|
Раздзел І. Матэрыяльная культура БеларусіDate: 2015-10-07; view: 587. ў кантэксце сучаснага свята Тэма 2. Сімволіка. Месца і выкарыстанне сімволікі ў вобразным вырашэнні свята і яго мастацка-дэкаратыўным аздабленні. Вызначэнне паняццяў “сімвал”, “сімволіка”. Месца сімволікі ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Паняцце “сімволіка свята”. Паняцце дзяржаўная, нацыянальная, народная сімволіка. Паняцце “геральдыка”. Асноўныя правілы геральдыкі. Паняцце “герб”. Герольд, або гербавы кароль. Функцыі (рэпрэзентатыўная, распазнавальная) і прызначэнне герба (атрыбут працэсій, свят, фэстаў, хаўтур; пячаткі, харугвы, будынкі, надмагіллі, зброя, кніжныя выданні і інш.). Паняцці “поле”, “выява”, “легенда”. Дзяленне тарка і парадак чытання гербаў. Геральдычныя колеры. Колеры дзяржаўнай сімволікі. Нацыянальныя сімволіка колераў. Ідэйны і іканаграфічны генезіс герба ВКЛ “Пагоня”. Гісторыя ўзнікнення і сімволіка харугваў, сцягоў. Кампазіцыя, каларыстыка, сімволіка герба і сцяга Беларусі. Судачыненні колераў герба і сцяга. Гімн. Паняцце “пячатка”, варыянты і функцыі пячатак. Выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі ў святочнай культуры. Каралеўская, велікакняжацкая, княжацкая, магнацкая, шляхецкая сімволіка. Каралеўская і велікакняжацкая сімволіка (геральдычны знак; карона, берла, дзяржава, мантыя). Рыцарская сімволіка (геральдычны знак; меч, пас, астрогі). Магнацкая сімволіка. Гербы прыватных асоб (родавыя, прыватныя і асабістыя). Гарадзельская унія 1413 года і прыняцце шляхецкімі родамі фамільных гербаў. Правілы надання і стварэння гербаў. Дрэва роду. Харугвы панцырных баяр. Законы выкарыстання сімволікі. Гарадская геральдыка, карпарацыйная сімволіка. Гісторыя з'яўлення гарадской геральдыкі Беларусі. Магдэбургскае права і сімволіка вольнага горада (герб, ратуша, магістрат, пячатка, харугва, гадзіннік і інш.). Гербы беларускіх гарадоў ХIV - XVIII стст. Прычыны змены і уніфікацыі гарадской геральдыкі з канца ХVIII ст. Дзяржаўная і гарадская геральдыка савецкіх часоў (1917 - 1991 г.) Сучасная сімволіка горада. Цэхавая і брацкая сімволіка (герб і цэхавы знак, пячатка, харугва, статут, прывелеі і інш.). Сучасная прафесійная сімволіка. Народная сімволіка. Сімволіка міфалагічных вобразаў. Тэматыка паганскай міфалогіі і яе сімвалы-вобразы: мадэль Сусвету, Зямля, Неба, Дрэва жыцця; сакральныя знакава-сімвалічныя матывы і візуальна-знакавыя архетыпы (Сусвет, Дрэва жыцця, Маці, Адраджэнне, Жыццё, Урадлівасць, дамашні Рай, Змей-дракон, алень, птушка і інш.). Беларускі традыцыйны арнамент (геаметрычны, раслінны, зааморфны і антрапаморфны) і яго сімволіка. Сімволіка колераў у традыцыйнай народнай культуры, у тым ліку арнаменце. Жыццёва-абрадавае кола і сімволіка лічбаў у традыцыйнай культуры беларусаў. Сімвалічная атрыбутыка Калядаў, Гукання вясны, Купалля, Багача, Дзядоў і іншых каляндарных абрадаў і свят. Сімволіка рэчаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Каноны канфесійнай сімволікі. Храмавая архітэктура, кананічныя кнігі, візуальная атрыбутыка (абразы, скульптура, свяшчэнныя словы і да т.п.), рытуальнае адзенне. Хрысціянскія (грэка-візантыйская, рыма-каталіцкая, грэка-каталіцкая, пратэстанцкая), мусульманскія, іудзейскія канфесіі Беларусі Х - ХХІ стст., канфесійная сімволіка. Хрысціянская, будзыйская і іншая сімволіка колераў. Сімволіка этнічных суполак Беларусі. Традыцыі выкарыстання канфесійнай сімволікі ў святочных дзеях. Сучасная сімволіка грамадскіх, палітычных, прафесійных, спартыўных, маладзёжных, творчых і іншых. арганізацый (1917 - 2005 гг.). Сімволіка прадпрыемстваў і іх вырабаў. Эмблемы і лагатыпы. Сімволіка ў вобразным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні палітычных, гістарычных, фальклорных, спартыўных і іншых свят ХХ ст. Сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята. Патрабаванні да збору матэрыялу для вырашэння сімволікі свята. Крытэрыі ацэнкі, знакавасць і інфармацыйная насычаснасць; мастацкія вартасці сімволікі ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята.
Практычныя заняткі Прагляд, збор і аналіз іканаграфічных матэрыялаў па тэме “Сімволіка”. Дыспут на тэму “Сімволіка і яе месца ў свяце і сцэнаграфіі свята”. Аналіз прапанаваных студэнтам факталагічных і іканаграфічных матэрыялаў па тэме “Сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята”. Самастойная праца Збор факталагічнага і візуальнага матэрыялу для будучага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят: -- Геральдыка горада, мястэчка, дзе вы жывеце. -- Магнацкая геральдыка, шляхецкіх родаў, што валодалі горадам, паветам, дзе нарадзіліся вы ці вашы продкі. -- Даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, якія неабходна адзначыць ў бліжэйшыя пяць гадоў. -- Каларыстыка і элементы народнага арнаменту, якія сімвалізуюць Дрэва жыцця, Сонца, Зямлю, Ярылу і іншае, уласцівыя вашай мясцовасці.
|