Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ


Date: 2015-10-07; view: 593.


І ТЭМАТЫКА

МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ

Установа адукацыі

“Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”

 

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
(у кантэксце сусветных цывілізацый)

 

 

Для студэнтаў

неспецыяльных факультэтаў

 

Брэст 2008

 

Сярод прадметаў, што вывучаюцца ў вышэйшых навучальных установах, адно з вядучых месцаў належыць курсу “Гісторыя Беларусі”. Гісторыя Беларусі - дысцыпліна, прадметам вывучэння якой з,яўляецца сістэма ведаў аб фарміраванні і развіцці беларускага этнасу, аб сацыяльна-палітычным , эканамічным, культурным і духоўным жыцці беларускага народа ў кантэксце сусветнай гісторыі. Па гісторыі Беларусі студэнт павінен ведаць:

- асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, фармацыйны, цывілізаваны і культуралагічны падыходы да разглядаемага гістарычнага працэсу;

- асноўныя гістарычныя факты, даты, падзеі, асобы;

- ролю айчыннай гісторыі ў цывілізацыйным працэсе;

умець характарызаваць:

- асноўныя этапы развіцця цывілізацыі на ўсходнеславянскіх землях;

- гістарычныя межы развіцця і формы існавання беларускай дзяржаўнасці ў

розныя гістарычныя эпохі;

- асноўныя этапы эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі;

умець аналізаваць:

- супярэчлівыя працэсы гістарычнага развіцця;

- асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі эканамічнага, палітычнага і культурнага

жыцця беларускага народа ў сусветным гістарычным кантэксце;

- працэс развіцця дзяржаўных форм жыцця беларускага народа, асноўныя этапы станаўлення яго дзяржаўнасці ў розныя гістарычныя эпохі;

- асноўныя тэндэнцыі развіцця Беларусі ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, станаўленне грамадства і прававой дзяржавы;

набыць навыкі і якасці:

- умець перадаць і абгрунтаваць сваю пазіцыю і весці дыялог па праблемах, якія датычацца цэннасных адносін да сусветнай і айчыннай гісторыі;

- набыць палітычную талерантнасць і вопыт палітычнага кансэнсуса на аснове ведаў айчыннай і сусветнай гісторыі.

Адной з асноўных форм вучэбнай работы на завочным аддзяленні з,яўляецца напісанне кантрольных прац. Гэта своеасаблівая справаздача аб самастойнай працы студэнта-завочніка, форма праверкі яго ведаў, сродак падрыхтоўкі да заліку і экзамену. Толькі пасля выканання і абароны пісьмовых кантрольных прац студэнт можа быць дапушчаны да іспытаў па гісторыі Беларусі.

Пры выкананні кантрольнай працы па гісторыі Беларусі студэнт вырашае наступныя задачы:

1. Правадзіць бібліяграфічны пошук неабходных крыніц, вывучае манаграфіі, падручнікі, часопісныя і газетныя артыкулы, энцыклапедычную і даведачную літаратуру.

2. Аналізуе і аб,ядноўвае навуковыя рэаліі; мэтанакіравана выдзяляе, сістэматызуе і асэнсоўвае тэарэтычнае становішча навукі, факты, даты.

3. Вызначае актуальныя праблемы гісторыі Беларусі і параўноўвае розныя падыходы да гістарычных падзей.

4. Пры афармленні кантрольнай працы неабходна прытрымлівацца наступнай структуры:

- кантрольная праца афармляецца ў сшытку аб,емам 24 рукапісныя старонкі, якія зверху нумаруюцца, за выключэннем тытульнага ліста;

- на першай старонцы кантрольнай працы ўказваецца тэма і план-запіс асноўных палажэнняў даследуемай праблемы. План работы можа быць простым і складаным. Асноўныя часткі складанага плана маюць падпункты, якія дэталізуюць альбо тлумачаць змест асноўных пунктаў. Пры складанні плана патрабуюцца дакладнасць, удумлівасць, лагічнасць. Пераказ зместу кантрольнай працы павінен адпавядаць складзенаму плану.

 

У з о р плана кантрольнай працы:

 

Тэма: Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг.

 

П л а н .

Уводзіны.

 

І. Польскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

1.1.Наступленне польскіх войскаў.

1.2.Партызанская і падпольная барацьба ў тыле польскіх акупантаў.

1.3.Палітыка польскага ўрада ў дачыненні да БНР.

ІІ. Падзеі на фронце.

2.1.Новае наступленне польскіх войскаў.

2.2.Контрнаступленне Чырвонай Арміі.

2.3.Паўторнае абвяшчэнне БССР.

ІІІ. Рыжскі мірны дагавор і Беларусь.

ІУ. Антысавецкія паўстанні. Палітыка «ваеннага камунізму».

 

Заключэнне.

 

- З новай старонкі пачынаюцца ўводзіны, дзе раскрываецца актуальнасць тэмы, яе значэнне і месца ў курсе «Гісторыя Беларусі». Тут жа неабходна зрабіць кароткі гістарыяграфічны агляд выкарыстанай пры напісанні кантрольнай працы літаратуры.

- У асноўным тэксце лагічна і паслядоўна раскрываюцца пункты плана, выдзяляюцца асноўныя моманты тэмы, прыводзяцца асобы, указваюцца канткрэтныя даты, аналізуюцца розныя падыходы да падачы даследуемай праблемы. Тэкст працы перадаецца вольным пераказам.

- Пры выкарыстанні цытат неабходна рабіць бібліяграфічныя спасылкі. Цытата бярэцца ў двукоссе і суправаджаецца спасылкай. Словы аўтара не павінны скажацца. Бібліяграфічная спасылка можа быць унутрытэкставай, напрыклад: «Н.Сташкевіч у сваім артыкуле « Эсэры: мінулае без будучага?» адзначае, што…». Спасылка на крыніцу можа быць і пазатэкставай: «Пасля акупацыі Мінска тут быў утвораны Часовы Беларускі Нацыянальны камітэт (ЧБНК) на чале…»[5, 217]. Тады ў канцы цытаты ў квадратных дужках пазначаюцца лічбы, якія ўказваюць на нумар крыніцы ў спіске літаратуры і старонкі, дзе ўзята цытата: [5, 217].

- Пасля асноўнага тэксту ідзе заключная частка, у якой аўтар робіць вывады, праводзіць вынікі работы. Пазітыўна ацэньваецца ўменне студэнта выкарыстоўваць у рабоце краязнаўчы матэрыял.

- Кантрольную працу завяршае спіс выкарыстанай літаратуры, які афармляецца па правілах бібліяграфічнага апісання. У спісе літаратуры ўказваецца прозвішча і ініцыялы аўтарат крыніцы, поўная назва кнігі ці артыкула, месца і год выдання.

Н а п р ы к л а д:

1. Анішчанка Я.К. Сеймавы праэкт 1788 і яго рэалізацыя царызмам //Весці АНБССР. Сер.грамад.навук. 1991, № 5.

2. Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл.давед. Мн.: Бел.Эн., 2001.

3. Лашкевіч Ж..З мастацкім і матэрыяльным поспехам //ЛіМ 1998, 17 красавіка .

4. Шчакацілін М. Нарысы з гісторыі Беларускага мастацтва. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.

 

- Аценка кантрольнай працы ажыццяўляецца выкладчыкам у форме субяседвання са студэнтам па асноўных палажэннях, змесце, выніках напярэдадні экзамену.

Кантрольная праца не дапускаецца да аброны і вяртаецца на дапрацоўку студэнту, калі:

- змест не адпавядае тэме;

- тэма раскрыта павярхоўна;

- няправільна афармлены спасылкі і спіс выкарыстанай літаратуры.

Прапанаваная тэматыка кантрольных прац не абмяжоўвае самастойнасці студэнта і можа быць зменена.

 

 

Тэма 1. УЗНІКНЕННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ

1. Старажытнае грамадства.

2. Канцэпцыі славянскага засялення тэрыторыі сучаснай Беларусі.

3. Заняткі і вераванні славян.

4. Паходжанне назвы «Беларя Русь».

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Ажываюць сівыя стагоддзі. Мн., 1992.

2. Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі. Мн., 1992.

3. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Наваградскі перыяд. Мн., 1991.

4. Загорульский Э. Древняя история Белоруссии. Мн., 1977.

5. Імя тваё Белая Русь. Мн., 1991.

6. Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.

7. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

8. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х ч. Ч.1. Мн., 1998.

9. Пилипенко М. Возникновение Белоруссии. Мн., 1991.

10. Рогалев А. Белая Русь и беларусы. Гомель, 1994.

11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

 

Тэма 2. БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ У СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ

1. Полацкае і Тураўскае княствы – вытокі беларускай дзяржаўнасці.

2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё княстваў у ІХ–пачатку ХШ стст.

3. Рэлігія і культура беларускіх зямель у ІХ- пер.пал.ХШ стст.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Арлоў І. Ефрасіння Полацкая. Мн., 1993.

2. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990.

3. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

4. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Наваградскі перыяд. Мн., 1991.

5. Лабінцаў М. Старая казка Палесся. (Турава-Пінская зямля). Мн., 1993.

6. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

7. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

8. Пилипенко М. Возникновение Белоруссии. Мн., 1991.

9. Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.

10. Тарасаў К. Памяць пра лягенды. Мн., 1994.

11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

12. Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

13. Юхо Я. Паходжанне дзяржавы на Беларусі // Спадчына, 1990, № 4.

 

 

Тэма 3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА

ЛІТОЎСКАГА

1. Утварэнне ВКЛ і асноўныя этапы яго фарміравання.

2. Барацьба супраць крыжакоў. Грунвальдская бітва.

.

Л і т а р а т у р а:

 

1. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

2. Краўцэвіч А. Тэўтонскі ордэн. Мн., 1993.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

4. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы. Мн., 1993.

5. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

 

Тэма 4. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ХШ-ХУІ стст.

1. Агульная характарыстыка беларускай культуры ХШ-ХУІ стст.

2. Царква і рэлігія на Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя.

3. Беларускае адраджэнне. Ф.Скарына.

4. Фарміраванне беларускай народнасці.

 

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

2. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991

3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996.

4. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

5. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы. Мн., 1993

6. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

7. Францыск Скарына і яго лёс. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988.

8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

Тэма 5. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.

3. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

4. Рэлігійныя канфесіі на Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

2. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

3. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998

4. Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994, № 1.

5. Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.

6. Тарасаў К. Памяць пра легенды. Мн., 1994.

7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

8. Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

 

 

Тэма 6. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД НАРОДНЫХ ПАЎСТАННЯЎ 1648-1653 гг.

І ВОЙНАЎ РАСІІ З РЭЧЧУ ПАСПАЛІТАЙ І ШВЕЦЫЯЙ

1. Сялянскія і гарадскія паўстанні. Васіль Вашчыла.

2.Сучасныя погляды на войны Расіі з Рэччу Паспалітай.

3. Беларусь у Паўночнай вайне.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

2. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.

3. Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХУП-ХУШ вв. Мн., 1982.

4. Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мн., 1988.

5. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

6. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

7. Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.

8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

9. Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

 

 

Тэма 7. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ХУП-ХУШ стст.

 

1. Грамадска-палітычная думка ў ХУП-ХУШ стст.

2. Развіццё адукацыі.

3. Выяўленчае мастацтва, літаратура, вусная народная творчасць.

Л і т а р а т у р а:

 

1. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

2. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі у 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

3. Лыч Л., Новікаў У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996.

4. Тарасаў К. Памяць пра легенды. Мн., 1991.

5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

Тэма 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.

2. Спробы рэформаў і тры падзелы Рэчы Паспалітай.

3. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994, № 1.

2. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

3. Емельянчык У.П. Паланэз для касіянераў. З падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. Мн., 1994.

4. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.

5. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

6. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

8. Юхо Я. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1990.

9. Юхо Я., Емельянчык У. Нарадзіўся ліцвінам. Мн., 1994.

 

Тэма 9. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ.

 

1. Палітыка царызму пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

2. Спробы адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі.

3. Беларусь у вайне 1812 г.

Л і т а р а т у р а:

 

1. Ільяшкевіч М. Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панавання Кацярыны П і Паўла І (1772-1801). Мн., 1992.

2. Мазинг Г.Ю., Ерусалимчик Л.Ф. Березина, год 1812-ый. Мн., 1991.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

4. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

Тэма 10. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў 30-50 гг. ХІХ ст.

1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў 30-50гг. ХІХ ст.

2. Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг.

3. Палітыка русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

2. Иофе И.Г. Из истории белорусской деревни. Мн., 1990.

3. Лютый А. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце ХУШ-пер.пол.ХІХ вв. Мн.. 1987г.

4. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

5. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

 

Тэма 11. РЭФОРМЫ РУСКАГА ЦАРЫЗМУ 60-70-х гг. ХІХ ст. НА БЕЛАРУСІ

 

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў канцы ХУШ-50-х гг. ХІХ ст.

2. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці аграрнай рэформы на Беларусі.

3. Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

2. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998

3. Палютич В. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1862-1900 гг. Мн., 1990.

4. Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. Мн., 1965.

5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

 

Тэма 12. ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. НА БЕЛАРУСІ

1. Падрыхтоўка паўстання, яго прычыны і мэты.

2. К.Каліноўскі і яго рэвалюцыйная дзейнасць.

3. Прычыны паражэння паўстання.

 

Л і т а р а т у р а:

 

1. Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. Мн., 1965.

2. Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988.

3. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1993.

4. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.1., Мн., 1998.

5. Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ в. Мн., 1982.

6. Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.

7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1-5., 1993,1994,1996,1997,1999.

 

Тэма 13. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ДРУГОЙ


<== previous lecture | next lecture ==>
ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ М.ЛЫНЬКОВА (1899 – 1975) | ПАЛОВЕ ХІХ-ПАЧАТКУ ХХ стст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.782 s.