Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Патрабаванні да напісання тэарэтычнага курсавога праекта


Date: 2015-10-07; view: 549.


Курсавая работа носіць вучэбна-даследчы характар і ў далейшым можа стаць асновай для больш глыбокай навуковай дзейнасці студэнта. Пры напісанні курсвой работы студэнт-рэжысёр асвойвае методыку правядзення навуковага даследавання, імкнецца авалодаць спецыяльным тэрміналагічным апаратам, навуковым інструментарыем мастацтвазнаўства (тэатразнаўства), выпрацоўвае першасныя навыкі навуковага падыходу да прадмета даследавання.

Асноўная мэта напісанння тэарэтычнай курсавой работы – фарміраванне навыкаў і авалоданне метадамі даследавання таго ці іншага пытання ў галіне тэатразнаўства (або гісторыі, тэорыі і практыкі рэжысуры, нацыянальнай тэатральнай школы), умення стылістычна правільна і лагічна выказваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе і фармуліраваць асноўныя вынікі асабістага навуковага пошуку.

У межах азначанай мэты студэнтам фармуліруюцца асноўныя задачы курсавой работы:

· Акрэсліць праблемнае поле даследавання (аб'ект) і асноўную вызначальную сутнасць (прадмет) курсавой работы;

· Засвоіць навыкі працы з навукова-крытычнымі, архіўнымі, мемуарнымі і іншымі крыніцамі па тэме даследавання;

· Набыць вопыт сістэматызацыі навуковага матэрыялу, яго асэнсавання і аргументавання сваіх вывадаў;

· Вывучыць прафесійную тэрміналогію;

· Выпрацаваць навуковы падыход да даследуемай праблемы і авалодаць асновамі аналізу матэрыялу;

· Навучыцца лагічна і паслядоўна выказваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе.

Праца над курсавой работай прадугледжвае выбар тэмы, падбор літаратуры па тэме даследавання, яе навуковы аналіз, распрацоўку зместава-тэкставай структуры курсавой работы, напісанне тэксту, афармленне курсавой работы.

Выбар тэмызалежыць ад індывідуальнасці студэнта, ад яго навукова-творчых інтарэсаў і памкенняў, ад папярэдняй самастойнай прапрацоўкі абранай тэмы. Навуковы кіраўнік дапамагае канкрэтызацыі ракурсу ці аспекту курсавога праекта, садзейнічае ўдакладненню фармуліроўкі тэмы, вызначэнню межаў даследавання ў мэтах яго канкрэтызацыі і раскрыцця ў аб'ёме курсавой работы.

Курсавая работа можа перарасці ў больш глыбокае і сур'ёзнае даследаванне – дыпломны праект.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Выбар тэмы курсавой работы | Падбор першакрыніц па тэме даследавання
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.259 s.