![]() |
ЛітаратураDate: 2015-10-07; view: 441.
* * *
Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 291–295.
* * *
Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 270–271. Звегинцев В.А.Очерки по общему языкознанию. М., 1962. С. 76–113. Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 202–205, 213–218. Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 19–31. Общее языкознание: методы лингвистических исследований / отв. ред. Б.А. Серебренников. М., 1973. С. 257–310. Плотников Б.А.Методы исследования лексики //Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 215–217. Плотников Б.А.Структура плана содержания. Лексикология //Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1995. С. 71–73. Супрун А.Е.Проблема методов в науке о языке //Общее языкознание: сущность и история языка / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1993. С. 13–17. Супрун А.Е.Проблема методов в науке о языке // Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 15–20. Хроленко А.Т., Бондалетов В.Д. 2-е изд. М., 2006. С. 421–432.
* * *
О принципах и методах лингвистического исследования. М., 1966. Принципы и методы семантических исследований. М., 1976. Соотношениечастнонаучных методов и методологии в филологической науке: сб. науч. тр. М., 1986. Степанов Ю.С. Методы и принципы современной лингвистики. М., 1975. Теория и методология языкознания. Методы исследования языка. М., 1989.
* * *
Плотнікаў Б.А. Метады даследавання мовы //Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994. Степанов Ю.С.Методв языкознании // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990.
У. Георгіеў
Метадалагічныя праблемы лінгвістыкі [2]
1.1. Лінгвістыка павінна шукаць новыя метады: адкрыццё і ўвядзенне ў практыку ў працэсе лінгвістычнага даследавання новых метадаў або мадэрнізацыя метадаў ужо вядомых – адна з прынцыповых праблем сучаснай лінгвістыкі, шлях яе далейшага развіцця. Мы, лінгвісты, як гэта даволі чыста бывае ў навуцы, працуем звычайна ў эмпірычнай манеры. Для лінгвістаў, між іншым, эмпірычны падыход з'яўляецца асабліва звыклым: збіраюцца факты, класіфікуюцца, а затым робяцца адпаведныя вывады, у выніку ўзнікаюць гіпотэзы і тэорыі. Між тым у дадзеным выпадку ўзнікаюць вельмі складаныя праблемы. Ніколі нельга быць упэўненым, што сабраны ўсе факты; з другога боку, часта не ўсе знойдзеныя факты выкарыстоўваюцца, таму што не вядома, якія іменна факты або цэлыя катэгорыі іх павінны быць улічаны, каб зрабіць канчатковыя высновы. Эмпірычны падыход можа даць надзейныя вынікі толькі тады, калі мы маем справу з абмежаванай колькасцю пытанняў. Гіпотэза можа лічыцца добрай у тым выпадку, калі яна тлумачыць не менш чым 51% фактаў, аднак астатнія факты, якія аказаліся па-за ўвагай даследчыка, могуць часам не толькі змяніць, але і абвергнуць гіпотэзу. Найбольш удалага рашэння праблемы можна чакаць у тых выпадках, калі вывады абапіраюцца на тлумачэнне ўсіх фактаў або хоць бы на як мага большую іх колькасць. <…> Стала ўжо класічнай традыцыяй тое, што асноўнай базай нашага даследавання з'яўляюцца метады гістарычна-параўнальныя і структурныя. <…> Удасканаленне гэтых метадаў, у тым ліку метадаў эксперыментальных, індукцыйных і дэдукцыйных, метадаў арэальнай лінгвістыкі і лінгвагеаграфічных, складае найважнейшую задачу сучаснай лінгвістыкі. Бурнае развіццё на працягу апошніх 20 гадоў нашага [20 ст. – В.Р.] стагоддзя матэматычных метадаў прымушае гаварыць пра ўзнікненне новай дысцыпліны – “матэматычнай лінгвістыкі”. Семіялогія (семіётыка) ужо сфарміравалася ў асобную дысцыпліну. 2. <…> У прыродзе і ў развіцці чалавечага грамадства ёсць пэўныя законы, адкрыццё якіх з'яўляецца навуковай задачай. Гістарычна-параўнальны метад, іншымі словамі параўнальнае мовазнаўства, адкрывае тыя правілы, якія вызначаюць развіццё моў. Вось чаму мы лічым, што гістарычна-параўнальны метад стварае аснову для сучаснага вывучэння моў і ператварае лінгвістыку ў дакладную навуку. <…> 3. Вырашэнне якой-небудзь праблемы ў многім залежыць ад яе папярэдняй фармулёўкі. Фармуляванне вялікіх праблем нашай навукі цесна завязна з тэарэтычнымі канцэпцыямі даследчыкаў: гэта база навуковага даследавання. <…> На працягу двух або трох апошніх дзесяцігоддзяў [20 ст. – В.Р.] параўнальны метад (прынамсі, у галіне індаеўрапейскіх моў) быў істотна мадэрнізаваны. Гэтае абнаўленне метаду звязана галоўным чынам з паглыбленым вывучэннем хецка-лувійскай і старажытных моў Балканскага паўвострава, выкарыстаннем ларынгальнай і пеласгічнай гіпотэз, новымі канцэпцыямі словаўтварэння ў протаіндаеўрапейскай і г. д. Цяпер наступіў перыяд структурнага неакампаратывізму, метаду аддаленай рэканструкцыі. У выніку даследаванняў у галіне аддаленай эвалюцыі на найстаражытных стадыях, якія праводзяць Э. Бенвеніст, В.П. Леман, П. Хартман, Н.Д. Андрэеў і іншыя, мы можам пераканацца ў тым, што гістарычная лінгвістыка можа даць дакладныя звесткі пра паходжанне і аддаленую эвалюцыю моў, што менавіта ёй належыць галоўная роля, калі гаворка ідзе аб праблемах паходжання мовы і пра найбольш старажытныя стадыі яе эвалюцыі. Абноўлены ў наш час параўнальны метад можа прывесці да новых поспехаў. <…>
1969
|