Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя 6. Літаратурна-мастацкія жанры і формы


Date: 2015-10-07; view: 909.


 

1. Агульная характарыстыка родаў і жанраў

2. Эвалюцыя родаў і жанраў у часе

3. Дынаміка жанравых структур у сучаснай літаратуры

4. Агульная характарыстыка эпічных жанраў

5. Агульная характарыстыка лірычных жанраў

6. Драматычныя жанры

 

Агульнае паняцце аб тропах. Роля тропаў у мастацкай творчасці.

У якасці самастойнага задання адшукаць прыклады найбольш распаўсюджаных тропаў з літаратурна-мастацкіхтэкстаў.

Стварыць уласныя тропы для апісання прыкладнай тэмы:

«Восенькі вечар у горадзе».

1. Агульная характарыстыка родаў і жанраў.

Усе літаратурныя творы паводле свайго знешняга выгляду і некаторых асноўных прыкмет сюжэтнай пабудовы дзеляцца на некалькі груп. Дзве самыя агульныя групы — творы напісаныя прозай, і творы, напісаныя вершам. Апрача таго ўсе літаратурныя творы дзеляцца на тры роды: эпас, лірыку і драму. Пад эпасам разумеюць творы, якія ўяўляюць сабой апавяданне пра адцягненыя падзеі, бачаныя альбо прыдуманыя аўтарам, пад лірыкай — творы, якія з`яўляюцца прызнаннем аўтара пра падзеі яго ўнутранага жыцця, пра яго душэўныя перажыванні (не істотна былі яны ў рэальнасці ці аўтар іх толькі ўявіў). Драма ж — гэта падзеі, якія разлічаны на сцэнічнае ўвасабленне, але, па-сутнасці, таксама

эпічныя.

Варта памятаць, што матэрыялам для ўсіх гэтых родаў літаратуры могуць быць любыя абставіны: гэта значыць, аўтар можа асабістыя перажыванні і здарэнні прыпісаць іншай асобе і наадварот, перажытае іншым чалавекам перадаць як сваё асабістае ў форме лірыкі.Такім чынам, эпас, лірыка і драма — толькі формы твораў. У чыстым выглядзе творы падобных родаў выступаюць рэдка. У эпас звычайна ўносяцца лірычныя адступленні. Так, напрыклад, паэму «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча называюць апошнім эпасам у сусветнай літаратуры, але і тут сустракаюцца мясціны, напоўненыя лірызмам і асабістымі аўтарскімі перажываннямі і роздумам:

О пушчы! апошні да вас прыязджаў на ўловы

Апошні кароль, што насіў шчэ каўпак Вітаўтовы,

Апошні, што быў з Ягеллонаў ваяка шчаслівы,

Апошні ў Літве манарх і лавец прамыслівы.

Радзімыя дрэвы мае, мае другі старыя!

Як неба пазволе вярнуцца да вас, дарагія,

Ці там вас знайду я яшчэ? Ці дагэтуль вы жывы?

Ля вас, што калісьці я поўзаў маленькі шчаслівы?

(Пераклад Б. Тарашкевіча)

Шмат падобнага роду адступленняў і ў паэме «Новая зямля»Якуба Коласа, якую называюць часам першым беларускім раманам у вершах. У лірычны твор таксама могуць уводзіцца эпічныя элементы ў выглядзе апісання нейкай з'явы, якая выклікае ў аўтара тое альбо іншае перажыванне:

Ночь. Стекленеет ботва овощей.

И блестит, облетая листва

В лунном луче, как в подмёрзлом ручье,

Играющая плотва

(..)Нет «ненужной мечты»,

Нет напрасного сна,

И ничто не пройдет «просто так».

Души верят в свою бесконечность. Она

Эта вера — совсем не пустяк…

(Н. Матвеева. Что подсказал иней).

Драматычныя элементы ў форме дыялога прысутнічаюць як у лірычных, так і ў эпічных творах.

 

2. Эвалюцыя родаў і жанраў у часе.

У працэсе развіцця літаратуры кожны род змяняўся, узнікалі новыя прыёмы разгортвання сюжэта, увода персанажаў, іх характарыстык. Здаралася так, што некаторыя прыёмы адміралі, а потым уваскрасалі, толькі ў змененым выглядзе. У той альбо іншы адрэзак часу пэўныя прыёмы рабіліся моднымі і любімымі, і большасць твораў гэтага перыяду будавалася прыблізна аднолькава.Так ствараліся малыя літаратурныя роды, якія мы называем жанрамі. Побач з гэтым адрозненне паміж жанрамі вызначаецца яшчэ па лініі так званых высокіх і нізкіх жанраў, а таксама паводле змяненняў іх эмацыянальнага тону. Так званыя высокія жанрыразгортваюць перад чытачом карціны моцных пачуццяў, узвышаных перажыванняў, а нізкія — імкнуцца да адлюстравання звычайных з'яў штодзённага побыту. Калі гаварыць пра эмацыянальны тон, то тут розніца заключаецца ў тым, што адны жанры імкнуцца выклікаць у чытача моцныя пачуцці (страх, захапленне), іншыя — стараюцца развесяліць і рассмяшыць яго альбо выклікаць суперажыванне, пяшчоту, жаль і г. д. У сувязі з тым, што адрозненні паміж жанрамі могуць вызначацца з розных пунктаў гледжання, у літаратуразнаўстве да сённяшняга дня няма агульнапрынятай строгай іх класіфікацыі. Не заглыбляючыся ў тэрміналагічныя спрэчкі, паспрабуем вызначыць найбольш распаўсюджаныя жанравыя адрозненні ў сучаснай

літаратуры. У аснову літаратуразнаўчай класіфікацыі на сучасным этапе

кладуцца жанравыя прыкметы, якія маюць устойлівы характар і тэндэнцыю да паўтарэння ў літаратурна-гістарычным працэсе. Найбольш важнай жанравай прыкметай твора з'яўляецца яго прыналежнасць да таго альбо іншага літаратурнага роду. З гэтага пункту гледжання вылучаюцца драматычныя, эпічныя, лірычныя і ліра-эпічныя жанры. Унутры гэтых родаў вылучаюць віды, альбо родавыя формы. Яны адрозніваюцца паводле арганізацыі мовы ў тэксце (вершы і проза), паводле аб'ёму тэкста (верш і быліна, апавяданне і эпапея), паводле прынцыпу сюжэтабудавання і інш.Паводле жанравай праблематыкі творы могуць належаць да нацыянальна-гістарычных, норава-апісальных і рамантычных

жанраў.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Вадохрышча (Хрышчэнне, Крашчэнне) | Дынаміка жанравых структур у сучаснай літаратуры.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.757 s.