|
Тэхналогія навучання асновам навукова-даследчай работыDate: 2015-10-07; view: 573. Этапы напісання дыпломнага праекта (падрыхтоўка тэарэтычнай часткі работы): - сагласаванне плана, парадку і тэрмінаў падрыхтоўкі тэарэтычнай часткі дыпломнага праекта; - структура тэарэтычнай часткі дыпломнай работы: уводзіны, асноўная частка (змест дыпломнай работы), заключэнне (высновы), спіс выкарыстаных крыніц, дадатак (дадаткі). Ва ўводзінах даецца абгрунтаванне выбару тэмы дыпломнай работы, вызначаецца яе актуальнасць, навуковая навізна, мэта і задачы, а таксама прадстаўляецца рэжысёрская канцэпцыя абранага твора і г.д.). У асноўнай частцы дыпломнай работы, падзеленай на главы, раздзелы, падраздзелы, пункты асвятляюцца ўсе пытанні, звязаныя з тэарэтычным асэнсаваннем абранай тэмы: - аналіз творчасці аўтара; - аналіз абранага драматургічнага твора; - аналіз пастаўленага спектакля. У заключэнні падсумоўваюцца вынікі праведзенай работы (у адпаведнасці з пастаўленымі мэтай і задачамі). Спіс выкарыстаных крыніц складаецца з навуковай, навукова-папулярнай літаратуры, артыкулаў, мемуарнай літаратуры, аўтарскіх твораў (п'ес), а таксама з інтэрнэт-матэрыялаў, якія размяшчаюцца па алфавіту (спачатку кірыліцай, потым лацініцай), кожнаму асобніку прысвойваецца парадкавы нумар. У дадатках прыводзяцца эскізы мастацкага афармлення спектакля, фотаздымкі і ілюстрацыі, эскізы касцюмаў, дэкарацый, афіша, праграмка, запрашальныя білеты і інш., пратаколы прыёмкі спектакля (акты ўкаранення вынікаў дыпломнай работы – спектакля – у вытворчасць), знешняя рэцэнзія, водгук навуковага кіраўніка, па магчымасці – відэазапіс пастаўленага спектакля.
|