![]() |
Тэма 16 Арабская цывілізацыяDate: 2015-10-07; view: 683.
Прыродныя ўмовы і насельніцтва Аравійскага паўвострава. Арабы-земляробы і бедуіны. Арабскія дзяржавы ў земляробчых раёнах. Замежныя нашэсці і іх вынікі. Раннедзяржаўныя ўтварэнні Лахмідаў, Гасанідаў, Кіндзідаў. Сацыяльныя адносіны ў арабаў напярэдадані ўзнікнення ісламу. Рэлігійныя вераванні. Мека, як гандлёвы і рэлігійны цэнтр. Мухамед і ўзнікненне ісламу. Абяднанне арабаў стварэнне адзінай арабскай тэакратычнай дзяржавы. Першыя халіфы, іх палітыка. Пачатак заваяванняў. Крызіс халіфата і барацьба за ўладу. Шыізм і харыджызм. Дынастыя Амеядаў, яе ўнутраная і знешняя палітыка. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Абасідскі халіфат: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Узвышэнне і распад Багдадскага халіфата. Дзяржава Фацімідаў: Салах-ад-Дзін і барацьба з крыжакамі. Егіпет пры мамлюках. Сярэднявяковы Магрыб: альмахады і альмаравіды. Араба-ісламская культура. Асноўныя дагматы і каштоўнасці ісламу. Каран. Роля ісламу і арабскай мовы ў духоўным жыцці народаў халіфата. Навука, адукацыя, літаратура, выяўленчае мастатцтва і архітэктура.
Тэма 17. Іран і Сярэдняя Азія ў сярэднявеччы
Аб'яднанне Ірана пад уладай Сасанідаў. Дзяржаўны лад. Сацыяльная структура. Зараастрызм, роля зараастрыйскага жрэчаства ў грамадскім жыцці. Маніхейства і маздакізм. Рэформы Хасрова І. Знешняя палітыка Сасанідаў. Дзяржава Эфталітаў ў Сярэдняй Азіі. Арабскае заваеванне Ірана і Сярэдняй Азіі. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Сацыяльныя адносіны. Гаспадарка. Народныя паўстанні (Мукама,. Бабек). Дзяржавы Буідаў і Саманідаў. Усходні Іран і Сярэдняя Азія ў складзе дзяржавы Газнявідаў. Сельджукскае заваяванне. Асаблівасці грамадскіх адносін у дзяржаве Вялікіх Сельджукаў. Дзяржава Ісмаілітаў, іх ідалогія. Дзяржава Харэзмшахаў у Сярэдняй Азіі. Мангольскае заваяванне Сярэдняй Азіі і Ірана. Дзяржава Хулагідаў. Сацыяльныя адносіны, стан гаспадаркі. Паўстанне сарбедараў, стварэнне іх дзяржавы. Цімур і яго паходы. Дзяржава Цімура і яе распад. Стварэнне Бухарскага ханства. Прыход да ўлады ў Іране дынастыі Сефевідаў. Культура Ірана і Сярэдняй Азіі. Навука, літаратура, выяўленчае мастатцтва і архітэктура.
|