|
Проза і паэзія К.КрапівыDate: 2015-10-07; view: 1625. Творчасць К. КРАПІВЫ (1898 – 1991) Заняткі першыя П Л А Н :
1. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Мастацкая адметнасць жанру байкі ў творчасці К.Крапівы [1 – 4; 5; 6; 9; 11; 12; 14; 20; 26; 27; 31; 32; 35; 44 – 46].
Біяграфія К.Крапівы: вучоба ў царкоўнапрыходской школе, Уздзенскім народным вучылішчы, мабілізацыя ў армію, удзел у чатырох войнах, праца ў пасляваенны час у Акадэміі навук БССР, літаратурная і навукова-грамадская дзейнасць К.Крапівы. Першы творчы вопыт пісьменніка: надзённасць фельетона “Сваты”(1922), мастацкія асаблівасці сатырычных вершаў 1922 года “Крапіва”, “Плеткары”, “Грышча”, “Самагоначка”, “Ратуйце”. К.Крапiва – байкапiсец і майстар сатырычнага верша. Традыцыi класiчнай i нацыянальнай байкi ў творчасцi пісьменніка; мастацкія асаблівасці баек К. Крапівы – нацыянальны каларыт, арыентацыя на шырокае кола чытачоў, сюжэтная завостранасць, афарыстычнасць мовы, багацце рытмікі; высмейванне пустазвонства, хабарніцтва, ляноты, знахарства, бескультур'я, сквапнасці, п'янства, святароў розных рангаў у творах са зборнікаў “Асцё” (1925), “Крапiва” (1925), “Байкi” (1927); увага К. Крапівы да праблем беларускай мовы ў сатырычным вершы “Шчыраму лаціністу” (1922) і байцы “Казёл” (1925), творчых пытанняў у вершах “Муза падвяла” (1923), “Прашу прабачэння” (1923), “Едзе крытык малады” (1932), змешчаных у вышэй названых зборніках; тэматычная разнастайнасць, багацце прыёмаў i сродкаў сатырычнага пiсьма ў байках і сатырычных вершах К.Крапiвы ваеннага перыяду i ў пасляваенныя гады (“Фрыцавы трыфеі”, “Сон Гітлера”, “Мурашка і жук”, “Леў-вегетарыянец”, “Шляхі да ісціны”, “Астрыжаны Вожык”, “Канструктар і Робат” і інш.); уплыў твораў пiсьменнiка на развiццё жанру байкi ў сучаснай лiтаратуры.
2. Тэматыка, праблематыка, жанравыя асаблівасці паэм К.Крапівы “Біблія”, “Хвядос – чырвоны нос”, “Шкірута” [1 – 4; 8; 11; 14; 18; 32; 44 – 46] *. Iдэйныя ўступкi часу, традыцыi класiчных беларускix сатырычных паэм ў творах К.Крапівы “Бiблiя” (1926) і “Хвядос-Чырвоны нос” (1930), роля ўмоўна-фантастычнага плану ў іх, ацэнка гэтых твораў у сучасным літаратуразнаўстве; “Шкірута” (1928) як прыгодніцкая і гумарыстычная паэма пра падзеі грамадзянскай вайны; адлюстраванне ў паэмах “Шкірута” і “Хвядос-Чырвоны нос” тагачаснага літаратурнага жыцця. 3. Жанр апавядання ў творчасці К.Крапівы: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці [1 – 4; 11; 14; 28; 44; 45].
Гумар і сатырычная плынь апавяданняў са зб. К.Крапiвы “Апавяданнi” (1925), “Людзi-суседзi” (1928), “Жывыя краявiды” (1930): паэтычнасць эмацыянальна-настраёвых апавяданняў “Пад грукат колаў” (1926), “Ліха яго разбярэ” (1927), “Снег ідзе” (1927), паліфанічнасць аўтарскага слова ў апавяданні “Пальчык” (1927); перавага гумарыстычнай формы асмяяння ў ранніх апавяданнях “Здаў экзамінт” (1923), “Каровін мужык” (1923) і сатырычнай – у творах пазнейшага часу “Мой сусед” (1927), “Хвост” (1928).
4. Ацэнка ў сучасным літаратуразнаўстве рамана К.Крапівы “Мядзведзічы” [1 – 4; 7; 11; 14; 28; 29; 32; 44; 45].
Паказ сацыяльна-бытавога, маральнага плану жыцця вёcкi напярэдаднi калектывiзацыi ў рамане “Мядзведзiчы” (1932), прычыны незакончанасці гэтага твора, навелiстычны характар рамана К.Крапівы, рэалiстычнасць у паказе чалавечых характараў.
Заняткі другія
|