Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Перыядызацыя айчыннай гісторыі.


Date: 2015-10-07; view: 759.


Перыядызацыя гісторыі – храналагічныя пласты, выдзеленыя з агульнай масы фактаў, ілюструючыя асобныя этапы эвалюцыі жыцця народа. Яны – своеасаблівы каркас, на якім узнімаецца гістарычны будынак.

Палітычная перыядызацыя вылучае перыяды згодна з існаваўшымі на тэрыторыі Беларусі дзяржавамі (В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, І. Лойка):

Полацкае княства (ІХ-ХІІІ стст.);

Вялікае Княства Літоўскае (сярэдзіна ХІІІ ст. – 1569 г.);

Рэч Паспалітая (1569–1795 гг.);

Расійская імперыя (1795–1917 гг.);

Савецкая дзяржаўнасць (1917–1991 гг.);

Незалежная Рэспубліка Беларусь (з 1991 г.).

Фармацыйная перыядызацыя была пануючай у савецкай гістарычнай навуцы; згодна з ёй вылучаюцца перыяды гісторыі Беларусі ў адпаведнасці з панаваннем той ці іншай фармацыі:

першабытнае грамадства (да ІХ ст.);

феадальнае грамадства (ІХ ст. – 1861 г.);

капіталістычнае грамадства (1861–1917 гг.);

сацыялістычнае грамадства (з 1917 г.).

Універсальная перыядызацыя падзяляе гістарычны працэс ва ўсім свеце на наступныя кавалкі:

Першабытнае грамадства (3,5 млн. гадоў назад – V ст. н.э.);

Сярэднія вякі (V–ХV стст.);

Новы час (ХVІ ст. – 1918 г.);

Найноўшы час (1918 г. (канец Першай сусветнай вайны) – да сённяшняга дня).

Першабытнае грамадства; характарыстыка:

- панаванне абшчыннага тыпу грамадскага ўладкавання;

- выкарыстанне прымітыўных тэхналогій ў гаспадарцы;

- панаванне традыцый ў сацыяльным жыцці.

Сярэднія вякі; характарыстыка:

- фарміраванне класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці;

- развіццё феадальнай сістэмы, карпаратыўнасць сацыяльнага жыцця;

- перавага сельскай гаспадаркі ў эканоміцы;

- панаванне рэлігіі і традыцый у духоўнай сферы жыцця грамадства.

Новы час; характарыстыка:

- цэнтралізацыя і фарміраванне нацыянальных дзяржаў;

- індустрыялізацыя, хуткае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу;

- генезіс і зацвярджэнне капіталістычных адносін;

- урбанізацыя;

- фарміраванне свецкіх культурных каштоўнасцяў.

Навейшы час; характарыстыка:

- глабалізацыя;

- навукова-тэхнічная рэвалюцыя;

- фарміраванне постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства.

 

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. Адкажыце, якімі навуковымі метадамі даследавання карыстаецца гісторыя?

2. У чым сутнасць фармацыйнага, цывілізацыйнага і сінергетычнага падыходаў да вывучэння гісторы?

3. Вызначце асноўныя метады гістарычнай навукі і дайце іх характарыстыку.

4. Пералічыце крыніцы па гісторыі.

5. Прывядзіце прыклад перыядызацыі гісторыі Беларусі.

 

Літаратура:

1. Беларусь: страницы истории / редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2000–2006. – Т. 1: Старажытная . Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст.; Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУІІ–ХУШ стст.); Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.); Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.].

3. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст. : у 2 кн. / А.А. Каваленя [і інш.] ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2011. – Кн. 1.

4. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск, 1998.

5. Ходзін, С. М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне) : вучэбны дапаможнік / С. М. Ходзін. – Мінск, 1999.

 

Тэма 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

Кючавыя паняцці: археалагічная перыядызацыя; прысвайваючая гаспадарка; родавая абшчына; індаеўрапейцы; балты; славяне; канцэпцыі паходжання беларусаў; Кіеўская Русь; раннекласавае грамадства; горад; Полацкае і Тураўскае княствы; полацкая княская дынастыя;асаблівасці грамадска-палітычнага ладу Тураўскага княства; паганства; хрысціянства; Вялікае Княства Літоўскае; Крэўская ўнія; Статуты ВКЛ; “Валочная памера”; вусная народная творчасць; помнікі пісьменнасці; архітэктура.

 

План лекцыі:

1. Старажытнае грамадства ў Беларусі.

2. Балты і славяне ў VІ–ІХ стст.

3. Першыя дзяржавы-княствы. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст.

4. Беларусь у часы Вялага Княства Літоўскага.

5. Культура ўсходніх славян у эпоху сярэднявечча.


<== previous lecture | next lecture ==>
Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | Старажытнае грамадства Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.776 s.