![]() |
Грамадска-палитычнае жыццё ВКЛ у складзе РП . Рэлигийнае жыццё.Date: 2015-10-07; view: 646. Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Так, усяго ў сойме налічвалася 180 дэпутатаў, але толькі 46 дэпутатаў прадстаўлялі ВКЛ. Многія беларускія магнаты не трапілі ў склад паноў - радных. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны Сойм. Таму вельмі хутка дэпутаты сойма ад ВКЛ дамагліся выдання асобных заканадаўчых актаў для дзеяння ў межах ВКЛ, што не было прадугледжана Люблінскай уніяй. Цалкам верагодна, што гэтыя законы прымаліся на асобных паседжаннях дэпутатаў Сойма ад ВКЛ. Выданне Статута 1588 г. адбылося такім жа шляхам. Улічваючы дыскрымінацыю з боку Польшчы, Статут ВКЛ 1588 г. у многіх выпадках адыходзіў ад умоў Люблінскай уніі. Так, артыкул 12 Статута забараняў палякам набываць зямельную ўласнасць у межах ВКЛ. Статут захоўваў права ВКЛ на асобнае заканадаўства, уласны дзяржаўны апарат і войска. Польскія паны не мелі права займаць дзяржаўныя пасады ў межах ВКЛ. Адметным было і тое, што статут 1588 г. замацаваў у якасці дзяржаўнай старабеларускую мову. Аднак у целым гэтыя прававыя нормы не маглі спыніць галоўнага- заняпаду дзяржаўнасці, страту беларусамі нацыянальнай Айчыны, наступу паланізацыі. Справа ў тым, што ў Рэчы Паспалітай з цягам часу ўсе галіны ўлады – заканадаўчую, выканаўчую, судовую – прыбрала ў свае рукі шляхта. Гэты працэс ішоў пад дэвізам: “ не рушыць старыны, не ўвадзіць навіны” Кароль Рэчы Паспалітай выбіраўся на сойме і поўнасцю залежыў ад яго рашэнняў. У 1573 г. была прынята пастанова згода з якой 16 сенатараў заўсёды знаходзіліся пры каралі і з'яўляліся яго дарадцамі ў любой справе. Гэта азначала, што палітычная ўлада набыла выразны алігархічны характар. Толькі шляхта мела права распараджацца дзяржаўнымі падаткамі, яна склікала паспалітае рушэнне, з 1632 г. шляхта пачала кантраляваць чаканку манеты, з 1775 г. - раздачу каралём дзяржаўных зямель. Палітычная абмежаванасць каралеўскай улады прывяла да таго, што рэальных фінансаў, маёмасці і ўлады кароль не меў. Акрамя таго, у пачатку XVII ст. шляхта атрымала права на канфедырацыю і рокаш. Канфедырацыя – гэта саюз шляхты, выкліканы якой-небудзь прычынай. Як правіла, тая ці іншая частка шляхты ставіла сабе на мэце абарону сваіх правоў альбо барацьбу за палітычную ідэю, напрыклад, абарону каталіцтва. Рокаш – гэта выключнае права шляхты на барацьбу супраць караля, калі апошні парушаў якое-небудзь яе права замацаванае Соймам.Такім чынам, агульная палітычная сістэма Рэчы Паспалітай была па форме рэспубліканскай, а па зместу і сутнасці – алігархічнай. Гэта садзейнічала развіццю ўсеагульнага крызісу Рэчы Паспалітай. Выключныя правы, якімі валодала польская шляхта, вабілі палітычную эліту ВКЛ. Таму на працягу XVII ст. амаль уся беларуска-літоўская шляхта прыняла каталіцтва і была асімілявана палякамі. Гэты працэс ахапіў і дзяржаўную ідэалогію, якой з'яўлялася хрысціянства. У Рэчы Паспалітай галоўная роля належыла каталіцкаму касцёлу, а ў ВКЛ – праваслаўнай царкве.Палітычныя супярэчнасці, войны паміж Вільняй і Масквой, а потым паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам спрыялі таму, што ў ВКЛ узмацніўся ўніяцкі рух, які ставіў на мэце аб'яднанне праваслаўнай царквы, але не з касцёлам увогуле, а толькі з Ватыканам. Пасля таго, як у Маскве ў 1589 г. быў створаны патырярхат, які атрымаў права на кіраванне праваслаўнай царквой і ў ВКЛ, уніяцкі рух у ВКЛ рэзка ўзмацніўся. У 1595 г. папа Рымскі падпісаў акт уніі для праваслаўнай царквы ў межах ВКЛ, а ў 1596 г. праваслаўныя епіскапы ВКЛ са свайго боку падпісалі царкоўную унію з Рымам у Брэсце. Згодна з умовамі ўніі праваслаўная царква трапіла ў палітычныю і кананічную залежнасць ад Рыма, але кампрамісам было тое, што яна захавала традыцыйную праваслаўную абраднасць. Такім чынам, палітычнае, прававое і ідэалагічнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай вызначалася стратай асноў дзяржаўнасці і нацыянальнай самабытнасці ва ўсіх сферах жыцця народа.
20. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVI–пачатак XVIІI ст.Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Значную ролю ў тым, што была падпісана Люблінская ўнія адыграла ўкраінская шляхта. У 1569 г. яна аднадушна падтрымала ўнію. Больш таго, украінская шляхта папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы. Нашчадкі дзеячоў Украіны, якія ў 1569 г. здрадзілі ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі перыяд польская шляхта захапіла ўсе землі Украіны, багатыя чарназёмам і хлебам. Казацкай вольнасці на Ўкраіне прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны, бо народ Украіны быў праваслаўным. Усе цэрквы Ўкраіны былі перададзены пад адміністрацыю яўрэям. Хаваць памерлых і граць вяселлі дазвалялася толькі ў начны час. За самы нязначны ўчынак супраць волі пана ўкраінца чакала толькі смерць. Такім чынам, цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі. Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Таму сацыяльная база паўстання была абмежаванай, яно не абапіралася на ўвесь народ. Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Перамогі пастаўшых, атрыманыя ў 1648-1651 гг., спрыялі пашырэнню паўстання. У гэты перыяд паўстанне ахапіла і тэрыторыю Беларусі. Асноўныя падзеі разгортваліся на поўдні Беларусі, у раёнах, што межавалі з Украінай. Казацка-сялянскі рух ахапіў Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыцу, Тураў, Пінск. Казакі авалодалі Брагіным, Бабруйскам, Чэчэрскам і іншымі гарадамі. Яны нават спрабавалі захапіць Слуцк, але безпаспяхова. У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла. У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах.Такім чынам, казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. аказала значны ўплыў на сацыяльнае жыццё Беларусі, яна садзейнічала фарміраванню беларускага казацтва.
20(пр)Трынаццацігадовая вайна і яе вынікі (1654-1667 гг). Казацка-сялянская вайна, якая пачалася ў Рэчы Паспалітай ў 1648 г. закранала інтарэсы Расіі. Б.Хмяльніцкі неаданаразова прасіў Расію аб дапамозе зброяй і грашыма. Масква асцярожна дапамагала паўстаўшым, пачаўшы праводзіць палітыку ўзброенага нейтралітэта. Усе войскі Расіі знаходзіліся на мяжы з Рэччу Паспалітай, пагражаючы вайной, але урад цара Аляксея Міхайлавіча цярпліва чакаў – ці зможа Рэч Паспалітая атрымаць рашаючую перамогу, умацаваць сваю армію і дзяржаўную ўладу. У 1652 г. Б.Хмяльніцкі атрымаў новую перамогу над войскам Рэчы Паспалітай. Расія пераканалася, што Рэч Паспалітая страціла сваю моц і не мае магчымасці весці новую вайну. Таму ў 1654 г. урад Расіі прыняў прапанову Пераяслаўскай Рады Ўкраіны аб далучэнні Ўкраіны да Расіі. Анэксія Ўкраіны зрабіла вайну паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй непазбежнай. У 1654 г. 100 тыс.войска рускага цара ўвайшло на тэрыторыю Беларусі. За кароткі перыяд яно заняло амаль усе беларускія гарады, таму што 10 тыс.войска Я.Радзівіла было не ў стане атрымаць перамогу ў адкрытай бітве. Вясной 1655г. рускія арміі занялі Мінск і рушылі на Вільню, якая была захоплена і спалена. Новая расійская адміністрацыя праводзіла ў Беларусі недальнабачную палітыку. Мясцовае насельніцтва моцна цярпела ад новай улады. Таму на занятай тэрыторыі пачалі стварацца партызанскія атрады. У 1656-1661 гг. партызанскі рух ахапіў амаль усю Беларусь. У лясы пайшла шляхта, сяляне і гараджане. Ідэя вызвалення Радзімы ахапіла ўсе насельніцтва, якое ахвяравала грошы, харчаванне і жывёлу. У выніку партызанскія злучэнні вызвалілі цэлыя ваяводствы і паветы. Напрыклад, у 1661 г. гараджане Магілёва знішчылі рускі гарнізон, які складаўся з 2 тысяч чалавек. Царская улада была ліквідавана ў Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі, Глыбокім, Бешанковічах. У гэты перыяд былі вызвалены Менскі, Барысаўскі, Навагрудскі паветы. Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая заключыла са Швецыяй мірную дамову і накіравала свае войска на Ўсход. Пасля вызвалення Вільні рускія войскі пачалі адыход і замацаваліся на новых пазіцыях. Пазіцыйная вайна цягнулася з пераменным поспехам. Ваенныя дзяенні скончыліся ў 1667 г. калі быў падпісаны Андрусаўскі мірны дагавор. Згодна з ім Левабярэжная Ўкраіна і г.Кіеў адышлі да Расіі. Адзін з артыкулаў дагавору даваў Расіі права на заступніцтва за праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай. У 1686 г. кароль Рэчы Паспалітай Ян Сабескі падпісаў з Расіяй новую дамову, згодна з якой Расія брала пад свой патранат праваслаўных Рэчы Паспалітай. Гэта давала Расіі права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы. Такім чынам, трынаццацігадовая вайна скончалася перамогай Расіі. Пасля гэтай вайны Рэч Паспалітая трапіла ў частковую палітычную залежнасць ад Расіі, таму што дзяржава страціла суверэнітэт над часткай свайго насельніцтва. У эканамічных адносінах вынікі 13-ці гадовай вайны былі спусташальнымі. Насельніцтва Беларусі страціла 1,5 млн. чалавек, 70% хат у вёсках стаялі пустымі, большасць беларускіх гарадоў былі спалены. Для таго, каб узнавіць гаспадарку спатрэбілася каля 25 гадоў.
21. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова ХVI–XVIIІ ст.).Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванй тэрыторыi Лiтвы i беларусi. У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г. Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI—XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI—першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбываеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэформы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.
|