|
ІV семестрDate: 2015-10-07; view: 317. ІІІ семестр Тэма 2. Сімволіка. Месца і выкарыстанне сімволікі ў вобразным вырашэнні свята і яго мастацка-дэкаратыўным аздабленні. 1. Аналіз сучасных сцэнічных пляцовак Вашага горада (альбо зададзенага). 2. Візуальная экскурсія па гарадах Беларусі. Аналіз архітэктурна-мастацкіх вартасцей забудовы ў традыцыйных месцах правядзення свята. 3. Сімволіка і яе месца ў свяце і сцэнаграфіі свята. Збор факталагічнага і візуальнага матэрыялу для будучага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят: n Геральдыка горада, мястэчка, дзе Вы жывеце. n Магнацкая геральдыка, геральдыка шляхецкіх родаў, што валодалі горадам, паветам, дзе нарадзіліся Вы ці Вашы продкі. n Даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, якія неабходна адзначыць ў бліжэйшыя пяць гадоў (схема). n Каларыстыка і элементы народнага арнаменту, якія сімвалізуюць Дрэва жыцця, Сонца, Зямлю, Ярылу і іншае, уласцівыя вашай мясцовасці. Тэма 3. Матэрыяльная культура Беларусі ў кантэксце сучаснага свята. 1. Прапановы па тэматыцы правядзення Вышага свята. 2. Магчымасці выкарыстання ведаў пра ўзнікненне (легенды і г.д.), сацыяльную прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне, стылістыку культавай і свецкай архітэктуры ў сцэнаграфіі свят. Даты (схема). Персанажы. 3. Прапановы па магчымаму месцу правядзення Вышага свята. Магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту і іншага ў сцэнаграфіі прапанаванага Вамі свята. 4. Распрацоўка аздаблення сцэнічнай прасторы з выкарыстаннем сімволікі і мастацка-дэкаратыўных асаблівасцей традыцыйнага народнага мастацтва. Эскіз з выкарыстаннем сабранага матэрыялу па традыцыйным мастацтве вашай мясцовасці. Збор факталагічнага і і візуальнага матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят: n Архітэктура культавая (хрысціянскія храмы і кляштары, сінагогі, мячэці), магнацкая і шляхецкая (замкі, палацы, сядзібы), гарадская (ратуша, гандлёвыя рады, найбольш знакамітыя гарадскія будынкі) вашай мясцовасці. Час узнікнення, мецэнаты, стылістыка. Знакамітыя ўладальнікі. n Старадаўнія сакральныя помнікі: капішчы, камяні, святыя крыніцы, святыя гаі, узгоркі, рэкі, дрэвы і інш., якія знаходзяцца на радзіме вашых продкаў. Іх назвы, легенды і паданні пра іх. Легенды і паданні, звязаныя з назвай вашага горада, мястэчка, вёскі. n Народнае дойлідства і элементы побыту, тыповыя для вашай мясцовасці.
|