|
Дадатак ІІ. І яшчэ раз сцісла пра філасофію літаратуры.Date: 2015-10-07; view: 545. Клімент Смаляціч “быў кніжнік і філосаф, якіх у рускай зямлі не бывала і больш не будзе” (летапіс). У “Пасланні да Хамы Прасвітара” ён абгрунтоўвае неабходнасць спасціжэння, самаўдасканалення; гаворыць, што Біблію мажліва зразумець толькі абапіраючыся на філасофскія пастулаты, а спасцігнуць Бога можна праз яго стварэнне – свет (2 спосабы спасціжэння Боства: прасвяднае (“благодатное”) і праз прыпавесць (інтэлектуальнае)), а таксама – праз розум; ісціна ‑ у адкрыцці, а яе спазнанне залежыць ад свабоднай волі чалавека; розум для яго – гэта натуральны досвед пачуццяў, што дадзеныя нам Богам (вытокі рацыяналізму); ён першы даў філасофскае абгрунтаванне алегарэзе і казаў пра неабходнасць выпрабаваць Пісанне; распрацаваў новую філасофскую канцэпцыю Святога Пісьма. Патрытыстыка К. Смаляціча засноўваецца на антычных традыцыях, як і філасофія Івана Дамаскіна (які тым не менш лічыў сябе антыэліністам). Ён казаў, што Бог недасягальны, але спасцігальны. Анталогія К. Смаляціча грунтуецца на крэацыянізме і правідэнцыяналізме: Бог не толькі стварыў гэты дасканалы свет, але і кіруе ім. Кірыла Тураўскі, “Златавуст, пачэ ўсіх вассіяўшы на Русі”, у сваіх поглядах блізкі да Аўгусціна Прасвяднага: чалавек і свет – адзінства мікра- і макракосмасу. Гармонія прыроды і чалавека – з адзінай сутнасці, таму іх разыходжанне можа мець жахлівыя наступствы, што мы пачалі разумець толькі напрыканцы XX ст. Гнасеалогія К. Тураўскага трансцэндэнтная: у свеце прадстаўленыя гармонія веры і розуму, але спасцігай – веруючы. Як і Смаляціч, [1] “Слова пра закон і ласку Божую” (бел. “прасвяда” ўжываецца тут як архаізм, паводле слоўніка В. Ластоўскага (1924) – рас. “благодать”). [2] Помнікі эпідэктычнага красамоўства як правіла называюцца “Словам”.
|