|
Тэма: Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыіDate: 2015-10-07; view: 866. Лекцыя № 5 і яе ўплыў на Беларусь (канец XYIII – пачатак XIX стст.) Пытанні: 1. Прамысловая рэвалюцыя і пачатак зацвярдэжэння ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША “індустрыяльнага грамадства”. Палітычная мадэрнізацыя ў краінах заходняй Еўропы. 2. Асноўныя накірункі палітыкі расійскага самадзяржаўя ў Беларусі. 3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускага краю (канец XYIII – пачатак XIX стст.). 4. Беларусь у вайне 1812 г. 5. Грамадска-палітычны рух у 20-я – 40-я гг. XIX стст.
Літаратура да лекцыі № 5:
1. Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў // З гісторыяй на “Вы”; 2 выпуск. – Мн., 1994. 2. Гулинович Т. Дворянство на Беларуси в конце 18 – 1-й половине 19 вв. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. - № 4. – С. 53. 3. Мохнач Н.Н. Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии нач. 19 в. – Мн., 1985 г. 4. Таляронак С. Грамадска-палітычны рух на Беларусі напярэдадні вайны 1812 г. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. - № 3. - С. 93. 5. Таляронак С. Тайнае вучнёўскае таварыства “Заране” (20-я гг. 19 ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. - № 3.- С. 66. 6. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны / Маст. А.У. Александровіч і інш. – 2-е выд., дап. – Мн.: Полымя, 1993. 7. Чаропка В. За шчасце Айчыны // Беларуская мінуўшчына. – 1997. - № 3. 8. Швед В. Дзекабрысты // Беларуская мінуўшчына. – 1997. - № 5-6. 9. Швед. В. Вялікае княства Літоўскае ў вайне 1812 годзе // Беларускі гістарычны часопіс. – 2000. - № 3. – С. 9 – 16. 10. Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Частка 1. – Мн.: 2004.
№ 1. Першай з краін свету, яка перажыла прамысловую рэвалюцыю і якая стала да сярэдзіне XIX ст. самай магутнай дзяржавай, была Велікабрытанія. У 60-я гг. XIX ст. ў Велікабрытаніі раней, чым у іншых краінах, пачаўся прамысловы пераварот. Рабаўніцтва калоній сістэматычна прыносіла каласальныя багацці. У Англіі склалася і дзейнічала вельмі добрая сістэма адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў. Пагэтаму, невыпадкова, што вельмі значныя адкрыцці і вынаходніцтвы ў навуцы і тэхніцы, якія былі зроблены ў XYIII – першай палове XIX ст., належылі менавіта англічанам. Шырокая вытворчасць машын прывяла да развіцця такой галіны як металургія, што павялічыла ў сваю чаргу попыт на вугаль і, адпаведна, прывяла да развіцця транспарту. Краіна была ахоплена будаўніцтвам каналаў, паляпшэннем дарог. Такім чынам, прамысловая рэвалюцыя, якая працягвалася ў Англіі з 60-х гг. XYIII ст. і да 30-х гг. XIX ст., пераўтварыла краіну ў індустрыяльную дзяржаву. Устанаўлівалася англійская сусветная прамысловая і гандлёвая манаполія. Прамысловы пераварот, які пачаўся ў Францыі ў канцы XYIII ст., развіваўся больш маруднымі тэмпамі, чым у Англіі. Аднак банкаўскі і ліхвярскі капітал развіваўся ў Францыі хутчэй, чым прамысловы. Рэвалюцыя 1789 г. прывяла да здзяйснення сацыяльна-эканамічных рэформ прагрэсіўнага характара, якія стваралі ўмовы да паскарэння прамысловага перавароту. Ваенныя перамогі напалеонаўскай арміі, якія суправаджаліся рабаўніцтвам і захопам новых тэрыторый, садзейнічалі прытоку ў Францыю вялікіх грашовых сум у выглядзе кантрыбуцый і распаўсюджання французскіх тавараў у Еўропе. У першай палове XIX ст. у Фрацыі фарміравалася крэдытная сістэма – створаны Французскі банк, крэдытныя таварыствы, ашчадныя касы, узнік рад каланіяльных банкаў. Такім чынам, на працягу ста гадоў (70 г. 18 ст. – 70 г. 19 ст.) у Францыі адбыўся прамысловы пераварот і французская эканоміка перайшла на рэльсы капіталістычнага развіцця. У 70-я гг. XYIII ст. Германіяў эканамічных і палітычных адносінах была адной з самых адсталых краін Еўропы. Узнікненне вялікай прамысловай вытворчасці ў Германіі, што было звязана з прымяненнем машын, адбываецца толькі ў другой палове XIX ст., што тлумачылася эканамічнай адсталасцю і палітычнай раздробленасцю Германіі. Перадумовамі прамысловага перавароту ў Германіі сталі частковая ліквідацыя феадальнага рэжыму ў вёсцы, аграрныя рэформы пачатку XIX ст., частковая ліквідацыя эканамічнай раздробленасці шляхам стварэння Таможэннага саюза ў 1833 г. Тэмпы роста прамысловасці ў Германіі былі больш высокімі, чым у Францыі і Англіі. Германія выходзіла на вядучыя пазіцыі ў Еўропе па многіх прамысловых паказчыках. У нацыянальным маштабе прамысловы пераварот у ЗША завяршыўся толькі пасля Грамадзянскай вайны 1861 – 1865 гг. Менавіта ў гэтыЯ гады ўзрасла роля ЗША у сусветнай вытворчасці. Напрыклад, у 1860 г. ЗША давалі 17 % сусветнай прамысловай прадукцыі, у 1870 г. - 23 %, 1880 г. – ужо 28 %, перагнаўшы ўсе краіны свету і практычна дагнаўшы Англію. Эканамічныя поспехі ў значнай ступені залежылі ад рэформаў у сферы адукацыі. К 70-м гг. XIX ст. па стану ўсеагульнай адукацыі, узроўню падрыхтоўкі кадраў і аплаце інтэлектуальнай працы ЗША абагналі ўсе краіны свету, уключаючы Англію.
№ 2. Мерапрыемствы царскіх улад на далучаных беларускіх землях праводзіліся зыходзячы з фармулёўкі расійскай імператрыцы Кацярыны II «Отторженная возвратих», гэта значыць, што ўсходнеславянскія землі з іх насельніцтвам вярталіся ў склад Расіі і пад апеку рускай праваслаўнай царквы. На далучаных землях уводзіўся новы адміністрацыйны падзел: замест ваяводстваў і паветаў утвараліся генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская губерні). Усё насельніцтва, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі на вернасць расійскай імператрыцы. Тыя, хто не жадаў гэтага рабіць, вымушаны былі выехаць за мяжу. Абсалютная большасць магнатаў і шляхты прынялі прысягу і тым самым захавалі свае маёнткі і атрымалі правы, роўныя з правамі рускага дваранства. Разам з тым, частка шляхты трапіла пад так званы разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі дваранскае званне, і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў — у сельскай мясцовасці і грамадзян — у гарадах. Ужо на пачатку 40-х гадоў аднадво-цамі ў пяці беларускіх губернях лічыліся больш за 20 тыс. душ мужчынскага полу. Дваранскага звання пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваў у далейшым з масай сялянства. Магнаты і шляхта страцілі свае ранейшыя правы выбіраць караля, трымаць узброеныя сілы для абароны сваіх вольнасцей і інш. Паўстанне 1830 – 1831 гг. У 1830 г. апалячаная беларуская шляхта падтрымала шляхецкае паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., якое пачалося ў Польшчы і затым перакінулася на беларускія землі. Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ў паўстанні не ставілася. Адной з найбольш актыўных удзельніц паўстання была 25-гадовая ўраджэнка Віцебшчыны Эмілія Плятэр. Пераапрануўшыся юнаком, яна ўзначаліла адзін з паўстанцкіх атрадаў і загінула ў баі. Яе подзвіг стаў тэмай аднаго з вершаў А. Міцкевіча. У 1831 г. паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі. Маёнткі яго ўдзельнікаў былі забраны (канфіскаваны) і перададзены ва ўласнасць дзяржаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся «разбор шляхты» — больш за 10 тыс. шляхціцаў былі пераведзены ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан (гарадскіх жыхароў). Таксама ўводзіліся расійскія законы і скасоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 (у 1831 г. у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. — у Мінска, Гродзенскай і Віленскай губернях). Для стварэння на далучанай тэрыторыі надзейнай апоры расійскай улады Кацярына II і яе пераемнік Павел I пачалі шырокую раздачу зямель разам з прыгоннымі сялянамі сваім генералам і буйным чыноўнікам. Так, напрыклад генерал-фельдмаршал А. Сувораў атрымаў пад Кобрынам да 7 тыс. сялян (душ мужчынскага полу без уліку іх сем'яў), фаварыт імператрыцы граф Р. Пацёмкін (заснавальнік горада Адэсы і Чарнаморскага флоту) — да 15 тыс. сялян пад Крычавам і г. д. Была ўведзена расійская падатковая сістэма: замест ранейшага падатку з кожнага двара ўводзіўся падушны — з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ (спачатку ад 200, потым ад 125) вылучаўся адзін чалавек на 20-гадовую службу ў расійскай арміі. Такая павіннасць называлася рэкруцкай. Шукаючы падтрымку сярод мясцовых памешчыкаў, царскія ўлады першапачаткова паблажліва ставіліся да каталіцкай царквы, вернікамі якой былі магнаты і шляхта. Пасля шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг. дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. Разам з тым, улады імкнуліся ліквідаваць уніяцкую царкву, а яе прыхільнікаў (каля 80 % усіх мясцовых хрысціян) перавесці ў праваслаўе. У 1839г. была скасавана Берасцейская царкоўная вунія 1569 г. і уніяты былі далучаны да праваслаўнай царквы. Праваслаўе ўспрымалася ў той час як “руская вера”, а каталіцтва – “польская вера”. Кацярынай II быў падпісаны ўказ аб увядзенні абмеркавальных законаў у адносінах да яўрэяў, якія складалі значную частку насельніцтва, асабліва ў гарадах і мястэчках. У беларуска-літоўскіх губернях была ўведзена мяжа яўрэйскай аселасці, за якой пражыванне яўрэям не дазвалялася. Пачалося іх прымусовае перасяленне з вёсак у гарады. Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. У 1832 г. выйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г., са спасылкай на тое, "як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў", быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гадоў секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залежнасць ад дзяржаўнай улады. Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым чынам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-католікаў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належа-ла больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з каталіцкай царквой. У 30-я гады XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" вуніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максімільяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем шматлікіх яе культурных каштоўнасцей, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала расійскае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый. Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання і перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш. Уніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.
№ 3. Маючы ў сваім распараджэнні сотні і тысячы прыгонных, памешчыкі, у пераважнай большасці, не імкнуліся да набыцця сучаснай тэхнікі і палепшаных прылад працы, паколькі гэта рэзка павышала затраты на вядзенне гаспадаркі. Зямлю працягвалі апрацоўваць традыцыйнымі прыладамі працы. Толькі ў буйных гаспадарках выкарыстоўвалі жалезныя плугі, жнейкі, малацілкі, веялкі. У большасці сваёй сельскагаспадарчая праца працягвала заставацца ручной. Аснову эканомікі складала ворнае земляробства. Асновай земляробствабыла вытворчасць збожжа, у першую чаргу жыта. У адрозненне ад еўрапейскай “бульбяной рэвалюцыі” ў першай трэці XIX ст. у Беларусі бульбай засявалася толькі 4 % зямлі на сялянскіх надзелах, пры тым, што адна дзесяціна, засеяная бульбай, магла пракарміць такую ж колькасць людзей, як тры дзесяціны, засеяныя пшаніцай. Як тэхнічная сыравіна бульба на адной дзесяціне пры пераапрацоўцы яе на гарэлку давала памешчыкам прыкладна ў чатыры разы больш даходу, чым дзесяціна, засеяная жытам. Таму пашыралася такая галіна, як вінакурэнне (перапрацоўка бульбы на гарэлку). Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала льнаводства. Пашыралася вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўлялася на патрэбы Чарнаморскага флоту. Дарэчы, судна-будаўнічая верф, заснаваная ў Крычаве фаварытам Кацярыны II Р. Пацёмкіным, перапрацоўвала пяньку на палатно і канаты для суднаў. З канца 30-х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія на цукроварных заводах перапрацоўваліся на цукар. Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Перапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, маслабойныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, што прыбліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гаспадарак было няшмат. Варта адзначыць, што землі, якія належалі дзяржаве, здаваліся ў арэнду (часовае карыстанне за плату) памешчыкам-арандатарам, якія за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў і бясконца павялічвалі павіннасці сялян. Эканамічны стан такіх гаспадарак паступова пагаршаўся. Далейшае развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але, занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі і пасеянага. За 30 гаоў (з 1820 па 1850 гг) у Віцебскай і Магілёўскай губернях было дзесяць няўродаў. Сяляне ў большай сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. Так, паншчына ў большасці маёнткаў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі складала 6 чалавека-дзён на тыдзень з сялянскай гаспадаркі. З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне. К 1859 г. на пяці беларускіх губернях каля 60 % прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі.
Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялян, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Рэформа ў дзяржаўнай вёсцы. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгонага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўныхсялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Рэформа прадугледжвала: · Правядзенне падрабязнага апісання (люстрацыі) усіх дзяржаўных маёмасцей і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; · Спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; · Ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.
Рэформа ў памешчыцкай вёсцы. У 1840г. па прапанове графа П. Кісялёва была падрыхтавана інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памеру павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвентароў – спісаў сялянскіх павіннасцей. Складалі іх самі памешчыкі. Аднак у гэтых умовах памешчыкі аказвалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі сялянамі. Фактычна інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы правалілася. Вынікі: Такім чынам, аграрныя рэформы 40-х – першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу. Аднак, прыгоннае права існавала па-ранейшаму і ўяўляла своеасаблівы небяспечны “парахавы склад пад дзяржавай”.
|