Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Чорныя металы.


Date: 2015-10-07; view: 721.


Волава.

Свінец

Свінец разбураецца парамі арганічных кіслотаў. На яго разбуральна ўздзейнічаюць чалавечы пот і пары воцату, якія выдзяляюцца з дрэнна высушанай драўніны; свінцовыя прадметы нельга захоўваць у дубовай тары.

Галоўнай небяспекай для волава з'яўляецца паніжаная тэмпература, пры якой пачынаецца разбурэнне пад назвай “алавянная чума”. Прадметы з волава заўсёды павінны захоўвацца пры пакаёвай тэмпературы. Хворыя прадметы – тэрмінова ізалявацца ад здаровых.

Жалеза адзін з самых адчувальных да павышанай вільготнасці металаў. Калі для нармальнага захоўвання музейных прадметаў з чорных металаў задавальняючай з'яўляецца 50%-ная вільготнасць, то для засоленых археалагічных жалезных прадметаў неабходна падтрымліваць 20%-ю вільготнасць. Звычайна гэта дасягаецца толькі з дапамогай абсарбентаў – асушальнікаў паветра, тыпу сілікагеля. (Сілікагель – высушаны гель двувокісу крэмнія ў выглядзе цвёрдых напаўпразрыстых гранул з капілярнай структурай, здольнай паглынаць значную колькасць вады. Можа падтрымліваць пастаянную адносную вільготнасць паветра нават пры рэзкіх перападах тэмпературы. Для большац зручнасці назірання за насычэннем сілікагеля вільгаццю яго можна афарбаваць хлорыстым кобальтам. Для гэтага высушаны пры 150°С і ахалоджаны сілікагель заліваюць 5%-м растворам хлорыстага кобальта, перамешваюць на працягу 20 хвілін, зліваюць рэшту раствора і высушваюць спачатку пры пакаёвай тэмпературы, а затым пры 150°С. За кошт солі кобальта сухі сілікагель мае сінюю афарбоўку, а насычаны вільгаццю – ружовую. Сілікагель неабходна прасцшваць кожныя 6-12 месяцаў. Пры захаванні прадметаў у пакетах з цэлафана ў пакет памерам 20х30 см рэкамендуецца класці 5-6 чайных лыжак сілікагеля, які насыпаюць у капронавы мяшочак. Колькасць паглынаемай сілікагелем вільгаці складае 25-30% аз аб'ёма сілікагеля пры 50% адноснай вільготнасці).

З інструкцыі МК РБ:

1. Пры захоўванні музейных калекцый у адным памяшканні музейныя прадметы з каштоўных металаў і камянёў, а таксама зброя павінны знаходзіцца ў металічных шафах ці сейфах, абсталяваных ахоўнай сігналізацыяй.

2. Агнястрэльная i халодная зброя захоўваецца ў памяшканнях з ахоўнай i супрацьпажарнай сігналізацыяй, акаванымі металічнымі дзвярамі, кратамі на вокнах.

3. Доўгаствольная i халодная зброя захоўваецца вертыкальна, у шафах, абсталяваных рэйкамі ў выглядзе "грабеньчыкаў" ці спецыяльных спружыністых заціскаў, якія абцягнуты гумаю. Шафы павінны мець дзверы з замкамі.

4. Пісталеты захоўваюць у аналагічных шафах на паліцах.

5. Халодную клінковую зброю захоўваюць у шафах з гарызантальнымі стэлажамі ці вертыкальна, у падвешаным выглядзе.

6. Дзіды, алебарды, ружжы, вінтоўкі i г. д. могуць захоўвацца ў спецыяльных пірамідах, якія ўладкоўваюцца ў шафах, ці ў адкрытым выглядзе.

7. Буйнапамерныя рэчы (даспехі, кулямёты, гарматы i г. д.) павінны ўладкоўвацца на падстаўкі.

8. Нумізматыка (манеты, медалі, ордэны, жэтоны, значкі i г. д.) захоўваюцца ў шафах, абсталяваных плоскімі скрынямі-латкамі, якія выцягваюцца. Прыкладная вышыня скрыні 3–5 см. На кожны латок –кладзецца этыкетка з абазначэннем колькасці манет.

9. Дапушчальна захоўванне плоскіх прадметаў нумізматыкі ў спецыяльных канвертах, зробленых з тоўстай паперы. Канверты ставяцца вертыкальна ў скрыні адпаведных памераў. Дадзеныя аб прадмеце пазначаюцца на вонкавым баку.

10. Гадзіннікі, кандэлябры, настольныя ўпрыгожванні i г. д. пры захоўванні па-за шафамі павінны знаходзіцца пад каўпакамі.

11. Шафы, у якіх захоўваюцца прадметы з каляровых i чорных металаў, павінны быць выраблены з ліставых парод дрэва.

12. Пры рабоце з металічнымі прадметамі ўжываюцца ніцяныя пальчаткі.

13. Металічныя прадметы, якія захоўваюцца на адкрытых паліцах, закрываюцца ад пылу тканінай ці мікалентнай паперай.

14. Металічныя прадметы нельга мыць вадой.

 

ПААСОБНАЕЗАХАВАННЕ

АЎДЫЁВІЗУАЛЬНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

 

1. Негатывы, якія набыты ў апошні год, падлягаюць дадатковай прамыўцы ў праточнай вадзе ад рэштак гіпасульфіту.

2. Негатывы i дыяпазітывы захоўваюцца ў металічных шафах i звычайных каробках альбо з гнёздамі, кожны - у асобным канверце з тоўстай паперы тыпу "крафт" ці з калькі.

3. Каробкі з негатывамі кладуцца вертыкальна на паліцах шафаў, i на ix вонкавым баку ўказваецца нумар захоўвання i анатацыя.

4. Негатывы малых памераў, у тым ліку на стужцы, захоўваюцца ў канвертах.

5. Ролікавыя стужкі малога фармату рэжуцца па колькасці кадраў i ўкладаюцца ў канверты. Пры вялікай колькасці азначаных негатываў іх пажадана захоўваць у жалезных шафах са скрынямі тыпу каталожных. Нельга дакранацца эмульсіі негатыву.

6. У дыяпазітывах эмульсійны бок трэба бараніць з выкарыстаннем шкла. Абодва шкельцы па краях клеяцца паперай ці тканінай. Стужкавыя дыяпазітывы бароняць шклом з двух бакоў.

7. Пазітывы захоўваюцца ў папяровых пакетах адпаведных памераў (не болей за 10 у адным).

8. Альбомы з пазітывамі захоўваюцца вертыкальна i асобна ад іншых пазітываў.

9. Для наклейвання фотаадбіткаў нельга выкарыстоўваць сілікатны (канцылярскі) клей.

10. Старыя адбіткі манціруюцца i захоўваюцца як творы графікі.

11. Стан захаванасці фотаматэрыялаў аглядаецца раз у два гады.

12. Пашкоджаныя фотаадбіткі i негатывы захоўваюцца асобна.

13. Кінастужкі захоўваюцца ў жалезных стандартных каробках, стужкі з гуказапісамі – у спецыяльных кардонных каробках.

14. Відэастужкі, CD, DVD захоўваюцца ў пластмасавай упакоўцы. У рабоце выкарыстоўваюцца копіі.

15. Грампласцінкі захоўваюцца ў індывідуальных канвертах, у шафах – вертыкальна. Паліцы шафаў падзяляюцца перагародкамі, у якіх могуць знаходзіцца да 12 пласцінак.

16. Магнітныя стужкі захоўваюцца ў асабістай упакоўцы i ў спецыяльна зробленых кардонных каробках вертыкальна на драўляных стэлажах.

17. Паблізу ад сховішча магнітных i відэастужак забараняецца размяшчаць апараты, якія ствараюць магнітнае поле.

 

ПААСОБНАЕЗАХАВАННЕ

ГЕОЛАГА-МІНЕРАЛАГІЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

 

1. Да прадметаў, якія звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:

мінералы i горныя пароды;

геалагічныя i палеанталагічныя аб'екты;

матэрыялы з глебы.

2. У склад прадметаў групы мінералаў i горных парод уваходзяць:

разнастайныя калекцыі (сістэматычныя, рэгіянальныя, геахімічныя i іншыя);

асобныя мінеральныя аб'екты (штуфы, пробы, эталоны і іншыя);

вырабы i паўфабрыкаты.

3. Асноўным патрабаваннем да ix захоўвання з'яўляецца прадухіленне рэзкіх змен тэмпературы, абарона ад вільгаці і пылу.

4. Музейнымі прадметамі з геалогіі з'яўляюцца палеанталагічныя калекцыі, узоры горных парод.

5. Адбіткі раслін, насякомых, рыб i іншых арганізмаў захоўваюць у ваце ў каробках (скрынях).

6. Маналіты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрыні, якія ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якія вылучаны для хімічнага аналізу – у шкляныя cлoiкi закаркаванымі.

7. У сховішчах геалагічных фондаў павінен падтрымлівацца наступны рэжым: тэмпература +16-+18°С з адхіленнем ±2°С і адносная вільготнасць паветра 50-60 % з адхіленнем ± 5%.

8. Сцёклы вокнаў сховішчаў павінны быць абаронены ад пранікнення прамога сонечнага святла.

9. Пры павышэнні адноснай вільготнасці больш 65% павінны быць прынятыя тэрміновыя меры па яе зніжэнню.

10. Пры з'яўленні ачагоў цвілевага паражэння тэрмінова прымаюцца меры па выдаленню.

11. У сховішчах выкарыстоўваюцца металічныя стэлажы. Размяшчэнне 0,7м ад сценаў, ніжнія паліцы не ніжэй 0,15м ад падлогі, паміж стэлажамі не менш 0,7м, шырыня праходаў не менш 1 м.

 


 

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Медзь і медныя сплавы | Беларуская нацыянальная кухня
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.664 s.