|
Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.Date: 2015-10-07; view: 1771. Супярэчнасці грамадска-палітычнага жыцця БССР у другой палове 1950-х—1980-я гады ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БССР У СКЛАДЗЕ СССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
Паварот да кансерватызму. Наспяванне крызісу (1965 – 1985).У кастрычніку 1964 г. М.С.Хрушчоў быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС. Кіраўніком Камуністычнай партыі СССР стаў Л.І.Брэжнеў. Гады яго ўлады (1964 - 1982) атрымалі назву “застою”. Асаблівасцю палітычнай сістэмы гэтага перыяду стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай, а таксама наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў у самой партыі і грамадскіх арганізацыях. Планы пяцігодак прымаліся на з'ездах КПБ, у структурах парторганаў дзейнічалі аддзелы, якія кіравалі асобнымі галінамі эканомікі. З 1965 па 1980 г. рэспубліканскую партыйную арганізацыю ўзначальваў П.М.Машэраў.У гэты час была прыпынена рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, узмацнілася роля КДБ, фармальны характар набылі абвешчаныя ў Канстытуцыі БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды. Адсутнасць свабоды слова выяўлялася ў кантролі партыі за сродкамі інфармацыі, друку. Распаўсюджанне атрымалі нефармальныя формы грамадска – палітычнага жыцця. 1977 г. – прыняцце Канстытуцыі СССР. 1979 г. – увод савецкіх войск у Афганістан. Сярод іх – Віцебская паветрана – дэсантная дэвізія. Грамадска-палітычнае становішча ў 1965-1984 гг.Перыяд развіцця БССР ў 1965-1984 гг. характарызаваўся асаблівасцямі, звязанымі з прыходам да ўлады ў СССР Л.І. Брэжнева. Новае кіраўніцтва сканцэнтравала намаганні на захаванні сваёй улады і, па магчымасці, вяртанні да даваеннай савецкай палітычнай сістэмы. У выніку схільнасць да захавання і падтрымкі старых формаў грамадска-палітычнага жыцця стала асновай дзяржаўнай палітыкі. Разам з тым унутрыпалітычнае становішча БССР заставалася стабільным. Для беларускага грамадства быў характэрны аптымізм людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні, сімпатыя да ідэяў сацыялізму. У другой палове 1960-х была распрацавана канцэпцыя “развітога сацыялізму”. У 1971 г. ХХIV з'езд КПСС адзначыў, што ў СССР пабудавана развітае сацыялістычнае грамадства. Кіраўніцтва СССР у гэты перыяд абапіралася на камандна-адміністрацыйныя метады. У першую чаргу гэта азначала ўмацаванне ролі Камуністычнай партыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Такое палажэнне было замацавана ў Канстытуцыі СССР 1977 г. Яна атрымала афіцыйную назву “Канстытуцыя перамогшага сацыялізму”. Канстытуцыя дала вызначэнне паняццю “развіты сацыялізм” – найвышэйшае дасягненне сацыялістычнага прагрэсу. Быў зроблены вывад аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць – савецкі народ. У адпаведнасці з новай канстытуцыяй ўзрастала роля грамадскіх арганізацый. 1978 г. – Канстытуцыя БССР. Артыкул шосты гаварыў аб тым, што Камуністычная партыя з'яўляецца накіроўваючай і кіруючай сіла ў грамадстве, ядром палітычнай сістэмы. БССР на міжнароднай арэне ў 1950—1980-я гады. 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, па якому ўсе саюзныя рэспублікі атрымалі права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца консульскімі і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сакавіку 1944 г. быў створаны Народны камісарыят (з 1946 г. – Міністэрства) замежных спраў Беларусі. Першым міністрам стаў К. Кісялёў. Беларусь увайшла ў лік першапачатковых членаў ААН. Ужо 9 верасня 1944 г. было заключана першае пагадненне паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення аб эвакуацыі беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы і польскіх грамадзян з тэрыторыі Беларусі. Пазней, 25 лістапада 1945 г., быў падпісаны дадатковы пратакол гэтага пагаднення. Прадстаўнікі беларускай грамадскасці прымалі ўдзел у стварэнні і дзейнасці такіх міжнародных дэмакратычных арганізацый як Сусветная арганізацыя прафсаюзаў (1945), Міжнародная дэмакратычная арганізацыя жанчын (1945), Сусветная арганізацыя дэмакратычнай моладзі (1945), Сусветны Савет Міру (1948) і інш. БССР настойліва і паслядоўна выступала за пакаранне ваенных злачынцаў. Яе прапановы былі вынесены на разгляд першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1946). У выніку 13 лютага 1946 г. ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. Усе краіны міжнароднага супольніцтва павінны былі зрабіць захады па затрыманні ваенных злачынцаў і неадкладнай высылцы іх у тыя месцы, дзе імі былі ўчынены забойствы. Аднак гэта рашэнне ААН не было выканана поўнасцю. Шмат ваенных злачынцаў збеглі з Еўропы і знайшлі надзейны прытулак у ЗША, Канадзе, Лацінскай Амерыцы, Аўстраліі. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, разам з СССР падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль. З другой паловы 40-х гадоў пачалася т. зв. “халодная вайна”. І ў 50-я гады міжнароднае становішча заставалася напружаным. У 1954 г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЭСКА і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), а ў 1956 г. уступіла ў камітэт ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. Рэспубліка ўдзельнічала ў вырашэнні рознабаковых праблем жыцця міжнароднага супольніцтва. Дзякуючы сумесным паслядоўным намаганням пастаянных членаў ААН, у іх ліку і Беларусі, у гэты перыяд адбывалася часовае аслабленне міжнароднай напружанасці. У сакавіку 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, што садзейнічала пашырэнню ўдзелу Беларусі ў вырашэнні складаных праблем. Прадстаўніцтва пачало ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх арганізацый БССР з асноўнымі органамі ААН, распаўсюджваць сярод насельніцтва краін свету інфармацыю аб палітычным, эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. Беларусь як член ААН аказвала дапамогу краінам, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці, не толькі ў іх нацыянальным вызваленні, але і ў абароне іх дзяржаўнай незалежнасці, развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры. У канцы 50 – пачатку 60-х гадоў адбываюцца новыя змены ў міжнародным супольніцтве. Часова скарачаецца доля ЗША ў эканоміцы міравой сістэмы капіталізму. Беларусь як член ААН разам з іншымі краінамі рашуча выступіла за спыненне баявых дзеянняў у Індакітаі. Беларусь актыўна выступала за поўную ліквідацыю каланіялізму ў свеце. На XV сесіі Генеральнай Асамблеі (1960) яна разам з СССР і Украінай унесла прапанову прыняць Дэкларацыю аб прадастаўленні незалежнасці ўсім каланіяльным краінам і народам. Прапанова была падтрымана большасцю членаў ААН. Дэкларацыя з'явілася высновай для канчатковай ліквідацыі каланіялізму ў свеце. БССР прымала ўдзел у распрацоўцы і прыняцці ў 1968 г. ХХІІ сесіяй ААН Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Па ўмовах гэтага дагавора ўсе неядзерныя дзяржавы абавязваліся не вырабляць, не размяшчаць, не выкарыстоўваць ядзернай зброі. Улічваючы пагрозу выкарыстання ядзернай зброі, Беларусь далучылася да шэрага міжнародных дагавораў, у іх ліку: “Аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па вывучэнні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Луну” (1967), “Аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў, у яго нетрах ядзернай зброі і іншых сродкаў масавага знішчэння людзей” (1971), “Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі” (1972), “Канвенцыя аб забароне ваеннага або ўсялякага іншага варожага выкарыстання сродкаў уздзеяння на прыроднае асяроддзе” (1977) і інш. БССР з'яўлялася членам міжурадавай арганізацыі ЮНЭСКА – аднаго са спецыялізаваных органаў ААН. Галоўнай мэтай гэтай арганізацыі, акрамя развіцця адукацыі, навукі і культуры, было садзейнічанне ўмацаванню міру і бяспекі. Прадстаўнікі Беларускага камітэта абароны міру ў 1973, 1979 гг. удзельнічалі ў рэйдах міру па краінах Паўночнай Еўропы. Значным дасягненнем краін-удзельніц ААН, у тым ліку і Беларусі, з'явілася правядзенне ў 1975 г. нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, на якой прысутнічалі кіраўнікі 33 еўрапейскіх дзяржаў, ЗША і Канады. Хельсінкская нарада сведчыла аб уступленні Еўропы ў новы гістарычны перыяд разрадкі міжнароднай напружанасці. На мяжы 70–80-х гадоў разрадка міжнароднай напружанасці змянілася абвастрэннем адносін паміж ЗША і СССР. Дэлегацыі Беларусі ў ААН даводзілася разам з іншымі весці барацьбу за спыненне выкарыстання касмічнай прасторы ў ваенных мэтах. Гэта было звязана з тым, што з прыходам да ўлады прэзідэнта Р. Рэйгана ЗША пачалі ажыццяўляць праграму “зоркавых войнаў” з выкарыстаннем ядзернай зброі. Таму ў 1981–1985 гг. беларуская дэлегацыя разам з украінскай і іншымі ў розных рэдакцыях выносіла на абмеркаванне ААН амаль адны і тыя ж прапановы аб забароне выкарыстання касмічнай прасторы ў ваенных мэтах. Аднак гэта праблема не вырашалася. Толькі ў 1993 г. ЗША прынялі рашэнне аб спыненні выкарыстання праграмы “зоркавых войнаў”. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі.Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб'яднанні. Беларусь выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў. Уступленне ў ААН, развіццё эканомікі ў пасляваенны перыяд дазволілі Беларусі выйсці на шлях шырокага эканамічнага супрацоўніцтва з сацыялістычнымі, капіталістычнымі і развіваючыміся краінамі. У студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). У яго ўвайшлі СССР, Польшча, Балгарыя, Венгрыя і іншыя краіны Усходняй Еўропы. Пазней далучыліся ГДР, Куба, В'етнам. Галоўнай мэтай дзейнасці СЭУ з'яўлялася развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, абмен вытворчым вопытам, перадача навукова-тэхнічнай інфармацыі, прамысловая кааперацыя, пашырэнне эканамічнай інтэграцыі ў розных галінах вытворчасці і г.д. Эканоміка рэспублікі як састаўная частка адзінага гаспадарчага комплексу СССР была ўключана ў знешнеэканамічныя сувязі з рознымі краінамі свету. У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, праз якое ажыццяўлялася мэтанакіраваная палітыка ў галіне знешнеэканамічных адносін. На долю краін СЭУ прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР. Беларусь не толькі пастаўляла вырабы на экспарт, але і атрымлівала імпартную прадукцыю. Перш за ўсё гэта былі сельскагаспадарчая тэхніка, сродкі транспарту і сувязі, медыцынская абсталяванне, прамысловыя і харчовыя тавары, сыравіна для лёгкай і харчовай прамысловасці. У 50-х гадах Беларусь атрымлівала з Егіпта, Сірыі, Ірана, Афганістана, Пакістана баваўняную сыравіну, з Індыі, Марока, Аргенціны, Уругвая – воўну і шарсцяное прадзіва, з Інданезіі і Малайзіі – натуральны каўчук, з Ганы, Нігерыі, Бразіліі, Эквадора – сыравіну для кандытарскай прамысловасці і г.д. У другой палове 60-х годоў павялічваецца аб'ём гандлёвых паставак беларускіх тавараў у капіталістычныя краіны, асабліва па доўгатэрміновых пагадненнях. Значным попытам карысталіся металаапрацоўчыя станкі, якія набывалі фірмы 14 капіталістычных краін, у тым ліку Англіі, ФРГ, Аўстрыі, Японіі, Даніі і інш. У 70-я гады эканоміка Беларусі ўсё больш і больш інтэгрыравалася не толькі ў агульнасаюзную, але і ў эканоміку сацыялістычных еўрапейскіх краін. Рэспубліка з'яўлялася актыўным удзельнікам стварэння адзінай энергетычнай сістэмы “Мір”, будаўніцтва нафтаправода “Дружба”, газаправода ў Заходнюю Еўропу. З Беларусі ў сацыялістычныя краіны пастаўляліся навейшае абсталяванне для будаўніцтва энергетычных аб'ектаў, прадпрыемстваў металургічнай і металаапрацоўчай галін прамысловасці, мінеральныя ўгнаенні, тавары народнага спажывання і г.д. У 1970–1980 гг. сярод іншых рэспублік былога Саюза ССР Беларусь займала 1-е месца па вытворчасці сіласаўборачных камбайнаў і калійных угнаенняў, 2-е – грузавых аўтамабіляў, хімічных валокнаў, матацыклаў, наручных гадзіннікаў, 3-е – мінеральных угнаенняў, металарэзных станкоў, трактароў, шкла, панчошна-трыкатажных вырабаў, тэлевізараў, мэблі і іншых тавараў. Таму невыпадкова, што прадметамі экспарту ў капіталістычныя краіны, у тым ліку і развітыя, з'яўляліся перш за ўсё трактары, аўтамабілі, бульдозеры, скрэперы, халадзільнікі, станкі-паўаўтаматы, гадзіннікі, азотныя і калійныя ўгнаенні і г.д. У сваю чаргу, на Беларусі шырока выкарыстоўваліся тэхнічныя вырабы з развітых капіталістычных краін. Абсталяваннем, якое пастаўлялася з Англіі, Францыі, ФРГ, Італіі, іншых краін, забяспечваліся прадпрыемствы хімічнай, радыётэхнічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Развіццю эканамічных адносін Беларусі з рознымі краінамі свету спрыяла тое, што яна актыўна ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх міжнародных арганізацый – Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Эканамічнай камісіі для Еўропы (ЭКЕ), яе камітэтаў па сельскай гаспадарцы, лесаматэрыялах, электраэнергіі, жыллёвым будаўніцтве, Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш. Прамысловасць Беларусі ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу (НТП) у 50-я—80-я гады ХХ ст. У другой палове 50-х гг. М.С.Хрушчоў, як і ў свій час І.В. сталін, зноў паставіў задачу ў сціслыя тэрміны дагнаць і пераўзысці буйнейшыя капіталістычныя краіны па вытворчасці важнейшых відаў прадукцыі на душу насльніцтва. Прыярытэт па-ранейшаму аддаваўся развіццю цяжкай прамысловасці (машынабудаванне, хімічная прамысловасць, электраэнергетыка, металаапрацоўка і інш.). На аснове ліпеньскага (1955 г.) Пленума ЦК КПСС у рэспубліцы пачалі абнаўляцца і мадэрнізавацца асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замяняцца новай. Былі пабудаваны новыя заводы: БелАЗ у Жодзіна, Бабруйскі аўтатрактарных дэталей, мінскі маторны завод , Мінскі завод трактарных запасных частак, Баранавіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў Мінскі гадзінннікавы завод інш. Ужо ў другой палове 50-х гг. Кіраўніцтва краіны ўзяло курс на хімізацыю народнай гаспадаркі. Гэта неабходна было як для хутчэйшага ўздыму сельскай гаспадарскі. Існавала вытворчасць прадукцыі лесахіміі, фарбаў, лакаў, штучнага валакна і інш. І толькі адкрыццё вялікіх запасаў калійных солей у Салігорскім раёне дазволіла развярнуць у рэспубліцы шырокамаштабную вытворчасць мінеральных угнаенняў. А у раёне Рэчыцы пачалася здабыча ўласнай нафты. Развіваліся і ўсе іншыя галіны прамысловасці, у тым ліку лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая. Аднак па тэмпах развіцця яны істотна ўступалі тым галінам, якія адносіліся да цяжкай прамысловасці. Ва ўсіх галінах устанаўліваліся механізаваныя паточныя і аўтаматычныя лініі. У той жа час эканамічныя паказчыкі ў развіцці прамысловасці ў першай палове 60-х гг. значна пагоршыліся. Знізіліся тэмпы прыросту прадукцыйнасці працы. У гэтым адбіліся неэфектыўнасць кіраўніцтва з адзінага цэнтра надзвычай складнай народнай гаспадаркай СССР, недастатковае пазнанне эканамічных законаў, суб'ектывізм і валютарызм у кіраванні эканамікай. Першая палова 60-х гг. у СССР, у тым ліку і ў Беларусі вызначылася пагаршэннем эканамічнай сітуацыі. Прычынамі з'яўляліся: 1) адсутнасць рыначнага механізаванага рэгуліравання эканамічнага развіцця; 2) неэфектыўнасць кіравання з адзінага цэнтру надзвычай складанай гаспадарскай СССР, у рамках якой функцыяніравала больш за 1,5 млн. прадпрыемстваў; 3) непаўната пазнання і ігнараванне эканамічных законаў, суб'ектывізм і валютарызм у кіраванні эканомікай; 4) змены ў сусветных цэнах на сыравіну, прамысловыя вырабы, неўраджаі, засухі і інш. У 1965 г. Касыгіным была праведзена рэформа, якая прадугледжвала ўдасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Замест 100 абавязковых планавых паказчыкаў заставаліся толькі 8, астатнія планавалі самі прадпрыемствы. На прадпрыемствах уводзіўся гаспадарчы разлік, што вяло да пашырэння іх гаспаларчай самастойнасці. У прыватнасці, яны атрымалі права самастойна распараджацца часткай прыбытку, ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння іх умоў працы. Як і раней, больш высокімі тэмпамі развілалася хімічная, нафта-хімічная, паліўная галіны. Нарошчваліся магутнасці ў электраэнергетыцы, машынабудаванні, металаапрацоўцы і інш. Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы быў непрацяглым – да пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. У сярэдзіне 80-х гг. планы развіцця прамысловасці ў Беларусі ў цэлым выконваліся. Ствараліся новыя галіны прамысловасці, уводзіліся ў строй новыя прадпрыемтвы, і адначасова адбывалася скарачэнне тэмпаў эканамічнага росту. Адбываўся рост дабрабыту і рэальных даходаў насельніцтва і адначасова рос дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. Апераджальнымі тэмпамі расла вытворчасць прадукцыі галін прамысловасці, якія вызначалі навукова-тэхнічную рэвалюцыю:прыборабудавання, электронная і радыётэхнічнай прамысловасці, вытворчасці сродкаў сувязі. Гэтыя гады былі перыядам далейшага развіцця чыгуначнага аўтамабільнага, трубаправоднага і паветранаг транспарта. Працягваў удасканальвацца гарадскі транспарт. У 1984 г. была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага метрапалітэна. Аднак эканоміка Беларусі, як і ўсяго СССР, да першай паловы 80-х гг. былы дынамізм страціла. У сярэдзіне 80-х гг. прамысловасць Беларусі, як і СССР, працягвала развівацца. Разам з падзеннем росту вытворчасці пагаршалася становішча ў сацыяльнай сферы. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС гэты курс атрымаў назву курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У адпаведнсці з гэтым курсам і быў распрацаваны пяцігадовы план развіцця Беларусі на 1986 – 1990 гг. Ён прадугледжваў павялічыць за пяць гадоў нацыянальны даход на 26%. Што тычыцца перабудовы эканамічнага механізму, то мелася на ўвазе пашырэнне самастойнасці прадпрыемстваў,Ю укараненне гаспадарчага разліку і самафінансавання. Сутнасць самафінансавання заключалася у тым, што прадпрыемствы пры яго ўвядзенні атрымалі магчымасць большую частку прыбытку пакідаць у сябе і свабодна ім распараджацца. Народная гаспадарка працягвала працаваць па старой схеме, выкарыстоўваючы загады, штурмаўшчыну, адшукванне рэсурсаў і г.д. У 1987 г. быў прыняты Закон “Аб дзяржаўным прадпрыемстве” і шэраг іншых дакументаў аб радыкальнай рэформе. Усе яны мелі асноўнай задачай ажыццявіць пераход ад пераважна адміністрацыйных метадаў кіравання да эканамічных. На гаспадарчы разлік былі пераведзены і навуковыя арганізацыі. З мэтай якасці прадукцыі, якая выпускалася, была ўведезна пазаведамасная кантрольная служба – Дзяржпрыёмка. Перавод прадпрыемстваў на гасразлік і самафінансаванне садзейнічаў росту прамысловасці рэспублікі. Вынікі былі б яшчэ лепшымі, але памяшала Чарнобыльская катастрофа. Эканамічны крызіс у СССР, які пачаўся ў трэцім квартале 1988 г., ставіўся глыбокім і вострым. Пачатак 90-х гг. адзначаны пагаршэннем становішча і ў прамысловасці, і ў іншых галінах эканомікі. Напрамак выхаду з крызісу ў СССР канчаткова вызначыўся на 18 з'ездзе КПСС, які праходзіў у ліпені 1990 г. Рэфармаванне народнай гаспадаркі Беларусі на рыначных асновах у гэтыя гады праводзілася маруднымі тэмпамі, непаслядоўна, недастаткова прадумана і неэфектыўна. Усё гэта прывяло да рэзкага абвастрэння эканамічнага крызісу, у аснове якога ляжала скарачэнне выпуску прамысловай прадукцыі. Дасягненні і праблемы ў развіцці аграрна-прамысловага комплексу БССР у другой палове 50-х—1980-я гады. Ужо ў другой палове 50-х гг. у рэспубліцы вырасла ўраджайнасць палёў, павялічыліся пагалоўе жывёлы, а адпаведна і наыхтоўка мяса, малака і інш. Першай спробай рэфармаваць сельскую гаспадарку з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. З калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны нарыхтоўчыя і закупачныя цэны на сельгаспрадукты, больш чым у 2 разы быў зніжаны падатак на падсобныя сялянскія гаспадаркі. У 1956 г. сяляне атрымалі пашпарты. З мэтаю павышэння зацікаўленнасці калгаснікаў у выніках сваёй працы з 1956 г. ім пачалі кожны месяц выплачваць грашовыя авансы на працадні. Каб палепшыць выкарыстанне сельскагаспадарчай тэнікі, пашырыць гаспадарчую самастойнасць калгасаў і саўгасаў, у 1958 г. адбылася рэарганізацыя МТС. Яны былі ліквідаваны, а тэхніка перададзнеа калгасам і саўгасам, якую яны павінны былі выкупіць. БССР разам з іншымі савецкімі рэспублікамі ўнесла свій уклад у ажыццяўленне буйнамаштабнага эканамічнага мерапрыемства, якое было звязана з асваеннем цалінных і абложных зямель Казахстана. На асваенне цаліны выехала 50 тыс.сямей. Аднак пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў пачатку 60-х гг. адмоўна адбілася і на развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі. На развіцці сельскай гаспадаркі адмоўна адбіўся суб'ектывізм у кіраўніцтве гэтай галіной эканомікі. Калгасы і саўгасы атрымлівалі шаблонныя ўказанні з цэнтра без уліку мясцовых умоў. Палажэнне сельскай гаспадаркі Беларусі, як і СССР, к сярэдзіне 60-х гг. пагоршылася. У пошуках шляхоў да яе больш інтэнсіўнага развіцця сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР”: закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю павялічваліся ў сярэднім у 2 разы, значна павялічвалася пастаўка на вёску сельскагаспадарчай тэхнікі. У рэспубліцы ў другой палове 60-х гг. разгарнулася будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі, птушка-фабрык. Было асушана каля 1 млн. га зямельных плошчаў, значна ўзраслі пастаўкі сельскай гаспадарцы мінеральных удабрэнняў. У гэтыя гады сельская гаспадарка працягвала спецыялізавацца на развіцці мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, ільну-даўгунцу, цукровых буракоў. Сельская гаспадарка рэспублікі ў 1986 – 1989 гг. мела пэўныя поспехі. Аднак ў 1990 г. у сувязі з агульым крызісам эканомікі становішча сельскай гаспадарцы таксама пагоршылася. Дэфіцыт фінансаў у ёй з-за галоўнай прычынай падзення вытворчасці. Адсутнасць парытэту цэн на прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю прывяла да таго, што вёска ў першай палове 90-х гг. амаль што не купляла тэхніку, у 3 разы зменьшыла набыццё ўгнаенняў, да мінімуму скараціла пастаўкі хімічных сродкаў для абароны раслін. Асаблівасці культурнага жыцця БССР у сярэдзіне 50-х—1980-я гады. У другой палове 50-х гг. у краіне адбывалася барацьба двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўная, якая жадала прыстасаваць старыя рычагі кіраўніцтва да новай грамадскай свядомасці. На справе адбываліся так, што рэпрэсіі спыніліся, затое партыйнае ўмяшанне ў справы культуры нават умацнілася. Вялікім імпульсам для пераасэнсавання грамадскай ролі культуры з'явілася масавае вызваленне вязняў ГУЛАГу. З ліку беларускіх былі рэабілітаваны такія вядомыя пісьменнікі, як М.Чарот, П.Галавач, М.Зарэцкі, У.Галубок, Ц.Гартны, У.Дубоўка, А.Дудар і інш. Аднак рэабілітацыя вялася выбарачна. Літаратура. У 50-гг. адбылося хуткае павелічэнне творчага асяроддзя пісьменнікаў як за кошт маладога папўнення, так і ў сувязі з рэабілітацыяй ахвяр ГУЛАГу. Да гэтага часу адносіцца росквіт творчай дзейнасці такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як П.Броўка, М.Танк, А.Куляшоў, П.Панчанка, І.Мележ, І.Шамякін, В.Быкаў, Я.Брыль, І.Навуменка, А.Макаёнак і інш. Здабыткам беларускай літаратуры 60-х гг. з'явіўся выхад шэрагу раманаў, падзеі ў якіх разгортваліся на шырокім гістарычным фоне. У іх ліку “Людзі на балоце” І.Мележа, “Птушкі і гнёзды” Я.Брыля, “Сасна пры дарозе” І.Навуменкі, На парозе будучні” М.Лобана і інш. Асаблівай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага перыяду з'явіўся выхад у 1965 г. рамана У Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, які паклаў пачатак беларускай гістарычнай рамантыкі. У гэтыя гады зроблены рашуча крок у пераадоленні спрошчанага, схематычнага адлюстравання падзей вайны і людскіх лёсаў у ёй. Многа зрабіў у асвятленні праўды аб вайне В.Быкаў “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Альпійская балада” і інш. Новае асэнсаванне вайны з улікам псіхалогіі салдата ў баі, набліжэння да праўды жыцця праявіліся ў творах І.Навуменкі, І.Чыгрынава, І.Пташнікава, Я.Брыля і інш. У паэзіі пралетарска-класавае, сацыялістычнае ў асабістых перажываннях герояў усё больш саступала агульначалавечаму. Гэта ўвасобілася ў творчасці П.Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна і інш. У 60- гг. партыйнае кіраўніцтва імкнулася забяспечыць ідэйную накіраванасць літаратуры. У цэлым беларускія пісьменнікі гэтых гадоў заставаліся перакананымі прыхільнікамі Савецкай улады. У гэтыя гады развіваліся ўсе літаратурныя жанры. Па-ранейшаму сярод чытачоў попытам карытаўся беларускі раман. У 1972 г. І.Мележу за раманы “Людзі на балоце і “Подых навальніцы” была прысуджана Ленская прэмія. Выйшлі раманы І.Навуменкі “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”. Праблемам чалавека на вайне, мужнасці і гераізму воінаў і партызан прысвяціў у гэтыя гады свае аповесці В.Быкаў (“Круглянскі мост”, “Абеліск”, “Знак бяды” і інш.). У 1984 г. яму прысвоена званне Героя СацыялістычнайПрацы. Такой жа высокай узнагародай была адзначана творчасць І.Шамякіна. Цікавасць чытачоў выклкалі яго раманы “Атланты і карыятыды”, “Петраград – Брэст” і інш. У другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. далейшае развіццё атрымала беларская паэзія. Высокай актыўнасцю вызначалася творчая дзейнасць С.Грахоўскага, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна. Атрымалі званне Героя Сацыялістычнай Працы П.Броўка, М. Танк, К. Крапіва. Тэтр. Паслабленне рэжыму спрыяла далейшаму развіццю тэатральнага мастацтва. Як і ў першае паслеваеннае дзесяцігоддзе, у беларускіх тэатрах ставілі спектаклі на тэму мінулай вайны. Але ўвага ў іх цяпер накіроўвалася на раскрыццё маральных, псіхалагічных, жыццёвых фактараў паводзін чалавека на вайне. Ставіліся п'есы, прысвечаныя падзеям рэвалюцыі (“Галоўная стаўка” К.Губарэвіча). Вялікае выхаваўчае значэнне мелі сатырычныя спектаклі “На ўсякага мудраца хапае прастаты” А.Астроўскага, “Клоп” У.Маякоўскага, “Лявоніха на арбіце” і інш. У 60-х гг. рост колькасці тэатраў суправаджаўся павышэннем майстэрства іх рэжысёраў і артыстаў. Як і раней, у ліку вядучых быў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (Мінск). У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) таксама, як і ў тэатры імя Я.Купалы, ставіліся спектаклі пераважна па творах беларускіх пісьменнікаў. Музыка. У тым жа напрамку ў сярэдзіне 50-х гг. развівалася і беларуская музычная культура. Яна пераходзіла ад ілюстрацыйнасці да глыбокага адлюставання духоўнага жыцця грамадства, яго запатрабаванняў і інтарэсаў. А.Багатыроў напісаў кантату “Беларускія песні”, Я.Глебаў – араторыю “Званы”, І.Лучанок – песню “Памяць сэрца”, Д.Смольскі – “Абеліск” і інш. У канцы 60-х гг. з'явіўся вакальна-інтрументальны ансамбль “Песняры”. 70-я – першая палова 80-х гг. былі адзначаны пэўнымі поспехамі ў развіцці музычнага мастацтва. Былі напісаны і пастаўлены новыя оперы і балеты Ю.Семянякі, Г.Вагнера, Д.Смольскага, Я.Глебава і інш. У песенным жанры актыўна працавалі І.Лучанок, Э.Ханок, Л.Захлеўны і інш. Значны ўклад у развіццё песеннай творчасці ўнеслі вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры” (мастацкі кіраўнік – У.Мулявін) і “Сябры” (мастацкі кіраўнік - А.Ярмоленка). У 1971 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР, Выяўленчае мастацтва. У другой палове 50-х гг. мастакі пераходзілі да філасоўскага асэнсавання рэчаіснасці, шырокіх абагульненняў, да новых выяўленчых прыёмаў. Дамінуючай з'яўлялася тэматычная карціна – “Маё Палессе” К.Вашчанкі, “Па родных мясцінах” В.Сумарава, “Хлеб” і “У полі” М.Савіцкага і інш. На тэму вайны вядомасць атрымалі карціны М.Савіцкага “Партызанская мадонна”, “Партызаны. Блакада”, В.Грымакі “Салдаты”. Гісторыка-рэвалюцыйную тэму распрацоўвалі М.Савіцкі, А.Шыбнёў, К.Касмачоў, Я.Зайцаў, Р.Кудрэвіч, В.Цвірка. У 60-х – 80-х гг. развіццё было звязана перш за ўсё з прыходам у пасляваенныя гады ў маствацтва вялікай групы мастакоў. У іх ліку Л.Шчамялёў – увасабленне памяці аб гераічным мінулым і адлюстраванне сучаснасці; у розных жанрах і тэмах працаваў А.Малішэўскі, ён стварыў шэраг партрэтаў, лірычных пейзажаў; надзвычайнай разнастайнасцю вызначаюцца палотны мастака М.Данцынга; працягваў рапрацоўваць і паглыбляць тэматыку М.Савіцкі. У 70-я - 80-я гг. ў выяўленчае мастацтва прыйшлі А.Марачнік, Уладзімір і Міхаіл Басалыгі, Ф.Янушкевіч, У.Тоўсцік і інш. З іх дзейнасцю звязана паглыбленая распрацоўка гістарычнай тэматыкі. Развіццё скульптурнага мастацтва адзначана працамі А.Анікейчыка – мемарыяльны коплекс “Прарыў” (Ушацкі раён), скульптурны комплекс “Праклён фашызму” на месцы спаленай вёскі Шунейка Докшыцкага раёна. Падзеяй у мастацкім жыцці Беларусі стала адкрыццё ў 1975 г. у Жодзіна манумента скульптара А.Засціцкага ў гонар савецкай маці-патрыёткі Н.Ф.Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія не вярнуліся з вайны. Сусветна вядомым стаў адкрыты ў 1969 г. мемарыяльна-архітэктурны комплекс “Хатынь”, створаны сумесна з групай архітэктараў скульптарам С.Селіханавым. Народная адукацыя. У рэспубліцы з 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-мі гадовая адукацыя дзяцей. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. З 1959 г. пачалі адкрывацца групы, а потым і школы з падоўжаным днём. Працавалі школы рабочай і сельскай моладзі. У другой палове 50- х гг. – пачатку 60-х гг. перабудоўвалася і пашыралася прафесіянальна-тэхнічнае навучанне. У 1959 г. усе рамесныя і чыгуначныя вучылішчы, вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, школы ФЗУ і іншыя прафесіянальныя навучальныя ўстановы былі ператвораны ў гарадскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ГПТУ) і сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (СПТУ) з тэрмінам навучання 1 – 3 гады. У 60-я гг. агульнаадукацыйная школа Беларусі развівалася ў кірунку пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Адзінаццацігадовыя школы ў сувязі з гэтым пераўтварыліся ў дзесяцігадовыя. У выніку ўжо ў сярэдзіне 70-х гг. у Беларусі быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі.Сістэматычны курс асноў навук пачаў выкладацца з чацвёртага класа, а пачатковая школа з 1970 г. перайшла на трохгадовы тэрмін навучання. Прафесіянальна-тэхнічнае навучанне таксама было далучана да выканання задач забяспячэння ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. У цэлым сістэма народнай адукацыі рэспублікі ў гэтыя гады забяспечыла значнае павышэнне адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. Навука. Значныя рухі, ў час праўлення Хрушчова, былі зроблены ў развіцці навукі, у якой вядучая роля належыла Акадэміі навук. Сваімі працамі яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё фізіка-матэматычнай навукі ў Беларусі, падрыхтоўку кадраў маладых вучоных. У 1962 г. акадэмік АН БССР М.Мацэпура стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхналогіі механізаванага асваення забалочаных і хмызняковых зямель. А акадэмік М.Ельяшэвіч – 1966 г. за новыя працы ў галіне фізічных навук. Навука ў Беларусі ў 60-х – першай палове 80-х гг. развівалася як састаўная частка агульнасаюзнай. За навуковыя распрацоўкі ў галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі група беларускіх вучоных стала лаурэатамі Ленінскай прэміі – Б.Л.Шалашнік, У.П.Платонаў, М.А.Барысевіч, В.У. Грузінскі, В.А.Талкачоў, Ю.У.Карніловіч, Г.Л.Смірноў.
|