Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ М.ЛЫНЬКОВА (1899 – 1975)


Date: 2015-10-07; view: 1557.


 

П Л А Н :

 

1. Біяграфічныя звесткі. Тэмы грамадзянскай вайны і будаўніцтва новага жыцця ў апавяданнях 20 – 30-х гадоў (“Над Бугам”, “Гой”, “Крот”, “Радо”, “Андрэй Лятун”, “На вялікай хвалі”, “Саўка-агіцірнік”, “Світка” і інш.) [1 – 4; 5; 10 – 13; 15; 16; 18; 20; 21; 27; 30 – 34].

 

Этапы жыццёвага і творчага шляху М.Лынькова: дзяцінства ў сям'і чыгуначнікаў, вучоба ў Рагачоўскай семінарыі; бабруйскі перыяд жыцця, праца рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва БССР, галоўным рэдактарам “Полымя”; праца работнікам друку ў дзеючай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, трагічны лёс сям'і М.Лынькова ў акупаваным Мінску; пасляваенны перыяд жыцця пісьменніка: Старшыня Саюза пісьменнікаў, дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі Навук, актыўная грамадская дзейнасць пісьменніка.

Нарысавы характар і аўтабіяграфічнае паходжанне зместу першага апавядання “З пражытых год” (1926). Праблематыка, жанравыя асаблівасці, ацэнка ў сучасным літаратуразнаўстве апавяданняў М. Лынькова “Над Бугам” (1927), “Гой” (1926), “Крот”, “Радо” (1928), “Маньчжур” (1928), “Кларнет” (1928) і інш., стылёвае адзiнства гэтых твораў пiсьменнiка: рамантызм, лірызм, сімволіка, метафарызацыя, выразнасць мастацкай дэталі, iнверсiйнасць сюжэта, рытмізацыя прозы; тэма вёcкi, станаўлення новага чалавека ў творчасцi М.Лынькова 30-х гадоў: “сумленны” рэалізм у апавяданнях “Саўка-агіцірнік” (1932), “Салавей-разбойнік” (1932), “Світка” (1932); вapтacцi i недахопы гэтых мастацкіх твораў.

 

2. Ацэнка аповесці М.Лынькова “Апошні зверыядавец” сучасным літаратуразнаўствам [1; 2; 5; 6; 9; 15; 32].*

 

Багацце назіранняў над жыццём, барацьба новага і старога ў аповесці “Апошні зверыядавец” (1929); характарыстыка вобразаў Граеўскага, моладзі – Яшкі Логінава, Валі, Сашкі Каведлы і інш.; перагружанасць аповесці дробнымі дэталямі, неабавязковымі эпізодамі, “раскіданасць” кампазіцыі.

3. Значэнне аповесці “На чырвоных лядах” для развіцця эпічных тэндэнцый у творчасці М.Лынькова [1 – 4; 6; 10; 16; 17; 32].

 

Мазаічнасць жанрава-стылявой будовы аповесці “На чырвоных лядах” (1933); кампазіцыйная неўпарадкаванасць і незакончанасць твора; ацэнка рамана ў літаратуразнаўстве розных часоў.

 

4. Ідэйна-мастацкі змест апавяданняў са зб. М.Лынькова “Сустрэчы”. Адметнасць твораў М.Лынькова для дзяцей [1 – 4; 12; 13; 14; 32 – 33].*

Тэма ўз'яднання Беларусi ў зборнiку апавяданняў пісьменніка “Сустрэчы” (1940): кантрастнасць у абмалёуцы рэчаicнасцi, трагедыйны і аптымістычны пафас твораў, якія ўвайшлі ў зборнік (“Ядвісін дуб”, “Тры злоты”, “Сустрэчы” і інш.); сюжэтна-кампазiцыйная будова апавядання “Сустрэчы”, асаблiвасцi раскрыцця вобразаў Захара Крымянца і Гені.

Мастацкая значнасць твораў М.Лынькова для дзяцей: эстэтычна-выхаваўчая каштоўнасць апавядання “Янка-парашутыст” (1935), героiка-прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях “Пра смелага ваяку Мiшку i яго слаўных таварышаў” (1937) і “Мiколка-паравоз” (1937), псixалаriзм у абмалёўцы галоўных вобразаў гэтых твораў, спалучэнне ў іх сюжэтах гумарыстычнай, рамантычнай і лiрычнай плыняў.

 

5. Трагедыйны пафас творчасцi М.Лынькова перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асэнсаванне праблемы “вайна і дзеці” [1 – 4; 12; 13; 15; 28; 32; 33].

 

Адлюстраванне народнай трагедыi ў апавяданнях зб. “Астап” (1944): паказ гepoiкi змагання ў апавяданнях “Васількі”, “Ірына”, “Пацалунак”, сусанінскі матыў у апавяданні “Астап”, тэма загубленага дзяцінства ў творах (апавяданні “Васiлькi”, “Дзіцячы башмачок”, “Недапетыя песні”, “Астап” i iнш.), гумарыстычная плынь у апавяданні “Дзед Аўсей і Палашка”; рамантычная сімволіка і роля мастацкай дэтaлi ў гэтых творах.

 

6. Раман “Векапомныя дні” як спроба стварэння эпапеі аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны [1 – 4; 8; 9; 12; 13; 15; 32; 33].

 

Раман “Векапомныя днi” (1949 – 56) М.Лынькова: задума твора i гісторыя напісання, разнастайнасць праблематыкі i гераiчны пафас твора, дакументальны пачатак у рамане, панарамнасць у паказе ваеннай рэчаiснасцi, паказ у творы нараджэння і разгортвання партызанскай барацьбы, адметнасці стварэння сiстэмы вобразаў у творы: сялян, iнтэлігенцыі, моладзі, вайскоўцаў; сатырычныя сродкі ў абмалёўцы адмоўных герояў: здраднiкаў і фашыстаў; спалучэнне гераiчнага і трaгiчнага ў рамане; выдаткi i страты ў стварэннi рамана-эпапеi: неўвязкі ў мастацкай логіцы твора, аблегчанасць у паказе першых трагічных дзён вайны, катрастная сэнсавая афарбоўка прозвішчаў станоўчых герояў і ворагаў і інш.; месца рамана ў гісторыі беларускай літаратуры.

 

ЛІТАРАТУРА:

 

Падручнікі:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. Т. 2. Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я.Купалы. – Мінск: Бел. навука, 1999. – С. 370 – 412.

2. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20 – 50-я гады): Падручнік / У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск: Выш. шк., 2000. – С. 477 – 502.

3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940 гг.: Падручнік / В.В.Казлова, У.А.Калеснік, А.М.Клачко і інш.; Пад агул. рэд. Лазарука М.А., Семяновіча А.А. – Мінск: Выш. шк., 1981. – С. 420 – 453.

4. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 ч.: Ч. 2. Вучэб. дапаможнік / С.А.Андраюк, М.М.Барсток, Д.Я.Бугаёў і інш.; Пад рэд. І.Я.Навуменкі і інш. — Мінск: Выш. шк., 1982. – С. 145 – 170.

 

Навуковая:

 

5. Бугаёў Дз. Служэнне Беларусі: Прабл. арт., літ. партр., эсэ, успаміны. – Мінск, 2003. – С.124 – 168.

6. Бугаёў Дз. Міхась Лынькоў // Бугаёў Дз. Спавядальнае слова: Літ. крытыка, успаміны. – Мінск, 2001. – С. 158 – 183.

7. Бугаёў Дз. Шчодрае сэрца пісьменніка: Проза М.Лынькова даваеннага часу. – Мінск, 1963. – 198 с.

8. Дзюбайла П. Раман “Векапомныя дні” М.Лынькова // Дзюбайла П. Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. – Мінск, 1964. – С. 76 – 125.

9. Жураўлёў В.П. Актуальнасць традыцый: Я.Колас у пісьменніцкім асяродку. – Мінск, 2002. – С. 155 – 179.

10. Казека Я. Падарожжа ў маладосць: Артыкулы, літ. партрэты, успаміны – Мінск, 1984. – С. 60 – 78.

11. Куляшоў Ф. Вернасць абвязку (“Гой” і інш.) // Куляшоў Ф. У дарозе. – Мінск, 1988. – С. 35 – 44.

12. Куляшоў Ф. Нарыс жыцця і творчасці М.Лынькова. – Мінск, 1979. – 191 с.

13. Шупенька Г. Прага мастацкасці: Выбранае. – Мінск, 1996. – С. 430 – 442.

 

14. Барадзіна А. Выяўленне гуманістычнага патэнцыялу творчасці М.Лынькова (зб. “Сустрэчы”) // Беларуская мова і літаратура. – 1999. – № 2. – С. 62 – 68.

15. Бугаёў Дз. Сэрца ў яго сапраўды было шчодрае: Аб творчасці М.Лынькова // Полымя. – 1999. – № 11. – С. 184 – 204.

16. Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. – 1996. – № 5. – 237 – 245.

17. Жураўлёў В. Мастацкая функцыя побыту у рамане Міхася Лынькова – “На чырвоных лядах” // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 32 – 35.

18. Мехаў У. “І плакала Рыва...”: Перачытваючы апавяданне Лынькова // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 26 мая. – С. 14 – 15.

19. Саламаха У. Да Лынькова ў Крынкі // Маладосць. – 2000. – № 2. – С.237 – 245.

20. Суднік З. Рамантычная накіраванасць ранніх апавяданняў М.Лынькова // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 11. – С. 27 – 31.

21. Тарасевіч Р. Пісьменніцкі “дэсант” Міхася Лынькова, або Пра лёс кнігі, якая за 50 гадоў так і не надрукавана: кн. “Беларускі паход” // Маладосць. – 1994. – № 3. С. 197 – 199.

22. Тычына М. Пясняр рамантычнага парыву: Штрыхі да партрэта М.Лынькова // Роднае слова. – 1999. – № 11. – С. 11 – 26.

 

Метадычная:

 

23. Аўрамчык М. Знаёмыя постаці. – Мінск, 2004. – С. 68 – 72.

24. Грынкевіч Р. Літаратурная віктарына па творчасці М.Лынькова // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 7. – С. 64 – 66.

25. Жуковіч М.В. Міхась Лынькоў. Аповесць “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” // Беларуская мова і літаратура. – 2001. – № 3. – С. 67 – 74; № 4. – С. 88 – 99.

26. Літаратура ў 5-м класе: Дапам. для наст. / Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск, 1997. – С. 230 – 237.

27. Ляшук В., Малажай Г. “Андрэй Лятун” М.Лынькова // Ляшук В., Малажай Г. Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. – Мінск, 1992. – С. 112 – 120.

28. Цітова Л.К. Аналіз эпічных твораў у сярэдніх класах: На матэрыяле апавядання М.Лынькова “Васількі” // Урок літаратуры ў школе: Кніга для настаўніка. – Мінск, 1995. – С. 74 – 87.

29. Яфімава М. Грамадзянскае святло таленту: Літаратурна-музыкальная кампазіцыя па творчасці М.Лынькова // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 9. – С. 74 – 79.

 

Дакументальна-мастацкая:

 

30. Кадзет М. “Душа радуецца за нашы перамогі”: Малавядомыя лісты М.Лынькова // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 7 мая. – С. 15.

31. Кенька М. М.Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці. – Мінск, 1987. – 176 с.

32. Лынькоў М. Збор твораў: У 8 т. Т.1 – 8. – Мінск, 1982 – 1985.

33. Лынькоў М. Над Бугам. Выбранае. – Мінск, 2002. – 446 с.

34. Лынькоў Міхась Ціханавіч: Аўтабіяграфія // Роднае слова. – 1999. – № 11. – С. 201 – 207.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Вялікай Айчыннай вайны | КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.386 s.