|
ІХ семестрDate: 2015-10-07; view: 341. Тэма 9. Сцэнаграфія свята ў закрытым памяшканні. Арганізацыя перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі. Выкарыстанне неабходных і магчымых сцэнічных пляцовак – прасторы вулічнай плошчы, хола, памяшканняў у комплексным мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята. Завязка, кульмінацыя, развязка як неабходныя элементы сцэнічнай і мастацкай пабудовы. Жанравасць. Дынамічнасць, вастрыня сюжэта, таямніца, напружанне дзеяння, выключнасць герояў, кантраст і інш. Сцэнічная ўмоўнаць. Наладжанне сцэны і закуліснай прасторы. Асноўныя часткі сцэны-скрыні: планшэт і сцэнічная гульнёвая прастора, верхняя сцэна, ніжняя сцэна (трум), авансцэна, сцэнічныя кішэні, ар'ерсцэна, аркестравая яма, дапаможныя памяшканні сцэны (кішэні), галаснікі. Тэхнічнае аснашчэнне сцэны. -- Планшэт і яго механізмы. Канструкцыя планшэта сцэны; пад'ёмна-апускальныя планы сцэны; пад'ёмна-апускальныя пляцоўкі сцэны; рухомыя планшэты сцэны (кругі ўразныя, накладныя, барабанныя; рухомыя кольцы; транспарцёр; кулісныя машыны; накладны планшэт сцэны; накатныя пляцоўкі і рассоўваемыя планшэты. -- Верхняе абсталяванне сцэны. Штыкетныя пад'ёмы; індывідуальныя пад'ёмы, палётныя устаноўкі. -- Панарамы і гарызонты. Пад'ёмна-апускальны і перасоўны гарызонт, шырмы. -- Заслоны. Па функцыі: антрактныя і інтэрмедыйныя. Па тэхніцы: тыя, што рассоўваюцца, пад'ёмна-апускальныя, камбінаваныя, фігурныя. Дэкарацыі. Цвёрдыя дэкарацыі. Павільённыя дэкарацыі, станкі, лесвіцы, парэнчы, балюстрады, аб'ёмна-каркасныя дэкарацыі. Мяккія дэкарацыі. Адзенне сцэны (кулісы, паддугі, раздзержкі), заслона, жывапісныя фоны (заднікі), шырмы і варыянты іх размяшчэння ў прасторы. Пейзажныя, інтэр'ерныя і інш. дэкарацыі. Бутафорыя. Тэатральная мэбля. Тэатральныя фактуры і імітацыя. Прасцейшыя тэхналогіі распрацоўкі, пабудовы, зборкі, мантажу павільённай дэкарацыі. Святло. Асвятленне. Каляровае асвятленне: святлафільтры, каляровыя трансфармацыі, асвятленне дэкарацый, лакалізаванае асвятленне. Праекцыі: асвятленне сцэны пры праекцыі, экран, барэльефныя праекцыі, кіно. Імітацыя і эфекты (з'явы прыроды, агонь). Мастацкая арганізацыя прасторы свята ў закрытым памяшканні сродкамі сцэнаграфіі. Этапы працы рэжысёра і мастака-дэкаратара (збор матэрыялу, эскізы дэкарацый, макет дэкарацый, выкананне ў матэрыяле). Мізансцэны. Галоўная сцэнічная пляцоўка. Скрыня сцэны і чалавек-модуль. Асаблівасці дэкарацыйнага афармлення ў закрытым памяшканні: лінейная перспектыва ў рэальнай прасторы; паветраная перспектыва, дасягнутая прапорцыямі, фактурай дэкарацыі, света-гука аздобай і г.д.; чалавек на сцэне ў бесперапынным руху і інш. Архітэктурны і сцэнічны план сцэнічнай прасторы. Прамяні бачнасці сцэнічнай прасторы, рамы, авансцэны, кулісы, люстэркавыя лініі. Сцэнічныя планы і іх пабудова. Роля касцюму, бутафорыі ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ў закрытым памяшканні. Касцюм, грым, аксэсуары, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мэбля як сродак вобразнай характарыстыкі герояў. Прадметы этнаграфіі і народна-прыкладнога мастацтва, гісторыка-пабытавы касцюм ў вобразна-мастацкім вырашэнні свята. Тэма 10. Жанравыя асаблівасці сцэнаграфіі свята: каляндарна-абрадавых свят, тэматычных, дзіцячых, спартыўных.
Раздзел ІІІ. Работа мастака-пастаноўшчыка над комплекснай сцэнаграфіяй свята Тэма 11. Творчая група сцэнаграфіі свята і галоўныя прынцыпы яе работы. Аргкамітэт свята, яго склад і задачы структурных падраздзяленняў. Творчая садружнасць рэжысёра і мастака. Сінтэз сцэнаграфіі і рэжысуры. Творчая група сцэнаграфіі свята, склад, функцыянальныя абавязкі ўдзельнікаў і галоўныя прынцыпы працы. Паслядоўнасць і асноўныя этапы сцэнаграфічнага вырашэння свята.
|