|
Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад БССРDate: 2015-10-07; view: 747. Пачатак Другой сусветнай вайны і Беларусь. 23 жніўня 1939 г. – заключэнне савецка – германскага пакта аб ненападзе (пакт Рыбентропа – Молатава). Сакрэтныя пратаколы да яго. У іх вызначаліся сферы ўплыву Германіі і Савецкага Саюза. Мяжа сфер уплыву вызначалася па лініі рэк Нараў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР. 28 верасня 1939 г. – Дагавор аб дружбе і граніцы. 1 верасня 1939 г. – напад Германіі на Польшчу. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Другая Сусветная вайна працягвалася 6 гадоў. У яе была ўцягнутая 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва свету. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 краін. У вайне загінула 50 – 55 млн. чалавек. Асноўная прычына вайны – барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі дзяржавамі за перадзел зон уплыву, што склаліся пасля першай сусветнай вайны. Галоўная віноўніца – Германія. Яе кіруючыя колы імкнуліся ліквідаваць так званую Версальска – Вашынгтонскую сістэму дагавораў (1919 – 1922 гг.), паводле якіх Германія страціла свой уплыў у свеце. 3 верасня 1939 г. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, аб'явілі вайну Германіі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Заходняй Беларусі восенню 1939 г. Германскія войскі акупіравалі ўсю тэрыторыю Польшчы. Занялі Брэст. Гарнізон польскіх войскаў у Брэсцкай крэпасці ўзначальваў К.Плісоўскі. Яго афіцэрская служба пачыналася ў расійскай арміі. У складзе абаронцаў было нямала беларусаў. Крэпасць пасля некалькіх штурмаў была захоплена 17 верасня 1939 г. 17 верасня ў адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю аб дэмаркацыйнай лініі з Германіяй савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці савецка – польскую мяжу і вызваліць тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Спыніліся на лініі Гродна – Брэст. 28 верасня 1939 г. Германія і СССР падпісалі новы дагавор “Аб дружбе і граніцы”. Паводле яго граніца была праведзена па так званай “лініі Керзана”, вызначанай яшчэ ў 1919 г. Вярхоўным Саветам Антанты як усходняя граніца Польшчы. Уключэнне Заходняй Беларусі у склад БССР. На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў ваяводскіх і павятовых цэнтрах былі створаны часовыя ўправы, у мястэчках і вёсках – сялянскія камітэты. Гэта былі новыя органы ўлады. 22 кастрычніка прайшлі выбары ў Народны сход. Ён павінен быў заканадаўча вырашыць пытанне аб уладзе. Адбыўся 28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Па дакладу С.В.Прытыцкага Народны сход прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады. Сход таксама вынес рэзалюцыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Дэпутаты Народнага сходу Беларусі звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднані яе з БССР. Просьба была задаволена 2 лістапада 1939 г. (Надзвычайная V сесія Вярхоўнага Савета СССР) 14 лістапада 1939 г. падобнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет БССР (нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР). 11 студзеня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прыняў Указ “Аб аб'яўленні 14 лістапада Днём уз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР”. На тэрыторыі Заходняй Беларусі былі ўтвораны 5 абласцей – Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая. Насельніцтва ў выніку аб'яднання вырасла амаль у 2 разы (больш за 10 млн у канцы 1940 г.), тэрыторыя павялічылася з 125,5 тыс км. кв да 225,7 тыс. км. кв.
|