Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Выбар тэмы курсавой работы


Date: 2015-10-07; view: 664.


УСТУП

ПА НАПІСАННЮ КУРСАВЫХ І ДЫПЛОМНЫХ РАБОТ

МЕТАДЫЧНЫЯ УКАЗАННІ

РЭЖЫСУРА

 

для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

дзённай і завочнай формаў навучання

па спецыяльнасці 1-18 01 01 “Народная творчасць”,

спецыялізацыі 1-18 01 01-03 “Тэатральная творчасць”

 

 

Мінск 2007


 

Метадычныя ўказанні распрацаваны

 

Голікавай Л.Ф., кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам, загадчыкам кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

 

Алекснінай І.А., кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам, дацэнтам кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

 

Зацверджана на Савеце факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва 23.10.2007г., пратакол № 2.

 

Рэцэнзенты:

 

 

Рэкамендаваны вучэбна-метадычнай Радай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культры і мастацтваў

 

 

У метадычных указаннях для спецыялізацыі “Народная творчасць” (“Тэатральная”) раскрываецца працэс падрыхтоўкі і напісання курсавой работы па тэарэтычных і тэарэтыка-практычных напрамках, а таксама дыпломнай работы (рэжысёрскага пастановачнага плана спектакля), даюцца ўзоры неабходных дакументаў, бібліяграфічнага апісання выкарыстанай літаратуры, прыклады афармлення дадаткаў.

 

Для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання.

 

 


 

Сучасныя патрабаванні да спецыялістаў у галіне культуры і мастацтваў ва ўмовах шматузроўневай падрыхтоўкі вымагае асаблівай увагі да напісання такіх кваліфікацыйна-атэстацыйных работ будучых рэжысёраў, якімі з'яўляюцца курсавыя праекты як папярэдні крок да напісання дыплопных работ. Яны сведчаць аб якасці падрыхтоўкі студэнта, так як ў іх адлюстроўваюцца не толькі спецыяльныя (практычныя) веды, але і агульны ўзровень падрыхтаванасці да абранай прафесіі рэжысёра, арганізатара тэатральнай творчасці, выкладчыка тэатральных дысцыплін. У гэтых работах студэнт мае магчымасць прадэманстраваць і рэаліаваць цалкам свае творчыя і навуковыя магчымасці.

Вучэбна-даследчая праца студэнтаў кафедры тэатральнай творчасці не абмяжоўваецца напісаннем артыкулаў і выступленнем на спецыяльнай студэнцка-аспіранцкай штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі, вынікі якой дэпаніруюцца або публікуюцца ў друку, а лепшыя работы рэкамендуюцца да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Важнай часткай вучэбна-даследчай работы застаюцца менавіта курсавыя праекты.

На кафедры тэатральнай творчасці яны выконваюцца на 2 і 5 (ФТБК і СМ) і 4 (ФЗН) курсах. У адпаведнасці са спецыфікай абранай прафесіі, студэнт-рэжысёр мае права выбраць тэму курсавой работы або ў чыста тэарэтычным напрамку (гісторыі і тэорыі нацыянальнага /сусветнага/ тэатральнага мастацтва), або тэарэтычна-практычным (напісанне рэжысёрскага пастановачнага плана, абранага для пастаноўкі спектакля або ўрыўка з яго). У апошнім выпадку курсавая работа будзе складацца з двух асноўных этапаў: тэарэтычная распрацоўка эксплікацыі спектакля і практычнае яго ўвасабленне (або пастаноўка урыўка з абранай для аналізу п'есы).

У абоіх выпадках праца над курсавым праектам набывае адметнае значэнне, паколькі раскрывае не толькі ўзровень падрыхтаванасці студэнта да працы над драматургічным тэкстам, але і адлюстроўвае здольнасці студэнта да навуковага мыслення, асэнсавання творчых працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве і тэатральным мастацтве, уменню дакладна фармуліраваць і выказваць свае думкі і погляды, валодаць прафесійнай і навуковай мовай.

У курсавых праектах падводзяцца своеасаблівыя вынікі атрыманых студэнтамі ведаў як падчас лекцыйных, практычных, індывідуальных заняткаў з педагогам-рэжысёрам, так і іх самастойнай работы, што вельмі важна для авалодання рэжысёрскай прафесіяй.

Дыпломная работа – асабістая творчая і практычная дзейнасць выпускнікоў, у якой тэарэтычныя і практычныя веды, набытыя студэнтамі падчас аўдыторных заняткаў, самастойнай работы здзяйсняюцца ў практычных умовах функцыяніравання творчага калектыву тэатра, цэнтраў эстэтычнага выхавання, навучальных устаноў.

Тэмы дыпломных работ павінны быць актуальнымі і адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця нацыянальнай тэатральнай культуры, улічваць маральна-эстэтычныя патрабаванні грамадства, несці пэўны ідэйна-мастацкі змест. Пажадана, каб дыпломная работа арганічна ўваходзіла ў вытворчыя планы баз практыкі – устаноў культуры і адукацыі, навучальна-эстэтычных цэнтраў, г.зн. была звязана з вытворчасцю.
Патрабаванні да напісання курсавой работы

 

 

Згодна з вучэбнымі планамі, курсавыя работы пішуцца на другім і пятым курсах дзённага аддзялення (Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва) і чацвёртым курсе (Факультэт завочнага навучання).

У адпаведнасці са спецыфікай прафесійнай падрыхтоўкі мэтазгодна, калі студэнты 2 курса ФТБК і СМ выбіраюць для напісання курсавой работы тэарэтычныя даследаванні па праблемах гісторыі і тэорыі нацыянальнага (сусветнага) тэатральнага мастацтва (або гісторыі, тэорыі і практыкі рэжысуры, нацыянальнай тэатральнай школы), а на 4 (ФЗН) і 5 (ФТБК і СМ) – звяртаюцца да напісання тэарэтыка-практычных работ: рэжысёрскіх пастановачных планаў (эксплікацый) спектакляў па п'есах, абраных для работы на курсе або пастаноўкі дыпломнага спектакля.

Тэмы курсавых работ павінны быць актуальнымі і адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця нацыянальнай культуры, тэатральнай школы, улічваць маральна-эстэтычныя патрабаванні беларускага грамадства, несці пэўны ідэйна-мастацкі змест.

Пры выбары тэмы курсавога праекта на старэйшых курсах (4 ФЗН і 5 ФТБК і СМ) мэтазгодна ўлічваць папярэднюю навукова-практычную працу студэнта, кола творчых яго інтарэсаў і мэтанакіраванасць на тэму мяркуемага дыпломнага праекта. Пажадана, каб курсавая работа арганічна ўваходзіла ў вытворчыя планы баз практыкі (азнаямленчай і пераддыпломнай, 2 і 5 курсы ФТБК і СМ): устаноў культуры і адукацыі, вучэбна-эстэтычных цэнтраў, разумна суадносілася з аб'ектыўнымі і суб'ектыўнымі фактарамі арганізацыйна-творчага працэсу.

Тэмы курсавых работ, папярэдне абмеркаваныя з навуковымі кіраўнікамі, зацвярджаюцца на пасяджэнні кафедры ў прысутнасці студэнтаў і кіраўнікоў.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ | Патрабаванні да напісання тэарэтычнага курсавога праекта
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.759 s.