|
ІV семестрDate: 2015-10-07; view: 400. Тэма 3. Матэрыяльная культура Беларусі ў кантэксце сучаснага свята. Архітэктура Беларусі. Культавыя помнікі, замак-палац, горад, мястэчка, вёска (узнікненне, маркіроўка, сацыяльная прыналежнасць і інш.). Культавае дойлідства, знакавасць, сімволіка, стылістыка. Старадаўнія паганскія сакральныя (культавыя) святыні Беларусі: горы, узгоркі, курганы, пячоры, могілкі; святыя камяні (следавікі, камяні-караўцы, камяні-шаўцы і інш.); каменныя і драўляныя (абракальныя і прыдарожныя) крыжы; святыя крыніцы, калодзежы; рэкі, вытокі рэк, азёры, балоты; святыя дрэвы, гаі, дарогі, лашчыны, іх назвы, легенды і паданні пра іх. Паходжанне назваў гарадоў, вёсак і г.д., легенды і паданні. Старадаўнія прозішчы і імёны. Асноўныя стылі, уласцівыя культаваму мастацтву Беларусі. Мецэнацтва. Іеарахічнасць і супадпарадкаванасць. Асаблівасці горадабудаўніцтваБеларусі (гандлёвы пляц, ратуша, гандлёвыя рады, канфесійныя святыні). Замкі, палацы і сядзібныя ансамблі Беларусі.Узнікненне, сацыяльная прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне.Каралеўскія і вялікакняжацкія замкі і палацы. Замкі і палацымагнатаў ВКЛ. Стылістыка. Замкавы і палацавы інтэр'ер. Шляхецкія маёнткі Беларусі, інтэр'ер шляхецкага дома. Садова-паркавае мастацтва Беларусі. Народнае дойлідства Беларусі. Паняцці “дом”, “сядзіба”, “хата”, “гаспадарчыя пабудовы”. Традыцыйныя месцы пабудовы (стаўленне да вады, дарогі, перакрыжаванняў і інш.). Асаблівасці аб'ёмнага планавання сядзібы (вяночная, пагонная сістэма, хаатычны тып, змешаны тып). Гісторыка-этнагарафічныя асаблівасці народнага дойлідства на тэрыторыі Беларусі. Вонкавае аздабленне сядзібы і хаты: франтон, вільчак, аканіцы; салярныя знакі і іншыя абярэгі. Духі-насельнікі сядзібы, поля, агароду. Хата, інтэр'ер хаты і яго сімволіка. Абрадавыя дзеянні пры выбыры месца пабудовы, будова і абжыванне хаты. Сімволіка дома па вертыкалі і гарызанталі. Інтэр'ер хаты і яго сімволіка. Агонь духоўны (чырвоны кут) і агонь Роду (печ). Сімволіка печы па вертыкалі. Сімвалічны падзел прасторы хаты. Духі-насельнікі хаты. Хатняе начынне і яго сімволіка.Сімволіка і семантыка побытовых рэчаў ў святочнай культуры і ў штодзённым жыцці. Касмалогія (качарга, засланка, патэльня, рэшата), дэманалогія (жырандоль, венік), касмагонія (грэбень, хлебная лапата), антрапамарфізмы (гаршчок, дзяжа, лыжка), эратызмы (ступа і таўкач, хамут). Прылады працы і іх сімволіка (нож і сякера, серп, іголка, барана і інш.). Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі(мастацкая апрацоўка дрэва, кавальства, ткацтва, вышыўка, кераміка, салома- і лозапляценне, выцінанка і інш.) і яго месца ў штодзённай і святочнай культуры. Рэгіянальныя асаблівасці і цэнтры вытворчасці. Майстэрня каваля як фактар паратэатральнага дзеяння. Формы выкарыстання матэрыяльнай культуры Беларусі ў сцэнаграфіі сучаснага свята. Інтэр'ер, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як сцэнаграфічны сродак гістарычнай і сацыяльнай характарыстыкі падзей, персанажаў у паратэатральным дзеянні. Сцэнаграфія “Раскіданага гнязда” па п'есе Я. Купалы ў пастаноўцы Рускага драматычнага тэатра.
Практычныя заняткі Выкарыстанне ведаў пра ўзнікненне, сацыяльную прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне, стылістыку культавай і свецкай архітэктуры ў сцэнаграфіі свят. Магчымае месца правядзення свята і выкарыстанне архітэктурнага ландшафту ў сцэнаграфіі свята. Методыка аналізу прапанаванага прадметнага асяроддзя. Пераасэнсаванне мастацкай, эстэтычнай і культурна-гістарычнай вартасці прадметнага асяроддзя. Аналіз прапанаванага студэнтам выяўленчага і факталагічнага матэрыялу і магчымасцяў яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Распрацоўка афармлення сцэнічнай прасторы з выкарыстаннем сімволікі і мастацка-дэкаратыўных асаблівасцей традыцыйнага народнага мастацтва. Самастойная праца 1. Збор факталагічнага і і візуальнага матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят: -- Архітэктура культавая (хрысціянскія храмы і кляштары, сінагогі, мячэці), магнацкая і шляхецкая (замкі, палацы, сядзібы), гарадская (ратуша, гандлёвыя рады, найбольш знакамітыя гарадскія будынкі) вашай мясцовасці. Час узнікнення, мецэнаты, стылістыка. Знакамітыя ўладальнікі. -- Старадаўнія сакральныя помнікі: капішчы, камяні, святыя крыніцы, святыя гаі, узгоркі, рэкі, дрэвы і інш., якія знаходзяцца на радзіме вашых продкаў. Іх назвы, легенды і паданні пра іх. Легенды і паданні, звязаныя з назвай вашага горада, мястэчка, вёскі. -- Народнае дойлідства і элементы побыту, тыповыя для вашай мясцовасці. 2. Прапановы па месцы і тэматыцы правядзення свята, магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту, легенд і іншага ў сцэнаграфіі прапанаванага вамі свята. Эскіз аздаблення сцэнічнай пляцоўкі з выкарыстаннем сабранага матэрыялу па традыцыйным мастацтве вашай мясцовасці.
|