|
V семестрDate: 2015-10-07; view: 327. Тэма 4. Беларускі народны касцюм. 1. Каляндарна-абрадавы касцюм і яго месца ў сцэнаграфіі свята. 2. Святочна-рытуальны беларускі строй (сямейна-абрадавы) і штодзённы касцюм. Прапановы магчымасцей яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята, на аснове сабранага студэнтам іканаграфічнага матэрыялу. 3. Семантыка беларускага народнага строю і яго элементаў і магчысасці іх выкарыстання ў свяце. 4. Распрацоўка сцэнічнага вобраза праз гіпербалізацыю сімволікі, адметнасцей адзення, фрызуры і інш. Студэнт павінен выкарыстаць веды пра сімволіку і элементы народнага адзення яго мясцовасці. Аргументацыя, эскіз, апісанне. Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят. n Аналіз элементаў і рэгіянальных адметнасцей народнага строю вашай мясцовасці. n Аналіз сімволікі як комплексу, так і элементаў народнага строю. . Тэма 5. Беларускі гістарычны касцюм, зброя і матэрыяльная культура магнатэрыі, шляхты і гараджан. 1. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асоб, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часоў і стылістычных кірунках на землях Беларусі. Распрацоўка тэматыкі, вызначэнне часу свята, дзеючых асоб свята. Схема. 2. Распрацоўка сцэнічнага вобраза праз паказ сваеасаблівасцей поглядаў, касцюма, элементаў матэрыяльнай культуры. Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў: n Збор іканаграфічнага матэрыялу па гістарычным касцюме, зброі і матэрыяльнай культуры шляхты і гараджан Беларусі ўсіх часавых і стылістычных кірунках. n Гістарычныя асобы, звязаныя з вашай мясцовасцю. Ілюстрацыйны і факталагічны матэрыял.
|