![]() |
ПЫТАННІDate: 2015-10-07; view: 449. МЕТАД Пытанні
1. Які сэнс укладвае А.С. Мельнічук у паняцце метадалогіі ў дачыненні да навуковай дзейнасці? 2. Якія ўзроўні вылучаюць звычайна ў метадалогіі? У чым іх сутнасць? 3. Што разумее вучоны пад метадалогіяй у мовазнаўстве? Якое яе прызначэнне? 4. У аснове якога метадалагічнага прынцыпу ляжыць дыялектычны закон усеагульнай сувязі з'яў? 5. Як неабходна вывучаць мову згодна з метадалагічным прынцыпам сістэмнасці? 6. Якое значэнне ў дачыненні да мовы мае агульнанавуковы прынцып прычыннасці? 7. Што прадугледжвае ў мовазнаўстве прынцып гістарызму? Складнікам якога метаду ён з'яўляецца? 8. Што прадугледжвае ў дачыненні да мовы прынцып адзінства і барацьбы супрацьлегласцей? 9. У чым заключаецца метадалагічная роля закону пераходу колькасных змяненняў у якасныя? 10. Чаму, паводле А.С. Мельнічука, “асабліва актуальным для мовазнаўства з'яўляецца дыялектычнае разуменне ўзаемаадносін катэгорыі формы і зместу паміж сабой і з іншымі катэгорыямі дыялектычнага матэрыялізму”? Абгрунтуйце адказ. 11. У чым заключаецца важная метадалагічная роля ў мовазнаўстве такіх катэгорый матэрыялістычнай дыялектыкі, як колькасці і якасць? Прыватнае і асобнае? Прычына і вынік? У агульнанавуковым ужыванні пад метадам разумеюць прыёмы і аперацыі практычнага і тэарэтычнага пазнання і вытлумачэння рэчаіснасці. Універсальным метадам для пазнання ўсіх з'яў і аб'ектаў з'яўляецца дыялектычны метад, паводле якога матэрыяльны свет пазнаецца ўсебакова ў яго цэласнасці, супярэчлівасці і развіцці. Навуковыя метады бываюць агульнанавуковыя (выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі) і канкрэтна-навуковыя, або спецыяльныя (ужываюцца ў асобных навуковых дысцыплінах). Агульнымі для ўсіх навук з'яўляюцца такія спосабы даследавання, як індукцыя, калі лагічныя вывады робяцца на аснове прыватных фактаў, і дэдукцыя, калі разважанне праводзіцца ад агульнага да канкрэтнага і адзінкавага, г. зн. шляхам пазнання ў кірунку ад агульных разважанняў да канкрэтных вывадаў. З улікам сферы выкарыстання метады падзяляюцца на ўнутрыдысцыплінныя і міждысцыплінныя. Адметная асаблівасць унутрыдысцыплінных метадаў – прымяненне іх пераважна ў межах адной навукі (напрыклад, этымалагічны метад у мовазнаўстве, эвалюцыйны метад у біялогіі і інш.). Для міждысцыплінных метадаў характэрна выкарыстанне тых самых метадаў у шэрагу навук (напрыклад, у гуманітарных навуках пашыраны апісальны і супастаўляльны метады). У канкрэтна-навуковым (або спецыяльным) ужыванні пад тэрмінам “метад” разумеюць спосаб пазнання і вытлумачэння з'яў той або іншай навукі, напрыклад у дачыненні да мовазнаўства – такой універсальнай грамадскай з'явы, як мова. Асноўнымі метадамі даследавання мовы з'яўляюцца апісальны, параўнальна-гістарычны, супастаўляльны, структурныя метады (дыстрыбуцыйны, непасрэдна складальных, трансфармацыйны, кампанентнага аналізу). Кожны даследчыцкі метад рэалізуецца праз сістэму навукова-даследчых прыёмаў, якімі могуць быць, напрыклад, збор матэрыялу, інтэрпрэтацыя, супастаўленне, сістэматызацыя, класіфікацыя. Усебаковае і аб'ектыўнае вывучэнне канкрэтнага моўнага аб'екта магчымае пры выкарыстанні адэкватных яго спецыфіцы метадаў даследавання (нярэдка не аднаго, а некалькіх). Комплексны падыход да моўных з'яў мэтазгодна выкарыстоўваць, напрыклад, пры распрацоўцы сучаснага слоўніка той або іншай мовы. Пры гэтым, на думку А.Я. Супруна, такая распрацоўка магла б уключаць наступныя элементы: 1) назіранні (картатэку, у якой зафіксаваны розныя ўжыванні слова); 2) статыстычныя падлікі частотнасці слова, яго формаў і варыянтаў; 3) дадзеныя пра лексічную і граматычную спалучальнасць слова; 4) вынікі лінгвапсіхалагічных (асацыяцыйных) эксперыментаў; 5) граматычныя і стылістычныя паметы.
1. Што трэба разумець пад метадам даследавання? 2. У чым сутнасць навуковых (агульнанавуковых і спецыяльных) метадаў?
|