Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Date: 2015-10-07; view: 1039.


ЗМЕСТ

ІНТЭГРАВАНАГА МОДУЛЯ "ГІСТОРЫЯ"

 

Тэма 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ "ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"

 

Метадалагічныя асновы вывучэння гісторыі. Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і як лакальны культурна-гістарычны тып. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі. Гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

 

РаздзелІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ I ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРСКІХ ЗЕМЛЯХ

 

Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)

 

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і украінскага этнасаў.

Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV - XVIII стст. Усходнеславянскі этнічны падмурак Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага (ВКЛ). Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і уніяцтва. Этнічная самасвядомасць і менталітэт беларусаў. Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX - XVIII стст.

Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Тэорыя "заходнерусізму". Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.

 

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
у IX-XVIII стст.

Еўропа ў сярэднявеччы. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевым і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічннага ладу на беларускіх землях ВКЛ.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Развіцце капіталізму. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Заходняй Еўропе.

Беларуские землі пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Войны XVII - XVIII стст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Узмацненне феадальнай анархіі. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

 

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. - кастрычнік 1917 г.)

 

Значэнне ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Цывілізацыйнае адзінства Беларусі і Расіі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусь Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы.

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі Месца эканамікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Змены ў сацыяльнай струтуры насельніцтва.

Грамадска-палітычныя рухі і аб'яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг. яго уплыў на палітыку ўладаў у Беларусі і грамадска-палітычную думку. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская афарная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.

Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне новых улад. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады, праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі

 

РаздзелIІ

СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІI ЎМАЦАВАННЕ ЯЕ СУВЕРЭНІТЭТУ Ў XX - ПАЧАТКУ XXI СТ.

 

Тэма 5. Фарміраваннс і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 - чэрвень 1941 гг.)

 

Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусь Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Барацьба супраць германскіх акупантаў.

Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах германскай акупацыі - спроба зацвярджэння беларускай дзяржаўнасці на заходніх парламенцкіх прынцыпах. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Усталяванне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Праблема вызначэння грамадска-палітычнага ладу ў СССР.

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі (асаблівасці нэпа, індустрыялізацыя, калектывізацыя).

Уздзеянне савецкага фактару на фарміраванне беларускай нацыі. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Стаўленне савецкай улады да царквы.

 

Тэма 6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы

 

Вынікі Першай сусветнай вайны. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лесе беларускага народа.

Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. XX ст.

 

Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і ВялікайАйчыннай вайны

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў 30-я гг. XX ст. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусь Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларуси Устанаўленне акупацыйнага рэжыму і яго мэты. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў Беларусь Фашысцкі генацыд народа. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць на карысць акупантаў.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі (бітвы пад Масквой, Сталінградам, Курскам), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя "Баграціён". Завяршальныя пераможныя аперацыі Чырвонай Арміі.

Вынікі вайны для беларускага народа і яго уклад у Перамогу над фашызмам. Ураджэнцы Беларусі на франтах вайны і ў еўрапейскім руху Сапраціўлення. Захаванне памяці аб гераізме савецкага народа.

 

Тэма 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945- 1991 гг.)

 

Геапалітычныя змены на міжнароднай арэне пасля Другой сусветнай вайны. Пачатак "халоднай вайны". Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Барацьба за мір і разбраенне. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы і яе распад. Заканчэнне "халоднай вайны".

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў першае пасляваеннае пяцігоддзе.. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусь Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва умовах адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР. Зніжэнне тэмпаў вытворчасці і нарастание крызісных з'яў у эканаміцы. Палітыка перабудовы, курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў СССР і БССР у канцы 80-х гг. XX ст.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі групоўкамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х -пачатку 1950-х гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х - 1964 гг. Нарастание кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я -першай палове 1980-х гг. Першыя крокі па рэфармаванню палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Змяненні ў Канстытуцыях СССР і БССР. Крызіс савецкага федэралізму. "парад суверэнітэтаў рэспублік", барацьба за суверэнітэт Беларусь

Адукацыя, навука і культура БССР у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

 

Тэма 9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX - пачатку XXI ст.

 

Жнівеньскія падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання рэспублікі на прынцыпах суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995 і 1996 гг., іх вынікі. Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Эвалюцыя "вертыкалі" улады і кіравання.

Крызісны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пачатку 90-х гг. XX ст. Стварэнне перадумоў пераходу да рынкавай эканоміцы, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны. Дасягненні і праблемы беларускай эканомікі. Сусветны эканамічны і фінансавы крызіс і яго наступствы для краін Усходняй Еўропы. Сучасны стан прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы Беларусь

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсах. Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі, яе шматвектарнасць. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь і СНД, фарміраванне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы.

Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Складанасці навуковай працы, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.

 



(дзённая форма атрымання адукацыі)

Нумар раздзела, тэмы, занятка Назва раздзела, тэмы, занятка; пералік вывучаемых пытанняў Колькасць аўдыторных гадзін Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя метадычныя дапаможнікі і інш.) Літаратура Формы кантролюведаў
Лекцыі Практычныя (семінарскія)заняткі Лабараторныя заняткі КСРС
1. Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях          
1.1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”. 1.Прадмет, задачы і змест курса. 2.Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. 3.Перыядызацыя айчыннай гісторыі.       Мульты- медыйная прэзентацыя. Карта “Рэспубліка Беларусь”. [1] [2] [4] [5] [9]  
1.2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.). 1. 1.Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. 2. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ўVI - VIІІ стст. н.э. 3.Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і ўкраінскага этнасаў.       Мульты- медыйная прэзентацыя. [1] [5] [10] [18] [19] [20] [28] [38]  
1.2.1. 1.Грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы фарміравання беларускага этнасу ў XIV - XVIII стст. 2.Фарміраванне этнічнай самасвядомасці. Паходжанне тэрміна “Белая Русь”. 3.Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIХ – пачатку XХ ст.         [1] [5] [10] [18] [19] [20] [28] [38] Франтальнае апытанне. Выступленні з дакладамі і рэфератамі.
1.3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX - XVIII стст. 1.Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ – ХІІІ стст. 2.Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. 3.Феадальная раздробленасць. Знешнепалітычнае становішча ў канцы ХІІ – першай палове ХІІІ ст. 4. Культура. Распаўсюджанне хрысціянства (Х – першая палова ХІІІ ст.).       Мульты- медыйная прэзентацыя. Карта “Беларускія землі ў складзе ВКЛ”. [4] [5] [6] [7] [11] [12] [15] [17] [58]  
1.3.1. 1.Беларусь у часы станаўлення і ўмацавання Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна ХІІІ – 70-я гг. ХV ст.). 2.Вялікае Княства Літоўскае ў канцы ХV – першай палове ХVІ ст. Палітычнае становішча, дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ў ВКЛ. 3.Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова ХVІ- ХVІІ стст.). 4.Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ХVІІІ ст. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. 5.Царква і рэлігія на беларускіх землях у ХVІ – першай палове ХVІІ ст. Адраджэнне і Асветніцтва ў Беларусі.         [4] [5] [6] [7] [11] [12] [15] [17] [18] [23] [25] [34] [58] Франтальнае апытанне. Выступленні з дакладамі і рэфератамі.
1.4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. -кастрычнік 1917г.). 1.Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. 2.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове ХІХ ст. 3.Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. 4. Адмена прыгоннага прпава. Асаблівасці буржуазных рэформаў другой паловы ХІХ ст. у Беларусі.       Мульты- медыйная прэзентацыя. [5] [6] [7] [18] [20] [26] [30] [39] [58]  
1.4.1. 1. Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі і яго сацыяльна-зканамічныя вынікі. 2. Развіцё капіталізму ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. 3.Беларусь у перыяд буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 1905-1907 і Лютаўскай 1917 г. 4.Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны 5.Культура Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.           Франтальнае апытанне. Выступленні з дакладамі і рэфератамі.
2. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст.          
2.5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.). 1. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай ўлады ў Беларусі. 2.Фарміраване беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах.         Мульты- медыйная прэзентацыя. [1] [4] [8] [9] [10] [18] [20] [30]  
2.5.1. 1.Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30-я гг. ХХ ст. 2.БССР у гады ноавай эканамічнай палітыкі. 3.Калектывізацыя і індустрыялізацыя ў БССР. 4.Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920-1930-я гг.           Франтальнае апытанне. Выступленні з дакладамі і рэфератамі.
2.6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы. 1.Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. 2.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. 3.Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.       Мульты- медыйная прэзентацыя. [2] [4] [5] [6] [9] [19] [20] [24] Тэсціраванне
2.7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. 1.Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету напярэдадні Другой сусветнай вайны. 2. Пачатак Другой сусветнай вайны. 3.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. 3.         Мульты- медыйная прэзентацыя. Карта “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”. [3] [4] [5] [6] [9] [23] [24]    
2.7.1. 1.Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў 2.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.           Франтальнае апытанне. Выступленні з дакладамі і рэфератамі.
2.8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945-1991 гг.). 1.Беларусь ва ўмовах супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. 2.Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. 3.Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР.       Мульты- медыйная прэзентацыя. Карта “Беларусь у 20-30-я гг. XX ст.” [1] [2] [3] [10] [18] [20] [29]    
2.8.1. 1.БССР у другой палове 1980-х гг. палітыка перабудовы і асаблівасці яе правядзення ў БССР. 3.Пачатак працэса дэмакратызацыі ў БССР. Змены ў духоўным жыцці. 2.Адукацыя, навука і культура ў БССР у другой палове 1950-х -1980-я гг.           Франтальнае апытанне. Выступленні з дакладамі і рэфератамі.
2.9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX – пачатку XXI ст. 1.Абвяшчэнне і станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. 2.Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку ХХ ст.         Мульты- медыйная прэзентацыя. Карта “Рэспубліка Беларусь”. [1] [4] [5] [6] [10] [19] [20] [30] [39]  
2.9.1. 1.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. 2.Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. 3.Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.           Тэсціраванне
  Усяго          

 



<== previous lecture | next lecture ==>
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА | Література
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.077 s.