Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Літаратура


Date: 2015-10-07; view: 398.


1. Чернышев О.В. Формальная композиция. Творческий практикум. – Мн., 1999.

2. Миронова Л.Н. Цветоведение. – Мн., 1993.

3. Зернов В.А. Цветоведение. – М., 1972.

 

Па тэматыцы VII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

 

VIII семестр – 4к (4 л, 6 пр, 2 інд)

Тэма 8. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята на адкрытай прасторы.

Выкананне папярэдняга мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята:

1. Назва свята, тэма, ідэя свята.

2. Месца правядзення свята (аргументацыя, карта месца правядзення свята і ўсіх святочных пляцовак свята).

3. Час правядзення свята (час свята, аргументацыя).

4. Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

5. Каларыстыка свята. Каларыстыка свята (замалёўка, калаж і г.д. колераў свята; аргументацыя абранай каларыстыкі).

6. Эмблема ці некалькі эмблемаў свята або эпізоду свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

7. Эскіз аздаблення ўваходу ў святочную прастору альбо ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду.

8. Аздабленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторы (напр. на тэму “Фольк-Рок-фестываль”, “Горад майстроў”).

9. Афармленне сцэны-эстрады, звязанай з канкрэтным архітэктурным асяродкам (напр. на тэму “Каранацыя Міндоўга”). Аргументацыя. Эскіз у колеры.

10. Умоўнае вырашэнне на плане каляровых суадносінаў: неба-архітэктурны ландшафт-сцэна-персанаж.

Прапанаваныя святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:

1. Народнае свята ( Каляды, Купалле, Пахаванне стралы і г.д.)

2. Тэматычнае свята (Юбілей горада, мястэчка, юбілей атрымання горадам магдэбургскага права на самакіраванне; свята ў гонар магната, які валодаў горадам ці замкам (Нясвіж – кн. Радзівілы, Гомель – кн. Паскевічы); рыцарскія фэсты, прысвечаныя пэўным падзеям (абарона Наваградка ад крыжакаў і г.д.); свята, прысвечанае творчасці мастака, навукоўца – ураджэнца вашай мясцовасці (А. Міцкевіч, І. Дамейка і г.д.), свята паэзіі і г.д.

3. Пазаабрадавыя святы (фестываль, дзіцячае свята, спартыўнае свята і г.д.).

Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых прац:

1. Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята. Слушнасць абранага месца і часа свята.

2. Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры. Здольнасць у яснай лагічнай форме пабудаваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі змест будучага кампазіцыйнага твору. Адпаведнасць мастацка-дэкаратыўнага аздаблення свята ідэе свята, мастацкае адлюстраванне яе унутранай сутнасці і спецыфікі.

3. Стылістычнае адзінства.

4. Выкарыстанне у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ведаў і сабраных факталагічных і візуальных матэрыялаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Вашай мясцовасці; выкарыстанне мастацкіх і інш. адметнасцяў Вашай мясцовасці на розных кампазіцыйных этапах свята.

5. Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 7. Асновы кампазіцыі. | Літаратура
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.