|
Трансфармацыйная ведамасць як адметная асаблівасць рахункаводчай працэдуры ЗШАDate: 2015-10-07; view: 491. План АНГЛА-АМЕРЫКАНСКАЙ МАДЭЛІ РАХУНКАВОДСТВА Лекцыя АСАБЛІВАСЦІ ЎЛІКОВАГА ЦЫКЛУ 5.1.Этапы ўліковай працэдуры англа-амерыканскай мадэлі рахункаводства: ад першага ўліку да пробнага балансу 5.2. Выкарыстанне прынцыпу адпаведнасці даходаў і расходаў справаздачнага перыяду на аснове трансфармацыі рахункаў 5.3. Трансфармацыйная ведамасць як адметная асаблівасць рахункаводчай працэдуры ЗША 1. Этапы ўліковай працэдуры англа-амерыканскай мадэлі рахункаводства: ад першага ўліку да пробнага балансу Уліковы цыкл англа-амерыканскай мадэлі рахункаводства сфарміраваўся ва ўмовах, пры якіх бухгалтары мінімум увагі ўдзяляюць формам рахункаводства. У англамоўнай літаратуры па рахункаводству ў большасці выпадкаў апісваецца новаітальянская форма, заснаваная на вядзенні аднаго журнала храналагічнага запісу або французская форма, якая прадугледжвае выкарыстанне спецыялізаваных журналаў. Для рахункаводства ЗША, напрыклад, характэрна выкарыстанне наступных журналаў: 1) журнал паступлення грашовых сродкаў; 2) журнал выплат грашовых сродкаў; 3) журнал закупак; 4)журнал продажу. Англа-амерыканскай мадэлі рахункаводства ўласціва гібкасць сістэмы журналаў. Кожны галоўны бухгалтар мае права весці такія журналы, якія ён лічыць мэтазгоднымі. Для рэгістрацыі аперацый, якія не трапляюць ні ў адзін з адкрытых спецыялізаваных журналаў, выкарыстоўваецца галоўны журнал. У журналах адзначаецца дата ўзнікнення факта гаспадарчага жыцця, даецца яго кароткае апісанне, прыводзіцца карэспандэнцыя рахункаў і сума. Пасля адлюстравання фактаў гаспадарчага жыцця ў журналах наступным этапам англа-амерыканскага уліковага цыклу з'яўляецца разноска праводак па рахунках галоўнай кнігі. У цяперашні час ва ўмовах аўтаматызаванага вядзення ўліку галоўная кніга трансфармавалася ў зводныя журналы сінтэтычнага ўліку, якія адкрываюцца для кожнага адкрытага рахунку. Паколькі англа-амерыканская мадэль рахункаводства прадугледжвае распрацоўку кожнай фірмай уласнага плану рахункаў зыходзячы са сваіх патрэбнасцей, першая старонка галоўнай кнігі ўяўляе сабой пералік усіх сінтэтычных рахункаў. Найбольш распаўсюджана наступная форма галоўнай кнігі (табліца 1). У прыведзеным прыкладзе П-3 абазначае трэцюю старонку журнала пакупак, а ГВ-7 – сёмую старонку журнала грашовых выплат. У журнале пакупак у графе “Даведка аб праводцы” пасля разноскі па галоўнай кнізе будзе указаны нумар сінтэтычнага рахунку “Рахункі для аплаты”, якому ў прыведзеным прыкладзе нададзены код 212. На практыцы могуць выкарыстоўвацца і больш складаныя формы журналаў аперацый і галоўнай кнігі, якія дазваляюць атрымаць разгорнутую інфармацыю ад дзейнасці арганізацыі. Табліца 1 —Форма галоўнай кнігі сінтэтычных рахункаў англа-амерыканскай мадэлі рахункаводства
Разноску аперацый па рахунках галоўнай кнігі робяць звычайна па суме аперацый за дзень. Ва ўмовах камп'ютарнай сістэмы рахункаводства перанясенне інфармацыі ў зводныя ведамасці сінтэтычных рахункаў ажыццяўляецца аўтаматычна пасля ўвядзення данных аб гаспадарчай аперацыі. Як вынікае з табліцы 1, у галоўную кнігу запісваецца кожная гаспадарчая аперацыя з указаненнем даты яе ажыццяўлення і рахунку, які карэспандуе з дэбетам або крэдытам адпаведнага рахунку галоўнай кнігі. Графа “Артыкул” выкарыстоўваецца вельмі рэдка, паколькі патрэбныя растлумачэнні ўжо зроблены ў адпаведным журнале. Пры разносцы аперацый з журналаў у галоўную кнігу выкарыстоўваецца перакрыжаваная спасылка на ўліковыя рэгістры. У журнале аперацый указваецца нумар рахунку галоўнай кнігі, на які была аднесена сума зарэгістраванай аперацыі, а ў галоўнай кнізе – нумар старонкі журнала, з якой была перанесена гэта сума. З дапамогай такіх перакрыжаваных спасылак ажыццяўляецца кантроль за паўнатой перанясення інфармацыі ў галоўную кнігу. Асаблівасцю апісанай формы галоўнай кнігі з'яўляецца магчымасць вызначэння астаткаў па кожным сінтэтычным рахунку на канец кожнага дня. Для праверкі роўнасці сумы ўсіх дэбетовых запісаў у галоўнай кнізе суме крэдытавах запісаў распрацоўваецца пробны баланс. Англа-амерыканская мадэль рахункаводства дае магчымасць складаць пробны баланс на любую дату, аднак звычайна ён робіцца ў апошні дзень месяца. У гэтым кантрольным рэгістры пералічваюцца сінтэтычныя рахункі па парадку іх размяшчэння ў галоўнай кнізе з указаннем дэбетовага або крэдытавага сальда на канец месяца. Пробны баланс дае магчымасць праверыць наяўнасць балансу рахункаў галоўнай кнігі, аднак, як дарэчы і айчынная абаротна-сальдавая ведамасць, не дазваляе выявіць пропускі гаспадарчых аперацый, памылковую карэспандэнцыю рахункаў або няправільна запісаную суму пры яе разносцы па дэбеце аднаго і крэдыце другога рахунку. Аналітычная інфармацыя аб аб'ектах уліку, якія адлюстроўваюцца на сінтэтычных рахунках, распрацоўваецца ў дапаможных рэгістрах. Паколькі кожная фірма мае права распрацоўваць і выкарыстоўваць уласны план рахункаў, адсутнічае адзіны метадычны падыход да раздзялення аб'ектаў паміж сінтэтычным і аналітычным улікам. Тое, што дробнай фірмы з'яўляецца аб'ектам сінтэтычнага ўліку, для буйной – аналітычнага ўліку. Калі фірма прымае рашэнне павысіць аналітычнасць уліковых даных, то ўзнікае неабходнасць унясення змяненняў у план рахункаў. Для гэтай мэты могуць дэзагрэгравацца асобныя сінтэтычныя рахункі, у выніку чаго яны раздзяляюцца на некалькі самастойных сінтэтычных рахункаў, у развіццё якіх распрацоўваюцца адпаведныя наменклатуры аналітычных пазіцый. Аўтаматызаваныя ўліковыя сістэмы даюць магчымасць атрымаць аналітычныя даныя з любой дэталізацыяй. 2. Выкарыстанне прынцыпу адпаведнасці даходаў і расходаў справаздачнага перыяду на аснове трансфармацыі рахункаў
Адной з найбольш складаных задач рахункаводства з'яўляецца аднясенне расходаў і даходаў да канкрэтнага справаздачнага перыяду. Пры вызначэнні прыбытку зыходзяць з такога асноватворнага дапушчэння як безупыннасць дзейнасці. Дапушчэнне безупыннай дзейнасці – гэта меркаванне, у адпаведнасці з якім лічыцца, што арганізацыя будзе працягваць сваю дзейнасць у агладнай будучыні і ў яе няма ні намеру, ні неабходнасці спыняць або істотна скарачаць гаспадарча-фінансавую дзейнасць. Дапушчэнне безупыненнасці азначае, што да таго часу, пакуль няма ніякіх адзнак спынення дзейнасці арганізацыі, яна будзе існаваць на працягу нявызначанага перыяду. Пры наяўнасці намераў істотнага скарачэння або спынення асобных сегментаў сваёй дзейнасці арганізацыя абавязана аб'явіць аб гэтым як ва ўліковай палітыцы, прынятай на наступны год, так і ў тлумачальнай запісцы да гадавой справаздачы. Гэта патрэбна для таго, каб карыстальнікі справаздачнай інфармацыі маглі прагназаваць патокі грашовых сродкаў. рэнтабельнасць і фінансавае становішча арганізацыі. Міжнароднымі правіламі фінансавай справаздачнасці парадак падачы ў справаздачнасці інфармацыі аб пвдлеглай спыненню дзейнасці рэгулюецца стандартам № 35 “Дзейнасць, падоеглая спыненню”. З дапушчэння безупыннай дзейнасці вынікае прынцып адпаведнасці даходаў і расходаў справаздачнаму перыяду, які з'яўляецца міжнародным прынцыпам рахункаводства. У адпаведнасці з прынцыпам адпаведнасці расходы павінны быць аднесены да справаздачнага перыяду ўзнікнення выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў, а не выплаты грошай. Даходы таксама павінны быць аднесены да таго справаздачнага перяду, у якім былі прададзены тавары або аказаны паслугі, а не атрыманы грошы. Практычнае выкарыстанне прынцыпу адпаведнасці абумовіла неабходнасць распрацоўкі спецыяльнага метаду налічэнняў, які дае магчымасць арганізацыі адлюстраваць фінансавыя наступствы фактаў гаспадарчага жыцця ў тыя перыяды, калі гэтыя факты мелі месца, а не тады, калі яна атрымлівае або выплачвае грошы. У рахункаводчай практыцы ЗША для гэтай мэты выкарыстоўваецца прыём трансфармацыі рахункаў. Трансфармацыя рахункаў – гэта змяненне сальда рахункаў пробнага балансу з мэтай атрымання інфармацыі патрэбнай для састаўлення справаздачнасці. Для састаўлення пробнага балансу сальда па рахунках вызначаецца да таго, як былі зроблены карэкціровачныя запісы. Неабходнасць карэкціровачных запісаў абумоўлена гаспадарчымі аперацыямі, звязанымі з панесенымі расходамі і атрыманымі даходамі, якія адносяцца да некалькіх справаздачных перыядаў. Дапусцім, арганізацыя ў справаздачным перыядзе атрымала аванс па аплаце работ, якія яна будзе выконваць у гэтым і будучым перыядах у суме 146815 дол. ЗША. На гэту суму будзе зроблены запіс па дэбеце рахунку “Грашовыя сродкі ў банку” і крэдыце рахунку “Авансы атрыманыя”, што і будзе адлюстравана як сальда па ўказаных рахунках у пробным балансе. Калі да канца справаздачнага перыяду арганізацыя выканала і здала заказчыку работы на суму 36210 дол. ЗША, то на гэту суму будзе зроблены карэкціровачны запіс па дэбеце рахунку “Авансы атрыманыя” і крэдыце рахунку “Узнагароджанне за выкананыя работы”. У выніку такога карэкціровачнага запісу сальда па рахунку “Авансы атрыманыя” трансфармуецца і будзе паказваць толькі абавязацельства па выкананні работ у наступным за справаздачным перыядзе. Пры ажыццяўленні трансфармацыйных праводак запісы ажыццяўляцца на адным або некалькіх балансавых, або, як іх яшчэ называюць, пастаянных рахунках і адным або некалькіх рахунках даходаў і расходаў. Апошнія называюцца часовымі рахункамі, паколькі пасля заканчэння года закрываюцца. Пры гэтым трансфармацыйныя праводкі ніколі не закранаюць рахункі для ўліку грашовых сродкаў. Трансфармацыйныя праводкі могуць выконвацца ў форме адтэрміноўкі або налічэння. Адтэрміноўка звязана з рэгуляваннем даходаў або расходаў будучых перыядаў, як гэта было паказана на прыкладзе з атрыманым авансам. У заходняй уліковай практыцы можа выкарыстоўвацца варыянт, пры якім расход малакаштоўных матэрыялаў і прадметаў штодзённа не дакументуецца. Пры іх закупцы робіцца запіс па дэбеце рахунку “Расходы на матэрыялы” і крэдыце рахунку “Рахункі к аплаце”. Пасля заканчэння справаздачнага перыяду вызначаецца нарматыўны расход матэрыялаў, праводзіцца інвентарызацыя іх астаткаў і ажыццяўляюцца карэкціровачныя запісы, з дапамогай якіх трансфармуюцца велічыня матэрыяльных выдаткаў і астаткаў адпаведных актываў у выглядзе запасаў адпаведных прадметаў або дэбіторскай завінавачанасці асоб, у налік якім быў аднесены звышнарматыўны выдатак. Налічэнне ўяўляе сабой канстатацыю незарэгістраваных даходаў або расходаў. Напрыклад, па вэксалі працэнты нарастаюць кожны дзень на працягу перыяду, на які быў выдадзены вэксальны крэдыт, аднак будуць выплачаны або атрыманы толькі пасля яго заканчэння. У сувязі з гэтым пасля заканчэння кожнага месяца вэксалятрымальнік павялічвае свае даходы і задоўжанасць вэксалядаўцы праводкай па дэбеце рахунку “Працэнты к атрыманню” і крэдыце рахунку “Даходы па працэнтах”. Вэксалядаўца зробіць запіс па дэбеце рахунку “Расходы па працэнтах” і крэдыце рахунку “Працэнты к выплаце”. Айчынная методыка рахункаводства не прадугледжвае састаўленне такіх праводах, што абумоўлена недастатковым развіццём вэксальных аперацый у нашай краіне. Магчымы і іншыя трансфармацыйныя запісы, з дапамогай якіх дасягаецца адпаведнасць даходаў і расходаў справаздачнаму перыяду. На думку рахункаводаў ЗША трансфармацыйныя запісы даюць магчымасць атрымаць уліковую інфармацыю аб фінансавым выніку фірмы і забяспечваюць супастаўнасць справаздачнасці за розныя перыяды. Для айчыннай уліковай практыкі таксама уласціва выкарыстанне карэкціровачных запісаў. Аднак яны складаюцца па нашай метадалогіі ў працэсе ажыццяўлення запісаў на бюджэтна-размеркавальных рахунках, якімі з'яўляюцца рахункі 96 “Рэзервы выдаткаў, якія павінны адбыцца”, 97 “Расходы будучых перыядаў”, 98 “Даходы будучых перыядаў”, а таксама некаторых іншых рахункаў. Іх абароты і сальда адразу ўключаюцца ў абаротную ведамасць па сінтэтычных рахунках, дзе знаходзіць сваё адлюстраванне і фінансавы вынік. Па гэтай прычыне лічыцца айчынная методыка больш строгай, якая забяспечвае дакладнае вызначэнне фінансавага выніку.
Трансфармацыйная ведамасць з'яўляецца адметнай асаблівасцю англа-амерыканскай уліковай мадэлі, якая не выкарыстоўваецца ў айчыннай практыцы. Як ужо адзначалася, яе неабходнасць абумоўлена тым, што першапачатковы пробны баланс па англа-амерыканскай методыцы складаецца да спісання на расходы амартызацыі асноўных сродкаў, сум папярэдне аплачаных і скарыстаных у дадзеным справаздачным перыядзе паслуг, аднясення да даходаў дадзенага справаздачнага перыяду фактычна рэалізаванай прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг, якія былі аплачаны ў папярэднім справаздачным перыядзе авансам або будуць аплачаны ў наступным справаздачным перыядзе. Менавіта для абагульнення інфармацыі аб усіх зробленых налічэннях даходаў і расходаў, адтэрміноўках, ацэнкі няпэўных даўгоў і іншых рэгулюючых запісаў патрэбна трансфармацыйная ведамасць, паколькі выкарыстанне іншых рэгістраў для выдзення ўліку такіх аб'ектаў англа-амерыканская практыка не прадугледжвае. Як відна з табліцы 2, трансфармацыйная ведамасць мае адну графу для ўказання найменняў рахункаў, 10 граф для адлюстравання інфармацыі па дэбеце або крэдыце адпаведных рахункаў. Графы “дэбет” і “крэдыт” маюць такія раздзелы трансфармацыйнай ведамасці як пробны баланс, трансфармацыйныя праводкі, трансфармаваны пробны баланс, справаздача аб прыбытках і стратах, баланс. Працэдура распрацоўкі трансфармацыйнай ведамасці наступная. Спачатку ў раздзел “Пробны баланс” пераносяцца сальда рахункаў з галоўнай кнігі да ажыццяўлення карэкціровачных запісаў, якія дазваляюць вызначыць даходы і расходы справаздачнага перыяду. Затым запісваюцца трансфармацыйныя праводкі, якія састаўляе рахункавод пасля заканчэння справаздачнага перыяду. У якасці прыкладу зробім наступныя трансфармацыйныя праводкі, якія затым запішам у трансфармацыйную ведамасць:
|