каб чытач мог па

ёй угадаць усё іншае:

«Нанач выяснілася неба. Халоднымі, ледзянымі іскрамі мігцелі,

пырскалі першыя зоркі. Замаразак сцягваў перакрыжаванымі

іголкамі тонкага лядку плыткія лужыны, падсушваў і каваў зямлю.

Лёгкаю была сцежка. На грывах рудаватай травы, на стрэхах з

карычняватым мохам, на счарнелым, пазганялым да плота лісці шэрх

сівы мароз. Качанелі пруткія дрэвы з натапыраным вострым галлём.

Стаяў сіні, працяты холадам вечар.

(В. Адамчык.

Чужая бацькаўшчына)

У гэтым апісанні позняй восені В. Адамчык на першы план

вылучае холад-мароз і адпаведна гэтаму падбірае іншыя дэталі

(халодныя іскры зорак, дрэвы, якія качанеюць ад холаду, сіні колер,

які выклікае асацыяцыі холаду). 5. Параўнанне як прыём апісання прасторы і пейзажу.

Вельмі распаўсюджаным і моцным прыёмам для стварэння

пейзажу і апісання абстаноўкі з'яўляецца параўнанне. Напрыклад,

пейзаж параўноўваюць з той альбо іншай вядомай карцінай, твар

параўноўваецца з іншым тварам, партрэтам, героем твора і г. д.:

«Міхаіл Лермантаў у вершы «Запавет»" словамі паміраючага

вайскоўца сказаў пра каханку: «... пускай она поплачет, ей ничего не

значит». Радкі гэтыя ўрэзаліся ў памяць з юнацтва. Можна ўявіць, як

мне, зялёнаму хлопцу, кажа паэт: Такія параўнанні, якія адсылаюць чытача да ўжо вядомай

з'явы ці асобы вельмі выразныя і эканомяць слова. Аднак трэба

памятаць і пра іншае: не ўсе падобнага роду параўнанні могуць быць

даступнымі шырокаму колу чытачоў.

Больш дзейсным і агульназразумелым выступае параўнанне,

калі адлюстроўваецца нечаканае падабенства прадметаў.

«Стаяў маладзічок у купцы тоненькіх воблачкаў, стаіўшыся, як

рыбіна ў траве» (М. Стральцоў).

Нечаканыя параўнанні ствараюць вельмі выпуклую,

запамінальную карціну. Пісьменнік-пачатковец шляхам шматлікіх

практыкаванняў павінен вучыцца знаходзіць такія параўнанні.

Вельмі часта параўнанні не выступаюць у творы ізалявана, а

з'яўляюцца своеасаблівым замацоўваючым элементам усяго сюжэта:

«... У сасновым лесе — маліцца, у бярозавым — любіцца, у

дубовым — волю каваць, у яловым — душу д'яблу прадаваць.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Лекцыя 3 | Этыкет ліставання.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.971 s.