Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тыпалагічныя параметры тэкста


Date: 2015-10-07; view: 509.


Работа над навуковым тэкстам, яго формай.

Афармленне тытульнага ліста (не нумеруецца) з усімі рэквізітамі (міністэрства культуры, універсітэт, кафедра, назва дыпломнай работы, аўтар (дыпломнай работы), курс, нумар групы, факультэт, навуковы кіраўнік, мастацкі кіраўнік курса, месца і год напісання дыпломнай работы) (гл.: Дадатак 2).

Змест дыпломнай работы (пачатак нумерацыі тэкста дыпломнага праекта – унізе, у цэнтры; заўсёды старонка “2”) – уключае ўсе структурныя раздзелы дыпломнага праекта, якія заўсёды абазначаюцца вялікімі літарамі: УВОДЗІНЫ; ГЛАВА (1, 2, 3, etc., нумеруюцца арабскімі лічбамі) і іх назва, раздзелы (1.1, 1.2, 1.3, 2.1, 2.2, 2.3, etc.) і іх назва, падраздзелы (1.1.1, 1.1.2, 1.1.3, etc.) і іх назва, пункты (1.1.1.1, 1.1.1.2, 1.1.1.3, etc.) і, калі патрэбна, іх назва; ЗАКЛЮЧЭННЕ; СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ; ДАДАТАК (дадаткі) з указаннем (у змесце) старонак, на якіх яны знаходзяцца.

Уводзіны, правілы напісання. Вызначэнне актуальнасці і навізны тэмы дыпломнай работы, яе мэты і задач (прыкладна 4 – 5), рэжысёрскай канцэпцыі мяркуемай пастаноўкі.

Структура ўводзінаў (асобныя падраздзелы): уступ (увядзенне ў праблему), актуальнасць дыпломнай работы, мэта і задачы дыпломнай работы (вызначаюцца індывідуальна), навізна. Падраздзелы: аб'ект даследавання, метады і метадалогія даследавання, а таксама структура дыпломнай работы прызначаюцца толькі для работ тэарэтычнага плана. Уводзіны да дыпломнага праекта не павінны перавышаць 3 (5 – для тэарэтычных работ) старонак тэкста. У падраздзеле “Мэта і задачы даследавання” фармулюецца мэта работы і задачы, якія неабходна вырашыць для яе (мэты) дасягнення. Не трэба фармуляваць мэту як “Даследаванне...”, “Вывучэнне...”, паколькі гэтыя словы ўказваюць на працэс дасягнення мэты, а не на саму мэту.

Асноўная частка дыпломнай работы падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы і, калі патрэбна, пункты. Кожная новая глава пачынаецца з новай старонкі, новы раздзел, падраздзел, пункт – на той жа старонцы. Кожная з глаў павінна мець закончаны выгляд, з невялікім падсумоўваючым вынікам, які магчыма пачынаць са слоў: “Такім чынам, ...”. Пры напісанні дыпломнай работы студэнт абавязаны рабіць спасылкі на крыніцы, з якіх ён запазычвае матэрыялы. Не дазваляецца пераказванне тэкста іншых аўтараў без спасылак на выкарыстаныя матэрыялы, а таксама цытаванне чужога тэкста без выкарыстання двукоссяў. Аб'ём асноўнай часткі работы – да 25 – 35 старонак тэкста (для тэарэтычных работ можа быць болей).

Заключэнне з'яўляецца вынікам прадзеланай студэнтам работы, яе высновай. Тэкст яго не павінен перавышаць 1,5 – 2 старонак, у ім павінны быць прадстаўлены вынікі работы ў адпаведнасці з тымі задачамі, якія былі пастаўлены аўтарам дыпломнага праекта перад пачаткам працы над ім.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэхналогія навучання асновам навукова-даследчай работы | Тэхнічныя патрабаванні да афармлення дыпломнай работы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.208 s.