Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi


Date: 2015-10-07; view: 1527.


Напад фашысцкай Германіі на СССР і абарончыя баі летам 1941 г. у Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. – пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

23 чэрвеня 1941 г. створана Стаўка Галоўнага Камандавання (з 10 ліпеня – Стаўка Вярхоўнага Камандавання),

30 чэрвеня – Дзяржаўны Камітэт Абароны на чале с І.Сталіным.

22 чэрвеня аб'яўлена мабілізацыя мужчын ва ўзросце ад 23 да 36 гадоў.

План нападу Германіі на Савецкі Саюз – “Барбароса” (назва па імені германскага караля і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, удзельніка крыжовых паходаў у 12 ст.). Па ім ставілася задача разгрому праціўніка ў ходзе маланкавай вайны.

На тэрыторыю Беларусі накіроўваліся сілы груп армій “Цэнтр”. Галоўны стратэгічны накірунак – Маскоўскі. Чырвоная Армія на тэрыторыі Беларусі – Заходняя асобная ваенная акруга. (ЗахАВА).

За тыдзень каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы 9-й пагранічнай заставы Брэсцкай крэпасці лейтэнанта А.М.Кіжаватава. Штаб абароны Брэсцкай крэпасці 24 чэрвеня 1941 г. узначаліў ураджэнец Маскоўскай вобласці капітан І.М.Зубачоў і ўраджэнец Віцебшчыны палкавы камісар Я.М.Фамін. Яны абаранялі цэнтральную частку крэпасці. Абаронай заходняй часткі крэпасці кіраваў маёр П.М.Гаўрылаў.

У баях за Гродна здзейсніў подзвіг намеснік камандзіра эскадрыльі знішчальнага палка А.С.Данілава. Ён уступіў у адзінаборства з дзевяццю “месершмітамі”. Збіў два, пратараніў трэцяга.

Таранілі варожыя самалёты – П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў.

Пагранічныя заставы – М.К.Ішкоў, А.М.Кіжаватаў, І.Р.Ціханаў, В.М.Усаў.

Каля Радашковіч камандзір эскадрыльі, ураджэнец Беларусі капітан М.Ф.Гастэла і члены яго экіпажа – А.А.Будзянюк, Р.М.Скарабагаты, А.А.Калінін. Палаючы самалёт быў накіраваны на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Гастэла – Герой Савецкага Саюза.

У 1996 г. званне Героя Расійскай Федэрацыі было прысвоена камандзіру эскадрыльі А.С.Маславу, які разам са сваім экіпажам (У.М.Балашоў, Р.В.Рэутаў, Б.Бейскбаеў) здзейсніў у абарончых баях у Беларусі такі ж подзвіг, як і М.Ф.Гастэла.

Пры абароне Гомеля свой першы паветраны таран здзейсніў лётчык В.І.Коўзан. Адзіны у свеце лётчык, які зрабіў тры тараны і застаўся ў жывых.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал – маёра І.М.Русіянава. Праз два месяцы яна стала першай гвардзейскай ва ўсёй Чырвонай Арміі. Абаронцы ўпершыню ў гады вайны выкарысталі “шкляную артылерыю” – бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі. На Захадзе яе празвалі “кактэль Молатава”.

28 чэрвеня 1941 г. – захоплены Мінск.

23 дні працягвалася абарона Магілёва. Абаронай кіраваў генерал – маёр М.Т.Раманаў. Сярод абаронцаў – стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С.Ф.Куцепава. Толькі за адзін дзень байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў (Буйніцкае поле). Аб гэтым пісьменнік К.Сіманаў расказаў у рамане “Жывыя і мёртвыя”. Палкоўнік С.Ф.Куцепаў стаў прататыпам аднаго з герояў рамана – генерала Сярпіліна.

Лейтэнант Віктар Талаліхін у ходзе бітвы пад Масквой здзейсніў першы ў гісторыі начны паветраны таран.

Батарэя рэактыўных мінамётаў “кацюша”, якой камандаваў капітан І.А.Флёраў, аказала 14 ліпеня 1941 г. упартае супраціўленне ворагу пад Оршай. Першае выкарыстанне “кацюш”.

6 ліпеня 1941 г. пад Сянно на Віцебшчыне ў ходзе Лепельскаг контрудару савецкіх войскаў пад камандаваннем генерала П.А.Курачкіна адбылася адна з найбуйнейшых танкавых бітваў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прымалі ўдзел з абодвух бакоў 1600 танкаў. Ворага ўдалося адкінуць на 40 кіламетраў.

Абвінавачванне ў адступленні войск Чырвонай Арміі было ўскладзена на кіраўніцтва ЗахАВА. Ім камандаваў Д.Р.Паўлаў. Ён і некаторыя іншыя военачальнікі былі арыштаваны і расстраляны.

Контрудары Чырвонай Арміі:

13 ліпеня 1941 г. войскі 63-га корпуса пад камандаваннем генерал – лейтэнаната Л.Р.Пятроўскага фарсіравалі Днепр, вызвалілі Жлобін і Рагачоў, пачалі развіваць наступленне па Бабруйск.

22 ліпеня пачаўся 12-дзённы рэйд па тылах ворага кавалерыйскай групы генерала А.І.Гарадавікова. Былі вызвалены Глуск, Старыя Дарогі, нанесены раптоўны ўдар па Асіповічах.

30 ліпеня быў вызвалены Крычаў.

Больш за месяц ішлі баі за Гомель.

Эвакуацыя і мабілізацыя насельніцтва БССР летам 1941 г. У першы дзень вайны Вярхоўны Савет СССР увёў ваеннае становішча ў заходніх рэгіёнах СССР і аб'явіў мабілізацыю ў Чырвоную Армію грамадзян 1905-1918 гадоў нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага патрыятычнага ўздыму. Масавай з'явай было добраахвотнае ўступленне ў рады Узброеных Сіл СССР. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана 5,3 млн чалавек, 234 тыс.аўтамашын, 31,5тыс.трактароў. Да 1 студзеня 1942 г.дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. Трэба адзначыць, што 40 дывізій былі ўкамплектаваны з добраахвотнікаў-апалчэнцаў. Усяго за годы вайны ў Чырвоную Армію было прызвана больш за 29,5 млн чалавек. З Беларусі мабілізвана 600 тыс. Адной з формаў масавага патрыятычнага руху стала народнае апалчэнне. Аснову яго склалі добраахвотніцкія ваенныя і ваенізаваныя фарміраванні. Атрады апалчэнцаў удзельнічалі ў абарончых работах, знішчэнні жывой сілы і тэхнікі ворага, абясшкоджванні дыверсійных груп праціўніка. Усяго ў СССР удзельнічала звыш 4 млн чалавек. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было арганізавана больш за 200 фарміраванняў народнага апалчэння (больш за 33 тыс.чал.). Апрача таго, у прыфрантавой паласе ствараліся знішчальныя батальёны для аховы важных аб'ектаў і барацьбы з дыверсійнымі групамі праціўніка. Усяго ў гады вайны ў іх знаходзілася каля 400 тыс.чал. Каля 300 тыс.уваходзілі ў групы садзейнічання знішчальным батальёнам. У Беларусі створана 78 батальёнаў і 300 груп самаабароны агульнай колькасцю каля 40 тыс.чалавек.

Важнымі дзяржаўнымі задачамі сталі эвакуацыя і разгортванне ў савецкім тыле ваенна-прамысловага комплексу. 24 чэрвеня 41г.па рашэнні СНК СССР быў створаны Савет па эвакуацыі, які вызначаў тэрміны і парадак вывазу прадпрыемстваў і матэрыяльных каштоўнасцей, а таксама пункты іх размяшчэння на ўсходзе краіны. Туды за ліпень—снежань 41 г. былі эвакуіраваны 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя. З Беларусі ва ўсходнія раёны было эвакуіравана 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы (6,5% ад іх перадваеннай колькасці). Асновай перабудовай ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з'явілася дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 41г., у якой патрабавалася ўмацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць дзейнасць партыйных і савецкіх органаў ўлады выключна інтарэсам фронту. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяржаўнага і ваеннага кіравання ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня 41 г. Дзяржаўнага камітэта абароны, які узначаліў Старшыня СНК СССР І.В.Сталін. Камітэт валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны ён накіроўваў дзейнасць ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагамі. Для непасрэднага кіравання ўзброенай барацьбой на франтах 23 чэрвеня 41г.была створана Стаўка Галоўнага камандавання, вышэйшы орган стратэгічнага кіравання Узброенымі Сіламі СССР і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў( 10 ліпеня 41г.пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага камандвання). Узначаліў І.В.Сталін. 8 жніўня назначаны Вярхоўным Галоўнакамандуючым. У Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандвання ўваходзілі С.К.Цімашэнка, І.В.Сталін, Варашылаў, Молатаў, Жукаў, Будзённы, Булганін, Кузняцоў, Антонаў, Васілеўскі, Шапашнікаў.

Усталяванне нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Яго сутнасць і мэты. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі акупанты ўводзілі “новы парадак” – дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер, накіраваную на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Ідэйнай асновай “новага парадку” была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне. План “Ост” прадугледжваў знішчэнне 75% рускіх, беларусаў, украінцаў. 25% -- ператварыць у рабоў. Цыганоў і яўрэяў прадугледжвалася знішчыць поўнасцю. Намеснік Гітлера ў Беларусі – гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. У адпаведнасці з генеральным планам “Ост” фашысты распачалі каланізацыю Беларусі, германізацыю, высяленне і знішчэнне яе народа. Тэрыторыя Беларусі была падзелена: большая частка – Генеральная акруга Беларусь (уваходзіла ў рэйхскамісарыят “Остланд” у Рызе), Гродзеншчына і частка Брэстчыны – Усходняя Прусія, частка Гродзеншчыны – Генеральная акруга Літва, паўднёвая Беларусь – рэйхскамісарыят “Украіна”. Генеральная акруга Беларусь была падзелена на 12 акруг (“гебітаў”). Вышэйшым органам кіравання тут быў Генеральны камісарыят Беларусі. У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стварылі гарадскія і раённыя ўправы на чале з начальнікамі раёнаў або бургамістрамі гарадоў. У воласці прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках былі старасты. Ахоўныя дывізіі, служба бяспекі – СД, ахоўныя атрады – СС, паліцыя – гестапа.

Масавыя знішчэнні ваеннапалонных і насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду – знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам або з-за адрознення па расавай прымеце. У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У Мінску і ваколіцах было пяць. Адзін з іх – у Трасцянцы. Ён стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданека па колькасці знішчаных. У 11 класе – на чацвёртым месцы пасля Асвенціма, Майданека і Трэблінкі. Яўрэйскае насельніцтва зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання – гета. Усяго іх было на Беларусі 70. У Мінскі гета і лагеры смерці “Малы Трасцянец” загінула каля 100 000 чалавек. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан акупанты правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый. 22 сакавіка 1943 г. была спалена Хатынь. Усяго ў Беларусі было знішчана больш як 2 млн 200 тыс чалавек. Спалена разам з жыхарамі 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны. На катаржныя работы ў Германію вывозіліся мірныя жыхары. Остарбайтэры. З Беларусі – каля 385 тыс. чалавек.У тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Пасля вайны ў Беларусь вярнулася толькі 120 тыс. чалавек. Была сфарміравана акупацыйная адміністрацыя і паліцэйскія падраздзяленні.

Эканамічная палітыка нямецкіх акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для забеспячэння патрэбаў Германіі на тэрыторыі Беларусі была арганізавана работа прамысловасці і транспарту. У першыя часы захоўваліся калгасы. Была дазволена дзейнасць некаторых культурных і навуковых устаноў. З мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўстановы. Была адноўлена дзейнасць Акадэміі навук. Выдаваліся беларускія газеты. Была створана Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларуская моладзі. Калабарацыяністы – людзі, якія здрадзілі свайму народу і пайшлі на службу ворагу. У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР) на чале з Р.Астроўскім. У красавіку 1944 г. пачалася мабілізацыя ў Беларускую краёвую абарону (БКА). Галоўнае камандаванне БКА ўзначаліў маёр Ф.Кушаль. К сярэдзіне красавіка БКА ўдалося стварыць 36 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. 27 чэрвеня 1944 г. у гарадскім тэатры Мінска адбыўся ІІ Усебеларускі кангрэс. Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа”, выбраў Р.Астроўскага прэзідэнтам БЦР, выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці.

Партызанская барацьба супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. 29 чэрвеня 1941 г. – дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей. Яна стала асновай перабудовы ўсяго жыцця на ваенны лад, пачатку партызанскай барацьбы. На акупаванай тэрыторыі стваралася падполле і партызанскія атрады. На пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны партызанскі атрад, які ўступіў у бой з захопнікамі. Камандзір – В.З.Корж.

У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад “Чырвоны Кастрычнік”. Камандзіры – Ц.П.Бумажкоў і Ф.І.Паўлоўскі. Яны першыя з савецкіх партызан, якім 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаль Суражскага раёна стварылі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам свайго дырэктара М.П.Шмырова. Да 25 ліпеня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў і груп супраціўлення. На аснове былых знішчальных батальёнаў сфарміраваліся партызанскія атрады ў Парыцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Лоеўскім, Рагачоўскім і інш. раёнах. За ліпень – верасень 1941 г. у Беларусі ў цэнтралізаваным парадку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп. Яны налічвалі 8 тыс. чалавек. Самастойна ў другой палове 1941 г. узнікла каля 60 атрадаў і груп.

Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле “Орша” разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С.Заслонаў. Актывізацыі партызанскай барацьбы ў значнай ступені садзейнічалі перамога савецкіх войскаў пад Масквой і зімовае наступленне Чырвонай Арміі (снежань 1941 – студзень 1942 г.). У канцы 1941 – пачатку 1942 г. войскі Калінінскага фронту выйшлі да граніцы Беларусі на віцебскім напрамку. З імі ў непасрэднае ўзаемадзеянне ўступілі партызанскія атрады М.П.Шмырова і і нш. Каля лініі фронту быў створаны 40-кіламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. – “Віцебскія (Суражскія) вароты”.

З вясны 1942 г. складваецца новы від партызанскіх фарміраванняў – брыгады. Яны ствараліся на аснове асобных партызанскіх атрадаў. Камісарам адной з іх стаў П.М.Машэраў. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. 9 верасня 1942 г. - створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). ЦШПР узначаліў П.К.Панамарэнка, БШПР – П.З.Калінін. Характэрная асаблівасць партызанскага руху ў 1942 г. – вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені – лютым 1942 г. у Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці. На яе тэрыторыі размяшчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў і больш за 1300 народных мсціўцаў.

Лістапад 1942 г. – перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і другой сусветнай войнаў.

Ліпень 1943 г. – бітва на Курскай дузе. Завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі – каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх было больш за 20. Сярод іх – Ушацкая – у Віцебскай вобласці, Барысаўска – Бягомльская – у Мінскай, Клічаўская – у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб'ядноўваліся ў партызанскія краі.

У студзені 1942 г. партызанскія атрады разграмілі нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы, у лютым – у мястэчку Азарычы і на станцыі Муляраўка. У сакавіку 1942 г. быў арганізаваны баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Чырвонаслабадскога і Слуцкага раёнаў. У выніку была ўтворана Любанская партызанская зона. У красавіку 1942 г. яна аб'ядналася з Кастрычніцкай партызанскай зонай. Гэта прывяло да злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей. Злучэнне ўзначалілі сакратары Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б В.І.Казлоў і Р.Н.Мачульскі. З мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. У аперацыі “Котбус” было задзейнічана 80 тыс. салдат. Яна была праведзена ў маі – чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска – Бягомльскай і Полацка – Лепельскай зон.

Партызаны разгарнулі “рэйкавую вайну”– акцыі па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. У Беларусі яна правозілася ў тры этапы. Першы – пачатак жніўня 1943 г. Звязана з контрнаступленнем пад Курскам. Другі – “Канцэрт” – другая палова верасня – кастрычнік 1943 г. У гэты час Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Трэці этап – у ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі. Працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі.

У красавіку 1944 г. здзейсніў подзвіг 17-гадовы падрыўнік М.Гойшык. У ходзе чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі. Тады Мікалай кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага.

Падпольная барацьба супраць акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатарамі партыйнага падполля ў Мінску былі І.І.Матусевіч, І.П.Казінец. Падпольшчыкі наладзілі друкаванне газеты “Звязда”. Рэдактарам з'яўляўся Уладзімір Амельянюк. У канцы 1941 г. ў Мінску быў арганізаваны агульнагарадскі партыйны цэнтр – Мінскі падпольны гарком КП(б)Б на чале з І.К.Кавалёвым. Сярод арганізатараў і кіраўнікоў – І.П.Казінец, В.К.Нікіфараў, С.І.Зайцаў, Ф.С.Кузняцоў, Л.Я.Адзінцоў, М.Б.Осіпава. Асаблівасцю антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне на гэтай тэрыторыі польскіх падпольных арганізацый і груп. Дзейнасцю якіх кіраваў Лонданскі эмігранцкі ўрад Польшчы. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і эмігранцкім урадам Польшчы ў Лондане аб сумеснай барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў польскія групы на Беларусі аб'ядноўваюцца ў адзіную ваенную структуру пад назвай Армія Краёва (АК).Вясной 1943 г. дамова была разарвана і абодва бакі сталі на шлях сутычак. На поўдні Беларусі дзейнічалі атрады Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (аўнаўцы).

Зіна Партнова – удзельніца Обальскага камсамоьскага падполля ў Віцебскай вобласці. Патрапіла ў палон. Пад час допыту стрэліла ў нямецкага афіцэра. Была закатавана. У 1958 г. ёй было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Подзвіг братоў Міхаіла і Івана Цубаў з вёскі Навіны (каля Салігорска). Карнікі загадалі ім паказаць дарогу ў партызанскі атрад. Міхаіл адмовіўся і быў расстраляны. Іван завёў у дрыгву. Цяпер вёска носіць назву Цубы.

Подзвіг Цубаў паўтарыз 12 – гадовы Ціхан Баран.

Марат Казей – юны разведчык партызанскай брыгады ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні. Пасмяротна стаў Героем Савецкага Саюза.

Адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў Віцебску стала В.З.Харужая.

У 1943 г. мінскія падпольшчыкі здзейснілі аперацыю па забойству гаўляйтэра Кубэ. Удзельнікі аперацыі – А.Р.Мазанік, М.Б.Осіпава, Н.В.Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

Нямецка – фашысцкія акупанты ахрысцілі Мінск “страляючым горадам”.

У ноч на 30 ліпеня 1943 г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгуначным вузле адну з самых буйных дыверсій Другой Сусветнай вайны. Камсамолец Фёдар Крыловіч падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Пажар працягваўся 10 гадзін.

Святар Успенскай царквы ў Іванаўскім раёне на Піншчыне айцец В.Капычко наладзіў сувязь з партызанамі і стаў іх сувязным. Фашысты спалілі царкву і дом святара. Прыхаджане схавалі яго, а потым пераправілі ў партызанскі атрад.

У 1942 г. разам са сваімі прыхаджанамі быў спалены святар Свята – Пакроўскай царквы вёскі Хорастава на Міншчыне.

Святар Свята – Петрапаўлаўскай царквы ў Ружанах на Брэстчыне І.Наўроцкі дапамагаў у 1941 г. аперыраваць у будынку храма параненых савецкіх ваеннапалонных.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Восень 1943 г. – Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР.

23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – г. Камарын.

У канцы 1943 г. – два абласны цэнтра – Мазыр і Гомель (Гомель – 26 лістапада).

У студзені 1944 г. войскі Беларускага фронту правялі Калінкавіцка – Мазырскую аперацыю. З дапамогай партызан быў вызвалены Мазыр і чыгуначны вузел Калінкавічы.

У выніку наступлення восенню – зімой 1943 – 1944 г. поўнасцю ці часткова былі вызвалены 36 раёнаў Беларусі, 36 раённых і 2 абласныя цэнтры – Гомель і Мазыр.

У вызваленні Беларусі ўдзельнічала 1-я польская дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі. Камандзір – палкоўнік Э.Берлінг. Гераічны шлях дывізіі пачаўся каля в.Леніна (недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці).

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны – поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі.

Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.

“Беларускі балкон” – лінія савецка – германскага фронту к лету 1944 г. Ён прыкрываў галошны стратэгічны накірунак – усходне – прускі і варшаўска – берлінскі.

Лінія нямецкай абароны – “Фатэрлянд” (Айчына).

У красавіку – маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі “Баграціён”.

1-ы Беларускі фронт – камандуючы генерал арміі К.К.Ракасоўскі

2-гі Беларускі фронт – камандуючы генерал – палкоўнік Г.Ф.Захараў

3-ці Беларускі фронт – камандуючы генерал – лейтэнант І.Д.Чарняхоўскі

1-шы Прыбалтыйскі фронт – камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян

Дняпроўская флатылія і партызаны.

Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў.

Па плану: франты адначасова пераходзяць у наступленне на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках, разбураюць стратэгічную абарону праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл групы армій “Цэнтр” на ўсход ад горада.

Аперацыя “Баграціён”. Наступленне пачалося раніцай 23 чэрвеня 1944 г. 26 чэрвеня вызвалілі Віцебск, затым Оршу.

Подзвіг радавога Юрыя Смірнова, які быў захоплены ў палон пад час вызвалення Оршы, пад пыткамі не выдаў ваеннай тайны.

Подзвіг экіпажа танка П.Рака. Танк прарваўся праз замініраваны мост цераз раку Беразіну ў раёне г.Барысаў. Гітлераўцы ўзарвалі мост і адрэзалі шлях асноўных сіл. Танкісты адны на працягу 17 гадзін змагаліся з ворагам. Танк разам з экіпажам згарэў у агні. Усім членам экіпажа ю'было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

У час вызвалення Магілёўшчыны салдатам 24-й стралковай дывізіі быў перададзены баявы сцяг, выратаваны ў 1941 г. і захаваны Дз.М.Цяпіным. Ён – удзельнік руска – японскай і Першай сусветнай войнаў, кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Дз.Цяпін быў навечна залічаны ў спіс аднаго з палкоў дывізіі.

У вызваленні Беларусі прымалі ўдзел лётчыкі французскага знішчальнага авіяпалка “Нармандыя – Нёман”. Чатыры лётчыкі гэтага палка сталі Героямі Савецкага Саюза – М.Альбер, Р.дэ ла Пуан, М.Лефеўр (пасмяротна), Ж.Андрэ.

У баі загарэўся самалёт французскага лётчыка М.дэ Сейна. У яго абгарэлі твар і рукі, ён нічога не бачыў. Але разам з французам быў рускі авіятэхнік. Французскі лётчык не выканаў загад пакінуць самалёт, бо ў авіятэхніка не было парашута. Яны удваіх загінулі.

На аўтамагістралі Масква – Мінск была збудавана драўляная сцяна з каменным напаўненнем, за якой размясціліся замаскіраваныя танкі і процітанкавыя гарматы.

1 ліпеня – вызвалены Барысаў. 3 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Мінск. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г.Фролікава з танкавага корпуса генерала А.С.Бурдзейнага. У баях на вуліцах Мінска вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М.І.Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач.

Фролікаў і Бурдзейны – першыя ганаровыя грамадзяне Мінска, героі Савецкага Саюза.

“Мінскі кацёл” – акружэнне каля 100 000 войск на ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска. Сем дзён ішла бітва. 70 тыс. немцаў забіта, каля 35 тыс. узята ў палон (12 генералаў).

28 ліпеня – вызвалены Брэст.

Падпольшчыкам Мінска удалося раздабыць план размяшчэння ў Мінску ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Капітан А.Ф.Кузняцоў асабіста зняў 12 зарадаў з авіябомб, размешчаных на розных паверхах Дома ўрада.

16 ліпеня 1944 г. – партызанскі парад у Мінску.

17 ліпеня 1944 г. – “парад ганьбы” ў Маскве. Па вуліцах ішлі нямецкія палонныя.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася 1 млн 300 тыс беларусаў.

Сярод абаронцаў Масквы былі маёр Л.М.Даватар і лётчык Віктар Талаліхін.

Подзвіг беларуса Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца – збіў на Курскай дузе 9 варожых самалётаў.

На Ленінградскім фронце загінуў снайпер Ф.А.Смалячкоў.

Беларус Пётр Купрыянаў паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава. Яго маці – Н.Ф.Купрыянава – маці пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з нямецка – фашысцкімі захопнікамі. У г.Жодзіна пабудаваны манумент у гонар маці – патрыёткі.

Беларуска Марыя Акцябрская на свае грошы набыла танк і на ім змагалася за Радзіму.

Санітарка, ураджэнка Полаччыны Зінаіда Тусналобава – Марчанка. Вынесла з поля бою больш за 140 цяжкапараненых байцоў. Была паранена. Засталася без рук і ног. Навучылася зноў хадзіць і пісаць. Нарадзіла дзяцей. Герой Савецкага Саюза. Узнагароджана вышэйшай узнагародай Міжнароднага камітэта “Чырвонага Крыжа” – медалём Флорэнс Найтынгейл.

16 красавіка 1945 г. – пачатак Берлінскай аперацыі.

Пры вызваленні Берліна і штурме Прагі праславіліся танкісты роты пад камандаваннем ураджэнца Гомельшчыны А.А.Філімонава. Герой Савецкага Саюза.

Беларус Трыфан Лук'яновіч. Вярнуўся на фронт пасля трэцяга ранення. Выратаваў пры штурме Берліна нямецкую дзяўчынку. Сам быў смяротна паранены. – правобраз пры сварэнні ў Берліне помніка савецкаму салдату – вызваліцелю.

Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў з Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Каля 400 ўдастоены звання Герой Савецкага Саюза.

Двойчы Героі – лётчык А.Я.Галавачоў, камандзіры танкавых злучэнняў І.І.Гусакоўскі, С.Ф.Шутаў, І.І.Якубоўскі.

На беларускай зямлі пачаў баявы шлях славацкі партызанскі атрад Яна Нялепкі (у будучым – Герой Савецкага Саюза).

Героямі Савецкага Саюза сталі немец Фрыц Шменкель, балгарка Лілія Карастаянава.

Іспанец Рубен Ібаруры ў чэрвені 1941 г. змагаўся і быў смяротна паранены пад Барысавам.

У французскім руху Супраціўлення ўдзельнічалі беларусы Ф.Ф.Кажамякін (пасмяротна ўзнагароджаны французскім ордэнам Ганаровага легіёна) і У.М.Антоненка. За актыўны ўдзел у руху Супраціўлення званне лейтэнанта французскай арміі было прысвоена мінчанцыу Н.І.Лісавец.

На славацкай зямлі змагаліся В.А.Квіцінскі, А.Ф.Фёдараў. Яны сталі Героямі Савецкага Саюза.

Ураджэнцы Заходняй Беларусі, якія служылі ў польскай арміі генерала У.Андэрса, прымалі ўдзел у складзе брытанскіх войскаў у бітве пры Монтэ – Касіна, якую называцю “італьянскім Сталінградам”.

Значны ўклад у справу Перамогі унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на Усход. Героем Сацыялістычнай працы стала А.М.Чухнюк. Яна першай сярод работнікаў чыгункі прывяла з апераджэннем графіка і без дадатковага паліва цяжкавагавы састаў. У паўтаўках ваенных грузаў па ленд – лізе з ЗША ва Уладзівасток удзельнічаў экіпаж парахода “Беларусь”.

У ноч з 8 на 9 мая прадстаўнікі германскага камандавання падпісалі пакт аб капітуляцыі Германіі. 9 мая стала Днём перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

2 жніўня 1945 г. – падпісанне акта аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Канец Другой сусветнай вайны.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад БССР | Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.