|
Драматургія К.КрапівыDate: 2015-10-07; view: 1952. П Л А Н : 1. Пачатковы этап у драматургіі К. Крапівы: праблема асноў дружбы і яе вырашэнне ў п'есе “Канец дружбы”; праблематыка, жанравая своеасаблівасць народнай драмы “Партызаны” [1 – 4; 8; 9; 11; 12; 14; 18; 22; 44 – 46].
Адлюстраванне драматызму эпоxi, атмасферы часу, яго складаных праблем у п'есе “Канец дружбы” (1934); неадназначнасць ацэнкi вобразаў Карнейчыка i Лютынскага ў творы Дз. Бугаёвым, С.Лаўшуком, А.А.Макарэвічам, У.Гніламёдавым і ацэнка п'есы ў літаратуразнаўстве ў розныя перыяды. Тэма грамадзянскай вайны ў народнай драме “Партызаны”(1937), жанравая своеасаблівасць твора, ускладненасць сацыяльнага канфлiктy п'есы псiхалаriчным; характарыстыка вобразаў Скібы, Данілы Дрыля, дзеда Бадыля, Рыгора, Кацярыны, Маргуна, Шмігельскага, паноў Яндрыхоўскіх і выяўленне іх жыццёвых пазіцый; адбіццё ў творы часу яго напісання.
2. Сатырычная камедыя “Хто смяецца апошнім” як антыкультаўскі твор [1 – 4; 8; 9; 11; 12; 14; 17; 33; 44 – 46].
Сатырычная камедыя “Хто смяецца апошнiм” (1939): сцэнiчнае жыццё п'есы, выкрыццё дзяржаўнай сiстэмы, атмасферы падазронасцi і недаверу, месца і значэнне твора ў беларускай літаратуры; гратэск і шарж як прыёмы тыпізацыі сатырычных вобразаў (Гарлахвацкi, 3ёлкiн i iнш.); значэнне вобраза Тулягi (як аўтарскае абвінавачанне часу рэпрэсій і тэрору і сімвала беларуса, які здолеў выжыць у гэтых умовах) для разумення ідэі п'есы, рысы нацыянальнага характару ў iм; характарыстыка станоўчых вобразаў п'есы (Вера, Чарнавус i iнш.); аўтарская iдэалiзацыя вобразу партыйнага кipaўнiкa.
3. Асаблівасць мастацкага канфлікту ў п'есе К.Крапівы “Мілы чалавек” [1 – 4; 8; 11; 14; 15; 44 – 46].
Сатырычная камедыя «Мiлы чалавек» (1946): сцэнiчны лёс п'есы, наватарскiя адзнакi твора, нетрадыцыйны паказ ваеннай рэчаіснасці ў камедыі К.Крапівы, яе скіраванасць супраць маральнай дэградацыі грамадства і тэорыі бескафліктнасці; жлуктаўшчына як сацыяльная з'ява, тыпалагічная блізкасць вобразаў Жлукты-Чарскага і Гарлахвацкага; значэнне вобразаў паэта Праменнага і драматурга Язвы для разумення зместу твора
4. П'есы К.Крапівы аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны (“Проба агнём”, “З народам”, “Людзі і д'яблы”, “Валодзеў гальштук”): тэматыка, праблематыка, асаблівасці жанравых форм [1 – 4; 11; 14; 15; 22; 32; 44 – 46].*
Крапiва – пачынальнiк ваеннай тэмы ў беларускай дpaмaтypгii: маральны аспект канфлікту і праблема асабістых узаемаадносін паміж героямі п'есы “Проба агнём” (1943); паказ барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з нямецкімі акупантамі ў аднаактавай драме “Валодзеў гальштук” (1943); тэма інтэлігенцыі на вайне ў п'есе “З народам” (1948); характарыстыка вобраза здрадніка Скробата-Нёманскага ў п'есе “Людзі і д'яблы” (1958).
5. Тэорыя бесканфліктнасці: сутнасць і характар уплыву на развіццё літаратуры і творчасць К.Крапівы (п'есы “Пяюць жаваранкі” і “Зацікаўленая асоба”) [1 – 4; 8; 11; 12; 14; 15; 17; 44 – 46].*
Лірызм і майстэрскае раскрыццё характараў героеў п'есы “Пяюць жаваранкi” (1951), згладжанасць жыццёвых супярэчнасцей, ідылічнасць зместу. Прычыны творчай няўдачы п'есы “3aцiкаўленая асоба” (1953). Адзнакi “тэорыi бесканфлiктнасцi” ў гэтых творах. 1. “Брама неўміручасці” К. Крапівы як філасофская, фантастычная п'еса. Шматпраблемнасць псіхалагічнай драмы “На вастрыі” [1 – 4; 8; 9; 11; 12; 14; 17; 23; 32; 36; 44 – 46].
Фантастычная камедыя “Брама неўмiручасцi” (1973): наватарства Крапiвы ў пабудове канфлiкту твора, арганічны сплаў у ім фантастычнвгв і рэальнага; фiласафiчнасць i актуальнасць праблематыкi п'есы: жыцця на зямлi, будучынi, сапраўдных і фальшывых духоўных каштоўнасцей; характарыстыка вобразаў Застрамілавай, Дажывалава, Торгалы і вобразаў сумленных людзей: прафесара Дабрыяна, Абадоўскага, бабулькі і інш; неадназначнасць вобраза Наташы і яго значэнне для разумення ідэі твора; ацэнка п'есы ў сучасным літаратуразнаўстве. Адлюстраванне ў псіхалагічнай драме “На вастрыі” (1982) жыцця сучаснікаў і праблем сучасных чалавечых узаемаадносін.
ЛІТАРАТУРА: Падручнікі: 1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. Т. 2. Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я.Купалы. – Мінск: Бел. навука, 1999. – С. 282 – 330. 2. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20 – 50-я гады): Падручнік / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск: Выш. шк., 2000. – С. 381 – 411. 3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940 гг.: Падручнік / В.В.Казлова, У.А.Калеснік, А.М.Клачко і інш.; Пад агул. рэд. Лазарука М.А., Семяновіча А.А. – Мінск: Выш. шк., 1981. – С. 311 – 347. 4. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 ч. Ч. 1.: Вучэб. дапаможнік / С.А.Андраюк, М.М.Барсток, Д.Я.Бугаёў і інш.; Пад рэд. І.Я.Навуменкі і інш. — Мінск: Выш. шк., 1981.– С. 334 – 355.
Навуковая:
5. Андраюк С.А. Пісьменнікі. Кнігі. – Мінск, 1997. – С. 44 – 46. 6. Арочка М. Творчы подзвіг сатырыка // Арочка М. Галоўная служба паэзіі: Літ. крытыка. – Мінск, 1974. – С. 60 – 69. 7. Бугаёў Дз. Кандрат Крапіва: [Раман “Мядзведзічы”] // Бугаёў Дз. Спавядальнае слова: Літ. крытыка, успаміны. – Мінск, 2001. – С. 147 – 158. 8. Бугаёў Дз. Майстэрства драматурга // Бугаёў Дз. Талент і праца. – Мінск, 1979. – С. 50 – 109. 9. Казека Я. Гартаванае слова. – Мінск, 1985. – С.178 – 283, 381 – 400. 10. Карабан У. Драматургія Кандрата Крапівы. – Мінск, 1962. – 79 с. 11. Лаўшук С. К. Крапіва і беларуская драматургія. – Мінск, 1986, 2002. – С. 21 – 248. 12. Лаўшук С. Сучасная беларуская драматургія. – Мінск, 1977. – С. 7 – 106 . 13. Макарэвіч А. Сатыра Кандрата Крапівы. – Мінск, 1962. – 154 с. 14. Сабалеўскі А. К.Крапіва: нарыс жыцця і творчасці. – Мінск, 1989. – С. 17 – 221. 15. Семяновіч А. Гісторыя бел. сав. драматургіі: 1917 – 1956 гг. – Мінск, 1990. – С. 207 – 232. 16. Смольскі Р. Кандрат Крапіва і беларускі тэатр: Аб некаторых аспектах ваеннай праблематыкі // Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. Маст.-знаўч. арт., рэц., творчыя партр. – Мінск, 1998. – 126 – 134. 17. Усікаў Я. Беларуская камедыя. – Мінск, 1979. – 208 с.
18. Арабей Л. Пра славутага земляка // Полымя – 1995. – № 7. – С. 189 – 203. 19. Арочка М. Веліч таленту // Полымя. – 1986. – № 3. –С. 196 – 198. 20. Бугаёў Дз. Цэлая эпоха ў літ-ры: (Да 105-й гадавіны К.Крапівы) // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 2 сак. – С. 6 –7. 21. Бушлакоў Ю. Чалавек, падзелены на два – Кандрат Крапіва // Наша Ніва. – 2001. – 12 сак. – С.11. 22. Валынец Ю. Спецыфічныя асаблівасці драматычных твораў К.Крапівы // Беларуская мова і літаратура у школе. – 1991. – № 1. – С. 20 – 27; № 2. – С. 33 – 41. 23. Гніламёдаў У. На шляху да “Брамы неўміручасці”: Кандрат Крапіва і яго роля ў беларускай літаратуры // Роднае слова. – 1997. – № 12. – С. 4 – 18. 24. Давідоўская Л. Кандрат Крапіва // Роднае слова. –2004. –№ 3. –С. 91. 25. Каяла У. Крапіва як стваральнік беларускай нацыянальнай байкі // Беларуская мова і літаратура. – 1999. – № 1. – С. 59 –72. 26. Лепешаў І. Пра эпіграмы Кандрата Крапівы // Літаратура і мастацтва – 1998. – 9 кастр. – С. 15. 27. Ляшук В. Байкі К.Крапівы // Нёман. – 1985. – № 7. – С. 154 – 160. 28. Навуменка П. Невядомы Крапіва // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 3. – С. 36 – 41. 29. Навуменка П.І. Вёска на раздарожжы (Раман К.Крапівы “Мядзведзічы”) // Бел. літ. міжвед. зб. – Вып. 18. – Мінск, 1990. – С. 78 – 83.
Метадычная: 30. Аўрамчык М. Знаёмыя постаці. – Мінск, 2004. – С. 54 – 63. 31. Аўрамчык М. Талент перамог асцярожнасць: Успаміны пра К.Крапіву // Полымя. – 1997. – № 3. – С. 233 – 240. 32. Бугаёў Дз. Яшчэ раз пра Кандрата Крапіву: Па новых падручніках // Роднае слова. –2003. – № 10. – С.41 – 48. 33. Верціхоўская М. Вывучэнне камедыі К.Крапівы “Хто смяецца апошнім” // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 9. – С. 44 – 51. 34. Ляшук В. Вывучэнне п'есы “Брама неўміручасці” К.Крапівы // Беларуская мова і літаратура. – 1996. – Вып. 2. – С.43 – 53. 35. Ляшук В.Я., Майсейчык А.А. Родная літаратура ў 7 класе : Метад. дапам. – Мінск, 1997. – С.167 – 187. 36. Максімовіч В.А. Шыпшынавы край : Стар. бел. літ-ры 20 – 30-х гг. ХХ ст.: Дап. для настаўнікаў. – Мінск, 2002. – С.74 – 78. 37. Малінец Г. Што? Дзе? Калі? (Падагульняючы ўрок па творчасці К.Крапівы) // Беларуская мова і літаратура ў школе. –1989. – № 10. – С. 31 – 32. 38. Мішчанчук М.І. Беларуская літаратура ў ХІ класе: Дапам. для наст. – Мінск, 2001. – С. 76 – 88. 39. Целеш А. Урок – грамадскі агляд ведаў па творчасці К.Крапівы // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 1. – С. 30 – 32. 40. Яніцкі М. Байкі К.Крапівы ў 5-м класе // Беларуская мова і літаратура. – 1999. – № 2. – С. 22 – 30.
Мастацкая: 41. Крапіва К. Выбраныя творы: У 2 т. Т.1 – 2. – Мінск, 1986. 42. Крапіва К. Зб. твораў у 6 т. – Мінск, 2004. 43. Крапіва К. Байкі і вершы. – Мінск, 2002. – 230 с.
Жыццёвы і творчы шлях П.Броўкі (1905 – 1980)* План:
1. Звесткі аб жыцці і творчасці П.Броўкі; тэматыка і праблематыка ранняй лірыкі паэта [1 – 3; 5; 7; 11 – 13; 23; 27 – 30].
Шматграннасць творчай i грамадскай дзейнасцi П.Броўкі. Пачaтковы этап творчасцi паэта. Зборнікі “Гады як шторм”, “Прамова фактамі” (абодва – 1930), “Цэхавыя будні” (1931): услаўленне новай рэчаіснасці, светлай будучыні, выяўленне грамадскага настрою таго часу, спрошчана-аднабаковае разуменне ролi мастацтва ў жыццi (вершы “Не буду я стаяць на раздарожжы”, “Ой, не шапчы, мая бярозка”, “Наперад маладых”). Дэкларацыйнасць, абстрактнасць паэм “Прамова фактамі” і “Цэхавыя будні” (абедзве – 1930). Змены ў творасці паэта другой паловы 1930-х гадоў. Паглыбленне лірычнага пачатку, арыентацыя на традыцыі нацыянальнай паэзіі, фальклору ў вершах са зборнікаў “Прыход героя” (1935), “Вясна радзімы” (1937), “Шляхамі баравымі” (1940). Пашырэнне тэматычных абсягаў паэзіі: вершы пра каханне (“На полі першая раса”, “Мы з табой хадзілі часта ў поле...”), прыроду (“Бор”, “Паляванне”, “Канец лета”, “Мяцеліца”), чалавека-працаўніка (“Дзед Тарас”, “Садоўнік” і інш.).
2. Паэмы П.Броўкі “Праз горы і стэп”, “1914”, “Кацярына”: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, вобразы [1 – 3; 11; 12; 27 – 29].
Спецыфіка адлюстравання рэчаіснасці, мінулых часоў ў паэмах “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1933), “Кацярына” (1938); стылёвыя асаблівасці твораў, ацэнка ў сучасным літаратуразнаўстве (А.Бельскі, М.Мішчанчук, Г.Каржанеўская): павярхоўнасць, адарванасць ад жыццёвых рэалій, тэндэнцыя да ідэалізацыі.
3. Творчасць П.Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны: а) характарыстыка вершаў і балад: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці [1 – 3; 6; 11; 12; 27; 29]. б) ліра-эпічныя творы “Паэма пра Смалячкова”, “Беларусь”, “Ясны кут”: праблематыка, пафас, навізна жанравых форм [1 – 3; 4; 7; 11; 27; 29].
Паэзiя П.Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны – час мaстaцкіх пошукаў i знаходак. Патрыятычны i грамадзянскi пафас вершаў гэтага перыяду (“Будзем сеяць, беларусы”, “Помста”, “Байцам-беларусам”). Адлюстраванне пачуцця болю, гневу, помсты ў вершах “Maцi”, “Спатканне”, “Рана”, “Два клёны” i iнш. Зварот П.Броўкі да жанру балады: “Кастусь Кaлiноўскi”, 1943 (балада-легенда); “Надзя-Надзейка”, 1943 (балада-рэквіем); “Магіла байца”, 1943 (балада-элегія) i iнш. Фальклорныя матывы i вобразы ў вершах ваеннага часу. Паэмы “Паэма пра Смалячкова” (1942), “Беларусь” (1943), “Ясны кут” (1944): праблематыка, патрыятычны пафас, вобразы, жанравыя асаблівасці. Шырыня аўтарскага гістарычнага мыслення ў паэме “Беларусь”, спалучэнне ў творы ваенных падзей і падзей далёкай мінуўшчыны. Вобраз Радзімы ў паэме – грознай паўстанкі, што ўзнялася на барацьбу з ворагам. Рамантызацыя, адухаўленне беларускай прыроды.
4.Тэматыка і праблематыка творчасці П.Броўкі пасляваеннага дзесяцігоддзя [1 – 3; 11; 12; 16; 27; 29].
Творчасць П.Броўкі пасляваеннага дзесяцігоддзя. Уплыў на творчасць паэта тэорыі бесканфліктнасці: схематызм, дэкларатыўнасць, ідэалагічная зададзенасць паэм “Родныя берагі” (1948), “Чырвон-Гарадок” (1950), “Заўсёды з Леніным” (1956), вершаў “Добры друг”, “Чатыры шляхі”, “Спеў новых дзён”, “Бандыты” і інш. Услаўленне гераізму і мужнасці народа ў гады вайны, памяць пра страты (паэма “Паланянка”, 1945; вершы “Помнік”, “Брат і сястра”, “Зварот музыканта”); выяўленне шчасця мірнага жыцця, услаўленне працы, кахання (паэма “Хлеб”, 1946; вершы “Каваль”, “Шпак”, “Дзяўчына з Палесся”, “Сонца грэе”); філасофскі роздум над жыццём (вершы “Ківач”, “Журавы”, “Восень”, “Вярба над вадою”).
5. Творчасць П.Броўкі 1960 – 1970-х гг. а) Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце лірыкі; гуманістычны пафас твораў [1 – 3; 6; 7; 10 – 12; 15; 16; 22; 27 – 29].
Якасныя змены ў творасці паэта 1960 – 1970-х гг. Зборнікі “Пахне чабор” (1959), “Далёка да дому” (1960), “A днi iдyць”, “Высокія хвалі” (абедзве – 1962), “Між чырвоных рабін” (1969): высокагyмaнiстычны пафас лiрыкi, выяўленне асабовага пачатку, натyральнасць i шчырасць паэтычнага слова; багацце i разнастайнасць тэм i матываў, адлюстраванне сацыяльных i маральных праблем; глыбiня аўтарскага пачуцця ў лепшых творах пейзажнай лiрыкi (“Зялёны клён лiстотай гушкаў”, “За акном пажар зялёны” i iнш.); паэтычная назiральнасць i iмкнeннe да дакладнага выяўлення душэўнага стану, настрояў лiрычнага героя. Здабыткi фiласофскай i iнтымнай лiрыкi (“Як лiст дубовы...”, “Усё жыццё – адно імгненне”, “Сляды”, “Пахне чабор...”, “Сэрца”, “Александрына”, “Калi надыйдзе час спачыну”, “Ад цябе не прыходзяць лісты” i iнш.). Пратэст супраць праяў бездухоўнасці (“Прамоўца”, “Аб сумленні”, “Камандзіровак шмат”). Асэнсаванне праблем літаратуры ў вершах “Паэзія”, “Не пытайся пра гэта...”, “Аб крытыцы”, “Родныя словы”, “Я любіў усё найболей...”, “Слова”, “Ну я, вядома, не герой”, “Паэт, часоў сваіх дазорца...”. Супярэчнасцi мастацкага светаўспрымання, павярхоўнасць i няўвага да жыццёвай праўды ў асобных творах пiсьменнiка (вершы “Мая Савецкая Улада”, “Камунары жывуць”, “Сцяна крамлёўская”, “Салдат рэвалюцыі”, “Вам жыць і жыць”, “Адзінства”). Паэмы “Кірыл Пракопавіч” (1964), “Дума аб бессмяротнасці” (1970): ідэйна-мастацкі змест, ацэнка ў сучасным літаратуразнаўстве (А.Бельскі, М.Мішчанчук, В.Рагойша). 3борнiкi “Калi ласка” (1972), “І ў дзень, i ў ночы” (1974), “Што сэрца праспявала” (1979): пашырэнне духоўных даляглядаў паэзіі; роздум над лёсам чалавека, яго жыццёвым прызваннем, праблема адказнасцi за выбар жыццёвай пазiцыi (вершы “З нас кожны памыляцца можа”, “Жыццё складанае бясконца” i iнш.); філасофская засяроджанасць на распрацоўцы важнейшых праблем чалавечага быцця (вершы “Мы на зямлі сваёй шукаем...”, “Наперад – промень праз морак рання...”, “Хваляванне”, “Натура ўжо, відаць, такая...”). Асаблiвасцi мастацкага свету П.Броўкi: задушэўнасць, напеўнасць i меладычнасць, вернасць класiчнай паэтыцы, умераны дыдактызм, фiласафiчнасць.
б) Лірычная паэма П.Броўкі “Голас сэрца”: аўтабіяграфічная аснова, антываенны пафас твора, вобраз маці [1 – 3; 4; 10; 11; 21; 27].
Паэма “Голас сэрца” (1960): ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблiвасцi паэмы. Гiсторыя напiсання твора. Спалучэнне агульначалавечага i асабiстага ў творы. Вобраз мацi-паланянкi як сiмвал пакутнiцкага лёсу жанчыны ў гады вайны. Выкрыццё злачынстваў фашызму. Антываенны пафас твора.
6. Тэматыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы П.Броўкі (аповесці “Каландры”, “Донька-Даніэль”, раман “Калі зліваюцца рэкі”)*[1 – 3; 11; 14; 27].
Проза П.Броўкі. Аповесці “Каландры”, “Донька-Даніэль”, кніга апавяданняў “Разам з камісарам”. Раман “Калі зліваюцца рэкі”: тэматыка, ідэйна-мастацкі змест. Ацэнка твора ў сучасным літаратуразнаўстве (М.Мішчанчук, А.Бельскі).
Літаратура: Падручнікі 1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т імя Я.Купалы. – Мінск: Бел. навука, 1999. – С. 413 – 453. 2. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 – 1980 гг.: Падручнік / В.І.Гапава, В.А.Каваленка, В.В.Казлова і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск: Выш. шк., 1983. – С. 136 – 164. 3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 ч. Ч. 2.: Вучэб. дапаможнік / С.А.Андраюк, М.М.Арочка, М.М.Барсток і інш.; Пад рэд. І.Я.Навуменкі і інш. — Мінск: Выш. шк., 1982. – С. 171 – 192.
Навуковая:
4. Арочка М. Беларуская савецкая паэма. – Мінск, 1979. – С. 219 – 222; С. 260 – 265. 5. Барадулiн Р. 3ямляк // Барадулiн Р. Аратай, якi пасвiць аблокi: Сяброўскае слова, эсэ, некананiзаваныя ўспамiны. – Мінск, 1995. – C. 159 – 164. 6. Барадулін Р. З-пад Ушачы крыніцы... // Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша: Арт., эсэ. – Мінск, 1987. – С. 75 – 94. 7. Бечык В. Што сэрца праспявала... // Бечык В. Прад высокаю красою...: Літ.-крытыч. арт. – Мінск, 1984. – С. 4 – 22. 8. Гнiламёдаў У. Пятрусь Броўка // Гнiламёдаў У. Класiкi i сучаснiкi. – Мінск, 1987. – С. 280 – 284. 9. Казека Я. Песня душы // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. – Мінск, 1984. – С. 3 – 13. 10. Рагойша В. Плён шчырай сяўбы // Рагойша В. І адгукнецца слова ў слове: Лiт.-крыт. артыкулы, дыялогi, эсэ. – Мінск, 1992. – С. 33 – 43. 11. Ярош М. Пятрусь Броўка: Нарыс жыцця i творчасцi. – Мінск, 1983. – С. 39 – 118.
12. Бельскі А.І. Сучасны погляд на паэзію Петруся Броўкі // Бел. мова і літ-ра. – 2000. – № 2. – С. 21 – 32. 13. Каржанеўская Г. Адвеяць зерне ад мякiны: Роздум пра раннюю творчасць П.Броўкi // ЛіМ. – 1991. – 7 чэрвеня. – С. 6 – 7. 14. Мiшчанчук М. Нiшто не мае хады назад: да 90-годдзя П.Броўкi // ЛiМ. – 1995. – 14 лiпеня. – С. 6 – 7. 15. Максiмовiч В. “Лёгкiя кpокi на вузкай сцяжынцы...”: Верш П.Броўкi “Пахне чабор” // Роднае слова. – 1995. – № 6. – С. 3 – 6. 16. Хелемскi Я. Другая палова жыцця // Полымя. – 1984. – № 10. – С. 196 – 212. 17. 90 год з дня нараджэння П.Броўкi (рэкамендацыйны спiс лiтаратуры па творчасцi пiсьменнiка) // Новыя кнiгi Белаpyci. – 1995. – № 2. – С. 31 – 32. Метадычная: 18. Абрамчык А. Паэзія П.Броўкі ў ІХ класе // Бел. мова і літ-ра. – 2003. – № 4. – С. 106 – 123. 19. Белік Г. Выяўленне гуманістычнага ідэалу ў лірыцы П.Броўкі. План урока па бел. літ. (ІХ кл.) // Роднае слова. – 2001. – № 12. – С. 47 – 50. 20. Кабржыцкая Т. Вывучэнне творчасцi П.Броўкi ў 9 кл. // Народная асвета. – 1985. – № 10. – С. 31 – 34; № 6. – С. 58 – 60. 21. Курачкіна Г. “Будзьце пільнымі!”: П.Броўка “Голас сэрца” // Бел. мова і літ-ра ў школе. – 1990. – № 3. – С. 30 – 32. 22. Ляшук В., Малажай Г. П.Броўка “Пахне чабор” // Ляшук В., Малажай Г. Мiжпрадметныя сувязi ў выкладаннi беларускай мовы i лiтаратуры. – Мінск, 1992. – С. 93 – 98. 23. Пятрусь Броўка: Фотаальбом. – Мінск, 1986. 24. Творчасць Петруся Броўкі (1905 – 1980) // Метадычныя распрацоўкі па курсе “Гісторыя бел. літ. Сучасны перыяд” / Склад. С.М.Тарасава. – Гродна: ГрДУ, 2001. – С. 15 – 18. 25. Янiцкi М. Паэзiя П.Броўкi (8 кл.) // Беларуская мова i лiтаратура. – 1996. – Вып. 3. – С. 3 – 16. 26. Яфiмава М. Сцэнарый вечара паводле твораў П.Броўкi // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. – 1990. – № 6. – С. 52 – 59.
Дакументальна-мастацкая: 27. Броўка П. Збор твораў: У 9 т. Т. 1 – 9. – Мінск, 1987 – 1992. 28. Броўка П. З юнацкіх дзён: Вершы // Роднае слова. – 2000. – № 6. – С. 58 – 82. 29. Броўка П. Крыніца з-пад Вушачы: Вершы і паэма. – Мінск, 2003. – 366 с. 30. Хомчанка В. Партрэт без рэтушы (Успамiны пра П.Броўку) // ЛiМ. – 1991. – 20 снежня. – С. 7.
|