Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ЛІТАРАТУРА


Date: 2015-10-07; view: 735.


1. Беларуская журналістыка (1760-1917 гг.). У 3 ч. Ч. 1. – Мн., 1993.

2. Булацкі Р. В., Сачанка I. I, Говін С. В. Гісторыя беларускай журналістыкі. – Мн.,1979.

3. Слука А. Г. Беларуская журналістыка. У 3 ч. Ч. 1.– Мн., 2000.


1. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў перыяд рэакцыі, новага рэвалюцыйнага ўздыму і першай сусветнай вайны

 

3 чэрвеня 1907 г. цар Мікалай II падпісаў указ аб роспуску II Дзяржаўна думы, якая працавала ўсяго некалькі месяшў (з канца лютага 1907 г.). Гэта стал пачаткам т. зв. «трэццячэрвеньскага рэжыму» ці перыяду рэакцыі, я\ Іірацягваўся да 1910 г. Былі разагнаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскі

дэпугатаў, якія бальшавікі прадстаўлялі як новыя органы ўлады. Праследаваліся прафсаюзныя камітэты. Арыштоўваліся і адцаваліся пад суд партыйныя функцыянеры, асабліва сябры левых партый, у першую чаргу РСДРП(б). Летам 1907 г. па прычыне расколу на ліберальную і сацыялістычную плыні самапіквідавалася БСГ (аднавіла працу толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.).

Аднак ужо ў 1909 г. пачаўся новы прамысловы ўздым, які працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. Працэс капіталізацыі ў Расіі адбіваўся і на развіцці эканомікі Паўночна-Заходгага краю. Працягвалася рэфармаванне сельскай гаспадаркі, але рэформа А. Сталыпіна, якая бьша выгадна толькі гоўнай частцы сялянства, усё ж карэннью змены ў яго жыццё не ўносіла, бо ішоў хуткі працэс развіцця капіталістычных адносін і ў вёсцы, што выклікала дыферэнцыяцыю яе, а значыць, і абвасірэнне класавых супярэчнасцей.

У час т. зв. новага рэвалюцыйнага ўздыму актывізавала работу РСДРП(б). Яна змагла наладзіць выпуск легальнай перыёдыкі. Так, 5 мая 1912 г. выйшаў першы нумар масавай легальнай газеты «Правда», якая затым на многія дзесяцігоддзі сгала галоўным ругарам ідэй балынавізму.

1 жніўня 1914 г. гачалася першая сусветная вайна, у якую паступова ўцягваліся ўсё новыя і новыя дзяржавы. Манархічныя партыі, многія партыі ліберальна-буржуазната накірунку, у тьм ліку меншавікі, эсэры і бундаўцы, выступалі ў падтрымку вайны, яе падтрымлівалі нават некаторыя сацыял-дэмакраты Заходняй Еўропы. Але РСДРП(б) высіупіла супраць яе, за перарастанне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую (!), што наблізі-ла б, як лічыў лідэр бальшавікоў У. Ленін, перамогу буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ж першага этапу сацыялістычнай рэвалюцыі.

Вайна несла незлічоныя беды беларускаму народу. На тэрыторыі Беларусі размяшчаўся адзін з буйнейшых франтоў - Заходні (каля 1,5 млн ваенных), розныя ваенныя арганізацыі, стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага (Баранавічы, затым Магілёў).

У перыяд рэакцыі колькасць сяброў РСДРП(б) у Паўночна-Заходнім краі скарацілася ў 15 разоў. Мінскі камітэт РСДРП(б) 10 разоў падвяргаўся разгрому. За 1907-1910 гг. тут было закрыта 40 буйнейшых прафесіянальных саюзаў.

Бальшавікам Беларусі не давялося наладзіць рэгулярна выходзячую газету ні ў Мінску, ні ў правінцьіі, але ў многіх гарадах яны выдавалі ўлёткі, звароты пракламацыі, у якіх тлумачылі сутнасць моманту, прычыны паражэння першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцьіі, чаму РС ДРП пайшла ў падполле што належыць рабіць далей. Сацыял-дэмакраты (балынавікі) імкнуліо звяртаідіа да розных класаў і груп насельніцгва - рабочых, сялян, салдаі гімназістаў, студэнтаў, жанчын.

Так, у канцы 1907 - пачатку 1908 г. аднавіў работу Мінская група РСДРП, а ў лютым 1908 г. выдала накпадам у 2 тыс экземгшяраў пракламацыю «Таварышы рабочыя!» Пракламацыя, як відаць, была наггісана чалавекам, які адчуваў слова Зробленая ў выглядзе параўнання (рэвалюцыі з дрэвам), яна была вельмі ўдалаі і зразумелай нават малападрыхтаванаму чытачу.

25 лістапада 1907 г. Слуцкая арганізацью РСДРП выдала ўлётку-зварс: «Таварышы-салдаты!». У 1908 г. выйшлі ўлёткі віцебскіх сацыял-дэмакратаў «Да ўсіх рабочых» (да 1 мая, наклад 400 асобнікаў), Мінскай акруговаі сялянскай аргашзацыі «Да ўсіх сялян і рабочых» і інш.

Шмат увагі камітэты РСДРП(б) у Беларусі надавалі палеміцы ' меншавікамі, бундаўцамі, эсэрамі, кадэтамі ў барацьбе за масы, паказвал сапраўднае жыццё рабочых і сялян, выкрывалі палітыку царскага ўрада мясцовых улад у адносінах да іх, раскрывалі адносіны розных партый дг аграрнага пытання, падрыхтоўкі і правядзення выбараў у III Дзяржаўнук думу і інш.

 


2. Сістэма друку ў Беларусі ў 1907-1910 гг

Сістэма друку ў Беларусі ў 1907-1910 гг. складвалася вельмі няпроста Сацыял-дэмакраты (бальшавікі) наогул у гэты час не мелі сваіх друкаваньп органаў. Легальна працягвалася выданне газеты «Наша ніва», буйнейшап дасягаення беларускай журналістыкі, адзінага выдання, што ў гэты перыяд выходзіла на роднай мове. У Мінску і іншых гарадах Беларусі былі створаны новыя ці працягвалі выходзіць ліберальныя грамадска-палітычныя і літаратурныя газеты:

· «Западный Буг» (Брэст),

· «Полесская мысль» (затым «Палесье»), «Гомельскнй вестнік», «Гомельская мысль» – у Гомелі;

· «Мннскнй курьер», «Мннскне новостн», «Мннское утро» - у Мінску;

· «Весь Северо-Западный край», «Северо-Западный голос», «Белорусская жнзнь» - у Вільні.

Некаторыя газеты выходзілі двойчы на дзень - раніцай і вечарам. Ліберальныя газеты ствараліся і ў іншых гарадах -Магілёве, Віцебску, прычым у якасці дадатку да некаторых газет выходзілі лісткі аб'яў і паведамленняў. Усе гэтыя выданні эканамічнае і палітычнае становішча ў краі імкнуліся тлумачыць, зыходзячы з прагрэсіўных пазіцый. Так, «Гомельскнй вестннк» пісаў пра царскі маніфест 17 кастрычніка 1905 г„ палемізаваў з прадстаўнікамі новых буржуазных і манархічных партый, асвятляў мясцовае жыццё, друкаваў літаратурньш творы. Газета «Мннскнй курьер», у асноўным разлічаная на ішэлігенцыю, шмат увагі ўдзяляла эканамічным і палітычным пыганням, праблемам развіцця літаратуры і мастацгва.

Ужо ў 1908 г. актывізаваўся рускамоўны прыватны перыядычна выданни розных накірункаў. У Мінску пачала выходзиць газета «Мннское слово» (17 лістапада 1906 г. - 28 чэрвеня 1912. Выходзілі «Мннское русское слово» (30 чэрвеня 1912 г. - 13 сакавіка 1913, «Северо-Западная жюнь» (23 жніўня 1911 г. - 18 верасня 1915 г.), «Северо- Западное слово» (23 лістапада 1915 г. - 13 мая 1916 г.), газеты, якія беларусаў не лічылі за людзей, абражалі іх мову, здзекаваліся з творчасці Ф. Багушэвіча Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Газета «Минское слово» ў публікацыях «Беларускі сепаратызм», «Валаамава асліііа», «Пра кніжную беларускую мову» і іншых заклікала «вырваць зло ў самым корані». Іх рэдактары і публіцысты - Г. Шмід, Д. Скрынчанка, Л. Цвяткоў, Л. Саланевіч з паталагічнай нянавісцю адмаўлялі беларусам у праве быць народам. «Мннское слово» (1911,24 мая) адкрыта пісала, што «гняздом» беларускага нацыянальнага руху з'яўляецца рэдакцыя «Нашай нівы», таму гэтую «белорусскую белнберду» трэба вырваць з коранем.

Газеты «Мннское эхо» (12 чэрвеня 1908 г. -3 кастрычніка 1909 г.), «Мннскнй голос» (14 лістапада 1909 г. - 29 лістапада 1918 г.), «Мннчаннн» (13 снежня 1913 г. - 10 студзеня 1914 г.) і іншыя, якія прытрымліваліся ліберальна-буржуазнага накірунку, пісалі, што ім «дарагія інтарзсы ўсіх нацьіянальнасцей, якія засяляюць наш край», таму яны з павагаю ставіліся да ўсіх - беларусаў, палжаў, яўрэяў.

Акрамя названых, у Паўночна-Заходнім краі ў гэты час выходзілі і іншыя газеты - «Наш путь», «Полесская мысль», «Полесье», «Полесская жюнь», «Мннскне ежедневные ведомостн», «Наш край», «Могнлевскнй вестнню>, «Голос учнтеля», «Наше утро», «Белорусская жізнь».

У перыяд новага рэвалюцыйнага ўздыму ў чатырох губернях сённяшняй Беларусі выдавалася 35 перыядычных выданняў, (у Вільні - 74), сярод іх на беларускай мове 3 (!), на ідыш - 12, літоўскай - 13, польскай - 28, 53 - на рускай. У губернях і ўездах мовай перыядычных выданняў была руская, выключэнне складаў Мінск, дзе перыёдыка друкавалася таксама на яўрэйскай, польскай і беларускай мовах.

Самай прыкметнай з'явай у развіцці беларускай журналістыкі ў гады рэакцыі стаў працяг выданш газегы «Наша ніва».... (гл папярэднюю лекцыю)

Такім чынам, у друку, што выходзіў у Беларусі ў гады рэакцыі, існаў разбег думак. Афіцыйныя друкаваныя органы, зразумеяа, падірымліі палітыку ўрада, да іх далучаліся выданні чарнасоценцаў, кадэтаў. Лібералы выданні стаялі на ўмераных пазіцыях, і толькі «Наша ніва», адзно беларускамоўнае выданне, выступала ў абарону беларускага народа.

У гэты час у розных гарадах Расіі выходзіла яшчэ некалькі газет, без якіх гісторыя беларускай журналістыкі была б няпоўнай. Гэта беларуская каталіцкая газета «Беларус» (1913-1915), якая выходзіла ў Вільні на лацінцы; выданне В. Ластоўскага «Гоман», якое ён выдаваў з 28 лютага 1916 г. у акуфраванай Вільні, а таксама газеты «Дзяннша» (рэдактар Ц. Гартны), выдавапася кірыліцай і «Светач» (Э. Будзька) - лацінкай. Абедзве газеты выходзілі ў Петраградзе з 14 лістапада 1916 г. па 13 студзеня 1917 г.

Газету «Беларус» (рэдагавалі А. Бычкоўскі, Дцвігін Ш. і Я. Пазняк (пазней адзін з рэдактараў газеты БХД «Крынша»). Выдавалася яна штотыднёва як грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая і разлічвалася на беларусаў-католікаў. Рэдакцыя газеты не ўспрымала ідэй сацыялізму і класавай барацьбы, а заклікала беларусаў да асветы на роднай мове, прагрэсіўнага гаспадарання, адзінства нацыянальнай кулыуры, асветы, хрысціянскай веры ці, па-іншаму, - прапагандавала нацыянальнае адраджэнне ў спалучэнні з хрысціянскай мараллю. У час вайны газега займала «паірыятычную» і «абарончую» пазіцыю, заклікала падтрымліваць саддацкія сем'і. Друкавала творы А. Гаруна, К. Сваяка, Г. Леўчыка, А. Паўловіча, А. Зязюлі, У. Галубка і інш.

«Дзянніца» і «Светач» выйшлі ўсяго па 7 разоў. Газеты былі запоўнены клопатам аб будучыні Беларусі, становішчы народа ў час першай сусветнай вайны. Так, 3. Жылуновіч у 1-м нумары «Дзяннііда» змясціў артыкул «Аб беларускім універсітэце», у нумары 5-м - «Яшчэ раз аб беларускім універсітэце». Э. Будзька на старонках «Светача» ў артыкуле «Думкі да граматыкі» пісаў аб неўпарадкаванасці беларускага правапісу. Бьші змешчаны мастацкія творы Ц. Гартнага, К. Буйло, А. Паўловіча, X. Чарнышэвіча, Ф. Шантыра.

3 28 лютага 1916 г. да канца 1918 г. В. Ластоўскі (пазней Я. Салавей) выпускалі ў Вільні газету «Гоман» (выдавалася лацінкай ці кірыліцай (прыкладна праз нумар). «Лацінскія» нумары, а таксама літаратурны аддзел у газеце вёў Ф. Аляхновіч. Браты Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя публіцысты газеты выступалі за нацыянальнае адзінства беларускага народа ў незалежнай беларускай рэспубліцы на аснове канфедэратыўна-адроджанага Вялікага княства Літоўскага. Газета кратыкавала беларускіх дзеячаў, якія служьші тым, хто болын моцны. Яны мянялі свае погляды на будучыню Беларусі ў залежнасці ад поглядаў на яе гэтых больш моцных.

Газета мела рубрыкі: «Афіцыйны аддзел», «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свеіу», «Весткі», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі» і інш. Яна друкавала шмат інфармацыі аб падзеях на франтах першай сусветаай вайны, спісы салдат-беларусаў, што апынуліся ў палоне ў іншых краінах Еўропы, вяла з імі перапіску, друкавала іх пісьмы.

У газеце ўпершыню былі надрукаваны некаторыя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, Ц. Гартнага, А. Гурло і інш. Працягваючы традыцыі «Нашай нівы», «Гоман» уважліва сачыў за развіццём беларускай літаратуры, друку, кнігавыдавецкай справы, развіццём тэатра і г. д. А. Луцкевіч (А. Навіна) змясціў у газеце некралогі, прысвечаныя Цётцы, А. Ельскаму, Г. Сянкевічу, М. Багдановічу. Пад рубрыкай «Нашы песняры» былі надрукаваны яго артыкулы-даследаванні аб Я. Коласе, М. Багдановічу, Я. Купале, рэцэнзія на зборнік вершаў А. Гаруна «Матчын дар». Была надрукавана п'еса Ф. Аляхновіча «Базылішкі».

 

У час першай сусветнай вайны дзеля хутчэйшага знаёмства чытачоў з падзеямі на франгах у якасці дадатку да мясцовых газет у Мінску, Віцебску, Гомелі, Клецку, Нясвіжы, Ашмянах, Навагрудку, Слуцку, Ігумене, Барысаве, Рэчыцы, Лунінцы і іншых гарадах і мястэчках Паўночна-Заходняга краю друкаваліся выпускі тэлеграм - «Утреннне н вечернме телеграммы "Внтебского вестннка"»; «Телеграммы "Мннской вечерней газеты"»; «Телефаммы "Оршанского вестннка"» і інш. У некаторых гарадах яны выдаваліся як самастойчыя выпускі.


3. Развіццё маладзёжнага друку ў Беларусі

Першыя легальныя беларускамоўныя перыядычныя выданні, якія ў першую чаргу чыталі прадстаўнікі маладой беларускай нацыянальна свядомай ітэлігэнцыі, прывялі кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху А. Уласава, Цёгку, братоў I. і А. Луцкевічаў, Я. Купалу і іншых да думкі аб стварэнні перыядычных выданняў, разлічаных на беларускую моладзь, якая ўкпючалася ў нацыянальна-вызваленчую барацьбу.

У 1912-1913 гг. у Пецярбургу выйшаў літаратурны часопіс-альманах «Маладая Беларусь» (выдаваўся на беларускай мове кірылшай і лацінкай). У будучым ён меркаваўся як перыядычнае выданне, якое будзе змяшчаць мастацкія і публіцыстычныя творы маладой беяарускай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакрытачнага накірунку. У трох выпусках часопіс надрукаваў творы Цёткі, Купалы, Коласа, Галубка, Гартнага, Гурло, Чарнышэвіча, Бядулі. «Маладую Беяарусь» падтрымалі сябры Беларускага навукова-літаратурнага І>ртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта.

У чэрвені 1914 г., напярэдадні першай сусветнай вайны, у Пецярбургу выйшаў адзіны нумар часопіса «Раніца». Яго адрэдагаваў і падпісаў да друку Б. Тарашкевіч. Аўтары «Раніцьт Тарас Язычнік (Б. Тарашкевіч), К. Д. (К. Дуж-Душэўскі), К. Голскі і Л. Будзіловіч заклікалі беларускую моладзь служыць Бацькаўшчыне, шанаваць, развіваць і абараняць беларускую мову, кулыуру, ісці ў народ, займацца гарамадска-культурнай дзейнасцю.

Але часопіс у сувязі з гачаткам першай сусветнай вайны і пераходам Расіі на ваеннае становішча, а таксама зверствамі цэнзуры больш не выйшаў.

У тым жа 1914 г. у Мінску А. Уласаў наладзіў выданне маладзёжнага літаратурнага і навукова-палулярнага ілюстраванага часопіса «Лучынка». I хоць

выйшла яго ўсяго шэсць нумароў, часопіс стаў прыкметнай з'явай у гісторы беларускай журналістыкі. «Лучынка» стала своеасаблівай энцыклапедыяі асветы, навукі, культуры, масгацгва, фальклору, гісторыі роднай Беларусі. Н; яго старонках друкавапіся Я. Купала, Я. Колас, Цётаа, 3. Бядуля, Яцвігін Ш. К. Буйло, Ц. Гартны, А. Паўловіч, М. Арол, У. Галубок, А. Уласаў, Л. Гмырак А. Смоліч, В. Ластоўскі. 3 трэцяга нумара рэдактарам літаратурнага аддзелг стала Цётка, якая спецыяльна дзеля гэтага прыехала ў Мінск. Цётка, акраш кіраўніцгва рэдакцыяй, выступала ў «Лучынцы» і як аўтар мастацкіх публіцыстычных і навукова-папулярных твораў - артыкулаў «Да вясковаі моладзі беларускай», «Да школьнай моладзі», «Як нам вучыцца», «Аб душь маладзёжы», «Шануйце роднае слова!», «Да дзяўчатак», «Папараць-кветка» «Газа», «Радзій», «Гутаркі аб тушках», «Пералётаыя тушкі».

У аргыкуле «Аб душы маладзёжьго Цётка палымяна заклікала беларускук моладзь: «Развівайце ў сабе любоў да чалавека, - і для вас заўсёды будзе дораі родны край і народ, цёмны, бедны, забыты богам і людзьмі.

Развівайце любоў да народа, - і сэрпа ваша ў сталыя гады будзе адклікацца гарачым пратэстам ш кожную крыўду.

РазвІвайце міласць да слабых і загааных, - і ніколі не забудзецеся ў шчасці аб нядолі, што на свеце пануе, і ніколі не паложьвде рук, кажучы: «Мы сваё адпрэлавалі, - няхай іншыя становяцца на работу!»

Творчасць Цёткі і іншых беларускіх пісьменнікаў пачатку XX ст. на старонках «Лучынкі» была тьмі праменьчыкамі, што звязвалі беларускукз нацыянальна свядомую ішэлігенцыю з маладым пакаленнем Беларусі, якое дзякуючы яе заклікам станавілася ў шэрагі змагароў, папаўняючы іх.

Царская цэнзура спыніла існаванне гэтага выдання. Не выйшаў і часопіс «Сябра» (павінен быў друкавацца лацінкай. - С. Г.). Яго выпуск у 1915 г. імкнуўся наладзіць Э. Будзька, але дазюлу на выданне часопіса так і не атрымаў.

Такім чьшам, у 1907-1917 гг. адбываўся пранэс развіцця беларускага перыядычнага друку, які з'яўляўся адным з гонтраў барацьбы за нацыянальна свядомага беларуса, кансалідацыю беларускага народа ў рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбе.

 


4. Распаўсюджванне нацыянальных выданняў

 

Часовы ўрад у красавіку 1917 г. зацвердзіў «Правілы друку», адным з галоўных пунктаў якіх стала заканадаўча дэклараванае ўвядзенне ў Расіі свабоды слова і свабоднага распаўсюджвання друку.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі работу беларускія нацыянальныя дзеячы, клерыкалы і інш. Аднавіла работу БСГ, кіраўніцтва якой склалі лідэры адраджэння - Б. Тарашкевіч, А. Смоліч, С. Рак-Міхайлоўскі, 3. Жылуновіч, А. Бурбіс, А. Прушынскі (А. Гарун), Ф. Шантыр, Я. Дыла, А. Чарвяк (А. Чарвякоў), I. Дварчанін, В. Лявіцкая, Л. Сівіцкая (3. Верас), а таксама В. Адамовіч, В. Гадлеўскі, Я. Варонка, Р. Астроўскі, М. Шыла, Я. Заяц, П. Алжсюк і інш.

Адноўленая Грамада пачала выдаваць газету пад гэтай жа назвай. Выдавалася яна з 13 мая па 24 чэрвеня 1917 г. Выйшла чатыры нумары, пяты быў канфіскаваны. Рэдагаваў «Грамаду» А. Смоліч.

У сакавіку 1917 г. беларускія нацыянальныя дзеячы арганізавалі Беларускі наыыянальны камітэт (БНК) на чале з Р. Скірмунтам. БНК даручана было ўвайсці ў кантакт з Часовым урадам, весці падрыхтоўку да выбараў, пасля якіх Беларусь павінна была стаць аўтаномнай рэспублікай. Аднак дзеянні БНК Часовы ўрад не падтрымаў. Гэта стала адной з прычын таго, што ў ліпені 1917 г. БНК быў ператвораны ў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый, у якую не былі абраны прадстаўнікі буржуазна-памешчыцкіх арганізацый. У кастрычніку яна стала называцца Вялікай беларускай радай. Друкаваным органам БНК стала газета «Вольная Беларусь» (10 чэрвеня 1917 г. - ліста-пад 1918 г.). Рэдактарам яе быў Я. Лёсік. У 1917 г. выйшла 17 нумароў. 3 ліпеня, пасля роспуску БНК, газета з'яўлялася друкаваньм органам Таварыства беларускай культуры.

У маі 1917 г. у Петраградзе была заснавана партыя беларускіх клерыка-лаў- беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) на чале з ксяндзамі Ф. Абранговічам, А. Станкевічам, К. Стэповічам, А. Астрамовічам (А. Зязюляй) і інш. БХД спачатку была нешматлікай партыяй, яе лідэры ў асноўным абапіраліся на ішэлігенцыю з ліку настаўнікаў, клерыкалаў, слухачоў Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

3 10 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе БХД выдавала штагыднёвую газету на беларускай мове лацінкай «Беларускаю крыніцаю», якая выходзіла да 12 ліпеня 1940 г. у Вільні пад назваю «Крыніца».

«Грамада» мела падзагаловак «газета Беларускай сацыялістычнай грамады» і эгаграф «Працавітая бедната ўсіх народаў - злучайся!». Яна прыязна ставілася да Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі (гл: артыкул «Шэсць тыдняў волі»), на яе старонках асвятляліся палітычныя і культурныя пытанні беларускага адраджэння. 3 важнейшымі тэарэтычнымі артыкуламі выступалі А. Смоліч (А. Жывіца) - «Зямля», «Які будзе новы парадак», «Родная мова»; А. Бурбіс (Стары Піліп) – «Федэратыўная дэмакратычная рэспубліка»; друкаваліся рэдакцыйныя артыкулы - «Аб вайне», «Да згоды», «Беларускія справы», «Да пранавітага сялянства» і іншыя, у якіх асвятляліся праблемы вайны, паказвалася пісьмы і допісы салдат-беларусаў з франтоў, бежанцаў-беларусаў і інш. Пад рубрыкай «3 жьшш "Грамады"» газета распавядала аб аднаўленні дзейнасці камітэтаў БСГ у розных гарадах і мястэчках Беларусі. Шмат месца ў газеце ўдзялялася мастацкай літаратуры -творам 3. Бядулі, Л. Родзевіча і інш. Быў надрукаваны некралог А. Смоліча на смерць М. Багдановіча.

БСГ, дарэчы, была адной з буйнейшых партый нацыянапьнага накірунку.

У верасні 1917 г. яна напічвала да 5 тыс. сяброў і спачуваючых, пазней – да Ютыс. Яе патрабаванні ў многім супадалі з патрабаваннямі эсэраў і меншавікоў. Што ж датычыць нацыянальнага пытання — тут бьші разыходжанні.

На канферэнцыі 25 сакавіка 1917 г. БСГ падтрымала Часовы ўрад, лозунг «рэвалюцыйнага абаронніцтва», выступіла за аўтаномію Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Пазней, на П і Ш з'ездах Грамады, лозунг аб федэрацыі быў пацверджаны.

Буйным крокам нацыянальных сіл у выдавецкай справе стаў выхад газеты «Вольная Беларусь», падзяляўшай платформу «Нашай нівьго. Вакол рэдакцыі газеты аб'ядналіся ўсе вядомыя прадстаўнікі беларускай ішэлігенцыі. Газета выступала за адраджэнне Беларусі, супраць як імперскіх памкненняў Расіі, так і апалячвання і ў той жа час за добрасуседскія адносіны з Расіяй, ПолыІІчай, Украінай, Літвой пры ўмове прызнання імі нацыянальнай і культурнай самастойнасці Беларусі. Газета выходзіла пад лозунгам «Жыве Беларусь!». Яна правдгвала адстойваць праграмныя гшрабаванні БСГ, выказаныя на старонках яе папярэдніцы — газеты «Грамада».

У першым нумары, які выйшаў 28 мая 1917 г., рэдактар газеты Я. Лёсік у перадавым артыкуле «Вольная Беларусь» выступіў з заклікам да беларусаў будаваць сваю незалежную Бацькаўшчыну выключна дэмакратычньш шляхам. У перадавым артыкуле «Нашы патрэбнасці» (1917, 11 верасня) Я. Лёсік заклікаў выбаршчыкаў-беларусаў абраць ва Устаноўчы сход толькі тых, хто будзе ў ім абараняць іх правы і патрабаванні.

У іншых публікацыях 1917 г. «Нацыянальны ўціск» (11 чэрвеня), «Цёмныя сілы заварушыліся» (1 ліпеня), «Хто вінаваўца вайны» (1,26 ліпеня, 3 жніўня), «Эканамічны заняпад Дзяржавы Расійскай» (7 ліпеня), «Што рабіць?» (17 жніўня), «Расійскае бязладдзе» (15 кастрычніка), «Вялікая Беларуская Рада» (30 кастрычніка) Я. Лёсік выступаў як змагар, як народны заступнік. Добра ведаючы становішча беларускага народа, яго мары-жаданні, а таксама дзеянні маючых уладу, публіцыст са старонак «Вольнай Беларусі» заклікаў да еднасці, каб самім дабіцца свабоды і незалежнасш, бо «нават вялікая расійская рэвалюцыя не здолела развеяць тых страшэнных чорных хмараў, што скавалі нашу старонку праз соткі гадоў царскага панавання...» (гл.: Язэп Лёсік. Творы. Мн., 1994. С. 133).

Дасылаў у газету рэпартажы з «тэатра ваенных дзеянняў» пляменнік Я. Лёсіка К. Міцкевіч (Я. Колас), падпаручнік 292-га Аляксандраўскага пяхотнага палка, які ваяваў на Румынскім фронце, і падзеі першай сусветнай вайны праходзілі праз яго асабістае ўспрыманне яе жудасці і непатрэбнасці для беларускага народа, як і іншых народаў Еўропы. Вялікае месца ў газеце займалі матэрыялы па гісторыі Беларусі, публікацыі аб развіцці культуры, творы мастацкай літаратуры. У ёй друкаваліся М. Гарэцкі, Р. Зямкевіч, 3. Бядуля, А. Гарун, К. Каганец, А. Паўловіч, Ц. Гартны, У. Галубок, Ф. Аляхновіч, Ф. Шантыр, I. Двар-чанін, К. Буйло, 3. Верас, М. Грамыка, М. Краўцоў і інш. У перакладзе былі змешчаны творы М. Горкага, Т. Шаўчэнкі.

У 1917 г. святкавалася 400-годдзе беларускага друку. Яму, а таксама беларускаму першадрукару Ф. Скарыне былі прысвечаны артыкулы Я. Лёсіка, М. Гарэцкага, Р. Зямкевіча.

Газета была закрыта бальшавікамі ў канцы 1918 г. як, па іх вызна-чэнні, «баявы орган беларускай контррэвалюцыі».

У 1917 г., асабліва пасля ліпеньскіх падзей, у Беларусі былі створаны і іншыя групы, арганізацыі сацыял-дэмакратычнага накірунку. Так, з БСГ выдзелілася група, якая стварыла Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (БСДП), аб'яднаўшую больш за 700 чалавек, у асноўным рабочых-беларусаў, што знаходзіліся ў Петраградзе. Лідэрам іх стаў А. Чарвякоў, будучы дзяржаўны дзеяч БССР. Працавалі ў Беларусі і іншыя нешматлікія партыі, аб'яднанні - Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Бела-руская партыя аўтанамістаў, Беларуская партыя народных сацыялістаў і інш. Разам з агульнарасійскімі партыямі іх у Беларусі налічвалася больш за 20. Амаль усе яны падтрымлівалі Часовы ўрад, выступалі за Беларусь як федэратыўную частку Расіі. Выдавецкай дзейнасцю амаль не займаліся.

У 1917 г. у Беларусі выходзіла каля 80 перыядычных выданняў.

Амаль усе яны былі рускамоўнымі, польскамоўнымі ці выходзілі на ідыш. Беларускамоўных сярод іх бьшо ўсяго 3(!) - «Гоман» (Вільня), «Грамада» і «Вольная Беларусь» (Мінск).

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Гісторыка-культурная стылістыка ХІХ—ХХ стст. | Свецкая літаратура
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.399 s.