Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА


Date: 2015-10-07; view: 611.


ДАПАМОЖНЫ РАЗДЕЛ

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА

 

Вучэбная праграма інтэгравананы модуль “Гісторыя” прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках модуляў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з'яўляюцца: удасканаленне зместу дысцыпліны, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.

Месца вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі" ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца тым, што прадметам яе вывучэння з'яўляюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб'ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з'яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.

 

 

Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з'яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампетэнцый і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі" ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з'яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай сацыяльна-прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны

ведаць:

•асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі;

• гістарычныя этапы складвання беларускага этнасу;

• розныя формы дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі; станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст;

• савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

• месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

• дасягненні беларускага народа ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны

умець:

• выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

• характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на гістарычнае развіцце беларускіх зямель;

• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

• ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, характарызаваць уклад беларускага народа ў барацьбу супраць фашызма;

• аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце, ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павінны

валодаць:

· навыкамі работы з навуковай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратурайпадчас падрыхтоўкіда лекцыйных і практычных заняткаў;

· метадаміінтэрпрытацыіз'яў і фактаўгісторыіБеларусі ў кантэксцееўрапейскай гісторыі;

· навыкамі асэнсаванага выкарыстання новых фактаў гісторыі з мэтай папярэджання памылак пры інтэрпрытацыі падзей мінулага і сучаснасці.

 

На вывучэнне інтэграванага модуля «Гісторыя» вылучаецца 100 гадзін, у тым ліку 34 гадзіны аўдыторныя, з якіх: 18 гадзін – лекцыі, 16 гадзін – семінарскія заняткі. Форма кантролю – экзамен.

 

Тэматычны план дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”

 

 

 

 

Назва раздзелаў і тэм Колькасць аўдыторных гадзін
Усяго 3 іх
Лекцыі Семінары
Раздзел I. Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”  
Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)
Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX - XVIII ст.ст.
Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. -кастрычнік 1917г.)
Раздзел II. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст.
Тэма 5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.)
Тэма 6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы  
Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
Тэма 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 -1991 гг.)
Тэма 9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX -пачатку XXI ст.
Усяго

 


 


<== previous lecture | next lecture ==>
Найбольш моцныя праявы сялянскага руху напярэдадні Першай | ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.023 s.