|
Складанне бібліяграфічнага агляду.Date: 2015-10-07; view: 533. Схема рэцэнзіі тэкста падручніка, кнігі ці артыкула. Мэта і задачы самастойнай работы Галоўная мэта – фарміраванне ў студэнтаў навыкаў да самастойнай работы з крыніцамі і навуковай літаратурай па тэмам, якія не могуць быць вынесеныя ў лекцыйны курс і на семінарскія заняткі. Задачы: - Выявіць сацыяльныя функцыігістарычнай навукі; - Усвядоміць сутнасць гістарычных крыніц і інфармацыйныя магчымасці; - Засвоіць агульнанавуковыя метадыі іх прымяненне ў працэсе гістарычнага пазнання.
Рэкамендацыі па выкананню заданняў паКСР. Напісанне рэцэнзіі на навукова-даследчыцкія артыкулы Рэцэнзія – гэта водгук аб артыкуле, кнізе, любой навуковай рабоце ці мастацкім творы, у якім прадстаўлены аргументаваны аналіз, адзнака і абаснаваны вынікі аб перавагах і недахопах рэцэнзуемай працы. Работа студэнта над рэцэнзіяй прадугледжвае папярэдні аналіз твора, дакладнае яго вывучэнне (падрыхтоўчы этап), а таксама асноўны этап, звязаны з напісаннем самой рэцэнзіі. 1. Чаму прысвечаны тэкст? Што зацікавіла і чаму? 2. Правамернасць пастаноўкі тэмы, яе актуальнасць. 3. Што з'яўляецца самым галоўным (вылучаць асноўныя ідэі працы, аб чым яна і якая выснова вынікае з яе аналізу)? 4. Якая новая інфармацыя ці незвычайныя пазіцыі выяўлены ў тэксце? 5. Наколькі поўна раскрыта мэта даследавання? 6. Ці зразумела раскрыты змест тэкста? Якія месцы ў ім найболей цяжкія? 7. Якія пытанні ўзніклі пры чытанні? Аб чым бы хацелася даведацца дадаткова? 8. Якую выснову можна зрабіць з прачытанага? Патрабаванні да бібліяграфічнага агляду: 1. мінімальная колькацць кніг/артыкулаў – 10адз.; 2. кожнаяя кніга/артыкул павінна суправаджацца простай анатацыяй, г.зн. каротім выкладаннем зместу кнігі/артыкула.
|