|
Вялікай Айчыннай вайныDate: 2015-10-07; view: 2792. Творчасць К.Чорнага перыяду
1. Характарыстыка апавяданнў са зб. “Вялікае сэрца”: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, вобразная сістэма [1 – 4; 5; 6; 8; 13; 14; 53; 54; 56; 57].
Творчасць К.Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Зборнік апавяданняў “Вялікае сэрца” (1945): тэматыка, праблематыка, пафас. Ідэйна-тэматычны аналіз апавяданняў “Вялікае сэрца”, “Бацька”, “Маленькая жанчына”, “Матчына благаславенне” і інш.
2. Раман “Вялікі дзень”: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў [1 – 4; 5 – 7; 9; 23; 27; 53; 54 ].
Раман “Вялікі дзень” (1941 – 1944): тэматыка, жантава-стылёвыя асаблівасці. Розныя шляхі пошуку Бацькаўшчыны героямі твора: для адных “родная” зямля – толькі тая, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці (Адам Блецька, стары і малады Гальвасы, бацька і сын Тоўхарты, Ксавэры); для другіх Радзіма – гэта паняцце духоўнае (Максім Астаповіч, Антон Цвірка, Кірыла і Уладзімір Вялічкі). Даследаванне пісьменнікам вытокаў, ідэалогіі фашызму (вобразы Адама Блецькі, Гальвасаў, Тоўхарта). Паказ зверстваў нацыстаў. Гуманістычны пафас твора.
3. Раман “Пошукі будучыні”: праблематыка, пафас, вобразная сістэма [1 – 4; 5; 6; 7; 9; 10; 14; 15; 23; 27; 37; 38; 40; 41; 53; 54; 56].
Раман “Пошукі будучыні” (1944) як працяг задуманага пісьменнікам цыклу твораў пра гісторыю Бацькаўшчыны. Тэматыка, праблематыка, сацыяльна-філасофскі змест твора, асаблівасці сюжэтна-кампазіцыйнай асновы. Аўтарская канцэпцыя гістарычнай будучыні беларускага народа. Асэнсаванне філасофскіх катэгорый (ідыём) будучыні, Бацькаўшчыны, шчасця. Раскрыццё празаікам двухбаковай сувязі і залежнасці паняццяў “чалавек – народ – чалавецтва”. Паказ трагізму вайны і цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў у часы фашысцкай акупацыі.Глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы “ўкрадзенага маленства” як увасабленне гора і пакут народа, выкліканых войнамі (вобразы Кастуся Лукашэвіча, Волечкі Нявады). Няздзейсненыя мары аб шчасці старэйшага пакалення герояў (вобразы старога Нявады, Сымона Ракуцькі). Аўтарскі погляд на сям'ю як галоўную апору ў пошуках шчаслівай будучыні. Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы чалавецтву (вобразы бацькі і сына Шрэдэраў). Вобразы Фельчара, графа Паліводскага, Люцыяна Акаловіча: іх значэнне для разумення поглядаў аўтара на праблему шчасця. Вобразы-сімвалы ў рамане К.Чорнага “Пошукі будучыні”: вобраз Вялікага і Малога скрыжаванняў, Разбуранага гнязда, Украдзенага маленства, Будучыні, Мінулага, Маленства, Часу, Шчасця, Вялікага злодзея. Гістарызм мастацкага мыслення пісьменніка, глыбіня яго псіхалагічнай і філасофскай думкі. Праявы гуманізму К.Чорнага.
4.Раман “Млечны шлях”: змястоўнасць жанравай формы і адметнасць вобразнай сістэмы. Сімвалічнасць вобраза Млечнага шляху [1 – 4; 5; 6; 9; 14; 15; 27; 42; 53; 54; 56].
Раман “Млечны шлях”(1944) як “раман-эксперымент”, “філасофскі раман з адразу заяўленай умоўнасцю сітуацыі” (А.Адамовіч). Тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест твора. Задума пісьменніка паказаць “беларускага чалавека сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у час Айчыннай вайны” (К.Чорны). Засяроджаннасць К.Чорнага на філасофскіх пытаннях сутнасці жыцця, прызначэнні чалавека, на выкрыцці фашысцкай ідэалогіі. Вобразы чырвонаармейца Уладзіміра Ярмаліцкага, паляка Люцыяна Акаловіча, чэха Эдуарда Новака, немца-“таўстуна” і немца-“старога”, беларуса Мікалая Сямагі і яго дачкі. Сімволіка-абагулены характар некаторых эпізодаў рамана (пагоня за быком, пахаванне дзяўчынкі, споведзь герояў перад Гануляй, уяўленне Ярмаліцкага аб лёсе сваёй магчымай дачушкі і інш.). Сімвалічнасць вобраза Млечнага шляху. Млечны Шлях у рамане – метафара мірнага часу, кахання, матчынай пяшчоты, антытэза крываваму шляху вайны.
5.Аповесць “Скіп'еўскі лес”: тэматыка, праблематыка, пафас [1 – 4; 6; 9; 13; 23; 26; 53; 54].*
Аповесць “Скіп'ёўскі лес”: ідэйна-мастацкі змест. Значэнне творчасці К.Чорнага ў развіцці беларускай інтэлектуальна-філасофскай прозы. Актуалізацыя твораў празаіка ў канцы ХХ ст. Вобразы Сабастыяна Рамашкі, Мікалая Разважніка, Кастуся Прыбыткоўскага, іх роля ў ідэйна-мастацкага зместу твора.
6. Драматычныя творы К.Чорнага*. Праблематыка, мастацкія асаблівасці п'ес К.Чорнага “Лета” (1932), “Бацькаўшчына” (некалькі варыянтаў, 1932 – 1939), “Насцечка” (1940), “Ірынка” (1940) [1; 4; 26; 53; 54].
ЛІТАРАТУРА: Падручнікі: 1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. Т. 2. Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я.Купалы. – Мінск: Бел. навука, 1999. – С. 330 – 369. 2. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20 – 50-я гады): Падручнік / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск: Выш. шк., 2000. – С. 411 – 446. 3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940 гг.: Падручнік / В.В.Казлова, У.А.Калеснік, А.М.Клачко і інш.; Пад агул. рэд. Лазарука М.А., Семяновіча А.А. – Мінск: Выш. шк., 1981. – С. 348 – 386. 4. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 ч. Ч. 1.: Вучэб. дапаможнік / С.А.Андраюк, М.М.Барсток, Д.Я.Бугаёў і інш.; Пад рэд. І.Я.Навуменкі і інш. — Мінск: Выш. шк., 1981.– С. 285 – 306.
Навуковая:
5. Адамовіч А. Маштабнасць прозы: Урокі творчасці К.Чорнага. – Мінск, 1972. – 198 с. 6. Адамовіч А. Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага. – Мінск, 1988. – 180 с. 7. Андраюк С. Свет у чалавеку // Андраюк С. Пiсьменнiкi. Кнiгi. – Мінск, 1997.– С. 24 – 43. 8. Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс / Зб. артыкулаў / Рэд.: І.Барысенка, П.Дзюбайла. – Мінск, 1971. – 327 с. 9. Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць / Зб. артыкулаў / Рэд.: І.Барысенка, П.Дзюбайла. – Мінск, 1971. – С. 67 – 74; С. 169 – 188; С. 202 – 224. 10. Бельскі А. Сын зямлі і зорнага неба // Бельскі А.І. Краса і смутак. – Мінск, 2000. – С. 33 – 42. 11. Бугаёў Дз. К.Чорны: Творчы шлях // Бугаёў Дз. Праўда i мужнасць таленту.– Мінск, 1992. – С. 37 – 42. 12. Жураўлёў В. Праблема прычыннасці і эпічнасці і развіццё рэалістычных традыцый: Творчасць Кузьмы Чорнага // Жураўлёў В.П., Тычына М.А. Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм. – Мінск, 1982. – С. 78 – 86. 13. Каваленка В. У працэсе станаўлення: Проза 20 – 30-х гадоў // Каваленка В., Мушынскі М., Яскевіч А. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі. – Мінск, 1972. – С. 100 – 106; С. 126 – 128; С. 144 – 153; С. 170 – 178. 14. Казека Я. Кузьма Чорны: Старонкі творчасці. – Мінск, 1980. С. 8 – 41; С. 51 – 75; С. 98 – 112. 15. Казека Я. Майстэрства апавядальніка // Казека Я. Гартаванае слова: Выбранае. – Мінск, 1985. – С. 96 – 148; С. 149 – 176. 16. Корань Л. Кузьма Чорны // Корань Л. Цукровы пеўнiк: Лiт.-крыт. арт. – Мінск, 1996. – С. 65 – 113. 17. Крот М. Пошук праўды працягваецца: К.Чорны “Трэцяе пакаленне” // Крот М.С. Жывыя старонкі мінулага: Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў. – Мінск, 1998. – С. 115 – 138. 18. Матрунёнак А. Псіхалагічны аналіз і станаўленне беларускага рамана. – Мінск, 1973. – С. 216 – 288. 19. Мушынскі М. І нічога, апроч праўды: Якой быць “Гісторыі беларускай літаратуры”. – Мінск, 1991. – С. 74 – 87. 20. Мушынскі М. Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа?: Кузьма Чорны. “Трэцяе пакалнне” // Абнавіцца духам: Старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі / Склад. Н.Е.Пашкевіч. – Мінск, 1992. – С. 98 – 116. 21. Мушынскі М.І. “Зямля – гэта частка чалавечай душы…”: Пра раман К.Чорнага “Зямля” // Чорны К. Зямля: Раман; Мікуліч Б. Аповесць для сябе: Документальная аповесць. – Мінск, 1998. – С. 6 – 17. 22. Навуменка І.Я. Ранні Чорны (1923 – 1929). – Мінск, 2000. С. 3 – 47; С. 50 – 64; С. 66 – 78; С. 83 – 91. 23. Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе К.Чорнага. – Мінск, 1981. – С. 11 – 18; С. 23 – 33; С. 43 – 53; С. 70 – 84; С. 96 – 154.
24. Далідовіч Л. Эпік, або ўрокі класіка // Маладосць – 2000. – № 6. – С. 226 – 232. 25. Жураўлёў В. “Хто ж такі селянін?: Аповесць К.Чорнага “Лявон Бушмар” // ЛіМ.– 1992. – № 44 (30 кастр.) – С. 8 – 9. 26. Карпава Л. Акрыленыя богам: Тэма любові, кахання ў творах Кузьмы Чорнага // Роднае слова . – 2001. – № 6 – С. 11 – 14. 27. Карпава Л.У. Стылёвы дыяпазон ваеннай раманістыкі Кузьмы Чорнага // Веснік БДУ. Сер. 4. – 2000.– № 1.– С. 3 – 6. 28. Ківель І. Дзе яна, праўда?: Пра аповесць К.Чорнага “Лявон Бушмар” // Бел. мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 12. – С. 67 – 69. 29. Максімовіч В. Шлях да чалавечнасці: Роздум над творчасцю К.Чорнага // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С. 16 – 19. 30. Марціновіч А. “Жыццё ты маё шырокае...”: Да 100 годдзя К.Чорнага // Бел. думка. – 2000. – № 6. – С. 13 – 21. 31. Мележ І. Пра творчасць К.Чорнага // Мележ І. Зб. твораў: У 10 т. Т. 8. – Мн., 1983. – С. 67 – 90. 32. Мельнікава А. Імпрэсіянізм у творах Кузьмы Чорнага 20-х гадоў // Роднае слова. – 1997. – № 9. – С. 19 – 35. 33. Мельнікава А. Інтуітывісцкія тэндэнцыі ў творчасці Кузьмы Чорнага // Роднае слова. – 2001. – № 6. – С. 14 – 17. 34. Мельнікава А.М. Спецыфіка вобразнага мыслення Кузьмы Чорнага 20-х гадоў // Мастацкі вобраз: генезіс, эвалюцыя, сучасны стан: Матэрыялы міжнар. нав. канф. 28 – 30 верасня 2000 г. – Брэст, 2002. – С. 170 – 172. 35. Мішчанчук М. “Мінімум няволі і максімум волі…”: Кузьма Чорны ў пошуку адказаў на балючыя пытанні даваеннай рэчаіснасці // Роднае слова. – 1998. – № 8. – С. 124 – 129. 36. Мішчанчук М. “Пракляцце таму, хто паліць і разбурае”: Творы К.Чорнага ваеннай пары // Роднае слова. – 1998. – № 9. – С. 137 – 145. 37. Мішчанчук М. Вобразы герояў рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”: Наватарства тыпажоў – прадстаўнікоў старэйшага пакалення // Роднае слова. – 1999. – № 3. – С. 118 – 126. 38. Мішчанчук М. Майстар ваеннай эпічнай прозы: К.Чорны // Роднае слова. – 1998. – № 6. – С. 96 – 106. 39. Мішчанчук М. Майстэрства Кузьмы Чорнага-раманіста // Роднае слова. – 1999. – № 7. – С. 92 – 99. 40. Мішчанчук М.І. Вобразы-сімвалы ў рамане К.Чорнага “Пошукі будучыні” // Роднае слова. – 1999. – № 2. – С. 108 – 111. 41. Мішчанчук М.І. К.Чорны “Пошукі будучыні”: Гісторыя напісання. Пафас. Праблематыка // Роднае слова. – 1999. – № 1. – С. 94 – 100. 42. Паталкоў Ю. Топас чалавека пакаяннага: Раман “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага і сучасная яму літаратура // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С. 20 – 23. 43. Тычына М. Партрэт мастака ў інтэр'еры эпохі // ЛіМ – 2000.– 23 чэрв. – С. 6. 44. Шаладонаў І. Раннія творы Кузьмы Чорнага // Полымя. – 2000. – № 6. – С. 191 – 204.
Метадычная:
45. Карпава Л.У. Эпічнае асэнсаванне вайны ў рамане К.Чорнага “Пошукі будучыні” (ХІ клас) // Бел. мова і літ. – 2004. – № 3. – С. 3 – 13. 46. Мароз Т.І. К.Чорны. Насцечка (V клас) // Бел. мова і літ. – 2003. – № 5. – С. 90 – 99. 47. Мішчанчук М. Кузьма Чорны. Новыя творы паводле школьнай праграмы “Вераснёвыя ночы”, “Макаркавых Волька” // Роднае слова. – 2001. – № 6. – С. 40 – 45. 48. Мішчанчук М. Кузьма Чорны. Новыя творы ў школьнай праграме (ІХ клас)… // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 58 – 60. 49. Мішчанчук М.І. Вобразы рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”: Волечка Нявада і Кастусь Лукашэвіч // Роднае слова. – 1999. – № 4. – С. 75 – 84. 50. Мушынская Т. Кузьма Чорны. “Пошукі будучыні”: Вывучэнне рамана ў ХІ класе // Роднае слова. – 1999. – № 7. – С. 116 – 129. 51. Чорны К. Насцечка: Аналіз аповесці // Родная літаратура ў 6 класе: Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / Пад рэд. В.Я.Ляшук. – Мінск, 2000. – С. 168 – 184.
Дакументальна-мастацкая:
52. Быкаў В. Дзённік К.Чорнага // Полымя. – 1988. – № 4. – С. 155 – 163. 53. Чорны К. Збор твораў: У 8 т. Т.1 – 8. – Мінск, 1972 – 1975. 54. Чорны К. Збор твораў: У 6 т. Т.1 – 6. – Мінск, 1989. 55. Чорны К. Смага. Аповесць // Полымя. – 1990. – № 5. – С. 112 – 124. 56. Чорны К. Выбраныя творы / Уклад. і прад. М. Тычыны. – Мінск: Беллітфонд, 2000. – (“Беларускі кнігазбор”: мастацкая літаратура). – 608 с. 57. Чорны К. Вераснёвыя ночы: Апавяданні і раман. – Мінск, 2003. – 429 с. 58. Чорны К. Жажда: Из неоконченного // Всемирная литература. – 2000. – № 9. – С. 164 – 178.
|