Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 4. Беларускі народны касцюм.


Date: 2015-10-07; view: 898.


Паняцці “нацыянальны”, “народны”, “гістарычны” касцюм. Аўтэнтычны касцюм, яго рэканструкцыя, рэстаўрацыя. Сцэнічны касцюм. Касцюм і яго месца ў жыцці, у традыцыйнай святочнай культуры, у сучасных паратэатральных дзеях. Персанажы народнай міфалогіі, іх знешні вобраз-“касцюм” і сімволіка.

Святочна-рытуальны беларускі строй (сямейна-абрадавы) і штодзённы касцюм. Вясельныя строі і іх сімволіка. Пахавальная абраднасць і яе сімволіка ў строі і ручніках. Каляндарна-абрадавы касцюм і ўзроставы цэнз касцюма традыцыйных святочных дзей (Калядкі – дзеці, Калядныя вячоркі, Гуканне вясны, Купалле – моладзь і маладухі, Жніво – сталыя, Дзяды – старцы). Арнамент як сімвалічны код у касцюме.

Семантыка беларускага народнага строю і яго элементаў. Нітка (ніць жыцця, лёсу), тканіна (рытуальныя тканіны). “Космас” традыцыйнага беларускага адзення. Космас-дом-чалавечае цела. Цела – космас -- рытуал. Магічная сіла голага цела і валасоў, чалавечага цяпла. Адзенне – паказчык палавой, класавай, сацыяльнай прыналежнасці. Першае адзенне дзіцяці (новае палатно і чырвоная нітка), другое нараджэнне (праз рукаў, штаніну і інш.). Узроставае апрананне хлопчыкаў і дзяўчынак, стрыжка. Семантыка, семіётыка, сімволіка кашулі, шапкі, фартуха, нагавіц, кажуха, лапцяў. Магія адзення. Выкарыстанне знакавасці адзення ў традыцыйнай і сучаснай штодзённай і святочнай культуры.

Лакальныя асаблівасцці беларускага народнага строю. Элементы мужчынскага і жаночага народнага строю і рэгіянальныя адметнасці. Галаўныя ўборы, фрызуры ў беларускім народным строі, іх семантыка. Сезонны касцюм. Касцюм сацыяльных груп насельніцтва (валхвы, дзеці, старцы і г.д.). Рысы гісторыі і сувязь беларускага народнага адзення з традыцыямі адзення народаў Еўропы: ідэал прыгажосці, структура касцюма, элементы свецкай моды ХV-ХІХ стст. (гарсэт, андарак і інш.), каларыстыка, упрыгожанні, абутак.

Адзенне нацыянальных меншасцей Беларусі. Традыцыйная вопратка яўрэяў, татар, цыган, рускіх і інш. Этнічныя ўзаемаўплывы. Касцюм і асоба. Выкарыстанне адметнасцей адзення, фрызуры пры стварэнні сцэнічнага вобраза.

 

Практычныя заняткі

Каляндарна-абрадавы касцюм ў сцэнаграфіі свята. Распрацоўка сцэнічнага вобраза праз гіпербалізацыю сімволікі, адметнасцей адзення, фрызуры і інш.

Аналіз сабранага студэнтам іканаграфічнага матэрыялу і прапананых магчымасцей яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята.

Самастойная праца

1. Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят.

-- Аналіз элементаў і рэгіянальных адметнасцей народнага строю вашай мясцовасці.

-- Аналіз сімволікі як комплексу, так і элементаў народнага строю.

2. Распрацоўка характарыстыкі вобраза пры дапамозе ведаў пра сімволіку і элементы народнага адзення. Аргументацыя, эскіз, апісанне.


<== previous lecture | next lecture ==>
ІV семестр | V семестр
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.002 s.