|
Табліца 2 Трансфармацыйная табліца для закрыцця выніковых і размеркавальныхDate: 2015-10-07; view: 468. рэгулюючых рахункаў, якая распрацоўваецца ў рахункаводстве арганізацый ЗША
а) адлюстраваны арэндныя плацяжы, якія адносяцца да справаздачнага перыяду — 5137 дол. ЗША; б) скарыстаны ў справаздачным перыядзе на вытворчыя патрэбы матэрыялы — 21233 дол. ЗША; в) налічана амартызацыя асноўных сродкаў за справаздачны месяц — 8396 дол. ЗША; г) аказаны кліентам паслугі, аплачаныя імі авансам у папярэднім справаздачным перыядзе — 17131 дол. ЗША; д) налічана заработная плата працаўнікам за апошнія дні справаздачнага месяца, якая будзе выплачана ў наступным месяцы — 3236 дол. ЗША. У адрозненне ад бягучых фактаў гаспадарчага жыцця, якія рэгіструюцца ў храналагічных журналах па датах іх узнікнення і парадкавых нумарах, трансфармацыйныя праводкі адлюстроўваюцца ва ўказанай ведамасці па парадку літар у алфавіце. Пасля запісу трансфармацыйных праводак вызначаецца сальда па рахунках і пасля падліку сум у графах “дэбет” і “крэдыт” вызначаецца наяўнасць трансфармаванага пробнага балансу. Кожны рахунак трансфармаванага пробнага балансу з'яўляецца элементам або справаздачы аб прыбытках і стратах або балансу, таму іх і пераносяць у адпаведныя раздзелы трансфармацыйнай ведамасці. Балансуюцца як справаздача аб прыбытках і стратах, так і баланс чыстым прыбыткам або чыстымі стратамі, якія разлічваюцца як рознасць паміж графамі “дэбет” і “крэдыт” як справаздачы аб прыбытках і стратах, так і балансу. Пасля складання трансфармацыйнай ведамасці карэкціровачныя праводкі рэгіструюцца ў галоўным журнале і затым пераносяцца ў галоўную кнігу. На думку некаторых спецыялістаў, вызначэнне фінансавага выніку фірмы да ўнясення адпаведных запісаў у галоўны журнал дае магчымасць маніпуляваць паказчыкам прыбытку, шляхам змянення ў дапушчальных памерах велічыні расходаў справаздачнага перыяду. Такі парадак ускладняе кантроль за празрыстасцю рахункаводства, паколькі цяжка адсочваць дакладнасць і паўнату трансфармацыйных праводак. Аднак амерыканскія карыстальнікі фінансавай справаздачнасці зацікаўлены ў атрыманні дакладнай інфармацыі, што імкнуцца забяспечыць уліковыя стандарты. Значэнне гэтай ведамасці мабыць іншае, што патрабуе больш уважлівага вывучэння рахункаводства ў краінах англа-амерыканскай уліковай сістэмы. Некаторыя кампаніі для вызначэння канчатковага фінансавага выніку выкарыстоўваюць зводны рахунак даходаў і выдаткаў. Гэта часовы клірангавы рахунак, на які закрываюцца даходы і расходы справаздачнага перыяду. Зводны рахунак даходаў і расходаў закрываецца рахункам неразмеркаванага прыбытку. Аднак большасць кампаній ЗША указаны рахунак не выкарыстоўваюць, а чысты прыбытак разлічваюць на аснове параўнання даходаў і расходаў у трансфармацыйнай ведамасці. Таму рахункі даходаў і расходаў закрываюцца непасрэдна рахункам неразмеркаванага прыбытку.
|