|
Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ХХI cт.Date: 2015-10-07; view: 552. Змены ў савецкім грамадстве ў другой палове 1980-х гадоў і абвяшчэнне сувернітэту Беларусі. Ужо у студзені 1987 г. на Пленуме ЦК КПСС М.С.Гарбачоў паставіў задачу карэннай перабудовы грамадзянскага ладу на падставе яго дэмакратызацыі. Укараненне галоснасці, гэта значыць свабоды слова і друку стала першым крокам на шляху дэмакратызацыі. Новая дактрына атрымала свае ўвасабленне ў рашэннях ХІХ Усесаюзнай партканферэнцыі (28 чэрвеня – 11 ліпеня 1988 г.). Сутнасць прынятых ёю рэзалюцый заключалася ў тым, што механізм кіравання дзяржавай павінен быць радыкальна дэмакратызаваны. На гэтым шляху першаступеннае значэнне мела пазбаўленне партыйных органаў дзяржаўных функцый і замацавання апошніх выключна за Саветамі. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове. З'езды народных дэпутатаў СССР, якія праходзілі ў 1989 г. спрыялі фарміраванню прынцыпаў парламентарызму ў савецкай заканадаўчай сістэме. У выніку ўжо на першым з'ездзе народных дэпутатаў утварыліся два напрамкі прыхільнікаў перабудовы – памяркоўнае на чале з М.Гарбачовым, і радыкальнае – духоўны лідэр групы акадэмік А.Сахараў. У сакавіку 1990 г. па новаму выбарчаму закону адбыліся выбары народных дэпутатаў БССР. Упершыню ў гісторыі Вярхоўнага Савета БССР у ім узнікла парламенцткая апазіцыйная група. Пераход ў другой палове 80-х гг. да перабудовы грамадства на дэмакратычных асновах і аслабленне саюзнай улады нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва на першае месца вывеў нацыянальныя праблемы. Аднак галоўнай падзеяй, якая паўплывала на хуткае аслабленне цэнтральнай улады і ўзмацненне руху за незалежнасць у саюзных рэспубліках, было прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. з'ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб суверэнітэце Расіі. У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне ў другой палове 80-х гг. насіў абмежаваны характар. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У ёй Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка абвяшчалася ў якасці суверэннай дзяржавы. Ужо ў ходзе путчу і пасля яго рэспублікі адна за адной пачалі аб'яўляць аб сваёй незалежнасці. 25 жніўня Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасцю БССР”. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет надаў Беларускай ССР новую назву “Рэспубліка Беларусь”. Важнае значэнне для замацавання сувеэнітэту дзяржаўнасці рэспублікі мела прыняцце Вярхоўным Саветам у сакавіку 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з Канстытуцыяй, Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава, якая заснавана па прынцыпу раздзялення ўлад – заканадаўчай, выканаўчай і судовай. У адпаведнасці з Канстытуцыяй кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Ён кіруе сістэмай выканаўчай улады і забяспечвае іх узамадзеянне з прадстаўнічымі органамі, фарміруе вышэйшы выканаўчы орган і нясе адказнасць за яго работу. Удзел Беларусі ў стварэнні і дзейнасці СНД. Адначасова з абвяшчэннем саюзнымі рэспублікамі свайго суверэнітэту ў рамках пакуль яшчэ існаваўшага СССР вяліся перагаворы з удзелам 9 саюзных рэспублік аб прыняцці новага Саюзнага дагавора. Аднак за дзень да падпісання новага дагавора, 19 жніўня 1991 г., у Маскве часткай кіраўніцтва КПСС і краіны пры адсутнасці М,С,Гарбачова, які знаходзіўся ў адпачынку ў Крыме, быў арганізаваны так званы путч. Яго мэтай было імкненне захаваць СССР, вярнуць краіну ў рамкі да перабудовачнага часу. Путч праваліўся, а працэс дэзінтэграцыі СССР пайшоў паскораным тэмпам. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі (Б.Ельцын), Украіны (Л.Краўчук) і Беларусі (С.Шушкевіч) абвясцілі на сустрэчы ў Белавежскай пушчы: “ Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і гаепалітычная рэальнсць спыняе сваё існаванне”. Адначасова яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якое было ратыфікавана Вярхоўнымі Саветамі гэтых краін. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя краіны былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі – Мінск. Праводзячы з самага пачатку шматвектарныя знешнепалітычны курс, РБ асаблівую ўвагу надавала ўмацаванню адносін з краінамі СНД. Яна ўдзельнічала ў стварэнні і дзейнасці Штаба па каардынацыі і ваеннаму супрацоўніцтву дзяржаў СНД. Побач з Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД у 1993 - 1994 гг. быў утвораны Выканаўчы сакратарыят СНД, Савет міністраў замежных спраў, Савет камандуючых памежнымі войскамі, ў верасні 1993 – Эканамічны саюз краін СНД. Атрымала перавагу тэндэнцыя развіцця двухбаковых адносін. Асаблівая ўвага з боку Беларусі надавалася развіццю двухбаковых адносін з Расіяй. У 1995 г. паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Фэдэрацыяй быў падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве і пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза дзвюх краін. З 1995 г. асновай беларускай знешняй палітыкі стала ўмацаванне сувязей з Расіяй. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор пра паглыбленне эканамічнай інтэграцыі 4-х краін (“Мытны саюз”) – Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргыстана. Далучыўся да мытнага саюза і Таджыкістан. У 2003 г. заключана пагадненне аб утварэнні адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Заключным этапам з'явіўся падпісаны 8 снежня 1999 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы і Праграма дзеянняў РБ і Расйскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў гэтага дагавора. Грамадскія рухі і палітычная сістэма Беларусі ў канцы 1980-1990-я гады. Беларусь адносілася да ліку тых рэспублік, партыйнае кіраўніцтва якой было схільна да адстойвання старых пазіцый і перш за ўсё аднапартыйнай сістэмы. Нягледзячы на тое, што ў сакавіку 1990 г. трэці з'езд народных дэпутатаў адмяніў 6-ты артыкул Канстытуцыі СССР, Кампартыя Беларусі працягвала лічыць сябе кіруючай і накіроўваючай сілай грамадства. З 1989 г. дзейнічаў апазіцыйны ў адносінах да КПБ грамадска-палітычны рух пад назвай Беларускі народны фронт за перабудову “Адраджэнне” (БНФ). У лютым 1991 г. адбыўся з'езд Беларускай сялянскай партыі. Ужо ў пачатку 90-х гг. у Беларусі ўзніклі каля 10 палітычных партый, а ў пачатку 1994 г. іх налічвалася каля 60. Сярод іх Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, аб'яднаная Дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Хрысціянска-дэмакратычная партыя Беларусі і інш. Па меры таго, як у рэспубліцы складавалася шматпартыйнасць, набліжаўся канец манаполіі КПБ на ўладу. Яе аўтарытэт у грамадстве хутка падаў, а многія члены партыі пачалі здаваць свае білеты. У пачатку красавіка 1991 г. у сувязі са спадам вытворчасці, высокім узроўнем інфляцыі, пагаршэннем умоў жыцця больш рашуча заявілі аб сабе рабочыя. У ходзе стачак паўсюдна ўтвараліся стачачныя камітэты. У маі 1991 г. адбылася іх рэспубліканская канферэнцыя, якая прыняла зварот “Да народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР”. У ім выказвалася патрабаванне да дэпутатаў пачаць служыць свайму народу, а не ісці ў фарватары палітыкі КПСС. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР, большасць якога складалі камуністы, прыняў пастанову “АБ часовым прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС на тэрыторыі Беларусі”. Паводле пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1991 г. “Аб уласці КПСС – КПБ” партыйная ўласнасць была перададзена дзяржаве. Пераемніцай КПБ абвясціла сябе Партыя камуністаў Беларусі. Эканоміка Рэспублікі Беларусь ў канцы ХХ—пачатку ХХІ ст. Апошнім года спаду вытворчасці ў Беларусі, які пачаўся ў 1991 г., быў 1995 г. За 1992 – 1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілася на 40%, інвестыцыі – на 66%, адпраўленне грузаў – на 75% і г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў пастаянны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацёжнага балансу. Разбурэнне міжрэспубліканскіх эканамічных сувязей у выніку распаду СССР прывяло да рэзкага скарачэння экспарту прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі. 19 - 26 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 1996 – 2000 гг.”. Галоўная мэта, якая вызначалася гэтым дакументам, - пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы, што патрабавала мэтанакіраванай эканамічнай палітыкі, ажыццяўлення сістэмы ўзаемазвязанных мер, накіраванных на макраэканамічную стабілізацыю і стварэнне перадумоў эканамічнага росту. Рэалізацыя распрацаваных пад кіраўніцтвам Прэзідэнта напрамкаў дзейнасці ўсіх удзельнікаў вытворчасці і апарата кіравання па вываду эканомікі з крызісу дала станоўчыя вынікі. Ужо ў 1996 г. абазначылася невялікае ажыццяўленне вытворчасці, а ў 1997 г. яно перарасло ва ўздым. Па-ранейшаму важнае значэнне мела дзяржаўнае субсідзіраванне, падтрымка у першую чаргу буйных прадпрыемстваў – экспарцёраў прадукцыі. Яшчэ меншымі былі дасягненні ў першыя стабілізацыйныя гады ў сельскай гаспадарцы. Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку ў 1996 – 1998 гг. пашырыліся, аднак яны былі далёкімі ад патрэбных. Найбольш спрыяльныя ўмовы ў гэтыя гады склаліся ў будаўніцтве. У 1996 – 1998 гг. увод у эксплуатацыю жылых дамоў павялічваўся штогод на 87%. Беларусь першая на постсавецкай прасторы пераадолела крызісныя тэндэнцыі ў эканоміцы і аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. Валавы ўнутраны прадукт за 1996 – 2000 гг. павялічыўся на 36%, рознічны тавараабарот – больш як у два разы. Гэтыя дасягененні сталі вынікам паслядоўнага ўкаранення беларускай мадэлі развіцця, якая распрацоўвалася пад непасрэдным кіраўніцтвам Прэзідэнта РБ А.Р.Лукашэнкі. Асноўнымі элементамі гэтай мадэлі з'яўляюцца: 1) моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада; 2)прыватны сектар развіваееца разам з дзяржаўным, аднак не на шкоду дзяржаўным інтарэсам; 3) прыватызацыя – не самамэта, а сродак пошуку зацікаўленага інвестара, стварэнне эфектыўнага ўласніка; 4) інтэграцыя з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй, пры гэтым на першым месцы знаходзіцца інтэграцыя ў эканамічнай сферы; 5) моцная сацыяльная палітыка дзяржавы. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ-пачатку ХХІ ст. У 1994 г. Рэспубліку Беларусь як незалежную дзяржаву прызналі 125 краін свету, са 100 з іх былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. Асноўныя прынцыпы знешнепалітычнай дзейнасці новай дзяржавы былі сфармуляваны міністрамі замежных спраў Беларусі ў кастрычніку 1991 г. на 46-й сессіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сусветнай супольнасці паведамлялася, што на міжнароднай арэне РБ ставіць мэту забяспечыць дасягненне рэальнай незалежнасці, абарону жыццёвых інтарэсаў беларускага народа. Сведчаннем трываласці яе міжнароднага становішча ўжо з першых гадоў незалежнасці з'явілася членства больш як у 40 міжнародных арганізацыях. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, увайшла ў Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця. У 1992 г. Вярхоўны Савет ратыфікаваў дагавары аб стратэгічных наступальных узбраеннях і аб нераспраўсюджванні ядзернай зброі. У выніку ўсе ядзерныя сілы, якія размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі, перайшлі да Расіі і былі выведзены з краіны. Атрымаўшы незалежнасць, РБ стала раўнапраўным партнёрам у міжнародным эканамічным супрацоўніцтве. Актыўныя эканамічныя сувязі падтрымліваліся з ЗША, якія ў 1994 г. надалі Беларусі рэжым найбольшага спрыяння ў гандлі. Аснову беларускага экспарту ў заходнія краіны складалі трактары, халадзільнікі, матацыклы, калійныя ўгнаенні, баваўняныя тканіны. Разам з тым у знешнеэканамічнай дзейнасці важнае месца належыла стварэнню сумесных з замежнымі фірмамі прадпрыемтваў і прыцягненню інвестыцый. Вядомасць ў рэспубліцы набыла прадукцыя прадпрыемства “Белвест”, створаннага сумесна Віцебская абутковая фабрыка і германскай фірмай “Саламандр”, беларуска-венгерскагя прадпрыемства па выпуску высокаякаснай пражы “Барыфорг”. Сувязі з замежнымі партнёрамі ўстанавілі аб'яднанні “Белаўта-МАЗ”, “МТЗ”, “Палімір”, “Атлант” і інш. У 1995 1996 гг. развіццю і ўмацаванню сувязей з далёкім замежжам садзейнічае афіцыйныя і рабочыя візіты Прэзідэнта РБ у ЗША, Францыю і іншыя краіны. Аднак пасля рэферэндуму 1996 г. палітычныя адносіны Беларусі з Захадам пачалі пагаршацца. У верасні 1997 г. міністры замежных спраў ЕС прынялі рашэнне аб “замарожванні” кантрактаў з Беларуссю на палітычнм ўзроўні. ЕС вырашыла прыпыніць рэалізацыю праграмы тэхнічнага садзейнічання РБ. Такая палітыка заходніх краін актывізіравала знешнепалітычную дзейнасць па дасягненні новага ўзроўню супрацоўніцтва Беларусі з Дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Побач з двухбаковым супрацоўніцтвам РБ пашырыла ў гэтыя гады супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. Важнейшым прыярытэтам гэтай дзейнасці застаецца ААН. Беларусь супрацоўнічала таксама з аўтарытэтнымі рэгіянальнымі арганізацыямі, такімі як АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрапейскі Саюз і інш. У 1998 г. пачала сваю работу місія РБ пры НАТА. У гэтыя гады Беларусь падтрымлівала гандлёва-эканамічныя зносіны амаль з 140 дзяржавамі за межамі СНД. Вядучымі партнёрамі Беларусі ў гандлёва-эканамічнай сферы ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. былі Расія, Германія, Україна, Польшча, Латвія, Літва, Італія, Кітай і г.д. Адносна шырокае распаўсюджанне ў гэтыя гады набыла практыка прыцягнення замежнага капіталу ў форме сумесных і замежных прадпрыемстваў. Дзейнасць прадстаўнічых органаў і грамадскіх арганізацый, накіраваная на дэмакратызацыю і захаванне сувернітэту дзяржавы. Канстытуцыя 1994 г. была з пэўнымі недапрацоўкамі. У ёй, у прыватнасці, недакладна вызначаліся прынцыпы раздзялення ўлад і способы іх дзеяння ў працэсе рэалізацыі шладных функцый. З мэтай ліквідацыі пагрозы канстытуцыйнага крызісу ў краіне Прэзідэнт А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення ў краіне ўсенароднага рэферэндума, які адбыўся 24 лістапада 1996 г. За прыняцце Канстытуцыі РБ 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ), якія былі прапанаваны Прэзідэнтам А.Р.Лукашэнка, прагаласавала 70,4% выбаршчыкаў. За адабрэнне аб перанасенні Дня незалежнасці РБ (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне – прагаласавала 88,2% выбаршчыкаў. Супраць свабоднага, без абмежавання продажу зямлі – 82,9% і супраць смяротнага пакарання – 80,4%. Прапанова камуністаў і аграрыяў увесці ў Беларусі парламенцкую рэспубліку на рэферэндуме была адхілена. Галоўная адметнасць Кастытуцыі са змяненнямі – аднаўленне рэальнага падзелу ўлады. У выніку за парламентам пакінута абмеркаванне і прыняцце законаў, бюджэту, кантроль за яго выкананнем. З мэтай ліквідацыі незбалансаванага ўмяшання парламента ў сферу дзейнасці выканаўчай улады змяненнямі і дадаткамі ў Канстытуцыю прадугледжваецца ўдзел Прэзідэнта ў заканадаўстве праз выданне прававых актаў – дэкрэтаў, указаў, распараджэнняў, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітранай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт РБ. Прадстаўнічым і заканадаўчым органам з'яўляецца парламент – Нацыянальны сход РБ, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчую ўладу ажыцяўляе ўрад – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовая ўлада належыць судам. Унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кожная з якіх не мае статуса самастоянага дзяржаўнага ўтварэння. У сярэдзіне 90-х гг. у Беларусі налічвалася каля 30 партый. У 1999 г. Міністэрства юстыцыі РБ правяло перарэгістрацыю палітычных партый. Яе прайшлі 17 партый. Палітычныя партыі Беларусі, як і іншых краін, па сваіх мэтах і праграмах дзяліліся на некалькі блокаў. Найбольшым па колькасці членаў партыі з'яўляецца левы блок. Да яго адносяцца Партыя камуністаў Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі,Аграрная партыя, Беларуская патрыятычная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Партыі гэтага блока падтрымліваюць сацыялістычныя перспектывы развіцця беларускага грамадства. Другі блок складаюць правыя партыі. Пасля перарэгістрацыі з 5 засталося толькі 2 партыі гэтага кірунку. Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Беларуская экалагічная партыя “Зялёных”. Прытрымліваюцца праграмы правядзення радыкальнай рыначнай рэформы, абмежавання ролі дзяржавы ва ўрэгуляванні эканамічных працэсаў і інш. Значнае месца ў партыйнай беларускай сістэме займае сацыял-дэмакратычны блок: Беларускі сацыял-дэмакратычны блок, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада), Беларуская партыя жанчын “Надзея”, Сацыял-дэмакратычная партыя народнага пагаднення. Блок выступае за пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы, сацыяльную абарону розных груп насельніцтва і інш. У блоку нацыянальна-радыкальнага кірунку дзейнічае адна партыя – Беларускі народны фронт (БНФ). У яе дзейнасці вядучае месца займае ідэя культуранага адраджэння беларусаў. У ходзе парламенцкіх выбараў 2000 г. і прэзідэнцкіх 2001 г. увесь партыйны спектр рэспублікі аб'ядноўваўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымліваў Прэзідэнта, і тыя, хто знаходзіўся ў апазіцыі да яго. У рэспубліцы дзейнічаюць прафесіянальныя саюзы, розныя грамадскія арганізацыі ў тым ліку жаночыя, маладзёжныя і інш. Дзейнічае ў Беларусі і звыш 20 рэлігійных канфесій,, у якіх налічваецца больш за 2 тыс. абшчын.
|