|
Творчасць Рыгора ЦамблакаDate: 2015-10-07; view: 1050.
Выдатнай з'явай у гісторыі беларускай літаратуры XV ст. была дзейнасць таленавітага царкоўнага пісьменніка і прапаведніка Рыгора Цамблака (1364? – 1419?), балгарына паводле паходжання. Частка ягонага жыццёвага і творчага шляху звязаная з Беларуссю, і таму ягоная дзейнасць мае непасрэднае дачыненне да гісторыі беларускай культуры. Выхадзец са знанага балгарскага роду, пляменнік мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна Рыгор Цамблак атрымаў цудоўную гуманітарную падрыхтоўку ў Тырнаўскім манастыры. Вялікае значэнне ў фармаванні ягонага светапогляду адыграў балгарскі патрыярх Яўхім Тырнаўскі – таленавіты пісьменнік і асветнік, перакананы, што ў адзінстве веры – крыніца адзінства народа. I гэтае перакананне вызначыла пазіцыю ягонага вучня. Цамблак быў таленавітым прадстаўніком царкоўнага красамоўства. Ён удасканальваў свае веды і гаварыў прамовы ў вядомых культурных цэнтрах таго часу: Канстантынопалі, Сучаве (Малдова), Кіеве, Вільні і іншых. У сувязі з турэцкім нашэсцем на Балгарыю Цамблак вымушаны быў пакінуць радзіму і весці падзвіжніцкае жыццё ў суседніх краінах – Візантыі, Сербіі, Малдове і Вялікім Княстве Літоўскім. Беларускія землі ён упершыню наведаў у 1406 г. У 1414 г., авеяны славай таленавітага прапаведніка, ён прыязджае ў Вільню, знаёміцца з праваслаўнымі епіскапамі дзяржавы і Вітаўтам. У кіраўніка Вялікага Княства Літоўскага ў той час ускладніліся стасункі з маскоўскім князем Васіліем і мітрапалітам усяе Русі Фоціем, які быў цесна звязаны з маскоўскім кіроўным домам. Абвінаваціўшы Фоція ў тым, што ён, з'яўляючыся рускім мітрапалітам, не займаецца кіеўскімі манастырамі, што цэрквы разбураюцца і бяднеюць, Вітаўт на Саборы прапанаваў паставіць мітрапалітам “Кіева і ўсяе Літоўскае дзяржавы” Рыгора Цамблака. Шматлікія епіскапы Вялікага Княства Літоўскага баяліся падзелу царквы і не далі згоды, але князь усё ж дамогся свайго. На царкоўным Саборы ў Наваградку ў 1415 г. Рыгор Цамблак быў узведзены ў сан кіеўскага мітрапаліта. Прымаючы пастаўленне, ён выявіў немалую мужнасць: яму абвясцілі анафему і канстантынопальскі патрыярх, і Фоцій, які назваў Цамблака ў пасланні да рускіх епіскапаў “мятежником, поставленным от неправедного сборища”, “отлученным и проклятым”. Незадаволенасць Цамблакам з боку Канстантынопаля, з боку главы ўсяленскай праваслаўнай царквы была настолькі моцнай, што яму пагражала смяротнае пакаранне. У 1416 г. мітрапаліцкую кафедру мітрапаліт перанёс у Вільню (Кіеў быў спалены ханам Адыгеем), а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Наваградак. Літаратурная і грамадска-палітычная дзейнасць Рыгора Цамбалака ў Вялікім Княстве Літоўскім працягвалася да 1419 г., калі ён памёр ад моравай язвы. Першым з праваслаўных мітрапалітаў Р. Цамблак спрабаваў усталяваць кантакт з кіраўнікамі заходняй царквы. У 1418 г. ён удзельнічаў у працы Усяленскага сабора каталіцкай царквы ў Канстанцы, дзе абмяркоўвалася пытанне наконт злучэння цэркваў. У сваёй прамове ён выказаў гатоўнасць браць удзел у дыялогу праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Захавалася больш як 20 твораў Р. Цамблака на стараславянскай мове (усяго звыш сарака). Гэта галоўным чынам казані, пахвальныя словы асобным святым, а таксама іхнія жыціі. Як пісьменнік Рыгор Цамблак шмат чаго пераймаў у Іаана Златавуста. Ягоныя ўрачыстыя, паэтычныя словы напісаныя вобразнай мовай: багатыя метафарамі, параўнаннямі, антытэзамі. Яны нагадваюць словы Кірылы Тураўскага, аднак больш рытарычныя і напышлівыя паводле свайго стылю (“пляценне славес” – “гэта своеасаблівы слоўны арнамент, што ўяўляе з сябе спалучэнне аднакарэнных словаў, сінанімікі і рытмікі мовы, складанага сінтаксісу і нагрувашчвання параўнанняў ды эпітэтаў”). Казані Рыгора незвычайныя паводле формы, кампазіцыйныя прыёмы граюць другарадную функцыю. Гэта звязанае з тым, што яны былі задуманыя як жывы зварот да слухачоў, і аўтар часта свядома парушаў каноны казані (складаецца са стылістычных перыядаў, рытмічным пачаткам якіх звычайна з'яўляецца чаргаванне сінтаксічных адзінак і розных фігур). Пахвальныя словы Р. Цамблака адрозніваюцца цікавасцю да псіхалогіі гістарычных дзеячаў, маляўнічым апісаннем прыроды, адлюстраваннем масавых сцэн, што вельмі хвалююць чытача. Творчасць Р. Цамблака ў перыяд з 1415 па 1419 гады была надзвычай плённай і вызначаецца мастацкай значнасцю. На беларускіх землях ім былі напісаныя пахвальныя словы Яўхіму і Кіпрыяну, святому Дзімітрыю Салунскаму, палемічнае слова “Како держат веру немцы”, прамовы на Канстанцкім саборы і пры пастаўленні на мітраполію, гімнаграфічны верш “На Ушэсце” і 6 казаняў на царкоўныя святы. У іх інтэрпрэтуюцца біблійныя сюжэты, гаворыцца пра пакуты балгарскага народа, закранаецца грамадска-палітычная рэчаіснасць Вялікага Княства Літоўскага пачатку XV ст. Напісанае Творы Р. Цамблака карысталіся вялікай папулярнасцю на ўсходнеславянскіх землях. Яны неаднаразова перапісваліся на працягу XV – XVIII стст. і распаўсюджваліся ў разнастайных зборніках побач з лепшымі ўзорамі аратарскай прозы – творамі Іаана Златавуста, Васіля Вялікага і г. д. Рыгор Цамблак узбагаціў старажытную беларускую літаратуру сваімі яркімі творамі. Ягоныя “словы” адзначаныя гуманістычнымі ідэямі, што мелі важнае значэнне для развіцця самабытнай беларускай літаратуры. Уплыў вучэння ісіхазму на фармаванне светапогляду Рыгора Цамблака
Рыгор Цамблак быў паслядоўнікам вучэння ісіхастаў. Ісіхазм атрымаў шырокае распаўсюджанне ў XIV – пач. XV стст. у манастырах Візантыі. Тэарэтыкамі ісіхазму лічылі Рыгора Паламу і Сінаіта. Згодна з тэорыяй ісіхазму шляхам маральнага ўдасканалення чалавек пры жыцці можа наблізіцца да Бога. Гэтага зліцця з боствам можна дасягнуць шляхам маўклівай малітвы і давядзення сябе да поўнай “бясстраснасці”. Ісіхасты прапанавалі поўны адыход ад паўсядзённага жыцця, закраналі пытанне Чалавека, якога яны ставілі ў цэнтр Сусвету. Дз. Ліхачоў пісаў: “У ісіхазме выявілася цікаўнасць да псіхалогіі чалавека, да ўнутранага свету чалавека, да ягоных перажыванняў, да магчымасці асабістых зносінаў з Богам”. Ісіхасцкім творам уласцівы зварот да ўнутранага стану чалавека, але характар як такі яшчэ не паказаны – толькі асобны псіхічны стан, т. зв. абстрактны псіхалагізм. Вялікая заслуга Р. Палама палягае ў тым, што ў яго вучэнне пра чалавека спалучаецца з вучэннем пра Бога-стваральніка. Р. Палама лічыў, што менавіта дар творчасці вылучае чалавека і надае яму асаблівае месца ў Сусвеце. Кожны чалавек – асоба непаўторная і ўнікальная, і ў гэтым ёсць галоўная каштоўнасць. Р. Палама праводзіць думку, што творчы чалавек стварае з нічога, г. зн. Стварае цалкам новую якасць, якой у прыродзе не існавала. Чалавек дзейнічае – значыць працягвае Боскае стварэнне свету… але чалавек без дапамогі Бога не можа ствараць. Людзі адрозніваюцца толькі талентам і магчымасцю прыняць прасвяду, Божую ласку. Вучэнне ісіхастаў пра чалавека – вучэнне пра творчы працэс. Змена ладу жыцця пачынаецца з маральнага катарсісу, выгнання з розуму грахоўных думак. Наступны этап – спасціжэнне ісіхіі. Ісіхія – прарыў чалавека да Бога. Пісьменнікі-ісіхасты лічылі, што слова паводле сваёй чалавечай прыроды ёсць грубаватае і недасканалае… таму аўтар мае нястомна адлюстроўваць ягоныя ўнутраныя сэнсы. Каб раскрыць сэнс – да каго аўтар звяртаецца – ён павінны пісаць творы вытанчана, выкарыстоўваючы прыёмы аратарскага майстэрства. У творах пісьменнікаў-ісіхастаў асновай арганізацыі тэкстаў з'яўляецца паўтор, на аснове якога развіваецца скразная тэма і лейтматыў твора. Усе прыёмы ў творах гэтага стылю разлічаныя на стварэнне звышсэнсу (прыкладам, Р. Цамблак сцвярджае, што жыціе святога – гэта часцінка асобы святога, а таму да жыція мае быць такая ж павага, як і да асобы). Пісьменнікі імкнуліся адшукаць агульнае і вечнае ў асобным і канкрэтным. Асаблівую ролю ў творах гэтага стылю таксама граюць найбольш важныя для разумення сэнсу ключавыя словы. Вельмі часта ў стылі сустракаецца падваенне паняццяў (бінарнасць выяўляе стаўленне пісьменніка да свету). Р. Цамблак па-майстэрску выкарыстоўвае біблійныя сюжэты (выказванні біблійных герояў выклікаюць розныя асацыяцыі ды аналогіі). У рытмічнай арганізацыі “словаў” Р. Цамблака вялікую ролю граюць ампліфікацыя і антытэза. У ягоных казанях можна пабачыць не толькі ампліфікацыю тропаў ды фігур, але і ампліфікацыю сэнсаў – своеасаблівая “барацьба са словам”. Адметнасць Р. Цамблака сярод іншых: імкненне да асабістай ініцыятывы (выяўленне свайго ўласнага “я”… хаця, сам ён ніколі не падпісваўся сваім прозвішчам – толькі Грыгоры Мніх і т. п…). Р. Цамблак – пісьменнік-гуманіст (гуманістычныя тэндэнцыі яскрава адчуваюцца ў ягоных жыціях). Яркія казані вылучаюцца перадрэнесансавымі тэндэнцыямі, што мелі важнае значэнне для развіцця беларускай літаратуры. * * * Пры знаёмстве з некаторымі творамі Р. Цамблака варта звярнуць увагу на:
"Слова пахвальнае Яўхіму Тырнаўскаму". Праблематыка твора. Агіяграфічныя элементы і традыцыі ўрачыстага красамоўства. Вобраз Яўхіма Тырнаўскага – змагара і асветніка. Апісанне злачынстваў турэцкіх ханаў. Выкарыстанне біблійнай вобразнасці. "Слова на Узвіжанне святога Крыжа". Гістарычная аснова свята. Сімвалічная вобразнасць у казані. Сродкі эмацыйнай выразнасці, рытмічная арганізацыя тэксту, тропы і стылістычныя фігуры. "Слова на адсячэнне галавы Іаану Хрысціцелю". Біблійная аснова казані. Структура, сродкі мастацкай выразнасці. Выкарыстанне традыцый антычных рытараў, наватарства Р. Цамблака. * * * Ісихазм (від грец. ἡσῠχία — спокій, тиша) — містична, аскетична течія східного християнства, про яку часом говорять, що становить один з полюсів православ'я; інший полюс — це вчення про «симфонію». Відома ще з часів Отців Церкви, проте канонічною визнана лише в 14 сторіччі завдяки старанням св. Григорія Палами. Суттю цієї доктрини є обоження людини — її повне єднання з Богом ще під час земного життя — аж до реального ставання «богом за благодаттю, а не за сутністю». Засобом, що дозволяв досягнути такого стану, визнавалась молитва — умна (від ума — екзистенційного центру людини, інстанції, відмінної від розуму і тіла) або ж Ісусова молитва — «Господи Ісусе Христе, Сине Божий, помилуй мене грішного». Така молитва, що її аскет повторював без перерви протягом всього життя, а також за умови сходження на нього благодаті Божої, була знаряддям об'єднання у синергії всіх його інтенцій-енергій, повним преображенням його суті.
|