Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.


Date: 2015-10-07; view: 815.


Тэма 6.1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

Кючавыя паняцці: Другая сусветная вайна; «лінія Керзана»; генацыд;калабарацыя; антыфашысцкае падполле; “Суражскія вароты”; партызанская зона; партызанскі рух; “рэйкавая вайна”; Армія Краёва; наступальная аперацыя “Баграціён”; “Віцебскі кацёл”.

 

План лекцыі:

1.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.

2.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.

3.Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.

4.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

5.Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

 

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г.нападам Германіі на Польшчу. У яе была ўцягнута 61 дзяржава (больш за 80% насельніцтва Зямлі). Ваенныя дзеянні ішлі на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама паўсюдна на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змагло выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванні агрэсіўных намераў Германіі. Прычым Вялікабрытанія, Францыя, Польшча і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам замест процістаяння, а ў выніку асудзілі сябе наваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах. Адсутнасць узгодненнай дзейнасці еўрапейскіх краін прывяла да таго, што перадваенныя палітычныя супярэчнасці паміж найбуйнейшымі краінамі перараслі ў вайну. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і найперш нацысцкай Германіі.

У айчыннай гістарыяграфіі вылучаюць пяць асноўных перыядаў Другой сусветнай вайны:

першы перыяд (1верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.) уключае пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы;

другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 г.) – гэта напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны і крах «маланкавай вайны»;

трэці перыяд (19 лістапада 1942 - 31 снежня 1943 г.)звязаны з карэнным пераломам у вайне, прыпыненнем наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераходам стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі;

чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 г.)уключае разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё другога фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыю Германіі;

пяты перыяд (9 мая - 2 верасня 1945 г.)звязаны з разгромам мілітарысцкай Японіі, вызваленнем народаў Азіі ад японскіх акупантаў і заканчэннем Другой сусветнай вайны.

У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на захадзе Еўропы. Вялікабрытанія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай аб узаемадапамозе, аб'явілі 3 верасня 1939 г.вайну Германіі. 3 аб'яўленнем вайны Германіі выступілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны маштаб. Аднак неабходнай ваенна-эканамічнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не аказалі і баявых дзеянняў не распачалі. Планавалася, што французская армія на пятнадцаты дзень пасля нападу Германіі на Польшчу пяройдзе ў наступленне. Ваенныя магчымасці Вялікабрытаніі і Францыі былі дастатковыя для прыпынення германскай агрэсіі. Рашучы ўдар саюзнікаў на захадзе мог бы карэнным чынам змяніць ход ваенных падзей. Грамадскасць разлічвала на падтрымку саюзнікаў. Але час ішоў, а самалёты саюзнікаў у польскім небе так і не з'явіліся.

Польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне войска. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, дзякуючы вялікай ваеннай перавазе да 16 верасня 1939 г., акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана». Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну і эміграваў у Румынію, а потым у Лондан. Многія польскія патрыёты заставаліся вернымі прысязе і працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, капітуляваўшы толькі 27 верасня, а таксама абаронцы Брэсцкай крэпасці, сярод якіх было шмат беларусаў. Агульнае становішча польскіх войскаў зрабілася катастрафічным. У другой палавіне верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Узброеным сілам Польшчы былі нанесены значныя страты.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.2 s.