Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэхнічныя патрабаванні да афармлення дыпломнай работы


Date: 2015-10-07; view: 631.


Дадатковыя матэрыялы і парадак іх выкарыстання

ў дыпломнай рабоце

У структурны раздзел “Дадатак (дадаткі)” уключаецца дапаможны матэрыял – ілюстрацыі, малюнкі, схемы, фотаздымкі і г.д. Дапаможны матэрыял фарміруецца ў выпадку неабходнасці больш поўнага раскрыцця зместа дыпломнага праекта, ацэнкі яго практычнай значнасці. Колькасць дадаткаў вызначаецца аўтарам дыпломнага праекта.

У гэты раздзел уключаюцца:

- тэксты інсцэніровак празаічных твораў, па якіх створаны спектакль;

- фотаздымкі, ілюстрацыі асобных фрагментаў спектакля;

- табліцы, схемы;

- малюнкі, эскізы касцюмаў, дэкарацый;

- афіша, праграмка, запрашальныя білеты на спектакль;

- дакументы, якія падцвярджаюць практычную значнасць ДР (пратаколы прыёмкі спектакля /акты ўкаранення вынікаў дыпломнай работы ў вытворчасць/), творчую характарыстыку аўтара дыпломнага праекта (характарыстыку з месца працы для студэнтаў завочнай формы навучання) і інш.

 

Правілы афармлення:

- мова напісання – беларуская ці руская;

- мінімальны аб'ём дыпломнай работы – 30 старонак камп'ютарнага набору;

- тэкст дыпломнай работы набіраецца на камп'ютары (тэкставы рэдактар Word, шрыфт тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў) на стандартнай паперы (фармат А-4). Памеры палёў (рамка): левае поле – 30 мм, правае – 10 – 15 мм, верхняе і ніжняе – па 25 мм. Колькасць знакаў у радку – 60 – 70 (уключаючы інтэрвалы паміж словамі), міжрадковы інтэрвал – 18 – 20 пунктаў, колькасць радкоў на старонцы – 37 (+- 3). Нумерацыя старонак арабскімі лічбамі – унізе, у цэнтры, пачынаючы са старонкі 2 (тытульны ліст не нумеруецца). Пры наборы тэкста дазваляецца выкарыстоўваць камп'ютарныя магчымасці для акцэнтавання ўвагі на пэўных вызначэннях, тэрмінах, важных словазлучэннях і інш., прымяняючы для гэтага розныя тыпы шрыфту: курсіў, паўтлусты шрыфт, паўтлусты курсіў, выдзяленне з дапамогай рамак, разрадкі, падкрэслівання і інш.

Тэкст асноўнай часткі дыпломнай работы падраздзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы і, калі патрэбна, пункты.

Загалоўкі структурных частак дыпломнай работы “Змест”, “Уводзіны”, “Глава”. Заключэнне”, “Спіс выкарыстаных крыніц”, “Дадатак (дадаткі)” друкуюцца вялікімі літарамі ў сярэдзіне радкоў паўтлустым шрыфтам памерам на 1 – 2 пункты больш, чым шрыфт асноўнага тэкста. Такім жа чынам друкуюцца загалоўкі глаў.

Загалоўкі раздзелаў і падраздзелаў друкуюцца малымі літарамі (акрамя першай вялікай) паўтлустым шрыфтам з памерам шрыфта асноўнага тэкста (14).

Пункты, як правіла, загалоўкаў не маюць. Пры неабходнасці загаловак пункта друкуюць з абзацавага водступа паўтлустым шрыфтам з памерам шрыфта асноўнага тэкста (14).

У канцы загалоўкаў глаў, раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак састаіць з двух ці болей сказаў, іх раздзяляюць кропкай (кропкамі), апошні сказ – без кропкі. У канцы загалоўка пункта ставяць кропку.

Адлегласць паміж загалоўкам (за выключэннем загалоўка пункта) і тэкстам павінна складаць 2 – 3 міжрадковых інтэрвалы. Калі паміж двума загалоўкамі тэкст адсутнічае, то адлегласць паміж імі ўстанаўліваецца ў 1,5 – 2 міжрадковыя інтэрвалы. Адлегласць паміж загалоўкам і тэкстам, пасля якога ідзе загаловак, можа быць больш, чым адлегласць паміж загалоўкам і тэкстам, да якога ён адносіцца.

Кожную структурную частку дыпломнай работы трэба пачынаць з новай старонкі.

Нумерацыя глаў, раздзелаў, падраздзелаў, пунктаў, ілюстрацый, малюнкаў, схем і г.д. даецца арабскімі лічбамі без знака “№” паўтлустым шрыфтам (як і загаловак).

Нумар главы і дадатка ставіцца пасля слоў “Глава” і “Дадатак”. Структурныя раздзелы “Змест”, “Уводзіны”, “Заключэнне”, “Спіс выкарыстаных крыніц” не нумеруюцца.

Раздзелы нумеруюцца ў граніцах кожнай главы. Нумар раздзела ўключае нумар главы і парадкавы нумар раздзела, якія раздзелены кропкай. Напрыклад, “1.3” – трэці раздзел першай главы.

Падраздзелы нумеруюцца ў граніцах кожнага раздзела. Нумар падраздзела ўключае парадкавыя нумары главы, раздзела, падраздзела, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, “2.3.2” – другі падраздзел трэцяга раздзела другой главы.

Пункты (калі патрэбна) нумеруюцца арабскімі лічбамі ў граніцах кожнага падраздзела. Нумар пункта ўключае парадкавыя нумары главы, раздзела, падраздзела, пункта, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, “1.2.3.1” – першы пункт трэцяга падраздзела другога раздзела першай главы.

Загаловак главы друкуецца з новага радка, які ідзе пасля нумара главы. Загалоўкі раздзелаў, падраздзелаў, пунктаў друкуюць пасля іх нумара праз прабел. Пункт можа не мець загалоўка.

У канцы нумерацыі глаў, раздзелаў, падраздзелаў, пунктаў, а таксама іх загалоўкаў кропка не ставіцца. (Напрыклад: “ГЛАВА 1 БЕЛАРУСКАЯ КЛАСІКА: ЗВАРОТ ДА РОДНЫХ КАРАНЁЎ”).

Фотаздымкі, ілюстрацыі наклейваюцца на старонку, нумеруюцца (арабскімі лічбамі). Напрыклад, “іл. 2” (ілюстрацыя 2), “фота 3” і г.д. Кожны з малюнкаў, табліц, схем таксама мае свой парадкавы нумар, напрыклад, “мал. 4”, “табліца 2”, “схема 3”. Ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі, табліцы, схемы і г.д. падпісваюцца, кропка ў канцы нумара ілюстрацыі, фотаздымка, малюнка, табліцы, схемы і іх наймення не ставіцца.

Дыпломная работа афармляецца ў спецыяльную папку ці пераплятаецца. Колькасць прадстаўляемых экзэмпляраў дыпломнай работы – 1. Дадаткі да дыпломнай работы размяшчаюцца пасля спіса выкарыстаных крыніц з новай старонкі з парадкавым нумарам гэтай старонкі ці у выглядзе асобнага тома.



<== previous lecture | next lecture ==>
Тыпалагічныя параметры тэкста | І. Автор. Анализ его творчества.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.7 s.