Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Уводзіны


Date: 2015-10-07; view: 359.


ІІІ семестр

Тэма 1. Прадмет, мэта і задачы курса, яго значнасць і месца ў сістэме навучання рэжысёраў свята.

Сцэнаграфія свята, яе стваральнікі. Сцэнарый-рэжысёр-мастак. Месца, галоўная мэта і задачы рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка ў візуальным вобразе свята. Творчая група. Стварэнне мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі неабходнага візуальнага асяроддзя, якое адэкватна адлюстроўвае характар, “дух” задумы сцэнарыста і рэжысёра-пастаноўшчыка свята, тэму, мэту, ідэю святочнай дзеі.

Сцэнаграфія. Сцэнаграфія як матэрыяльна ўвасоблены элемент зрокавага вобраза свята, якая ўключае ўсё, што знаходзіцца вакол акцёра, ў яго руках і на ім. Тры асноўныя функцыі сцэнаграфіі: гульнёвая, дэкаратыўная, персанажная.

Паняцце “асяроддзе”. Кампаненты візуальнага асяродззя свята.

– Натуральнае прадметнае асяроддзе: архітэктура, прырордны ланшафт, інтэр'ер і інш.

– Штучнае прадметнае асяроддзе: стацыянарныя малыя архітэктурныя формы -- сцэнічныя пляцоўкі, аказіяльная архітэктура (павільёны, кіёскі і інш.), афармленне фасадаў будынкаў, стацыянарныя ўстаноўкі, гульнёвыя атракцыёны, выставы аднаго дня і г.д.

– Рухомае асяроддзе: карнавальныя і іншыя шэсці; дэкараваныя рухомыя устаноўкі (машыны, паветраныя шары, верталёты і г.д.); светлавое і гукавое афармленне (пражэктары, салюты, феерверкі).

– Сцэнічная і пазасцэнічная бутафорыя (касцюмы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; прызы, рэкламна-інфармацыйная прадукцыя і інш.).

Методыка збору матэрыялу для стварэння адметнага шматварыянтнага вобразнага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

Практычныя заняткі

Прагляд і аналіз сцэнічных пляцовак, макетаў, эскізаў ііншых матэрыялаў па сцэнаграфіі свят.

Візуальная экскурсія па гарадах Беларусі. Аналіз архітэктурна-мастацкіх вартасцей забудовы ў традыцыйных месцах правядзення свята.


<== previous lecture | next lecture ==>
ЗМЕСТ КУРСА | Раздзел І. Матэрыяльная культура Беларусі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.004 s.