|
Праца з літаратурнымі першакрыніцаміDate: 2015-10-07; view: 468. Падбор літаратуры па тэме дыпломнай работы: - сістэматызацыя рабочага (навуковага) матэрыялу па праблемах, па тэмах, па аўтарах (навуковых выданняў); - улічванне ступені распрацаванасці таго ці іншага пытання ў навуковых даследаваннях вучоных-тэарэтыкаў і практыкаў; - авалоданне культурай бібліяграфічнага апісання выкарыстанай літаратуры, а таксама інтэрнэт-крыніц (згодна правілаў афармлення работ такога тыпу: прозвішча аўтара, яго ініцыялы, назва работы, месца, дзе яна /работа/ была надрукавана /горад/, назва выдавецтва, год выдання, колькасць старонак выдадзенай работы). (Напрыклад: Баравік, Р.І. Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў / Р.І.Баравік. – Мінск: Бел. ун-т культуры, 2000. – 143 с.). Асаблівасці афармлення артыкулаў, якія надрукаваны ў часопісах і газетах (прозвішча аўтара артыкула, яго ініцыялы, назва часопіса /газеты/, год выдання, нумар часопіса /дата выдання газеты/, нумар старонак). (Напрыклад: Тюрина, Т. Кто – действует, кто – исполняет… /Т.Тюрина //Театр. – 1989. – №3. – С. 124 – 130.); - авалоданне культурай цытавання першакрыніц: абраная для цытавання фраза (абзац) бярэцца ў двукоссе, пасля заканчэння цытаты даецца спасылка на крыніцу (парадкавы яе нумар прыводзіцца ў квадратных дужках [...] адпаведна спісу выкарыстанай літаратуры, які расстаўляецца па алфавіту) з указаннем старонкі, якая цытавалася. (Напрыклад, цытата з вышэйпрыведзенай кнігі Р.І.Баравіка, якая ў мяркуемым спісе выкарыстаных крыніц можа быць пазначана пад нумарам 5: “Рэжысёрская канцэпцыя дае магчымасць праз канкрэтныя творы мастацтва зразумець не толькі жыццёвыя працэсы, прыроду праблемных з'яў у самім мастацтве і пранікнуць у псіхалогію грамадскай асобы, але і адкрыць самыя розныя сувязі і якасці жыццёвых падзей, а таксама асаблівасці іх праяўлення у тым ці іншым відзе мастацтва” [5, с. 5]); - падрыхтоўка спецыяльных картак з бібліяграфічным апісаннем выкарыстанай літаратуры (па прыведзеных вышэй прыкладах).
|