|
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНАDate: 2015-10-07; view: 394. па прадмеце “Сцэнаграфія відовішчаў і свят”, 3 курс, V семестр.
1. Сцэнаграфія свята, яе стваральнікі. Сцэнарый-рэжысёр-мастак. 2. Месца, галоўная мэта сцэнаграфіі свята. Задачы рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка ў візуальным вобразе свята. Тры асноўныя функцыі сцэнаграфіі. 3. Паняцце “асяроддзе”. Кампаненты візуальнага асяродззя свята. 4. Методыка збора матэрыялу для стварэння адметнага шматварыянтнага вобразнага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята. 5. Вызначэнне паняццяў “сімвал”, “сімволіка”, “геральдыка”.Паняцце “сімволіка свята”. 6. Паняцце “геральдыка”, “герб”, “герольд”. Асноўныя законы геральдыкі. 7. Функцыі і прызначэнне герба. Паняцце “поле”, “выява”, “легенда”. Дзяленне тарка і парадак чытання гербаў. 8. Геральдычныя колеры. Колеры дзяржаўнай сімволікі. Выкарыстанне іх ў сцэнаграфіі. 9. Дзяржаўная, нацыянальная, народная сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 10. Каралеўская, вялікакняжацкая, княжацкая сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 11. Магнацкая, шляхецкая сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 12. Майдэборскае права і сімволіка вольнага гораду.Карпарацыйная сімволіка і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 13. Народная сімволіка. Вобразы-сімвалы і іх месца ў сцэнаграфіі свята. 14. Сімволіка колераў і лічбаў у традыцыйнай культуры беларусаў і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 15. Сімволіка беларускага традыцыйнага арнаменту і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 16. Сімвалічная атрыбутыка каляндарных абрадаў і свят і яе месца ў сцэнаграфіі свята. 17. Каноны канфесійнай сімволікі. Традыцыі выкарыстання канфесійнай сімволікі ў святочных дзеях. 18. Архітэктура. Культавая архітэктура, замак, горад, мястэчка, вёска (узнікненне, маркіроўка, сацыяльная прыналежнасць і г.д.). 19. Культавае дойлідства, знакавасць, сімволіка, стылістыка. 20. Паганскія сакральныя святыні Беларусі і магчымасці іх выкарыстання ў святах. 21. Этымалогія, легенды і магчымасці іх выкарыстання ў святах. 22. Асаблівасці градабудаўніцтва Беларусі і яе выкарыстанне ў сцэнаграфіі свята. 23. Замкі, палацы, стылістыка, выкарыстанне ў сцэнаграфіі свята. 24. Сядзібныя ансамблі Беларусі, выкарыстанне ў сцэнаграфіі свята. 25. Народнае дойлідства Беларусі. Паняцці “дом”, “сядзіба”, “хата”, “гаспадарчыя пабудовы”. 26. Гісторыка-этнагарафічнае рэаніраванне народнага дойлідства на тэрыторыі Беларусі. 27. Хата, інтэр'ер хаты і яго сімволіка. 28. Хатняе начынне і яго сімволіка. 29. Сімволіка і семантыка пабытовых рэчаў ў святочнай культуры і ў штодзённым жыцці. 30. Касмалогія, дэманалогія, камагонія, антрапамарфізмы, эратызмы у традыцыйнай культуры. 31. Формы выкарыстання матэрыяльнай культуры Беларусі ў сцэнаграфіі сучаснага свята. 32. Паняцці “нацыянальны”, “народны”, “гістарычны” касцюм. 33. Паняцці “аўтэнтычны”, “рэканструкцыя”, “рэстаўрацыя”. 34. Касцюм і яго месца ў жыцці і ў свяце. Сцэнічны касцюм. 35. Паняцці “святочна-рытуальны” (сямейна-абрадавы), “штодзённы”, “каляндарна-абрадавы” касцюм. 36. Семантыка беларускага народнага строю і яго элементаў. 37. Рэгіянаваннебеларускага народнага строя. Асноўныя элементы касцюма і рэгіянальныя адметнасці. 38. Касцюм сацыяльных груп насельніцтва (валхвы, дзеці, старцы і г.д.). 39. Выкарыстанне знакавасці адзення ў традыцыйнай і сучаснай штодзённай і святочнай культуры. 40. Перыядызацыя беларускага гістарычнага касцюма. Ідэал прыгажосці. Стылістыка. 41. Адрозненні перыядаў у развіцці касцюма Беларусі, Русі, краін Еўропы і магчымасці яго выкарыстання ў сцэнаграфіі. 42. Касцюм, зброя, побыт на тэрыторыі Беларусі ў VI-Х стст. Сімволіка арнамента, амулетаў і абярэгаў. 43. Ідэал прыгажосці і парадна-цырыманіяльны касцюм князя і княгіні ў Х-ХІІІ стст. Тканіны і асноўныя віды адзення розных слаёў насельніцтва. 44. Гатычны стыль. Касцюм, зброя і побыт ВКЛ ў ХІІІ-ХV стст. Кантраст і вертыкалізм у адзенні і каларыстыцы. Геральдычнае адзенне. 45. Рэнэсанс. Вялікакняжацкі і магнацкі касцюм, зброя, побыт ХVI ст. Падкрэсліванне асобы праз касцюм. 46. Барока і ракако. Росквіт калекцыянавання, мецэнацтва, жыццяпісу. 47. Культура сарматызма. Агульнапрынятая еўрапейская мода і сармацкі касцюм. 48. Класіцызм, ампір у касцюме, зброі і побыце канца XVIII – пач. ХІХ ст. 49. Рамантызм. Традыцыі рытуала і моды на старашляхецкія кунтушовыя строі, зброю да пач. ХХ ст. 50. Мадэрн. Нэараманіка, нэаготыка і магчымасці іх выкарыстання ў сцэнаграфіі свята.
3 пытанне.Факталагічны матэрыял для будучай сцэнаграфіі свят. 1. Збор матэрыялу для сцэнаграфіі відовішчаў і свят: n Даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, якія можна было б адзначыць ў бліжэйшыя 5 г n Геральдыка горада, мятэчка дзе Вы жывёце. n Геральдыка магнатаў, шляхецкіх родаў, што валодалі горадам, паветам, дзе нарадзіліся Вы ці вашы продкі. n Знакамітыя гістарычныя постаці, звязаныя з Вашай мясцовасцю. Партрэтны жывапіс з выявамі ўладальнікаў Вашай мясцовасці. Ілюстрацыйны і факталагічны матэрыял. n Збор іканаграфічнага матэрыялу па гістарычным касцюме, зброі і матэрыяльнай культуры шляхты і гараджан Беларусі ўсіх часавых і стылістычных накірункаў. Сімволіка колераў. Элементаў, манеры нашэння. n Адзенне яўрэяў, татар і г.д. Сімволіка колераў. Элементаў, манеры нашэння. n Архітэктура культавая (хрысціянскія храмы і кляштары, сінагогі, мячэці), магнацкая і шляхецкая (замкі, палацы, сядзібы), гарадская (ратуша, гандлёвыя шэрагі, найбольш знакамітыя гарадскія будынкі) Вашай мясцовасці. Час узнікнення, мецэнаты, стылістыка. Знакамітыя ўладальнікі. n Старадаўнія сакральныя (культавыя) помнікі: стоды; камяні, святыя крыніцы, святыя гаі, узгоркі, рэкі, дрэвы і г.д., якія знаходзяцца на радзіме Вашых продкаў. Іх назвы, легенды і паданні пра іх. Легенды і паданні, звязаныя з назвай Вашага горада, мястэчка, вёскі. n Канфесійная сімволіка. n Каларыстыка і элементы народнага арнаменту, якія сімвалізуюць Дрэва жыцця, Сонца, Зямлю, Ярылу і г.д., уласцівыя Вашай мясцовасці. n Народнае дойлідства і элементы побыту, тыповыя для Вашай мясцовасці. 2. Прапановы па тэматыцы і месцы правядзення свята, магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту, легенд і г.д. ў сцэнаграфіі прапанаванага вамі свята. Распрацоўка часа свята, дзеючых асобаў свята. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі прапанаванага студэнтам тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асобаў ВКЛ, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часавых і стылістычных накірункаў.
|