Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пытанні


Date: 2015-10-07; view: 590.


1. Чаму назва “апісальны метад” недакладная? Ці можна пагадзіцца з такім меркаваннем?

2. Дзе ў мовазнаўстве выкарыстоўваецца апісальныя метад і якія яго патрабаванні?

3. Чаму дасягненні апісальнага метаду, на думку Б.М. Галавіна, “не зусім выразна асэнсаваныя”?

 

 

Б.А. Плотнікаў

Апісальны метад [5]

<…> Апісальны метад і на сёння служыць вядучым прыёмам аналізу фактаў у вучэбнай, навуковай літаратуры, у шматлікіх тлумачальных слоўніках, у энцыклапедычных выданнях і г.д. <…>

Найбольш распаўсюджаным сродкам апісання моўных адзінак служыць азначэнне праз суаднесенасць іх да родавых паняццяў, якія ўяўляюцца знаёмымі для носьбітаў мовы (пар.: трактат – навуковая праца, у якой разглядаецца якое-небудзь асобнае пытанне ці праблема). Але тлумачэнне відавога паняцця праз родавае не з'яўляецца адзіным і ўнівесальным сродкам апісання моўных адзінак. Напрыклад, у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы выкарыстоўваюцца і іншыя прыёмы характарыстыкі лексем. Так, азначаемае можа тлумачыцца як вынік дзеяння (пар.: след – адбітак ступені нагі, капыта, лапы на якой-небудзь паверхні); як мэта прызначэння адпаведнай рэаліі, рэчы (пар: трал – вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў).

Па сваёй прыродзе апісальны метад з'яўляецца сінхранічным, бо характарыстыка моўных адзінак ажыццяўляецца звычайна ў адносінах да іх стану ў пэўны прамежак часу або ўвогуле безадносна да яго. Калі ж такія адзінкі апісваюцца з улікам розных дыяхранічных часоў яе ўжывання і пры гэтым зазначаюцца змены, што адбыліся з ёй, то апісальны метад ператвараецца ў гістарычны. <…>


<== previous lecture | next lecture ==>
Б.М. Галавін | Пытанні
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.169 s.