|
Падбор першакрыніц па тэме даследаванняDate: 2015-10-07; view: 420. Рыхтуючыся да сустрэчы з навуковым кіраўніком, студэнт павінен скласці спіс асноўных крыніц па праблеме, азнаёміцца з іх зместам. Калі тэма курсавой работы закранае праблемы сучаснага тэатральнага мастацтва і ў яе рамках аўтар курсавой работы плануе аналіз спектакляў, неабходна таксама азнаёміцца з тэатральнай афішай і наведаць неабходныя для аналізу тэатральныя пастаноўкі. Работу з навуковымі першакрыніцамі трэба пачынаць з азнаямлення з самымі апошнімі энцыклапедычнымі, даведачнымі, навуковымі і практычнымі выданнямі ў галіне тэатральнага мастацтва. У працэсе працы над курсавой работай пералік першакрыніц будзе павялічвацца, таму мэтазгодна адразу скласці своеасаблівую картатэку з дакладным бібліяграфічным апісаннем кожнага выдання, манаграфіі, артыкула. (Прыклады правільнага афармлення бібліяграфіі курсавога і дыпломнага праектаў гл. у дадатку № 5). У выпадку працы з архіўнымі або музейнымі дакументамі неабходна афармленне спецыяльнага дазволу на карыстанне матэрыяламі гэтых фондаў. (Прыклады правільнага афармлення дазволу на карыстанне навуковымі фондамі гл. у дадатку № 4). У выпадку немагчымасці паўторнага наведвання спектакля (гастролі тэатра, антрэпрызныя пастаноўкі і інш.), студэнту неабходна зафіксаваць свае ўражанні, зрабіць аналіз не толькі ў памяці, але і на паперы. Пасля збору асноўнага матэрыялу па тэме курсавой работы, студэнт павінен скласці план работы, тэзісна вызначыць асноўны змест кожнай з частак і абмеркаваць, узгадніць свае намеры з навуковым кіраўніком.
|