Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 8. Сцэнаграфія свята на адкрытай прасторы


Date: 2015-10-07; view: 703.


VIII семестр

Месца свята.Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята пачынаецца з выбару месца яго правядзення свята або з ацэнкі прыродных ці архітэктурна-мастацкіх вартасцяў прапанаванага месца. Крытэрыі ацэнкі. Культурныя і гістарычныя вартасці месца правядзення свята. Месца традыцыйнага правядзення свята. Выкарыстанне ракі, возера, вуліцы, перакрыжавання вуліц, поля, гары, крыніцы і інш.; паданні, звязаныя з гэтымі месцамі, тлумачэнне ў святочнай дзеі правядзення рытуальных дзеянняў менавіта ў гэтым месцы. Магчымыя месцы правядзення свята на гістарычную ці другую тэматыку (гарадзішча, замак, палац, ратуша, дом губернатара, плошча, гандлёвыя шэрагі і інш.). Выкарыстанне ў святочнай дзеі звестак пра гістарычных асоб і падзей, звязаныя з гэтым месцам, прывелеі і інш. Пошук месца, якое найбольш адлюстроўвае тэматыку пазаабрадавага свята. Дакладна вызначаная тэрыторыя свята і яе пазначэнне. Зручнасць месца для ўдзельнікаў і гледачоў: сцэнічныя пляцоўкі, глядацкія рады, службы, шляхі, размяшчэнне удзельнікаў і г.д.

Час свята.Правілы вызначэння часу пачатку і заканчэння свята, найбольш спрыяльных для рэалізацыі творчай задумы рэжысёра-пастаноўшчыка. Адпаведнасць святам, што адбываюцца ў дзяржаве, рэгіёне ў прызначаны для вашага свята час. Адпаведнасць святам па блізкай тэматыцы. Перыядычнасць свята. Гістарычнасць і традыцыйнасць пачатку свята. Час свята і працягласць павінны адпавядаць жыццёвыму цыклу большасці аўдыторыі, асабліва дзіцячыя святы.

Сімволіка свята.Асноўныя прынцыпы пабудовы сімволікі свята:

а) візуальнае стылізаванае адлюстраванне тэмы і мэты свята; б) візуальны рад (знак-сімвал, абрысы горада, асобнага будынка, картаграфія, партрэт, элементы каралеўскай, гарадской і іншай сімволікі, элемент агульнавядомага культурнага феномена (слуцкія паясы, гравюры Ф. Скарыны), тэкст, аўтограф і інш.;

в) абрамленне: картуш (дзяржаўная, гістарычная сімволіка), геаметрычныя формы (кола, авал, барочныя формы), раслінныя (віньеткі, вянкі, гірлянды, лісце, каласы, кветкі і інш.); г) легенда, дэвіз, дата; д) адпаведнасць стылістыцы свята; е) адпаведнасць каларыстыцы свята.

Недапушчальнасць паралельнага ужывання дзяржаўнай, магнацкай, гарадской, народнай сімволікі. Недапушчальнасць натуралізму як у сімволіцы, так і ў афармленні свята. Асаблівасці і правілы пабудовы сімволікі дзяржаўнага, канфесійнага свята, тэматычнага свята, свята, прысвечанага класічнай тэматыцы, спартыўнага свята, дзіцячага свята і інш. Выкарыстанне ў сімволіцы свята традыцыйных сімвалаў (паганская сімволіка, элементы арнаменту, агульнапрынятая сімволіка народных свят): калядная зорка, вогнішча, птушка, свечка, хлеб на ручніку, зерне, сноп і інш.; элементы народнага побыту – ручнік, жбанок, калодзеж-жораў; прынятыя сімвалы: бусел, зубр і інш.

Каларыстыка свята. Зместавая насычаснасць каларыстыкі свята, адпаведнасць тэме і ідэі, вобразнай стылістыцы. Колер як адзін са спецыфічных сродкаў эстэтычнай эмацыянальнай выразнасці, кампанент мастацкага вобраза, сродак характарыстыкі сцэнічных дзей і персанажаў. Кіраванне ўвагай гледача пры дапамозе колеру, прыцягванне ўвагі да персанажаў, рэчаў ці дзеянняў у пэўнай паслядоўнасці: ад галоўнага да другараднага і наадварот. Сімволіка колераў свята. Выкананне ўсіх мастацка-дэкаратыўных элементаў свята з дамінантай абранай каларыстыкі.

Асяроддзе і антыасяроддзе. Роля рэжысёра імастака ў пераўтварэнніе пазасцэнічнай прасторы ў прастору масавага тэатра. Аналіз прыродных і архітэктурна-мастацкіх вартасцей месца свята. Асяроддзе. Культурныя, гістарычныя, мастацкія, эстэтычныя якасці асяроддзя свята. Антыасяроддзе.Уключэнне антыасяроддзя ў вобразную тканіну свята праз пераасэнсаванне яго знешняга выгляду: ператварэнне ў дамінанту свята або моманту свята (дрэва -- чараўніца, смецце – даліна скарбаў і г.д.); перанос галоўнай пляцоўкі на дыяметральна супрацьлеглы бок і неакцэнтаванне на іх ўвагі (грымёрныя); закрыццё транспарантамі, плакатамі і г.д. Удзел гледачоў у арганізаціі ці рэарганізацыі сцэнічнай прасторы. Рэарганізацыя – акт відовішча, элемент сцэнічнага дзеяння. Правільная арганізацыя сцэнічнай прасторы – умова устойлівага эмацыянальнага кантакту з гледачамі.

Асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята з улікам ландшафту. Асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята ў горадзе (вуліца, плошча). Выкарыстанне ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята сінтэзіаванага асяродку горада. Асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята на адкрытай прасторы (лесапаркавая зона, вадаём). Прадметнае асяроддзе (рэльеф, вадаём, унікальны аб'ект) як фактар, што актыўна ўплывае на мастацка-вобразнае вырашэнне свята.

Мастацкая арганізацыя прасторы свята сродкамі сцэнаграфіі. Кампазіцыйная пабудова свята (архітэктоніка) у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні. Канкрэтыка і сімволіка ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Асацыятыўнасць, абагульненне, умоўнасць. Жанрава-стылістычная адпаведнасць агульнай рэжысёрска-сцэнагарфічнай канцэпцыі свята.

Арганізацыя прасторы свята па гарызанталі. Сцэнічныя пляцоўкі, дэкаратыўныя ўстаноўкі, шэсці і інш. Формы сучаснай сцэны: сцэна-скрыня, сцэна-арэна, сімультанная сцэна, прасторавая сцэна. Уключэнне ў вобразны строй кампазіцыі акрамя сцэнічных аб'ёмаў – прасторы паміж імі. Арганізацыя прасторы свята па вертыкалі. Вырашэнне будынкаў, фасадаў і інш. Актыўнае выкарыстанне прасторы над вуліцай, плошчай, стадыёнам. “Неба” ў дзённай і начной святочнай прасторы (падвесныя элементы, авіяцыя, піратэхнічныя дзеі). Колер як “дысцыплінаванне” сцэнічнай прасторы горада. Узаемадзеянне святла, колеру і гуку.

Архітэктурна-мастацкае вырашэнне малых архітэктурных формаў, (сцэны-эстрады, гульнёвыя і інш. пляцоўкі, гандлёвыя рады, рэкламныя устаноўкі і інш.) у кантэксце свята. Рэалізацыя сцэнаграфічных праектаў штучнага асяроддзя. Дзве стадыі рэалізацыі: эскізная і выканаўчая. Спецыфіка працы і ацэнкі праектаў і эскізаў, выкананых паводле іх пано, бутафорыі і да т.п. Мастацка-тэхналагічны ўзровень выканання.

Спецыфіка выразных сцэнаграфіі свята на адкрытай прасторы. Дэкарацыя – прыцягальная сіла і сродак канцэнтрацыі ўвагі глядацкай аўдыторыі. Формы, прыёмы, спосабы арганізацыі глядацкага ўспрымання: першаснасць відовішча, дамінанта візуальных сродкаў, працягласць мізансцэн, мінімальнае выкарыстанне акцёрскага майстэрства, знак -- сімвал, рух – гук -- святло, глядач -- удзельнік. Памер пляцоўкі, рэальнасць навакольнага асяродку.

Масавыя відовішчы – тэатр масы. Стварэнне выяўленчых кампазіцый, якія бесперапынна развіваюцца ў часе і прасторы. Дамінанта маштабных дынамічных кампазіцый з тысячаў выканаўцаў, адзінкавых герояў, буйнамаштабных лялек, палотнішчаў, планшэтаў, транспарантаў, піратэхнічных эфектаў і інш. Сімвалічныя вобразы-алегорыі. Пластычная, каларыстычная і інш. арганізацыя ўзаемадзеяння саліста і масы, героя і натоўпу.

Пабудова, шыхтаванне і разлік фігур на плошчы, стадыёне, адкрытай пляцоўцы. Пабудова і разлік фігур на сцэнічнай пляцоўцы.

Практычныя заняткі

Месца і час свята. Выбар. Аргументацыя.

Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

Эскіз афармлення ўваходу ў святочную прастору або ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду.

Афармленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторы (напрыклад на тэму “Фольк-рок-фестываль”, “Горад майстроў”).

Афармленне сцэны-эстрады, звязанай з канкрэтным архітэктурным асяродкам (напрыклад на тэму “Каранацыя Міндоўга”). Аргументацыя. Эскіз у колеры.

Умоўнае вырашэнне на плане каляровых суадносінаў неба, архітэктурнага ландшафту, сцэны, персанажаў.

Індывідуальныя заняткі

Выкананне папярэдняга мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

1. Назва свята, яго тэма, ідэя.

2. Месца правядзення свята (аргументацыя, карта месца правядзення свята і ўсіх святочных пляцовак свята).

3. Час правядзення свята (аргументацыя).

4. Каларыстыка свята (калаж колераў свята; аргументацыя абранай каларыстыкі).

5. Эмблема ці некалькі эмблем свята або эпізода свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

Прапанаваныя святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:

1. Народнае свята ( Каляды, Купалле, Пахаванне стралы і інш.)

2. Тэматычнае свята (юбілей горада, мястэчка, юбілей атрымання горадам магдэбургскага права на самакіраванне; свята ў гонар магната, які валодаў горадам ці замкам; тэматычныя фэсты, прысвечаныя пэўным падзеям (напрыклад каранацыя Міндоўга і г.д.), свята, прысвечанае творчасці мастака, навукоўца – ураджэнца вашай мясцовасці, свята паэзіі і г.д.

3. Пазаабрадавыя святы (фестываль, дзіцячае свята, спартыўнае свята і г.д.).

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 7. Асновы кампазіцыі. | ІХ семестр
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.