![]() |
ПытанніDate: 2015-10-07; view: 503. 1. Якую ролю ў мовазнаўстве адыгрывае, паводле І.А. Бадуэна дэ Куртэнэ, прынцып эвалюцыі? 2. Што дае, паводле вучонага, “строгае і смелае пранікненне” мовазнаўцаў у “гістарычную паслядоўнасць моўных працэсаў”? 3. Што з'яўляецца аб'ектам агульнага і гістарычнага мовазнаўства? 4. Якія поспехі былі дасягнуты ў 19 ст. ў вывучэнні моў? У вызначэнні іх генетычнай сувязі? В.І. Абаеў
Аб прынцыпах этымалагічнага даследавання [11]
<…> Навуковая этымалогія, як і наогул навуковае мовазнаўства, пачынаецца са стварэння параўнальна-гістарычнага метаду. У межах гэтага метаду этымалогія атрымала наступны рэальны змест: 1) для асноўных арыгінальных слоў дадзенай мовы – супастаўленне са словамі роднасных моў і дыялектаў і прасочванне іх фармальнай і сэнсавай гісторыі ў глыб да мовы-асновы; 2) для слоў, якія з'яўляюцца вытворнымі ўнутры дадзенай мовы (унутрымоўныя дэрываты), устанаўленне іх частак, кораня, асновы і фармантаў у межах дадзенай мовы; 3) для запазычанняў – указанне крыніцы запазычання. Да гэтых трох задач і зводзіцца змест этымалагічных даследаванняў. <…> § 7. Устанаўленне генетычных сувязей паміж словамі ў межах сістэмы праводзіцца на аснове шэрагу крытэрыяў, з якіх на першае месца вылучаецца звычайна фанетычны, марфалагічны і семантычны. Фанетычны крытэрый патрабуе, каб прапанаваныя этымалагічныя збліжэнні і тлумачэнні абапіраліся нязменна на ўстанаўленне для дадзенай мовы або дадзенай групы моў заканамерныя гукавыя адпаведнасці. Так, калі мы сцвярджаем, што рускае брат і лацінскае frater – гэта этымалагічна роднасныя словы, то мы асноўваемся не толькі на тоеснасці значэнняў і на агульным уражанні гукавой блізкасці, а і на веданні пэўных заканамернасцей гістарычнай фанетыкі рускай і лацінскай моў. У прыватнасці, на веданні таго, што пачатковы гук б у слове брат узыходзіць да bh (параўн. ст.-інд. bhratar “брат”), а bh заканамерна дае ў лацінскай f. Значыць, адпаведнасць: рус. б – лац. f не выпадковае, а заканамернае. Яно пацвярджаецца шэрагам іншых адпаведнасцей: рус. беру – лац. fero, рус. баять, басня – лац. fari, fabula і інш. <…> Марфалагічны крытэрый патрабуе, каб пры этымалагічным аналізе лічыліся не толькі з супадзеннем каранёў або асноў, але і з адзінствам і заканамернай адпаведнасцю словаўтваральных фармантаў і наогул з марфалагічнай гісторыяй слоў. Так, супастаўленне рускага слова мертвый з лацінскім mortuus, будучы цалкам надзейным з фанетычнага і семантычнага боку, набывае асаблівую пераканаўчасць таму, што мы маем тут не толькі агульны корань (індаеўрап. mr- “паміраць”), але таксама агульны першасны фармант прошлага [часу] дзеепрыметніка (індаеўрап. -to-, параўн. ст.-інд. mrta- “мёртвы”) і, нарэшце, агульны другасны фармант -uo. Значыць:
індаеўрап. mr-t-uo-
лац. mortuus руск. мертвый
<…> Семантычны крытэрый патрабуе ад этымалагіста самай сур'ёзнай увагі не толькі да знешняга (фанетычнага і марфалагічнага) боку параўноўвальных слоў, але і да сэнсавага боку. <…> Шырокае прыцягненне гістарычна-семасіялагічнага матэрыялу з розных моў, на гэты раз не толькі роднасных…, дае многім этымалагічным тлумачэнням такую пераканаўчасць з боку сэнсавага, якую яны могуць мець з боку фармальнага. <…> Высвятляючы этымалогію слова город у розных мовах, мы… прыходзім да аднаго і таго ж зыходнага паняцця, паняцця ўмацавання, умацаванага месца. Так, рус. город (і яго адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах) звязана з городить, ограждать. <…> Найвышэйшай ступені дасягае этымалогія, калі яна становіцца навукай не толькі аб словах, але і аб скрытых за імі рэаліях. <…>
|