|
Творчасць К.Чорнага (1900 – 1944)Date: 2015-10-07; view: 2952.
Заняткі Першыя Творчасць К.Чорнага 1920 – 1930-х гадоў
П Л А Н :
1. Этапы жыццёвага і творчага шляху К.Чорнага [1 – 4; 10; 22; 52].
Біяграфія. Старонкі “Дзённіка” пісьменніка пра жыццё ў Маскве і на радзіме. Шматграннасць творчай спадчыны К.Чорнага. Творчыя задумы мастака.
2. Творчасць К.Чорнага 1920-х гадоў. Ідэйна-мастацкі аналіз апавяданняў са зб. “Апавяданні”, “Срэбра жыцця”, “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Хвоі гавораць”, “Вераснёвыя ночы”. Адлюстраванне ў іх пераломнасці часу, псіхалагізм асобных твораў, лірызаваная манера пісьма [1 – 4; 5; 6; 10; 13; 14; 15; 16; 18; 22; 23; 26; 29; 30; 32; 24; 44; 53; 54; 56; 57].
Творчасць 1920-х гадоў. Выхад зборнікаў апавяданняў “Апавяданні”, “Срэбра жыцця” (абодва – 1925), “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Хвоі гавораць” (усе – 1926 год), “Вераснёвыя ночы” (1929), раманаў “Сястра” (1927), “Зямля” (1928), урыўкаў з рамана “Вецер і пыл” (1927 – 1929), аповесці “Лявон Бушмар” (1929). Мастацкая недасканаласць і ідэалагічная зададзенасць твораў ранняга – маладнякоўскага – перыяду (аналіз апавяданняў “Жалезны крык”, “Андрэй Клыга”, “Быльнікавы межы” (усе – 1924), “Бяздонне” (1925)). Захапленне зменамі ў жыцці краіны, “новымі” людзьмі-энтузіястамі (апавяданні “Будзем жыць” (1924), “Новыя людзі”, “Радасць жанчыны”, “Свята працы і свету” (усе – 1925)). Даследаванне глыбінь чалавечай псіхікі, дыялектыка думак, пачуццяў у апавяданнях “Па дарозе” (1925), “Ноч пры дарозе (1924), “Буланы” (1925), “Мельнікі” (1925). Асаблівасці творчасці К.Чорнага “ўзвышэнскага” перыяду (1927 – 1931): рост майстэрства пісьменніка, паглыбленне псіхалагізму. Ідэйна-мастацкі аналіз апавяданняў “Пачуцці”, “Вераснёвыя ночы”, “Хвоі гавораць”, “Парфір Кіяцкі” (усе – 1926), “Начлег у вёсцы Сінегах”, “Трагедыя майго настаўніка” (абодва – 1927). Мастацкі сінтэз лірызаванай манеры пісьма з элементамі аналітызму.
3. Філасофская праблематыка і ліра-эпічная аснова раманаў “Сястра”, “Зямля” [1 – 4; 5; 6; 9; 10; 13; 14; 15; 18; 21 – 23; 53; 54; 56].
Пошукі пісьменнікам адметнага стылю, прыёмаў стварэння псіхалагічна напоўненых вобразаў у раманах “Зямля” (1928), “Сястра” (1928). Гісторыя напісання рамана “Сястра”. Аналіз пісьменнікам душэўнага свету герояў (імкненне “выказаць праўду пра душу чалавека”): Ваці Браніслаўца, Казіміра Ірмалевіча, Абрама Ватасона, Мані Ірмалевіч, Радзівона Цівунчыка. Сэнс назвы рамана. Адлюстраванняе жыцця беларускай вёскі канца 1920-х гадоў у рамане К.Чорнага “Зямля”. Імкненне пісьменніка выявіць у творы глыбінныя ўнутраныя працэсы вясковага жыцця, прыкмеціць яго маральна-псіхалагічныя перамены. Вобразы сельсаветчыка Алеся, старога Тамаша, Юліка Барановіча, братоў Мацвея і Сабастыяна, іх значэнне для разумення ідэйна-мастацкага зместу рамана. Лінія ўзаемаадносін Алеся – Ганны – каморніка. Сэнс назвы твора. Лірычна-філасофскія адступленні ў рамане. “Навелістычны” прынцып пабудовы твора.
4. Аповесць “Лявон Бушмар”: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест. [1 – 4; 5; 6; 14; 16; 18; 22; 23; 25; 28; 53; 54; 56].
Аповесць “Лявон Бушмар” (1929). Ацэнка твора літаратуразнаўствам у розныя часы (А.Адамовіч, Я.Казека, А.Пяткевіч, І.Ківель, В.Жураўлёў, М.Мушынскі). Трагізм лёсу Л.Бушмара. Лінія ўзаемаадносін Бушмара з Вінцэнтым. Жаночыя вобразы ў творы (Аміля, Галена), іх роля ў разуменні характару Л.Бушмара. “Новыя людзі” тагачаснай вёскі – Андрэй, Уладзя: недастатковая распрацаванасць, схематызм вобразаў. Пейзажныя малюнкі, абставіны быту ў творы.
5. Творчасць К.Чорнага 1930-х гадоў. а) Ідэйна-тэматычны аналіз апавяданняў са зборнікаў “Нянавісць”, “Буры”, “Брыгадзіравы апавяданні” [1 – 4; 5; 6; 14; 16; 53; 54; 56].
Уплыў на творчасць пісьменніка грамадска-палітычнай сітуацыі 1930-х гадоў. Зборнікі апавяданняў “Нянавісць”, “Буры” (абодва – 1930), “Брыгадзіравы апавяданні” (1932): тэматыка, праблематыка, стылёвыя асаблівасці. Спрошчанасць і схематызм большасці апавяданняў. Аповесць “Вясна”: ідэйна-мастацкі змест (1930).
б) раман “Трэцяе пакаленне”: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, ацэнка твора ў сучасным літаратуразнаўстве [1 – 4; 5; 6; 9; 13; 14; 16; 17; 19; 20; 23; 30; 53; 54].
Раман “Трэцяе пакаленне” (1935): сэнс назвы твора. Ацэнка рамана ў літаратуразнаўстве розных часоў (А.Пяткевіч, Я.Казека, М.Мушынскі, М.Крот; І.Навуменка, М.Тычына). Гістарычная рухомасць сэнсу. Вобразная сістэма твора. Вобразы Міхала і Зосі Тварыцкіх. Неаб'ектыўнасць, прадузятасць пісьменніцкага падыходу да герояў: добразычлівыя, паблажлівыя адносіны да Зосі і несправядлівае стаўленне да Міхала. Павярхоўны, ілюстрацыйны характар вырашэння ў рамане тэмы сацыялістычнага будаўніцтва, тэмы перавыхавання Міхала-ўласніка ў лагеры. Схематызм вобраза Назарэўскага як прадстаўніка ўлады. Праявы жорсткасці, абыякавасці яго адносін да лёсу селяніна. Вобраз Краўца. Дэкларацыйны, літаратурна-ўмоўны характар паказу шкодніцкай дзейнасці Сцепуржынскага-Наўмысніка і Скуратовіча-Чарпакевіча, рэзідэнта замежнай разведкі. Нагрувашчванне малаверагодных здарэнняў як сведчанне адступлення аўтара рамана ад традыцый рэалістычнага мастацтва. Папраўкі і змены, унесеныя пісьменнікам у тэкст рамана пры падрыхтоўцы да выдання 1941 г. як сведчанне намераў К.Чорнага ўдакладніць уласную ідэйна-мастацкую канцэпцыю, прыглушыць тэндэнцыйнасць, зададзенасць характарыстык дзеючых асоб (А.Адамовіч аб асаблівасцях канцовак раманаў Чорнага).
в) аповесць “Люба Лук'янская”: тэматыка, праблематыка, вобразная сістэма [1 – 4; 5; 6; 13; 14; 15; 23; 26; 53; 54].
Аповесць “Люба Лук'янская” (1936): ідэйны пафас, праблематыка (доля жанчыны, праблемы выхавання чалавека, сям'і і інш.). Вобраз Любы Лук'янскай як носьбіт аўтарскай думкі. Дэкларатыўнасць характару гераіні ў другой частцы твора. Вобразы Сашкі Стафанковіча і Вэні Шпулькевіча як носьбіты філасофіі эгаізму, двурушніцтва, прыстасавальніцтва. Гумар і сатыра ў творы.
г) аповесць “Смага”, апавяданні “Справа Віктара Лукашэвіча”, “Макаркавых Волька”: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест. Наватарства пісьменніка ў паказе даваеннай рэчаіснасці; ацэнка ў сучасным літаратуразнаўстве [1 – 4; 16; 24; 35; 47; 48; 55; 58].
Аповесць “Смага”: ідэйна-тэматычны і вобразны аспекты. Трагедыя сям'і Мікалая Цішкевіча. Вобразы “маленькіх д'яблаў” – Віктара Лагізы і Фаі Кешнік. Асуджэнне выдаткаў сацыялістычнай сістэмы. Ацэнка ў сучасным літаратуразнаўстве апавяданняў “Справа Віктара Лукашэвіча”, “Нянавісць” (абодва – 1929), “Спатканні з васпаватым чалавекам” (1930), “Макаркавых Волька” (1938) (І.Навуменка, М.Мішчанчук, М.Тычына). Перагляд пісьменнікам канцэпцыі “новага чалавека”, крытычны падыход да рэчаіснасці. Гуманістычны пафас твораў. Гісторыя маральнага падзення чалавека ў апавяданні “Макаркавых Волька”. Псіхалагічная напоўненасць вобраза Сафрона Дзядзюлі – паклёпніка і даносчыка.
д) раман “Бацькаўшчына” як этапны ў творчасці пісьменніка: праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці [1 – 4; 5; 6; 9; 16; 18; 23; 53; 54; 56].
Узнікненне задумы серыі твораў аб гістарычных шляхах беларускага народа ад часоў прыгону да сучаснасці. Раман “Бацькаўшчына” (1931) як этапны ў творчасці пісьменніка: праблематыка, вобразы, стыль. Вобраз Леапольда Гушкі як увасабленне нацыянальнага характару і беларускага лёсу, яго эпічнае ўзбуйненне. Шляхі пошуку Бацькаўшчыны Гушкам. Вобразы Сурвілы і Мазавецкага. Схематызм, ілюстрацыйнасць асобных сцэн, эпізодаў, сюжэтных ліній (лёс Адася Гушкі, Сымона і Рыгора Чуйкі, палоннага Эдварда Лявэра). Спрошчанае вырашэнне канфлікту ў творы.
Заняткі другія
|