Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Гродзенская газета» (май 1776 – 1783 гг.) – перыядычнае выданне на Беларусі напрыканцы ХVІІІ ст. Газета «Гродзенскія ведамасці» –лістапад – снежань 1792 г.


Date: 2015-10-07; view: 1041.


 

Сярод іншых газет апошняй чвэрці ХVIII ст. можна ведзеліць дзве польскамоўныя газеты, што выходзілі ў Гродне, - «Газэта Гродзеньска» («Гродзенская газета») — канец мая 1776-1783 (?) гг. і «Вядомосьці Гродзеньске» («Гродзенскія ведамасці» (лістапад - снежань 1792 г.)).

«Газета Гродзеньска», заснаваная па ініцыятыве гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза (1733-1785), стала даволі вядомым выданнем. Яна выходзіла ў часы канфедэрацьіі Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага па дазволу караля Станіслава-Аўгуста (Панятоўскага) штотыднёва на дзвюх старонках (фармат 15х20см) і друкавала самую разнастайную інфармацыю аб грамадска-палітычным і эканамічным жыцці ВКЛ, Рэчы Паспалітай, а таксама міжнародныя гаведамленні, прыдворную хроніку.

Пісала пра ўзаемаадносіны паміж Прусіяй, Аўсірыяй, Расіяй, пра вайну за незалежнасць у будучых ЗША. Змяшчала рэкламу і аб'явы. Аднак змест газеты не заўсёды падабаўся афіцыйным уладам, таму кароль некалькі разоў выказваў незадаволенасць яе змесгам. У рэшце рэшт сваеасаблівым цэнзарам газеты стаў сакратар Т. Сухадолец. «Газета Гродзеньска» пасля гэтага страціла Івўную самастойнасць і факгычна пачала займацца перадрукам з іншых газет. Рэдагавалася як супрацоўнікамі пошты. Друкарняй, дзе друкавалася газета, загадваў ксёндз.

«Гродзенскія ведамасці» з'яўляліся друкаваным органам Таргавіцкай канфедэрацыі (1788-1793), саюза магнатаў Рэчы Паспалітай, які прытрьмліваўся прарасійскай палітыкі. Газета выходзіла два разы на тыдзень (серада, нядзеля). «Гродзенскія ведамасці» выдаваліся напярэдадні апошняга, трэцяга падзелу Польшчы, таму змест выдання ўвесь час быў скіраваны на расповяд пра работу кіраўніцгва Таргавіцкай канфедэрацыі. Друкаваліся матэрыялы аб пасяджэннях кіраўніцгва саюза, яго рашэннях і распараджэннях. «Вядомосьці Гродзеньске» паведамлялі аб аўдыенцыі дэлегацыі канфедэрацьіі ў Кацярыны II, святкаванні яе імянін у Гродне, прыбыцці сюды генерала М. Галянішчава-Кутузава, сгварэнні дэпутацыі для распрацоўкі новай канстьпуцыі Рэчы Паспалітай. «Гроденскія ведамасці» змяшчалі мясцовую хроніку, матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю канфедэрацыі. Некаторыя матэрыялы газеты перадрукоўвалі цэнтральныя польскія выданні. Газета спыніла існаванне ў сувязі з ліквідацыяй Таргавіцкай канфедэрацыі.

З'явіліся звесткі аб тым, што яшчэ ў 1678 г. у Гродне выйшаў першы нумар газеты «Авізы Гродзеньске» («Гродоенскія авізы»), выдання, разлічанага на вузкае кола чытачоў, - паслоў сейма Рэчы Паспалітай, пасяджэнні якога зрэдку праходзілі ў Гродне (як вядома, сейм праілаваў у Кракаве).

"Газета Гродзенская" друкавала як мясцовую інфармацыю, - беларускую, польскую; расійскую, так і замежную. Цікава, што ідэйна-палітычны змест выдання вельмі хутка наблізіўся да крытычных ацэнак палітыкі Польшчы і Расіі ў адносінах да Беларусі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Дадатковая | Лікеро-горілчана ВИРОБІВ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.169 s.