Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Б.М. Галавін


Date: 2015-10-07; view: 477.


Літаратура

ПЫТАННІ

 

1. У чым сутнасць апісальнага метаду даследавання? Якія яго элементы?

2. Што прадугледжвае этап назірання?

3. Што ажыццяўляецца на этапе абагульнення?

4. У чым сутнасць інтэрпрэтацыі? Ад якіх фактараў яна залежыць?

5. Што прадугледжвае этап класіфікацыі? Ад чаго залежаць розныя класіфікацыі тых самых моўных з'яў (адзінак)? Пацвердзіце прыкладамі.

6. Якія найважнейшыя набыткі ў мовазнаўстве звязаны з выкарыстаннем апісальнага метаду?

7. Што вы ведаеце з гісторыі апісальнага метаду?

 

* * *

 

Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 295–298.

 

* * *

 

Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 272–273.

Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 219–252.

Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 19.

Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984. С. 158–164.

Хроленко А.Т., Бондалетов В.Д. 2-е изд. М., 2006. С. 432–441.

 

 

* * *

 

Методы изучения лексики. Мн., 1975.

 

* * *

 

Панов М.В. О частях речи в русском языке // Филологические науки. 1960. № 4.

Плотнікаў Б.А. Метады даследавання мовы //Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.

Супрун А.Я.Апісальная лінгвістыка //Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.

Шуба П.П. Часціны мовы // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.

Шуба П.П. Часціны мовы // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мн., 2003. Т. 17.

 

Апісальны метад [4]

 

Назва метаду недакладная. Яна прымушае думаць, нібыта гэты метад дазваляе навуцы толькі апісваць тыя або іншыя з'явы мовы. Насамрэч ён патрабуе і разумення, і аналізу, і тэарэтычнага вытлумачэння з'яў мовы…

Апісальны метад выкарыстоўваецца для вывучэння сацыяльнага функцыянавання мовы, для апісання і аналізу элементаў і частак “механізму” мовы. Ён патрабуе дакладнай характарыстыкі фанем, марфем, слоў, граматычных катэгорый і формаў і г.д. Кожны з гэтых элементаў можа і павінен разглядацца і фармальна, і семантычна. Менавіта гэты метад найбольш трывала і поўна звязвае лінгвістыку з патрэбамі грамадства. На аснове гэтага метаду ствараюцца шматлікія так званыя апісальныя граматыкі розных моў; на аснове гэтага ж метаду складзены тлумачальныя слоўнікі розных моў…

“Апісанне” фактаў мовы з'яўляецца насамрэч іх якасным аналізам, іх сістэматызацыяй, якая стварае тэорыю элементаў і частак моўнай структуры. Дасягненні апісальнага метаду вялікія і бясспрэчныя, хоць і не зусім выразна асэнсаваныя. Яны часта звязваюцца з іншымі метадамі, звычайна з параўнальна-гістарычным, відаць, таму, што “апісальныя” працы па мове ствараліся тымі ж вучонымі, хто ствараў і развіваў тэорыю і практыку параўнальна-гістарычных даследаванняў.

Зразумела, апісальны метад развіваецца разам з развіццём мовазнаўства, дыферэнцыруецца ў залежнасці ад дачынення вучонага да той або іншай школы ці кірунку. Так, па-рознаму ажыццяўлялі апісальнае вывучэнне мовы прыхільнікі лагічна-граматычнай школы Ф.І. Буслаева, граматычна-псіхалагічнай школы А.А. Патабні, фармальна-граматычнай школы П.Ф. Фартунатава. <…>

 


<== previous lecture | next lecture ==>
АПІСАЛЬНЫ МЕТАД | Пытанні
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.114 s.