Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Дадатковая


Date: 2015-10-07; view: 686.


ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Беларуская журналістыка (1760-1917 гт.).У 3 ч. Ч. 1. – Мінск, 1993. – С. 3-11.

2. Булацкі Р. В., Сачанка 1.1, Говін С. В. Гісгорыя беларускай журналістыкі. – Мінск., 1979. – С.

3. Говін С.В. Гісторыя БЖ (1563-1917). – Мнск,

4. СлукаА. Г. Беларуская журналістыка. У 3 ч. Ч. 1. – Мінск., 2000. –С. 58-76)

 

6. Максімовіч Р. «Навіны грозныя» 1563 года, Да гісторыі зачаткаў беларускіх газегных выданняў. // Спадчына. – 1994. – № 3. – С.


1. Узнікненне першых перыядычных выданняў на тэрыторыі Беларусі.

 

Узнікненне перыядычнага друку на Беларусі абумоўлена развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу і зменай сацыяльна эканамічных фармацый у Еўропе: пераходам ад феадалізму да капіталізму.

Гэты працэс быў непрацяглы, аднак напружаны і нават трагічны. Пераход да новага, больш высокага ўзроўню развіцця выклікаў супярэчнасці глабальнага маштабу. На мяжы XVIII XIX ст. адбываўся працэс чарговага перадзелу сфер сусветнапі ўплыву, утварэння новых самастойных краін (ЗША), пашырэння межаў старых дзяржаў (Расія, Аўстра-Венгрыя, Германія). У гэты час асабліва абвастрылася супрацькаланіяльная, нацыя нальна-вызваленчая барацьба, па ўсім свеце прайшла хваля народных паўстанняў, узмацнілася арганізаванасць рабочага класа найбольш развітых краін (Англія).

Падзел свету прывёў да ваенных канфліктаў. Адной з найболып буйных была французска-руская вайна пачатку ХІХ ст., у якую былі ўцягнуты многія краіны і народы Еўропы. Вайна прынесла вялікія разбурэнні і чалавечыя ахвяры і наклалі адбітак на развіццё ідэалогіі і палітыкі, філасофскую распрацоўку праблем грамадства і выклікала неабходнасць аператыўнага і шырокага інфармавання насельніцтва аб палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці. Такую патрэбнасць грамадства і задаволіў перыядычны друк. Яго вынаходніцтва, магчымасць чалавека выпускаць газету стала рэвалюцыйнай з'явай у эвалюцыі грамадства.

Першыя друкаваныя перыядычныя выданні на Беларусі ўзніклі ў часы Вялікага княсгва Літоўскага, у магутнай дзяржаве, частку якой складае сучасная Рэспубліка Беларусь, уключанай у агульнаеўрапейскі грамадска-палітычны і культурна-асветніцкі працэс. Кнігадрукавання (а крыху пазней і выданне перыёдыкі) і было звязана з агульнаеўрапейскім.

Як вядома, першую беларускамоўную кнігу выдаў Францыск Скарына ў 1517г. у Празе (Чэхія). Менавіта гэты гістарычны факт гаворыць аб беларусах як аб народзе адукаваным, культурным, маючым глыбокія гістарычныя карані, а пра беларускую творчую інтэлігенцыю як высокапрафесійную. Ф. Скарына паспрыяў таму, што праз непрацяглы час у многіх гарадах і мястэчках ВКЛ -Вільні, Брэсце, Нясвіжы, Цяпіне, Заблудове, Заслаўі і іншых - былі пабудаваны друкарні, якія пачалі выконваць велізарную ролю цэнтраў асветы, выпуску кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі, у тым ліку і газет.

Сёння ўжо дакладна вядома, што першай друкаванай газетай, што выйшла па тэрыторыі Беларусі, бьша газета-аднадзёнка «Новіны грозные а жалостлівые о нападе княжаті Московского Івана на землю русску, которі то князь паленьнем, тырансгвом, мордованьнем мест, замков добываньнем веліку і чнаменііу шкоду вчыняет. 3 доданьнем релацый Его Мілості Гетмані ВКЛ княжаті Радзівілла о поражды места Полоцкого, 1562».

 

Упершыню пра гэту і іншыя газеты, што выйшлі крыху пазней, на аснове рукапіснага каталога Бадпейскай бібліятэкі ў Оксфардзе (1684) напісаў Беінг у часопісе БНР «Беларускі сцят» (Коўна, 1922 г.), затым Р. Максімовіч у зборніку «Запісьго, кніга 4 (Мюнхен, 1966 г.). Артыкул Р. Максімовіча «Навіны грозныя» 1563 г. Да зачаткаў беларускіх газетных выданняў перадрукаваў часопіс «Спадчына» (1994, № 3).

На самой справе газета «Новіны грозные а жалостлівые...» выйшла ў 1563г.. і расказвала аб нападзе Івана Жахлівага на беларускія землі. Ён І3 лютага 1563 г. захапіў пасля асады беларускі горад Полацк і поўнасцю разбурыў яго. Усё мужчынскае насельніцтва было перабіта, жанчыны і дзеці ўзяты ў палон, а Полацк на працягу некалькіх дзесянігоддзяў не мог адбудавацпа.

Газета складалася з дзвюх частак. У першай распавядалася пра напад, руйнаванне горада і іншыя яго вынікі. У другой быў надрукаваны загад гетмана ВКЛ князя Мікалая Радзівіла (Рудога) аб абароне горада.

Р. Максімовіч меркаваў, што газета магла быць надрукавана ў Нясвіжы, у друкарні, якую стварыў Сымон Будны, бо шрыфт газеты супадаў са шрыфтам, зробленым Будным, а нясвіжская друкарня ў гэты час была адзінай у ВКЛ, якая мела кірылічны шрыфт, зроблены Будным на аснове скарынінскага. А як жа газета папала ў Англію? Аўтар артыкула ў «Спадчыне» выказваў думку, што газету ў Англію маглі завезці англійскія купцы, якія прыязджалі ў ВКЛ са сваімі таварамі, гандлявалі тут, а на радзіму везлі беларускія друкаваныя выданні, якія ў гэты час былі яшчэ вельмі рэдкімі.

Тэма разбурэння і знішчэння горада Полацка войскамі Івана Жахлівага была адлюстравана і ў 1571 г., калі выйшла газета «Новіна іста а правдіва о добытьі тыраном московскім места Полоцкого». Затым на працягу некалькіх

дзесяцігоддзяў у ВКЛ выйшлі яшчэ газеты: «Эдыкт з замку Полоцкого» (1597), «Моуа ех ьіуош а Тепіа ашю» (1602), «Новіны о взятьі Смоленска, або тріумф радосны» (1610), «Новіны о шчаслівом поступаньні на царство Московское Найясьнейшаго Владыслава, Короля Польского. 3 дрэварытам выабражаючым Дарагабуж і Владыслава, прыймаючага ў абозе паслов масковскіх» (1617). Гэтыя газеты-аднадзёнкі асвятлялі значныя падзеі ў ВКЛ (затым у канфедэрацыі РП і ВКЛ) і з'яўляліся першай спробай арганізацыі пастаянна выходзячых перыядычных выданняў.


2. Выхад «Газеты літэрацкай віленьскай» («Віленскай літаратурнай газеты») – 1760 г. Перамена назвы на «Кур'ер літэўскі» («Літоўскі веснік») – 1794 г.

 

У 1760 г. у Вільні выйшла польскамоўная «Газета літэрацка віленьска» («Віленская літаратурная газета»). У ёй працавалі таленавітыя рэдактары А.Кіркор і У.Сыракомля. Газета мяняла і назву, і мову, і нават накірункі сваёй дзейнасц. Была перайменаваная пазней у «Кур'ер літэўскі» («Літоўскі веснік»), затым у «Кур'ер віленьскі» («Віленскі веснік»). Газета праіснавала даволі працяглы час (да 1916 г.) і была, безумоўна, значнай гистарычнай з'явай беларускай, польскай і літоўскай культур.

Дазвол на выданне штотыднёвай «Віленскай літаратурнай газета» («Газеты літэрацкай віленьскай») быў атрыманы 22 лютага 1760 г ад польскага караля Аўгуста ІІІ. У тым жа годзе яна і пачала выдавацца Віленскай езуіцкай акадэміяй (затым Вышэйшай літоўскай школай, ператворанай у 1803 г. у Віленскі імператарскі універсііэт).

А. Г. Слука выдзяляе некалькі перыядаў дзейнасці газеты

1) Першы преыяд

Першым рэдакгарам газеты стаў Францішак Папроцкі (1723-1790), родам з Беларусі. Працаваў ён выкладчыкам у Варшаве, Віленскай езуіцкай акадэміі. Доктар філасофіі, кіраўнік друкарні акадэміі, у якой газета і пачала выходзіць. У гэты час у якасці дадатку да газеты друкаваліся «Літаратурныя звесткі».

Да 1794 г. (да паўстання Касцюшкі) першае выданне на Беларусі існавала пад назвай «Віленская літаратурная газета». Гэты перыяд можна назваць часам пошуку рэдакцыяй свайго напрамку ў інфармацыйнай плыні. Газета выходзіла нерэгулярна.

 

2) Другі перыяд

У канцы 1793 г. камергер польскага двара Т. Влодэк атрымаў ад караля Станіслава-Аўгуста дазвол на выданне выключна ў Царстве Польскім газеты пад назваю «Кур'ер літэўскі» («Літоўскі веснік»), якая і замяніла «Віленскую літаратурную газету». У 1794 г. пад новаю назваю яна пачала выдавацца ў Варшаве. Пасля падаўлення паўстання 1794 г. пад кіраўніцгвам Тадэвуша Касцюшкі рэдакцыя спачатку пераехала ў Гродна, а затьм зноў у Вільню.

Наступны перыяд дзейнасці газеты пачынаецца ў 1794 г., яна стала выходзіць пад назвай "Літоўскі веснік" і адаецца ў 1831 г. (пасля шляхецкага паўстання ў Польшы, Беларусі і Літве). У гэты час рэдакцыя набыла значны вопыт у асвятленні палітычнага і сацыяльна-эканімічнага жыцця. Пашырылася тэматыка і жанравая палітра выдання.

На пачатку сваёй дзейнасці газета мела два аддзелы афіцыйны і неафіцыйны. Да чытачоў газета даносіла найбольш важную інфармацыю аб дзейнасці, функцыяніраванні і ўзаемадзеянні ўсіх органаў улады з грамадскасцю. Трэба ўлічваць, што афіцыйная інфармацыя падвяргалася ўважліваму адбору і цэнзуры.

У афіцыйным аддзеле першай газеты змяшчаліся паведамленні аб міжнародных зносінах, эканоміцы, палітыцы і культуры замежных краін. Прычым гэта інфармацыя была даволі шырокая; ад перамоў паміж кіраўнікамі дзяржавы нанбольш значных падзей у культурным жыцці да арганізаці.п быту і працы насельніцтва ў розных кутках свету. Такі падыход І рэдакцыІ да падбору інфармацыі сведчыць аб тым, што ў газеп. працавалі дасведчаныя людзі, якія не толькі добра ведалі выІцкую справу, валодалі сакрэтамі публіцыстычнага юрства, але і падрабязна вывучалі запатрабаванні чытачоў, вызшчалі сутнасць палітычнага моманту і друкавалі ^ную інфармацыю. 3 другога боку, міжнародная інфармацыя выводзіла грамад-Іітычную думку на еўрапейскі ўзровень у новых умовах іычнага развіцця.

Асноўную грамадска-палітычную і культуралагічную палітыку ў "Кур'еры Віленскім" выконваў неафіцыйны аддзел. Яго асноўныя задачы можна сфармуляваць наступным чынам:

 

· адлюстраванне працэсу гісторыка-палітычнага Беларусі;

· вызшчэнне асаблівасцей капіталістычных адносін, на змену феадальнаму ладу;

· аргументацыя і фарміраванне дэмакратычных накірункаў нацыянальна-вызваленчага руху праз адлюстраванне беларускай гісторыі, развіццё асветы, літаратуры;

· аб'яднанне вакол рэдакцыі вядомых вучоных, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, якія выпрацоўвалі ў газеце тагачасную грамадскую думку.

 

Неафіцыйны аддзел "Кур'ера Віленскага" з'яўляецца галоўнай і асноўнай характарыстыкай важнасці грамадска палітычнага выдання. Гэтая частка газеты найболыш вызначальная для далейшага развіцця перыядычнага друку па Беларусі і яго эвалюцыі, да праяўлення і адлюстраванті дэмакратычных працэсаў. Супрацоўнікі рэдакцыі ўсіх часоу нягледзячы на супярэчнасці ў палітычных поглядах, добра разумелі прызначэннс свайго выдання і бачылі яго ў тым, каб забяспечваць інфармацыяй шырокае кола чытачоў, а не тольм ўлады. Гэта вымушала рэдакцыйны калектыў імкнуцца да асваення агульначалавечых каштоўнасцей, пошуку шляхоў далучэння да газеты розных слаёў насельніцтва, а значыць, і аб'яднання іх на агульнадэмакратычнай аснове, якая значна пазней, у канцы XVIII - пачатку XIX ст., аформілася ў нацыянальна-вызваленчую ідэю.

За час існавання "Кур'ера Віленскага" ў яго рэдакцыі працавалі вядомы грамадскія дзеячы Беларусі, публіцыстычную школу прайшлі многія літаратары і навукоўцы: Я.Тышкевіч, У.Сыракомля, А.Адзінец, П.Шпілеўскі, І.Хацько і інш.

 

3) Трэціі перыяд

3 4 лістапада 1833 г. па просьбе Віленскага генерал-губернатара газета стала афіцыйным выданнем. «Літоўскі веснік» стаў двухмоўным і з гэтага часу складаўся з 2 частак - афіцыйнай і неафіцыйнай. Новы ідэйна-палітычны накірунак дзейнасці пачынаецца ў 1831 г. і заканчваецца ў 1859 г. У 1833 г. была прызнана афіцыйным органам Паўночна-Заходняга атрымлівала казённыя субсідыі, выходзіла на рускай і .польскай мовах.

Газета выходзіла на дзвюх мовах: рускай і польскаіі Пры гэтым тэкст артыкулаў друкаваўся паралельна: такім чынам кожная паласа дзялілася на дзве калонкі - рускую і польскую. Матэрыялы падбіраліся для двух раздзелау унутраныя і замежныя звесткі. Першы раздзел утрымлівалі інфармацыю аб жыцці ў сталіцы Расіі і афіцыйныя навіны. Напрыклад, візіт самадзяржаўца ў Палтаву, прызначэнне князя Канстанціна Мікалаевіча шэфам Каргопальскага. У газеце друкаваліся паведамленні аб надзвычайных здарэннях: напрыклад, аб страшэнным пажары ў Казані ў 1841 г. Даволі шырока інфармацыя змяшчалася ў міжнародным аддзеле: Аўстрыя, Францыя, Англія, Іспанія, Сербія і іншыя краіны былі прадстаўлены ў газеце.

У 1840 г. па распараджэнні міністра адукацыіі Расіі графа Уварава газету перадалі Віленскаму дваранскаму інстьпуіу (падпарадкоўвалася яму да 1860г.). Стары рэдактар — выдавец А. Марціноўскі ў 1841 г. адмовіўся ад пасады, і на змену яму прыйшоў вядомы польскі паэт родам з Ашмяншчыны (цяпер Гродзенская вобласць) Антоні Адынец (1804-1885), які радагаваў газету да канца 1859 г.

У 1841 г. газета стала называцца «Кур'ерам віленьскім» («Віленскім веснікам»). Пад гэтай назвай яна выдавалася да канца 1916 г. (у перыяд з кастрычніка 1915 г. – у Гомелі). Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. выходзіла толькі на рускай мове (1865). Газета існавала на працягу 156 гадоў.

 

4) Чацвёрты перыяд

Пад назвай «Віленскім веснік” яна выдавалася да канца 1916 г. (у перыяд з кастрычніка 1915 г. – у Гомелі). Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. выходзіла толькі на рускай мове (1865). Газета існавала на працягу 156 гадоў.

Наступны перыяд дзейнасці "Віленскага вестніка” звязаны з творчай і рэдактарскай дзейнасцю Адама Кіркора, які атрымаў права на выданне газеты ў 1859 г. Гэта самы вызначальны, хоць і сушрэчлівы час у дзейнасці газеты. Можна сказаць, што ў гэты перыяд адбыўся пераход газеты да асвятлення нацыянальных праблем.

Набліжалася паўстанне 1863 г., і гэта не магло не адбіцнл на ідэйна-мастацкім змесце "Виленского вестника". Тым болым, што рэдактар газеты Адам Кіркор, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, літаратар і публіцыст.

У "Виленским встнике" ішло першапачатковае назапашванне аб'сктыўнай інфармацыі ў працэсе пераходу грамадства ад феадалізму да капіталізму ў Паўночна-Заходнім краі, пачалася распрацоўка праблем нацыянальнай гісторыі народаў гэтага рэгіёна. Галоўны рэдактар газеты А.Кіркор шмат увагі ўдзяляў праблемам вывучэння беларускіх зямель, гісторыі, этнаграфіі, фалышору. У матэрыялах выдання расказвалася пра жыццё асобных гарадоў і вёсак, пра канфлікты насельніцтва з мясцовымі ўладамі, пра выступленні сялян супраць прыгнёту памешчыкаў і царскай паліцыі, несправадлівых урадавых пастаноў і ўказаў, што стварала праўдзівую карціну сацыяльна-палітычнага жыцця і нават падсвядома сведчыла пра набліжэнне рэвалюцыйных падзей.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Води держав-архіпелагів (води архіпелагу) | Гродзенская газета» (май 1776 – 1783 гг.) – перыядычнае выданне на Беларусі напрыканцы ХVІІІ ст. Газета «Гродзенскія ведамасці» –лістапад – снежань 1792 г.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.051 s.